Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

ТЭМА 13

ДЗЯРЖАВА І ПРАВА БЕЛАРУСКАЙ ССР

У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921 – 1939 гг.)

 

Лекцый: 6 гадзін

Семінарскіх заняткаў: 4 гадзіны

 

Агульны стан эканомікі і культуры ў БССР, пераход да новай эканамічнай палітыкі.

Умацаванне федэратыўных адносін БССР і РСФСР у 1921 – 1922 гг. Саюзны рабоча-сялянскі дагавор ад 16 студзеня 1921 г., яго змест, характар суверэнітэту БССР. Дапаўненне да дагавора на падставе Дэкрэта ЦВК БССР ад 24.01.1922 г.

Падрыхтоўка стварэння СССР, IV з’езд Саветаў БССР. Першы з’езд Саветаў СССР, змест Дэкларацыі аб стварэнні Саюза ССР і Саюзным дагаворы. Склад ЦВК СССР.

Характарыстыка дзяржаўна-прававых інстытутаў па Канстытуцыі СССР ад 31.01.1924 г.

Палітыка савецкага беларускага кіраўніцтва адносна недасканаласці адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу БССР і вяртання этнічных тэрыторый. Значэнне пастановы ЦВК БССР ад 21.03.1921 г., 1923 г. – стварэнне камісіі па пытанні ўдакладнення мяжы з РСФСР. Узбуйненне тэрыторый БССР і адміністрацыйна-тэрытарыяльныя рэформы 17.04.1924 г., 1926 г., 09.06.1927 г. – 26.07.1930, 15.01.1938 г.

Характарыстыка зместу і асноўных дзяржаўна-прававых інстытутаў па Канстытуцыі БССР 1927 г. Суверэнітэт БССР, выбарчая сістэма. Сістэма вышэйшых і мясцовых органаў улады і кіравання. Правы і абавязкі грамадзян.

Канстытуцыя СССР 1936 г. і Канстытуцыя БССР 1937 г. Іх змест і характарыстыка дзяржаўна-прававых інстытутаў, абмежаванне суверэнітэту рэспублікі, новыя прынцыпы выбарчай сістэмы, новая сістэма органаў улады і кіравання, новая судовая сістэма і прынцыпы судаводства. Значэнне дэкларавання дэмакратычных правоў грамадзян на фоне ўзмацнення рэпрэсіўных функцый дзяржавы. Канцэнтрацыя заканадаўчай, выканаўчай, судовай улады ў дзяржаўна-партыйным апараце.

Судовая сістэма БССР у 1920-1930-ых гг., юрысдыкцыя народных судоў, рэвалюцыйнага трыбунала, касацыйнага трыбунала. Пракуратура. НКУС. Стварэнне вышэйшага Суда і вышэйшага касацыйнага суда. Змены ў судовай сістэме на падставе закона аб судовым ладзе СССР, саюзных і аўтаномных рэспублік ад 16.08.1938 г.

Права савецкай Беларусі.

Характарыстыка фарміравання заканадаўства БССР, уплыў заканадаўства РСФСР. Дзеянне і зацвярджэнне кодэксаў: працоўнага, крымінальнага, грамадзянскага, крымінальна-працэсуальнага, грамадзянска-працэсуальнага, зямельнага, ляснога, шлюбна-сямейнага; пастаноў ЦВК і СНК БССР.

Характарыстыка асноўных рыс крымінальнага, грамадзянскага, шлюбна-сямейнага права.

Фарміраванне рэпрэсіўнага характару ў крымінальным і крымінальна-працэсуальным праве. Крымінальны кодэкс БССР 1928 г. і дапаўненні да яго. Пастановы ЦВК СССР 1930 г., 1934 г., 1935 г., 1937 г., 1940 г. Надзвычайнае пашырэнне кампетэнцыі НКУС СССР на падставе пастаноў ЦВК СССР, СНК СССР, ЦК ВКП(б): 01.12.1934 г., 26.01.1935 г., 17.06.1935 г., 02.03.1937 г.; юрыдычная аснова для здзяйснення масавых рэпрэсій. Дзейнасць Малянкова і Якаўлева ў Беларусі.

Прававыя погляды І. Абдзіраловіча, В. Захаркі, У. Ігнатоўскага, С. Рак-Міхайлоўскага, А. Смоліча, А. Чарвякова.

Асноўныя працы па гісторыі дзяржавы і права Беларусі У. Пі-чэты, Л. Акіншэвіча, В. Дружчыца, І. Лапо і інш.

 


Дата добавления: 2015-10-13; просмотров: 100 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: ПРАДМОВА | Для студэнтаў завочнай формы навучання | КРЫНІЦЫ І АСНОЎНЫЯ РЫСЫ | Семінарскіх заняткаў: 2 гадзіны | Літаратура на замежных мовах | І ПРАВА БЕЛАРУСІ |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ТЭМА 12| КРЫНІЦЫ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)