Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Я ГГ. XIX СТ.)



Уваходжанне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Першыя крокі расійскіх улад. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Органы кіравання і суд. Рэлігійная палітыка. Усталяванне “мяжы яўрэйскай аселасці”. Сацыяльна-эканамічнае становішча сялян Беларусі. Дваранская зямельная ўласнасць, яе асаблівасці на беларускіх землях. Адносіны расійскіх улад да мясцовай шляхты. Заканадаўчая палітыка ў Беларусі. Беларусь напярэдадні і падчас Айчыннай вайны 1812 г. Баявыя дзеянні. Вынікі вайны і яе наступствы для Беларусі.Палітыка царызму на Беларусі пасля 1812 г.

Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст. Тайныя таварыствы.Польскі нацыянальна-вызваленчы рух на беларускіх землях. Рэвалюцыйныя падзеі ў Еўропе ў 1830–1831 гг., іх уплыў на вызваленчы рух у Беларусі. Польскае паўстанне 1830–1831 гг. Дзейнасць паўстанцаў на Беларусі. Барацьба расійскага ўрада з вызваленчым рухам. Еўрапейскія рэвалюцыі 1848–1849 гг. і іх уздзеянне на грамадска-палітычны рух і ўрадавую палітыку ў Расіі і Беларусі. Страты і здабыті 1830–1840-х гг.

Крызіс феадальна-прыгоннага ладу. Зямельнае пытанне і саслоўныя ўзаемаадносіны.Эканамічныя рэформы 30–50-х гг. XIX ст. Спробы рэфармавання сельскай гаспадаркі. Дзейнасць графа П.Д. Кісялёва. Асноўныя напрамкі спецыялізацыі сельскай гаспадаркі. Эканамічнае становішча гарадоў. Пачатак урбанізацыі. Зараджэнне капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі.

Культура Беларусі канца XVIII – першай паловы XIX ст. Новыя ўмовы і асноўныя накірункі.Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Ідэалогія Асветніцтва. Развіццё адукацыі. Школьныя статуты 1804 і 1828 гг. Працяг паланізацыі. Дзейнсць ордэна езуітаў. Роля Віленскага універсітэта. Царкоўная і свецкая адукацыя. Стварэнне навучальных устаноў для жанчын. Прафесійная адукацыя. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Узмацненне русіфікатарскіх тэндэнцый.

Вывучэнне гісторыі, этнаграфіі, фальклору беларусаў. Дзейнасць М. Без-Карніловіча, І. Грыгаровіча, І. Даніловіча, А. Кіркора, Т. Нарбута, братоў К. і Я. Тышкевічаў і інш. Віленскі музей старажытнасцей і Віленская археалагічная камісія. Беларусазнаўства – частка славістыкі.

Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. Ананімныя паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”. Творчасць Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча.

Станаўленне беларускага нацыянальнага тэатра. Прыгонныя прафесійныя тэатры магнатаў. Аматарскі тэатр. Беларуская музычная культура. Творчасць С. Манюшкі і М.-К. Агінскага. Беларуская народная музыка і песні.

Выяўленчае мастацтва Беларусі. Класіцызм і рамантызм у мастацтве. Творчасць І. Аляшкевіча, Я. Рустэма, В. Ваньковіча, Н. Орды, Я. Дамеля, В. Дмахоўскага, І. Хруцкага. Віленская школа жывапісу і распаўсюджвання бытавога жанру. Развіццё графікі на Беларусі.

Архітэктура Беларусі. Палацы ў Ружанах, Свяцку, Шчорсах, Дзярэчыне. Класіцызм як асноўны стылявы накірунак беларускай архітэктуры. Праваслаўнае культавае дойлідства. Забудова беларускіх гарадоў. Пейзажна-паркавае будаўніцтва ў стылі рамантызму.

 

ТЭМА V. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД СТАНАУЛЕННЯ І РАЗВІЦЦЯ

БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА. БУРЖУАЗНА-

ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ РЭВАЛЮЦЫІ. БАРАЦЬБА ЗА

НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АДРАДЖЭННЕ (60-Я ГАДЫ XIX ст. –

ЛЮТЫ 1917 г.)

Буржуазныя рэформы. Пераход да капіталістычнай гаспадаркі. Эканамічнае, палітычнае і сацыяльнае становішча Беларусі напярэдадні адмены прыгоннага права. Развіццё прамысловасці ў гарадах Беларусі. Памешчыцкая гаспадарка. Праявы крызісу прыгонніцкай сістэмы. Падрыхтоўка сялянскай рэформы 1861 г. у Расіі. Абмеркаванне шляхоў правядзення сялянскай рэформы ва ўрадавых колах Расіі. Дзейнасць віленскага генерал-губернатара У.І. Назімава. Пачатак рэформы. Тэндэнцыя да павелічэння памешчыцкай зямлі і скарачэння сялянскіх надзелаў у беларускай вёсцы.

Маніфест Аляксандра II ад 19 лютага 1861 г. і заканадаўчыя акты аб правядзенні сялянскай рэформы. Асабістыя і маёмасныя правы сялян. Сялянскія павіннасці. Новая сістэма кіравання вёскай. Органы правядзення рэформы на месцах. Міравыя пасрэднікі. Характэрныя рысы і асаблівасці правядзення рэформы ў беларускіх губернях. Мясцовыя палажэнні. Правілы выкупной аперацыі. Часоваабавязанае становішча сялян. Рэакцыя сялян на ўмовы рэформы 1861 г. Уплыў паўстання 1863–1864 гг. на правядзенне сялянскай рэформы ў беларускіх губернях.

Буржуазныя рэформы 60–70-х гг. Земская рэформа ў Расіі. Роля земскіх устаноў у развіцці мясцовага самакіравання. Судовая рэформа, яе сутнасць і асноўныя прынцыпы. Новая сістэма судаводства. Сістэма нагляду за дзейнасцю судовых устаноў. Асаблівасці правядзення судовай рэформы ў беларускіх губернях і іх прычыны. Гарадская рэформа, асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі. Прызначэнне, правы і абавязкі органаў гарадскога самакіравання. Прынцыпы іх фарміравання і магчымасці ўздзеяння на гэты працэс розных сацыяльных пластоў гараджан. Кантроль за дзейнасцю органаў гарадскога самакіравання. Рэфармаванне арміі ў Расіі. Стварэнне ваенных акруг. Віленская ваенная акруга. Ваенна-судовы статут. Змяненне тэрміна службы ў войску. Школьная рэформа Класічныя і рэальныя гімназіі. Цэнзурная рэформа – пашырэнне магчымасцей друку. Кнігадрукаванне і перыядычныя выданні на Беларусі. Вынікі і значэнне буржуазных рэформ 60–70-х гг. для Беларусі.

Контррэформы 80–90-х гг. у Расіі, іх прычыны і асноўныя напрамкі. Наступствы контррэформ для жыхароў беларускіх губерняў. Узрастанне сацыяльных і нацыянальных супярэчнасцей ў гарадах Беларусі. Абмежаванні ў дачыненні да польскага (каталіцкага) і яўрэйскага (іўдзейскага) насельніцтва Беларусі.

Развіццё капіталізму ў эканоміцы Беларусі пасля адмены прыгоннага права. Сельская гаспадарка Беларусі ў 60–90-я гг. ХІХ ст. Асаблівасці “прускага шляху” развіцця аграрнага капіталізму. Перажыткі феадалізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі. Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Тэрытарыяльныя асаблівасці развіцця капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы Беларусі. Уплыў сусветнага аграрнага крызісу 80–90-х гг. на спецыялізацыю сельскай гаспадаркі Беларусі. Асаблівасці развіцця капіталістычнага бессаслоўнага землеўладання на Беларусі і яго прычыны.

Рамесніцкая, мануфактурная і фабрычна-заводская вытворчасць. Развіццё прамысловасці і рост гарадоў. Асноўныя галіны прамысловасці Беларусі, асаблівасці іх развіцця ў 60–90 гг. ХІХ ст. Будаўніцтва чыгуначных дарог на тэрыторыі Беларусі. Уплыў чыгуначнага транспарту на развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі. Роля рачнога транспарту ў эканоміцы Беларусі.

Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў на рубяжы XIX–XX стст. Уплыў на эканоміку Расіі сусветнага эканамічнага крызісу і дэпрэсіі.

Уваходжанне Расіі ў стадыю імперыялізму і асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі. Канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу. Узнікненне на Беларусі манапалістычных аб’яднанняў. Роля банкаў у эканамічным жыцці. Банкі цэнтральныя і мясцовыя, камерцыйныя. Значэнне чыгункі, транспартнай сістэмы ў развіцці эканомікі. Тавараабарот. Паглыбленне і далейшае развіццё спецыялізацыі сельскай гаспадаркі, яе капіталізацыя. Паскарэнне працэсу ўрбанізацыі. Фабрычна-заводскія цэнтры Беларусі. Асаблівасці фарміравання сацыяльнай структуры буржуазнага грамадства на Беларусі.

Уплыў рэвалюцыі 1905–1907 гг. на развіццё эканомікі. Завяршэнне дэпрэсіі і эканамічны ўздым. Сутнасць і характар сталыпінскіх рэформ, асаблівасці іх правядзення на Беларусі. Аграрная і земская рэформы. Змены ў сацыяльнай структуры беларускай вёскі. Вынікі сталыпінскіх рэформ.

Месца і роля беларускіх губерняў у эканамічным развіцці Расіі. Эканамічнае становішча Беларусі напярэдадні першай сусветнай вайны.

Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі. Уздым нацыянальна-вызваленчага руху ў Еўропе на рубяжы 50–60-х гг. ХІХ ст. Польскае пытанне ў Расійскай імперыі. Паўстанне 1863–1864 г. у Польшчы, Літве і на Беларусі. Дэмакраты і лібералы ў польскім патрыятычным лагеры і іх сацыяльны склад.“Белыя” і “чырвоныя”. Іх мэты і метады іх дасягнення. Падрыхтоўка паўстання. Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК) і Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК). “Мужыцкая праўда”. Палітычная і аграрная праграма паўстанцаў. Дзейнасць паўстанцкіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі. Сацыяльны склад беларускіх паўстанцаў. Кіраўнікі паўстанцкіх атрадаў (В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі, З. Серакоўскі, М. Чарняк і інш.), іх погляды і планы. Спроба прыцягнуць да ўдзелу ў паўстанні беларускіх сялян. Рознагалоссі ў кіраўніцтве паўстаннем. Мерапрыемствы расійскіх уладаў. Падаўленне паўстання. Вынікі паўстання, яго значэнне і ўплыў на далейшае сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі. Курс на ўзмацненне русіфікацыі.

Сялянскі рух на Беларусі ў 60–90-я гг., яго прычыны, узровень і асаблівасці. Сітуацыя на вёсцы.Перасяленчы рух сярод беларускага сялянства. Народніцтва ў Расіі, яго ідэалагічныя вытокі і сацыяльная база. Розныя плыні ў народніцкім руху. Агульнарасійскія арганізацыі народнікаў. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Народніцкая група “Гоман”, яе выдавецкая і арганізацыйная дзейнасць. Крызіс рэвалюцыйнага народніцтва. Ліберальнае народніцтва на Беларусі.

Рабочы рух на Беларусі ў 60–90-я гг. Працэс фарміравання рабочага класа ў беларускіх губернях, асаблівасці яго эканамічнага і прававога становішча, нацыянальны склад і размеркаванне па галінах прамысловасці. Формы пратэсту рабочых Беларусі. Распаўсюджванне марксізму. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый у Беларусі.

Грамадска-палітычнае жыццё на мяжы XIX–XX стст. Рабочы і сялянскі рух. Сацыял-дэмакратычныя і народніцкія арганізацыі. Арганізацыйнае афармленне агульнарасійскіх палітычных партый, іх праграмныя патрабаванні. Класіфікацыя партый. Асноўныя праграмныя патрабаванні партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, РСДРП, Бунда, партыі “Народнай свабоды” (кадэтаў), “Саюза рускага народа”. “Паліцэйскі сацыялізм” і сіянізм.

Новы перыяд беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Беларускае нацыянальнае адраджэнне. Узнікненне першых беларускіх арганізацый. Асноўныя палажэнні праграмы БСГ. Нацыянальныя арганізацыі і партыі на Беларусі (яўрэйскія, польскія, літоўскія).

Прычыны і характар першай расійскай рэвалюцыі 1905–1907 гг., яе рухаючыя сілы.Асноўныя падзеі на Беларусі. Пачатак парламентарызму ў Расіі і адносіны да яго палітычных сіл Беларусі. Дэпутаты ад Беларусі ў I і II Дзяржаўных Думах.Уздым рэвалюцыі. Дзяржаўны пераварот 3 чэрвеня 1907 г. Вынікі рэвалюцыі.

Палітычнае становішча ў паслярэвалюцыйныя гады. “Нашаніўскі перыяд” беларускага нацыянальнага руху.

Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі. Пачатак і прычыны вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый. Беларусь у гады першай сусветнай вайны. Фронт на тэрыторыі Беларусі. Становішча эканомікі. Змены галіновай структуры прамысловасці Беларусі. Ваенныя заказы. Павелічэнне колькасці кадравага пралетарыяту і яго канцэнтрацыя. Бежанства. Становішча насельніцтва Беларусі. Рабочы, сялянскі, салдацкі рух. Нямецкая акупацыя. Палітыка германскага камандавання на беларускіх землях.

Беларускі нацыянальны рух у час вайны. Дзейнасць Беларускага народнага камітэта ва ўмовах нямецкай акупацыі. Беларускі рух у Петраградзе, Маскве і іншых гарадах Расіі.

Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Прычыны і характар рэвалюцыі. Падзеі ў Петраградзе. Звяржэнне самадзяржаўя. Двоеўладдзе. Перамога рэвалюцыі на Беларусі. Расстаноўка палітычных сіл. Узнікненне прафесійных саюзаў. Уплыў рэвалюцыі на беларускі нацыянальны рух. Пазіцыя і дзейнасць БСГ. Асаблівасці двоеўладдзя ў Беларусі. Заходні фронт ва ўмовах рэвалюцыі. Вынікі рэвалюцыі.

Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусі другой паловы XIX – пачатку XX ст. Аб’ектыўныя ўмовы, у якіх адбывалася фарміраванне беларускай нацыі, яе асноўныя прыкметы. Развіццё нацыянальнай мовы і фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці. Эканамічнае жыццё і сацыяльная структура грамадства. Тэрыторыя, насельніцтва. Характарыстыка матэрыяльнай і духоўнай культуры.

Развіццё адукацыі, навукі, друку. Школьная рэформа 60–80-х гадоў. Змены ў сістэме школьнай адукацыі ў пачатку XX ст. Прафесійная адукацыя. Навуковыя даследаванні гісторыі Беларусі, побыту і культуры насельніцтва. Навуковае беларусазнаўства. Дзейнасць І.І. Насовіча, Е.Р. Раманава, М.В. Доўнар-Запольскага, А.Я. Багдановіча і іншых. Кніжны і перыядычны друк. “Минский листок”. Дзейнасць выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца”. Значэнне газет “Наша доля” і “Наша ніва” для беларускай культуры. Развіццё беларускай літаратуры. Ф. Багушэвіч, А. Гурыновіч, Я. Лучына. Новая беларуская літаратура пачатку ХХ ст. Творчасць Цёткі (А. Пашкевіч), Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, З. Бядулі, Ц. Гартнага, К. Каганца і інш.

Станаўленне нацыянальнага прафесійнага тэатра. Першая беларуская тэатральная трупа. Музычнае жыццё Беларусі.

Выяўленчае мастацтва. Н. Сілівановіч, Ю. Пэн, Я. Кругер, В. Бялыніцкі-Біруля і інш. Асноўныя напрамкі мастацтва і архітэктуры.

Галоўныя тэндэнцыі і асаблівасці развіцця беларускай культуры, яе значэнне.

ТЭМА VI. АД ЛЮТАГА ДА КАСТРЫЧНІКА 1917 г. КАСТРЫЧНІЦКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ. НАЦЫЯНАЛЬНА-ДЗЯРЖАУНАЕ БУДАУНІЦТВА. ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА І ІНШАЗЕМНАЯ ІНТЭРВЕНЦЫЯ: ПАЧАТАК НАВЕЙШАГА ЧАСУ Ў АЙЧЫННАЙ ГІСТОРЫІ (1917–1920 гг.)


Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 340 | Нарушение авторских прав






mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)