|
Мерапрыемства
"СЁННЯ МЫ 3 ВАМІ СВЯТКУЕМ КАЛЯДЫ..."
(У межах праектнай дзейнасці)
Мэта: шырэй пазнаёміць навучэнцаў з даўнімі беларускімі традыцыямі, з асаблівасцямі нацыянальнага касцюма, інтэр’ерам беларускай хаты;
садзейнічаць далучэнню вучняў да культурнай спадчыны продкаў, развіццю творчай актыўнасці, выхаванню павагі да культуры і традыцый беларускага народа.
Дзеянне адбываецца ў актавай зале, якая ўпрыгожана ў выглядзе вясковай хаты
Дзеючыя асобы:
Вядучы
Вучні
Гаспадыня
Голас
Каляда
Баба
Гаспадар
Калядоўшчыкі
Цыганка
Аленка
Андрэйка
Вядучы. Адно з самых пашыраных святаў на Беларусі - Каляды. А як у нас называецца гэтае свята?
Вучань з залы. К о ляды*.
Вядучы. А ці ведаеце вы, як святкавалі гэтае свята?
Вучань. Мае бабуля і дзядуля расказвалі мне, што вадзілі нейкую "казу" -каб на полі радзіла, вадзілі "мядзведзяў", каб былі ўсе здаровыя і багатыя, спявалі калядкі і шчадроўкі,.
Яшчэ вучань. Лічылася: як праводзілася каляднае навагодняе свята, такі будзе і ўвесь новы год. Таму рыхтавалі пад стары Новы год багатую вячэру, якая называлася "шчодрая куцця".
Вядучы. А ці ведае хто, калі святкавалі Каляды?
Вучань. З 6 да 19 студзеня.
Вядучы. А ці хацелі б вы паглядзець на святкаванне Каляд?
Вучань (з месца). Вядома!
Вядучы. А для вас сёння падрыхтавала сюрпрыз. Нас чароўная палачка вядзе на сапраўдныя Калядкі. Пайшлі за ей! Выходзяць са сцэны.
На сцэне з’яўляюцца Гаспадар і Гаспадыня, іх дачка Алёнка і сын Андрэйка. Алёнка круціцца перад люстэркам. Гаспадыня крычыць на яе.
Гаспадыня. Хопіць ужо табе перад люстэркам круціцца! Хутка калядоўшчыкі прыйдуць, а ў нас яшчэ каляда не падрыхтавана. Пайдзі сена прынясі.
Алёна выбягае, чуецца голас.
Голас. А ці дома гаспадары шчодры?
Гаспадыня. Дома, дома.
Голас. Спяваць загадайце нам бодра!
Усе ўдзельнікі з музыкай выходзяць на сцэну. Гаспадары сустракаюць калядоўшчыкаў.
Каляда. Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!
1-ы калядоўшчык. Нам не хочацца чакаць - загадайце калядаваць!
Баба вядзе казу.
Баба. Добры вечар вам! Ці рады вы нам?
Гаспадар. Мы то рады, ды хто вы такія?
2-і калядоўшчык. Мы люд не просты - з далёкага краю.
Гаспадыня. Хто вы?
2-і калядоўшчык. Людцы ўсе сталыя, з-пад самага раю.
Гаспадыня. Адкуль ідзяце?
ы калядоўшчык.
Ідзём мы ад пана Года,
Што носіць бараду,
Шыроку, як лапату,
Сіву і касмату.
Мы к лету ідзём,
Казу вядзём і радасць нясём.
Ці шырокі сцены, каб нам патанцаваць?
Ці добрая гаспадыня, каб нас пачаставаць?
Гаспадыня. Гаспадыня добрая і нават шчодрая. Дык за што ж вас частаваць? Спачатку трэба паспяваць!
Баба. А ну, каза, паскачы!
Усе становяцца ў круг, бяруцца за рукіі, ходзяць вакол казы, што у цэнтры, і спяваюць.
Го-го-го, каза. Го-го, шэрая: Дзе каза рогам, Там жыта стогам, Дзе каза нагой, Там жыта капой, Дзе каза хвастом, Там жыта кустом, Го-го-го, каза, Го-го, шэрая! Дзе ногі дзела? На соль праела, Соль дарагая, Мера скупая. Дзе каза хадзіла, Там жыта ўрадзіла. На гары каза 3 казлянятамі, Пад гарой ваўчок 3 ваўчанятамі.
Ваўчок - за казу,
А ваўчаняты -
За казляняты.
Чок, чок, чок,
Глянь: каза упала.
Ссохла, прапала.
Дай казе сала, каб каза устала!
Гаспадыня выносіць сала і дае казе.
Голас. Вось бачыце, якая ў нас каза, ды і мы не лыкам шыты. Урэж, гарманіст, полечку!
Танцуюць польку.
2-і калядоўшчык. Ці можна ў вашай хаце пакалядаваць?
Гаспадыня. Калядуйце, калі ласка.
3-і калядоўшчык. Ну, вось і добра.
Гаспадыня ўсіх садзіць за стол.
Дата добавления: 2015-10-13; просмотров: 127 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Анатолий Некрасов | | | Каляда. |