Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Калядоўшчыкі.

На новае лета

Хай родзіць жыта.

Шчодры вечар,

Бататы вечар. Жыта, пшаніца, Ўсяка радніца. Шчодры вечар, Багаты вечар. Гарэліцу гнаці, Дачок аддаваці. Шчодры вечар, Багаты вечар. Дай табе, Божа, Пане гаспадару, Шчодры вечар, Багаты вечар. Піва варыці, Сынкоў жаніці, Шчодры вечар, Багаты вечар. Дай табе, слаўны Пане гаспадару, Шчодры вечар, Багаты вечар. Залезь на баляску, Дастань нам каўбаску. Шчодры вечар, Багаты вечар.

 

Гаспадар. От малайцы, госцейкі! Наце вам за гэ-та каўбаску.

Гаспадыня. I нас пацешылі, і самі павесяліліся.

Хлопцы (разам).

Скарэй, скарэй дарыце,

Нас не марыце.

 

5-ы калядоўшчык.

Кароткія світкі -

Памерзлі нам лыткі.

Ы калядоўшчык.

Кароткія кажушкі -

Павылазяць душкі.

 

6-ы калядоўшчык.

Ой жа, добры гаспадару,

Вынесь ты нам каўбас пару.


* Можна выкарыстаць і іншыя загадкі: 3 высокай дарогі глядзіць бычок крутарогі. (Месяц.) Поле не мерана, авечкі не лічаны, пастух рагаты. (Неба, зоркі, месяц.) Свечак многа гарыць, а ніводнай не патушыць. (Зоркі на небе.) Без голасу, а вые, без рук, а абручы сцеле. (Завіруха.) Хоць зубоў не мае, а за твар балюча кусае. (Мароз.) На дварэ гарою, а ў хаце вадою. (Снег.) На вадзе радзіцца, а вады баіцца. (Лёд.) Махнула птушка пяром, пакрыла ўвесь свет крылом. (Ноч.) 3 ба-радою, а не стары, з рагамі, а не бык, дояць, а не карова, лыкі дзярэ, а лапці не пляце. (Каза.) Стаіць паненка, і хто ні йдзе - глядзіць на яе. (Люстэрка.)

3-і калядоўшчык.

Ой, пахадзі каля печкі,

Пашукай нам перапечкі.

Ы калядоўшчык.

Ой, пахадзі каля кваскі,

Пашукай нам каўбаскі.

 

7-ы калядоўшчык.

Вынесь сала, не скупіся,

Каб твой ячмень урадзіўся.

Ы калядоўшчык.

Каб нажалі сто коп жыта,

Каб сям'я была ўся сыта.

Кал яда.

Каб скацінка вадзілася,

Каб пшаніца радзілася.

Усе.

Шчодры, шчодры,

Вечар добры.

 

2-і калядоўшчык. Дайце каўбасу - я дадому за-нясу.

 

1-ы калядоўшчык. Дайце пышку - занясу Грышку.

 

3-і калядоўшчык. Дайце скварку - занясу Міхалку.

Гаспадыня дае падарункі дзеду ў торбу.

 

4-ы калядоўшчык. Дзякуй вам, добрый людзі, за смачныя падарункі.

 

Цыганка. Жадаем вам доўга жыці ды дабро на-жываці.

 

5-ы калядоўшчык. Каб шчаслівыя былі.

 

Каляда. Каб дзетак сваіх прыгожанькіх гадавалі. I каб працаваць не ленаваліся. Шчасця, здароўя, да-брабыту жадаю вам!

 

Баба (бярэ мятлуўрукі імяце ею паўсіх кутках). Вымятаю з гэтае хаты ўсё гора, няшчасці, хваробы. Хай вам заўседы свецяць зоркі ясныя і шчасце вам нясуць.

Гаспадар. Дзякуй вам, добрыя людзі, за цудоўныя Калядкі.

Гаспадыня. Заходзьце да нас у наступным годзе!

 

Каляда. Ну, пакалядавалі мы добра, пара і меру знаць. Да пабачэння, Гаспадар і Гаспадыня, і дзеткі вашы.

Усе (разам ). Не памінайце нас ліхам!

 

Прэзентацыя пад музыку (на слайдзе народныя прыкметы да свята)

Вядучы. Здаўна нашы продкі прыглядаліся да надвор’я на Каляды і ведалі, што калі…

* Ясныя дні перад Калядамі — на добры ўраджай.

* Калі на Каляды дзень цёплы — летам пчолы бу-дуць добра раіцца.

* Калі на Каляды пагодна — чакай ураджайнага года.

* На Каляды іней — ураджай на хлеб, неба у зорках — ураджай на гарох будзе.

* Якое надвор'е пасля Каляд, такое ж і пасля Пятра будзе.

* Калі у ноч на калядную куццю многа зорак на небе, добры ўраджай чарніц будзе, а калі зоркі рэдкія, то і ягады будуць рэдка.

* Капеж са стрэх на Каляду — восень гнілая будзе.

Вядучы. Назіралі нашы беларусы і прыгаворвалі: “Будзь здароў на увесь год, як калядны лёд!”

Вядучы. І мы жадаем вам усім здароўя і добрага настрою! Да сустрэчы!

 


Дата добавления: 2015-10-13; просмотров: 480 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Каляда.| P6 Кун-цзуй

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)