Читайте также: |
|
Жанравыя асаблівасці інтэрнэт-журналістыкі
Традыцыйная сістэматызацыя жанраў паводле класіфікацыі Б. Стральцова
Інфармацыйныя жанры:
Нататка. Справаздача. Інтэрв’ю. Рэпартаж. Замалёўка.
Аналітычныя жанры
Карэспандэнцыя. Артыкул. Рэцэнзія. Агляд. Агляд друку. Агляд лістоў.
Мастацка-публіцыстычныя жанры
Нарыс. Эссэ. Фельетон. Памфлет.
Жанравыя асаблівасці інтэрнэт-журналістыкі
Першыя інтэрнэт - журналісты, якія прыйшлі ці са старыях СМІ, ці “ з вуліцы”, не думалі над тым, як пісаць свае матэрыялы для новага каналу падачы інфармацыі. У асноўным выкарыстоўваліся правераныя часам схемы і жанры – нататкі, рэпартажы, інтэрв’ю. Гэты факт быў абумоўлены ў тым ліку і эканамічнымі прычынамі – у пачатку свайго існавання медыйныя сайты не прадстаўлялі камерцыйнай цікавасці ў стваральнікаў, таму не надавалася пэўнай увагі і якасці кантэнту, не было сэнсу і ў прыцягненні новых аўдыторый. [8, с.251]
Але менавіта са з’яўленнем рэкламадаўцаў і магчымасцю рэальнага прыбытку ад медыйнай дзейнасці інтэрнэт-журналіста шматлікія сайты пачынаюць задумваца аб тым, як зрабіць свой тавар больш цікавым чытачу.
Менавіта тэхнічны прагрэс аказаў уплыў на трансфармацыю менавіта інфармацыйных жанраў – жанраў, дзе галоўным прыарытэтам з’яўляецца аператыўнасць.
Больш правільным будзе сцвярджаць, што інтэрнэт дадаў новыя асаблівасці традыцыйнай сістэме жанраў, але не замяніў яе.
Новыя жанры інтэрнэт-журналістыкі
Нататка. Такім жа чынам, як і газетны тэкст, тэкст нататкі ў інтэрнэце будуецца па схеме “перавернутай піраміды”. Гэтую тэкставую мадэль выкарыстоўвалі значна раней за ўзнікненне Інтэрнэту. Яе сэнс заключаны ў тым, каб адразу паведаміць чытачу самую галоўную інфармацыю, зацікавіць яго. Паступова тэкст дадае дэталяў інфармацыі, але галоўная яго думка знаходзіцца ў самым пачатку – назве і лідзе (ці т.з. шпігеле).
Новыя магчымасці інтэрнэт-журналістыкі сталі таксама штуршком для развіцця жанру рэпартажу. Менавіта гэты жанр журналістыкі зараз найбольш распаўсюджаны і папулярны ў інтэрнэт-рэсурсаў.
Магчымасць хуткай публікацыі, а таксама яе частага абнаўлення насычыла гэты “стары” жанр новым сэнсам. [8,c.254]
Дзякуючы новым медыйным платформам стала магчымым весці рэпартаж літаральна паралельна развіццю падзеі, дасягаючы рэальнага эфекту прысутнасці.
Гэты жанр стаў асабліва папулярным пры асвятленні прэс-канферэнцый, паседжанняў, брыфінгаў, а таксама разнастайных акцый. Цяпер рэпартаж можа спалучаць у сабе не толькі тэкст, але і шматлікія фота, відэа, аўдыё, інфаграфіку і іншае.
Інтэрнэт-журналістыка таксама перадумовіла і “другое нараджэнне” жанру фотарэпартажу. Ён не вельмі папулярны ў друкаваных СМІ па прычыне тэхналагічнай складанасці яго друку, але Інтэрнэт стварыў перадумовы, якія падштурхнулі яго да аднаўлення.
Гэтаксама як і рэпартаж, фотарэпартаж – адзін з самых папулярных жанраў у інтэрнэт-журналістыцы.
Увогуле ж, фотастужкі, фотарэпартажы, фотагалерэі – вытворчыя аднаго жанру – фотааповеду аб падзее.
У канвергентным СМІ новы подых набывае традыцыйны жанр папяровай прэсы – карыкатура. [8,c.262] Асобная рубрыка карыкатуры ёсць на інфармацыйным рэсурсе “РІА-навіны”, дзе працуюць чатыры мастака, якія пад пэўную інфармацыйную нагоду ствараюць малюнкі.
У беларускіх інтэрнэт-СМІ карыкатура сустракаецца радзей. Але гэта абумоўлена не нізкай папулярнасцю карыкатуры,а хутчэй адсутнасцю мастакоў, якія прафесійна займаліся б гэтым. Хаця і сярод беларускіх сайтаў можна сустрэць такі жанр.
Да таго ж, у адрозненне ад традыцыйных СМІ, інтэрнэт дазваляе дадаць да карыкатуры не толькі гук, але і зрабіць яе анімацыйнай, то бок накласці рух.
Падкаст. Гукавы файл, перадача або закончаны сюжэт. Зручны і арыгінальны жанр, які выкарыстоўваецца як асобна, так і ў ролі аднаго з элементаў інтэрнэт-матэрыялу. Адзін з самых папулярных падкаст-тэрміналаў Расіі – сайт рускага падкастынгу http://rpod.ru/. І журналісты і звычайныя карыстальнікі тут могуць пакінуць свае падкасты:
Аўдыёілюстрацыі - фрагмент ілюстрацыі, які адносіцца да пэўнай часткі тэксту. Можа быць завершаным, мінімальна кароткім (2-3 секунды). Прызваны ілюстраваць тую частку тэксту, у якой гукавы складнік нясе сэнсавую ці эмацыянальную нагрузку. Напрыклад, гук рэдкага музычнага інструменту, смех вядомай асобы, шум вогнішча падчас пажару і іншае.
Прыкладам аўдыёілюстрацыі можа быць матэрыял Яўгена Валошына на сайце NN.by з гукамі наваколля на Коста-Рыцы:
Відэасюжэт – завершанае відэапаведамленне, якое мае сваю завязку, кульмінацыю і развязку. Аптымальная працягласць відэасюжэту для канвергентнага СМІ складае 60-90 секунд
Унікальным відэа-праэктам можна лічыць праэкт RapInfo рэсурсу “РІА-навіны”. Кожны тыдзень у фармаце рэп-выступу музыкі выказваюць свае меркаванне наконт асноўных падзей тыдню.
Патокавае відэа. Гэта відэа з месца падзей. Можа быць сыравінай для вытворчых: відэаілюстрацыі, відэасюжэты, мультыскрыпту і інш.
Відэакалонка, відэанарыс, відэакаментар – варыянты працы з “гаворачымі галовамі”.
Інтэрактыўны відэамост – жанр, які нарадзіўся на стыке прэс-канферэнцыі, відэамастоў і блогаў. У яго аснове – інтэрв’ю з ньюсмэйкерам, якое праходзіць у прамым эфіры. Карыстальнікі могуць задаваць пытаньні праз мадэратара, глядзець паралельна спасылкі па тэме, суправаджаючыя мультымедыйныя матэрыялы. [8,c.265]
Мульціскрыпт – новы фармат падачы інфармацыі, які спрошчвае навігацыю па відэаматэрыялах вялікага аб’ёму. Можа выкарыстоўвацца для рознага тыпу матэрыялаў – інтэрв’ю, рэпартаж. Сэрвіс дазваляе аператыўна і з высокай дакладнасцю абраць патрэбны фрагмент відэазапісу. Напрыклад, на сайце “РІА Навіны” мультыскрыпт уключае ў сабе тры блокі – плэер, “сценаграмма” і “змест”. [8,c.266]
Інфаграфіка. Магчыма ўжо ў хуткай будучыне гэты жанр стане адным з самых папулярных сярод жанраў вэб-журналістыкі. Яна здольная хутка, дакладна і ў адным акенцы прадставіць складнаны аповед пра падзею, а ў некаторых выпадках можа ўзнавіць амаль дакументальную карціну.
Гэтая інфаграфіка з’яўляецца прыкладам складанай дынамічнай:
Такую складаную статычную інфаграфіку, якая ўключае ў сабе шмат структурных элементаў, можна знайсці на сайце службы BBC:
Галоўнай асаблівасцю інфаграфікі з’яўляецца яе актуальнасць і прастата ва ўспрыманні. Таму яна можа выкарыстоўвацца не толькі для тлумачэння нейкіх побытавых з’яў, але і для арыентацыі чытача ў пэўных з’явах і працэсах. Вось напрыклад на сайце коммерсант.ру да выбараў прэзідэнта Расіі была ствараная наступная інфаграфіка, якая ў простай і цікавай форме тлумачыць інфармацыю аб кожным з кандыдатаў.
Дата добавления: 2015-08-21; просмотров: 449 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Дорогие родители, воспитатели, педагоги! | | | БЫТЬ СУМАСШЕДШИМ - ЗНАЧИТ БЫТЬ НОРМАЛЬНЫМ |