|
За парушэннi правiлаў падчас гульнi футбалiст можа быць папярэджаны (жоўтая картка) цi выдалены з поля (чырвоная картка) да канца гульні з правам замены іншым спартоўцам праз 2 (дзве) хвіліны. Дзве жоўтыя карткi, што атрыманыя ў гульнях турнiра, аўтаматычна забараняюць спартоўцу ўдзельнiчаць у чарговым матчы, пасля чаго ўжо кожная няцотная жоўтая картка пазбаўляе права ўдзелу ў спаборнiцтвах. Чырвоная картка азначае дысквалiфiкацыю футбалiста на адну гульню з наступным разглядам яго ўчынку судзейскай калегіяй. Другая чырвоная картка азначае пропуск дзвюх гульняў і разглядам ягонага ўчынку на судзейскай калегіі. Кожная наступная чырвоная картка адпавядае колькасці прапушчаных гульняў з абавязковым разглядам паводзінаў спартоўца на судзейскай калегіі.
Удзел у наступных гульнях дазваляецца толькi пасля адбыцця дысквалiфiкацыi.
За ўдзел у гульнi незаяўленага цi дысквалiфiкаванага футбалiста камандзе залiчваецца тэхнiчнае параженне 0:5 з наступным разглядам здарэння на судзейскай калегіі. Камандзе, якая своечасова не зрабіла адпаведныя тлумачэнні на судзейскай калегіі, пункты не налiчваюцца.
Заўвага: | |
судзейская калегiя мае права вынесці больш жорсткае пакаранне на спартоўца, якi дапусцiў асаблiва брутальнае парушэнне падчас спаборнiцтваў. |
VІI. АРБIТРАЖ СПАБОРНIЦТВАЎ
Турнiр абслугоўваецца арбiтрамi, якiя дапушчаныя да правядзення Фінальнага тура па мiнi-футболе ў залах сезона 2015/16 года ў рамках чэмпіяната Першай лігі Брэсцкай вобласці па міні-футболе, Аргкамiтэтам першынства.
На кожную гульню судзейскай калегіяй прызначаецца двое суддзяў.
Пасля заканчэння гульняў суддзi павiнны перадаць запоўненыя пратаколы ў Аргкамiтэт спаборнiцтваў. Адрас судзейскай калегii: 224011 г.Брэст-11, а/с 35, ГА СК “Аматар”. Вынікі матчаў адразу па заканчэнні падаюцца на тэлефонах – +375 29 6849997, +375 33 6712180 (выканаўчы дырэктар Белямук Эдуард Вячаслававіч), а ў вечары гульнявога дня на адрас электроннай пошты – e-mail: timeout@tut.by
VІII. МЕДЫЦЫНСКАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ СПАБОРНІЦТВАЎ
Турнір абслугоўваецца кваліфікаваным медыцынскім персаналам, што мае адпаведную прафесійную адукацыю і падрыхтоўку.
Наяўнасць медыцынскага супрацоўніка кожнай гульні абавязковая.
ІХ. УЗНАГАРОДЖВАННЕ
Прызавы фонд турніра фармуецца ў адпаведнасці з заявачным узносам камандаў і складае не больш за 30% ад усёй сумы.
Пераможца спаборніцтваў узнагароджваецца Кубкам чэмпіёна Брэсцкай вобласці па міні-футболе сезона 2015/16 года і медалямі, а каманды-прызёры – ганаровымі дыпломамі і медалямі.
Спецыяльнымi прызамi Аргкамітэта турнiра будуць узнагароджаныя лепшыя футбалісты спаборніцтваў.
Х. ЗАЯЎКI
Заяўкi на ўдзел у спаборнiцтвах павiнны ўключаць у склад каманды не больш за 15 (пятнаццаць) асобаў. У заяўцы поўнасцю падаюцца прозвiшча, iмя i iмя па бацьку, год нараджэння i месца працы кожнага гульца, а таксама дадаткова поўны хатнi адрас i кантактны тэлефон капiтана каманды (цi яго намеснiка). Заяўкi павiнны быць напісаныя друкаванымі літарамі альбо надрукаваныя на кампутары ў двух экзэмплярах. На iх павiнны быць уласны подпiс капiтана каманды i дата. Заяўкі падаюцца ў Аргкамітэт спаборніцтваў і дасылаюцца на адрас электроннай пошты – e-mail: timeout@tut.by
Заўвага: | |
1) удзел футбалістаў, якія гуляюць у матчах нацыянальных чэмпіянатаў у Першым і Другім дывізіёнах па футболе і футзале дазваляецца толькі ў тым выпадку, калі за кожнага такога футбаліста на рахунак Аргкамітэта турніра пералічваецца грашовая сума ў памеры 1 (адна) базавая аплата на адпаведны перыяд па Рэспубліцы Беларусь. У адной камандзе дазваляецца ўдзел не больш за 4-х такіх футбалістаў. Статус футбаліста такога ўзроўню зацікаўленыя каманды вызначаюць наяўнасцю (ці адсутнасцю) прафесійнага кантракта пад час правядзення спаборніцтваў. |
XІ. ВЫДАТКI НА ПРАВЯДЗЕННЕ СПАБОРНIЦТВАЎ
Асноўныя выдаткi на пpавядзенне спабоpнiцтваў нясе ГА СК “Аматаp. Сpодкi атpыманыя ад удзельнікаў pэалiзуюцца на арганiзацыю i пpавядзенне спабоpнiцтваў, а ў прыватнасці: а) арэнда спартыўнага аб’екта для правядзення турніра; b) прызавы фонд; с) страхавы фонд; d) банкаўскія аперацыі і плацяжы; е) забеспячэнне работы інтэрнэт-рэсурса, набыццё медыкаментаў і канцылярскіх тавараў, расходныя тэхнічныя матэрыялы i г.д.
Упраўленне спорту і турызму Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэту, Сектар спорту і турызму Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэту па асобных калькуляцыях прымаюць на сябе абавязацельствы па аплаце работы медыцынскага персанала, аплаце харчавання суддзяў у дзень гульняў, узнагароджванню дыпломамі каманд-прызёраў і кубкам пераможцу спаборніцтваў.
ХІІ. ФОРС-МАЖОР
Дадзенае “Палажэнне…” можа падлягаць змяненням, калі ўзнікаюць форс-мажорныя абставіны, якія не маглі быць прадугледжаныя ані папярэджаныя разумнымі мерамі. Пад форс-мажорнымі абставінамі ў кантэксце дадзенага “Палажэння…” вызначаюцца: 1) прыродна-кліматычныя катаклізмы; 2) страйкі; 3) ваенныя дзеянні; 4) выданне нарматыўных актаў органамі дзяржаўнай улады і кіравання; 5) буйнамаштабныя аварыі банкаўскіх камунікацыяў; 6) іншыя непрадугледжаныя разумнымі мерамі абставіны.
ХІІІ. ДАДАТАК
Аргкамiтэт па правядзенню Фінальнага тура па мiнi-футболе ў залах сезона 2015/16 года ў рамках чэмпіяната Першай лігі Брэсцкай вобласці па міні-футболе пакідае за сабой права ўнесці змены ў дадзенае “Палажэнне...”, калі колькасць удзельнікаў будзе менш альбо больш за запланаваную.
Дата добавления: 2015-08-21; просмотров: 182 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
I. МЭТЫ I ЗАДАЧЫ | | | Автобиография. |