|
Добрыя людзі, будзьце ўсе рады,
Хай не кране вас смутак і жаль.
Сёння мы з вамі святкуем Каляды,
Сёння над намі блакітная даль.
Гэтая даль стала кожнаму блізкай,
Шчасце, што людзям паслаў яе лес,
I ад яе незвычайнай калыскі
Шлях чалавецтва вядзе да нябёс.
Што прынясём, які падарунак
У дзень святкавання Каляд?
Лепшыя вынікі працы і думак,
Шчырыя словы "брат" і "сястра".
Хай паміж намі не будзе ніколі
Тое, што робіць нам зло,
Хай вызначае шляхі нашай долі
Зоркі каляднай святло.
Гаспадыня. От ужо дзе прыгожыя словы!
Гаспадар. Але, вельмі добра сказана!
Каляда. А зараз давайце, дзяўчаты і хлопцы, запяём гэтым слаўным гаспадарам беларускую калядную песню.
Усе спяваюць
Гаспадыня. От малайцы, госцейкі! Добрую песню нам праспявалі.
Выносіць святочную булку і дае калядоўшчыкам.
Каляда (ацэньвае, узяўшы ўрукі). Ого! Мусіць, добрую булку спякла нам гаспадыня — вельмі пры-гожая і смачна пахне. На, дзядок, хавай у торбу. Ну, а цяпер давайце калядаваць.
4-ы калядоўшчык.
Калядую, калядую -
Каўбасу я чую!
Дайце мне каўбасу,
Я дадому занясу!
5-ы калядоўшчык.
Дайце мне кішку -
Я з'ем у зацішку.
Бацька сварыўся,
Каб я не барыўся.
Ы калядоўшчык.
А маці казала,
Каб далі нам сала.
Каляда.
Бярэце нажа тонкага,
Урэжце сала тоўстага.
Ні многа, ні мала -
Каб з торбы тырчала!
Ы калядоўшчык.
Коляд, коляд, калядніца,
Добра з мёдам паляндвіца.
Ы калядоўшчык.
А без мёду не така -
Дайце, дзядзька, пятака!
Усе.
А пятак не грошы -
Дзядзька з цёткаю харошы!
Ы калядоўшчык.
Кароткі ў нас світкі -
Памерзлі нам лыткі.
4-ы калядоўшчык.
Кароткі нам кажушкі -
Памерзлі нам вушкі.
Каляд а.
Ой, ці дома пан гаспадар?
А я знаю, што ён дома.
Сядзіць сабе ў канцы стала,
А на ім шуба, шуба-люба.
А ў той шубе, шубе-любе,
Сем чырвонцаў.
Сёму-тому па чырвонаму...
Усе. А нам, дзядзечка, па залатому!
Гаспадар. От малайцы! Добра нам пакалядавалі.
Гаспадыня. Ой, добра, добра. Панеслі ім, бацька, пачастункі. За такія добрыя Калядкі не грэх і аладка-мі іх пачаставаць!
Гаспадар. А як жа ж! Прыйшлі Калядкі - бліны ды аладкі.
Пасля Калядак гаспадары даюць сала, каўбасы, калядоўшчыкі дзякуюць і кладуць у торбу. Гаспадары ставяць на стол бліны, калядоўшчыкі частуюцца імі і хваляць, потым спяваюць песню пра бліны.
Каляда.
А калядныя бліны ладныя.
А пшанічныя вельмі пышныя.
Усе.
Мы даўно бліны не елі -
Мы бліночкаў захацелі.
Ой, бліны, бліны, бліны,
Ой, аладачкі.
Дзежкі новыя замясілі -
Два часы бліны хадзілі.
Ой, бліны, бліны, бліны,
Ой, аладачкі.
Мая родная сястрыца
Печ бліны - дык масцярыца.
Ой, бліны, бліны, бліны,
Ой, аладачкі.
На паднос бліны кладзе
I сама за стол ідзе.
Ой, бліны, бліны, бліны,
Ой, аладачкі.
Госці, будзьце ўжо здаровы,
Вось бліны мае гатовы.
Ой, бліны, бліны, бліны,
Ой, аладачкі.
Баба. Ну, а цяпер раскажы ты нам, Алёнка, вершык пра Каляду.
Дата добавления: 2015-10-13; просмотров: 174 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Ы калядоўшчык. | | | Калядоўшчыкі. |