Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Партызански Рух. Выники ВАв.

Читайте также:
  1. ВОПРОС№44: Удзел БССР у стварэнни СССР. Нацыянальна-дзяржаунае будауництва у БССР. Палитыка беларусизацыи,яе асноуныя напрамки и выники

Ужо у пачатку вайны стваралася сетка падпольных цэнтрау i груп. Да жнiуня 1941г. было створана 378 атрадау i дыверсiйных груп.Першыя групы з'явiлiся на тэрыторыi Мiнска, Гомеля, Пiнска,дзе дзейнiчалi падпольныя партыйныя i камсамольскiя камiтэты.28 чэрвеня дау першы бой партызанскi атрад пад кiраунiцтвам В.З.Каржа.У гэты ж час у Кастрычнiцкiм раёне Гомельскай вобласцi змагаецца атрад пад кiраунiцтвам Ц.П.Бумажкова i Ф.I.Паулоускага "Чырвоны Кастрычнiк". Iм першым з партызан 6 жнiуня 1941г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Усяго у 1941г. у Бел. было арганiзавана i дзейнiчала 247 партызанскiх атрадау i падпольных груп,200 падпольных абкомау,гаркомау,райкомау КП(б)Б i камсамолу..Яго удзель-нiкi правялi рад дыверсiй,ажыццявiлi аперацыю па забойству В.Кубэ (А.Мазанiк,Н.Дрозд,М.Осiпава,Н.Траян атрымалi званне Героя Савецкага Саюза).

Перамога савецкiх войск пад Масквой спрыяла развiццю партызанскага руху. З вясны 1942г. пачынаюць з'яуляцца партызанскiя брыгады i злучэннi.1-й Беларускай брыгадай камандавау М.Шмыроу.Партызанскi рух пачынае узмацняцца пасля стварэння 30 мая 1942г. Цэнтральнага штаба партызанскага руху пад кiраунiцтвам Панамарэнкi П.К. Штаб партызанскага руху на Беларусi узначальвау П.Калiнiн. У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943г. партызанам удалося вызвалiць значную частку Беларусi - 60%. З мэтай разгрому партызан фашысты праводзiлi карныя экспедыцыiАднак гэтаэкспедыцыя не дала жаданых вынiкау ворагу. Вышэйшым уздымам барацьбы партызан была дэзарганiзацыя ваенных перавозак - "рэйкавая вайна Супраць захопнiкау вялi барацьбу не толькi партызаны i падпольшчыкi, але i насельнiцтва. Вызваллен Беларусi. Уклад беларускага народа ў Вялiкую Перамогу.

Восенню 1943 г., пасля разгрому нямецкiх войск пад Курскам, пачалося вызваленне тэрыторыi Беларусi. Сумесна з Чырвонай Армiяй дзейнiчалi 1-я польская дывiзiя iмя Т.Касцюшкi, партызанскiя атрады. Было вызвалена 40 раенаў Магiлеўскай, Вiцебскай, Гомельскай, Палескай абласцей. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялiкай Айчыннай вайны. Вызваленне ўсей тэрыторыi Беларусi ажыццяўлялася па плану «Баграцiен». Удзельнiчалi войскi 1, 2, 3-га Беларускiх франтоў, 1-га Прыбалтыйскага, а таксама Дняпроўская ваенная флатылiя, французскi добраахвотнiцкi авiяполк «Нармандыя-Неман», партызанскiя злучэннi. Супраць Чырвонай армii вораг сканцэнтраваў групу армiй «Цэнтр» колькасцю 1,3 млн. чал., каля 10 тыс. гармат i мiнаметаў, каля 1 тыс. танкаў, больш 1300 самалетаў. Нягледзячы на жорсткае супрацiўленне, Чырвоная Армiя здолела акружыць i знiшчыць шматлiкiя групоўкi войск (Вiцебскi, Бабруйскi, Мiнскi кацел). Вялiкi ўклад у зваленне Беларусi ўнеслi партызанскiя злучэннi. За месяц наступлення савецкiя войскi ачысцiлi ад ворага ўсю тэрыторыю Беларусi, большую частку Лiтвы, частку Латвii, усходнiя раены Польшчы. Аперацыя «Баграцiен» мела гiстарычнае значэнне. Была знiшчана варожая групоўка армiй «Цэнтр» (28 дывiзiй з 38), забiта 381 тыс., узята ў палон 158 тыс. салдат i афiцэраў. Савецкiя армiя падыйшла да гранiц Усходняй Прусii, што стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення шэрагу краiн Еўропы i разгрому фашысцкай Германii. Саюзнiкi па антыгiтлераўская каалiцыi ўбачылi,што СССР сваiмi сiламi знiшчыць ворага, i ў 1944 г. адкрылi другi фронт. Вялiкая колькасць партызан, падпольшчыкаў, дапрызыўнай моладзi ўлiлiся ў рады Чырвонай Армii. Вызваленая Беларусь пачала адраджаца i працаваць на патрэбы фронта перамогi. Была адноўлена дзяржаўная мяжа СССР.

Дзякуючы паспязовым дзеянням Савецкай армii, фашысцкая Германiя былi разгромлена. 8 мая Германiя падпiсла акт аб безагаворачнай капiтуляцыi. 9 мая было аб`яўлена Святам Перамогi. 9 жнiўня 1945 г. Чырвоная Армiя i Флот пачалi баявыя дзеяннi супраць мiлiтарысцкай Японii, была лiквiдавана галоўная сiла – Квантунская армiя. Ужо пасля гэтага адбылiся атамныя бамбардзiроўкi ЗША Хiрасiмы i Нагасакi. 2 верасня 1945 г. Японiя падпiсала акт аб безагаворачнай капiтуляцыi.

Многiя дзяржавы i народы ўнеслi свой уклад у перамогу над фашызмам (саюзнiкi ЗША, Англiя, Францыя i iнш.). Аднак галоўны, рашаючы ўклад унес СССР, савецкi народ, у тым лiку i беларусы. На алтар Перамогi Беларусь прынесла мiльены жыццяў. У полымi вайны загiнуў кожны трэцi жэхар Беларусi. На франтах вайны, у дзеючай армii змагалiся 1 млн. 300 тыс. беларусаў i ўраджэнцаў рэспублiкi. Звыш 300 тысяч салдат i афiцэраў – ураджэнцаў Беларусi атрымалi ордэны i медалi, 44 воiны ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. На акупiраванй тэрыторыi партызаны i падпольшчыкi знiшчылi амаль паўмiльена гiтлераўцаў i палiцэйскiх. Шмат ураджэнцаў з Беларусi ўдзельнiчала ў еўрапейскiм руху Супрацiўлення. На аборону радзiмы працавала больш 60 эвакуiраваных беларускiх прадпрыемстваў, прыкладна 1,5 млн. жыхароў. Вялiкi ўклад у перамоглу ўнеслi iнтэлiгенцыя, работнiкi навукi, культуры, мастацтва. Подзвiг беларускага народа ў барацьбе з фашысцкiмi захопнiкамi прызнаны сусветным супольнiцтвам. За вялiкi ўклад у разгром фашысцкай германii, вялiзныя страты, панесеныя ў вайне, Беларусь у 1945 г. атрымала права стаць адной з краiн, стваральнiц ААН – самай аўтарытэтнай i ўплывовай арганiзацыi, якая i сення ахоўвае мiр i бяспеху народаў.

 

 


Дата добавления: 2015-10-16; просмотров: 207 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Адраджэнне, як з,ява глабальнага характару. | Рэфармацыя і контррэфармацыя на беларусі. Грамадска-палітычная і філасоўская думка.Берасцейская царкоўная унія: яе прычыны, значэнні і вынікі. | Война 1812г. | Нац-освоб. движение. 2)Фарміраванне бел. нацыі. | Реформа Киселева. 2)Отмена крепостного права. | Буржуазные реформы 60-80-х гг. XIX в. и особенности их проведения в Беларуси. | Лютаўская рэвалюцыя. 2) Кастрычницкая рэвалюция | Первый всебелорусский съезд. Объявление БНР. | Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі. | Асноуныя тэнДэнцыiiндустрыяльнага развiцця БССР ва умовах разгортвання наву:кова-тэхнiчнай рэвалюцыi |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Расавая тэорыя фашызму. Генацыд на Беларуси.| Политика белорусизации, осн направления и итоги.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)