Читайте также:
|
|
Асноўныя катэгорыі сялян. Пачатак запрыгоньвання сялян. Формы феадальнай рэнты: адработачная, грашовая і прадуктовая. Дадатковыя павіннасці сялян: талокі, гвалты (згоны). Аграрная рэформа 1557 г. у ВКЛ – “валочная памера”, яе прычыны і сутнасць. Завяршэнне працэсу запрыгоньвання сялян. Юрыдычнае афармленне прыгоннага права. Стварэнне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі, буйных латыфундый.
Рост гарадоў і мястэчак. Фарміраванне саслоўя мяшчан. Магдэбургскае права і сістэма гарадскога самакіравання. Развіццё рамяства і гандалю. Саюзы (брацтвы) купцоў і цэхі рамеснікаў. Унутраны і знешні гандаль.
Фарміраванне беларускай народнасці. Вызначэнне народнасці, яе асноўныя прыкметы. Фактары ўтварэння беларускай народнасці: палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя, канфесійныя. Фарміраванне агульнай этнічнай тэрыторыі, адноснай агульнасці мовы. Матэрыяльная і духоўная культура. Этнічная самасвядомасць і саманазва.
Культура Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст. Асаблівасці развіцця культуры на беларускіх землях. Станаўленне старабеларускай мовы, развіццё літаратуры, летапісання. Беларуска-літоўскія летапісы.
Пачатак Адраджэння на Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Ф. Скарына і М. Гусоўскі.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. Готыка на Беларусі. Беларусь сярэднявечча – краіна замкаў. Культавае дойлідства. Абарончыя храмы. Выяўленчае мастацтва – іканапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура. Выраб кафлі на Беларусі.
ТЭМА III. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ. КУЛЬТУРА
БЕЛАРУСІ: ПАЧАТАК НОВАГА ЧАСУ У АЙЧЫННАЙ
ГІСТОРЫІ (1569–1795 гг.)
Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Прычыны ўтварэння Рэчы Паспалітай: знешнепалітычныя, унутрыпалітычныя і дынастычныя. Люблінскі сейм. Пазіцыі польскага і літоўскага бакоў па пытанні уніі. Падпісанне Люблінскай уніі і яе змест.
Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай. Рэч Паспалітая – канстытуцыйная, саслоўная манархія на чале з выбарным каралём. “Залатыя шляхецкія вольнасці”: права “liberum veto”, дагаворы “Pacta conventa” і “Генрыхавы артыкулы”, канфедэрацыі і “рокашы”.
Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Розныя пункты гледжання на характар дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай. Органы улады і кіравання ў ВКЛ, адасобленасць фінансаў, войска, судовай сістэмы, заканадаўства. Распрацоўка і прыняцце Статута ВКЛ 1588 г. Паступовая паланізацыя феадалаў ВКЛ.
Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі. Складанасць рэлігійных адносін. Рэфармацыйны рух на Беларусі. Контррэфармацыя. Брэсцкі царкоўны сабор 1596 г., утварэнне уніяцкай царквы. Асноўныя напрамкі рэлігійнай барацьбы: літаратурна-багаслоўская палеміка, “парламенцкая барацьба”, адміністрацыйная барацьба. Антыфеадальная вайна 1648–1654 гг. на Беларусі. Розныя пункты гледжання на ролю і характар дзейнасці уніяцкай царквы. Замойскі сабор 1720 г.
Знешняя палітыка. Войны другой паловы XVI–XVIII ст. Лівонская вайна 1558 – 1583 гг. Мэты ВКЛ у вайне. Ход ваенных дзеянняў. Люблінская унія 1569 г. Наступленне войск Стэфана Баторыя і перанясенне баявых дзеянняў на ўласна рускую тэрыторыю. Ям-Запольскае перамір’е 1583 г. Вынікі Лівонскай вайны.
“Смутны час” у Рускай дзяржаве ў пачатку XVII ст. Лжэдзмітрый I (Г. Атрэп’еў) і Лжэдзмітрый II (М. Малчанаў). Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай супраць Расіі ў 1609 г. і аблога Смаленска. Абвяшчэнне рускім царом каралевіча Уладзіслава. Падзенне Смаленска. Вызваленне Масквы апалчэнцамі ў кастрычніку 1612 г. Земскі сабор 1613 г. і выбранне царом М. Раманава. Дзеўлінскі дагавор і яго вынікі.
Смаленская вайна 1632 – 1634 гг. Паляноўскі мірны дагавор і яго вынікі..
Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай у 1654 – 1667 гг. Прычыны поспеху рускіх войск у кампаніі 1654 г. Заняцце амаль усёй тэрыторыі Беларусі рускімі войскамі. Пачатак вайны Швецыі з Польшчай у 1655 г. Аб’яўленне рускім царом вайны Швецыі ў 1656 г. Смерць Б. Хмяльніцкага і прыход да ўлады на Украіне прыхільнікаў Рэчы Паспалітай. Наступленне войск Рэчы Паспалітай. Андрусаўскае перамір’е. “Вечны мір” 1686 г.
Паўночная вайна 1700–1721 гг. Саюз Даніі, Расіі, Саксоніі і Рэчы Паспалітай супраць Швецыі. Пачатак вайны. Выхад з вайны Даніі. Уступленне ў вайну Расіі. Палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай. Альтранштацкі мір (1706 г.). Бітва ля в. Лясная. Палтаўская бітва. Ніштацкі мір. Спусташэнне Беларусі ў час вайны.
Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі. Саслоўі на Беларусі: шляхта, сяляне, мяшчане, духавенства. Групоўкі ў шляхецкім саслоўі: буйныя магнаты (паны і князі), дробная шляхта, сярэдняя шляхта, пешая шляхта. Правядзенне аграрнай рэформы 1557 г. Катэгорыі сялян: цяглыя, асадныя, слугі, агароднікі, халупнікі, кутнікі (каморнікі). Змены ў выніку аграрнай рэформы.
Эканамічны заняпад Беларусі і яго прычыны. Рост прыгонніцкай эксплуатацыі сялян. Парасткі капіталізму. Вотчынныя мануфактуры.
Супярэчнасці беларускага горада. Рамёствы і гандаль. Юрыдыкі. Цэхі. Унутраны і знешні рынак. Развіццё шляхоў зносін.
Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы Рэчы Паспалітай. Прычыны палітычнага крызісу, яго праявы. Першая спроба рэформ дзяржаўнага ладу. Канфедэратыўны рух.
Першы падзел Рэчы Паспалітай. Новыя спробы рэформ. Прыняцце сеймам 3 мая 1791 г. Канстытуцыі Рэчы Паспалітай. Таргавіцкая канфедэрацыя і пачатак грамадзянскай вайны. Другі падзел Рэчы Паспалітай.
Паўстанне 1794 г. на чале з Т. Касцюшкам. Ход паўстання і яго ўдзельнікі. Бітва пад Мацяёвіцамі і паражэнне паўстання.
Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Знішчэнне Рэчы Паспалітай як дзяржавы. Гісторыка-прававая ацэнка падзелаў Рэчы Паспалітай.
Культура Беларусі. Эпоха Асветніцтва. Сістэма школьнай адукацыі. Кнігадрукаванне. Пашырэнне свецкай адукацыі ў XVIII ст. Дзейнасць Адукацыйнай камісіі. Бібліятэчная і архіўная справа. З’яўленне свецкай літаратуры, яе новыя віды і жанры: публіцыстыка, гісторыка-мемуарная літаратура, палітычная сатыра, паэзія. С. Будны, В. Цяпінскі, Л. Карповіч, А. Філіповіч, М. Сматрыцкі. Палітычная сатыра. Беларускі верш. С. Полацкі.
Тэатр і музыка. Школьны тэатр. Тэатр лялек. Прыгонны тэатр. Свецкая і царкоўная музыка. Выяўленчае мастацтва. Беларускі іканапіс. Манументальны жывапіс. Партрэт.
Архітэктура. Стыль барока. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 528 | Нарушение авторских прав