Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Семінарскіх заняткаў: 2 гадзіны

 

Зменыў грамадстве, распаўсюджванне расійскай дзяржаўна-палітычнай сістэмы.

Умовы шэрага расійскіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформ Беларусі ў 1795 – 1801 гг.

Спробы аднаўлення ВКЛ, праекты М. Кл. Агінскага і інш.; узнаўленне органаў кіравання ВКЛ Напалеонам пад апекай Французскай імперыі. Паўстанне 1830 – 1831 гг. (мэта, лозунг, кіраванне, роля «Аб’яднання падхарунжых», «Патрыятычнага аб’яднання», Віленскага Цэнтральнага Камітэта; А. Чартарыйскага, І. Лелевеля і інш.) і палітыка поўнай русіфікацыі. Полацкі царкоўны сабор, скасаванне уніяцкай царквы.

Органы мясцовага кіравання на тэрыторыі Беларусі: генерал-губернатарствы; генерал-губернатар, яго прызначэнне на пасаду, кампетэнцыя. Губерніі, структура органаў кіравання. Кампетэнцыя губернатара і губернскага праўлення; казённай палаты, губернскага пракурора і інш. спецыяльных органаў. Павятовыя органы кіравання, паліцэйскі нагляд. Кампетэнцыя ніжняга земскага суда.

Палітычнае значэнне і паўнамоцтвы губернскіх і павятовых шляхецкіх (дваранскіх) сходаў – органаў саслоўнага сама-кіравання. Органы кіравання ў гарадах.

Судовыя ўстановы ў губернях і паветах. Захаванне традыцыйнай сістэмы судоў ВКЛ у Літоўскай губерні і частковае яе ўзнаўленне ў Беларускай губерні. Галоўны суд. Маршалкаўскі камісарскі суд. Земскі і гродскі суды.

Ліквідацыя традыцыйнай судовай сістэмы пасля паўстання ў ВКЛ 1830 – 1831гг. Увядзенне судовай сістэмы Расійскай імперыі. Судовыя органы ў губернях, паветах; саслоўныя, спецыяльныя.

Права на Беларусі. Напрамкі ўпарадкавання мясцовага заканадаўства. Праект Зводу законаў заходніх губерняў. Увядзенне ў дзеянне законаў Расійскай імперыі. Спыненне дзеяння Статута ВКЛ 1588 г. і іншых мясцовых нарматыўных актаў (1840 г.).

Выкарыстанне Статута ВКЛ 1588 г. як крыніцы права (Указ Сената ад 8 мая 1773 г.).

Агульнарасійскі закон ад 7 лістапада 1775 г. – «Учреждение для управления губерний», характарыстыка змен судовай сістэмы ў Магілёўскай і Полацкай губернях.

Закон ад 8 красавіка 1782 г. – «Устав благочиния», змены ў судовай сістэме.

1785 г. – «Грамота на права, вольности и преимущества благородного дворянства».

21.04.1785 г. – «Грамота на права и выгоды городам Российской империи».

Маніфест ад 17 снежня 1795 г. аб судовай сістэме далучаных «ад Польшчы» тэрыторый ВКЛ.

Указ імп. расійскага Паўла I ад 6 лютага 1796 г. аб узнаўленні старой судовай сістэмы ў Магілёўскай і Полацкай губернях.

1810 г. – характарыстыка дапаможніка па судаводству – «Словарь юридический, или Содержание польских и литовских законов».

1811, 1819 гг. – выданне Статута ВКЛ 1588 г. на расійскай і польскай мовах.

1826 г. – пачатак складання Зводу законаў заходніх губерняў, роля Іг. Даніловіча.

1830 г. – зацвярджэнне «Полного собрания законодательства Российской империи» ў 46 тамах.

Змест Указа ад 12 студзеня 1831 г., прычыны спынення дзейнасці Статута ВКЛ 1588 г. на часткі тэрыторыі Беларусі.

Характарыстыка зместу Указа ад 19 кастрычніка 1831 г. «О разборе шляхты в западных губерниях и об устройстве сего рода людей».

1 мая 1831 г.(1840) – увядзенне ў дзеянне на беларускай тэрыторыі «Уложения о наказаниях уголовных и исправительных», характарыстыка зместу.

1 студзеня 1835 г.(1832) – пачатак дзеяння збору «Свод законов Российской империи» ў 15 тамах.

Змест указаў ад 25 чэрвеня і 9 верасня 1840 г. аб адзіным заканадаўстве на тэрыторыі Беларусі.

Характарыстыка Указа імп. Мікалая I ад 18 ліпеня 1840 г. аб афіцыйным ўжыванні назваў «Беларусь», «Літва», «Северо-Западный край».

 


Дата добавления: 2015-10-13; просмотров: 172 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: ПРАДМОВА | Для студэнтаў завочнай формы навучання | ТЭМА 13 | КРЫНІЦЫ | Літаратура на замежных мовах | І ПРАВА БЕЛАРУСІ |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
КРЫНІЦЫ І АСНОЎНЫЯ РЫСЫ| ТЭМА 12

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)