Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

I. МЭТЫ I ЗАДАЧЫ

П А Л А Ж Э Н Н Е

аб правядзеннi Фінальнага туру па мiнi-футболе ў залах сезона 2015/16 года

ў рамках чэмпіяната Першай лігі Брэсцкай вобласці па міні-футболе

ў сацыяльна-адукацыйным праекце “Інвестыцыя ў жыццё без наркотыкаў”

I. МЭТЫ I ЗАДАЧЫ

Фінальны тур па мiнi-футболе ў залах сезона 2015/16 года ў рамках чэмпіяната Першай лігі Брэсцкай вобласці па міні-футболе ставiць за мэту далучэнне шырокiх слаёў насельнiцтва да актыўных заняткаў фiзiчнай культурай i спортам. Арганізатары спаборніцтваў галоўнай мэтай вызначаюць прапаганду і распаўсюджванне ідэі здаровага ладу жыцця, фізічнае і ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, а таксама фармуюць сістэму супрацьдзеяння дэвіянтным паводзінам і распаўсюджванню алкагалізму і наркаманіі.

Бяручы пад увагу месца спорту, якi з’яўляецца важным момантам развiцця чалавека, спаборнiцтвы вырашаюць наступныя задачы:

- актывiзацыi масавага спартыўнага руху;

- прапаганды футболу ў сферы здаровага ладу жыцця;

- распаўсюджвання i рэалiзацыi iдэяў Мiжнароднай праграмы “Спорт для ўсiх”, умацавання i развiцця мiжнародных сувязяў: “Спорт – амбасадар мiру” i “Спорт – на службе народнай дыпламатыi”;

- развіцця і ўмацавання транспамежных сувязяў і супрацоўніцтва ў галіне культуры і спорта ў Еўрарэгіёне “Буг”;

- прапаганды, развiцця i распаўсюджвання iдэалаў алiмпiзму, прынцыпаў сумленнай і высакароднай барацьбы на спаборнiцтвах – Fair play.

Акрамя таго, дадзеныя спаборнiцтвы даюць магчымасць кожнаму чалавеку займацца спортам, а ў прыватнасцi:

- дапамагаюць усiм асобам, якiя гэтага жадаюць, набыць належныя фiзiчныя кандыцыi, а таксама прыдбаць пачатковыя ўменнi ў спорце;

- дапамагаюць усiм асобам, якiя гэтага жадаюць, прыняць удзел у спартыўных спаборнiцтвах i занятках па фiзiчнай рэкрэацыi ў бяспечных i натуральных варунках у сістэме спартыўнай арганiзацыi;

- дапамагаюць кожнаму зацiкаўленаму i здольнаму чалавеку дасягнуць адпаведнага спартыўнага пазёму;

- даюць магчымасць набыць пачуццё сапраўднага спаборнiцтва i атрымаць асалоду ад мужнай i высакароднай барацьбы.

Арганiзатары турнiру звяртаюць асаблiвую ўвагу на захаванне i развiццё маральных i этычных прынцыпаў спорту, на шанаванне чалавечай годнасцi, а таксама на бяспеку тых асобаў, якiя займаюцца спортам, цераз абарону спорту i самiх спартоўцаў, i выступаюць супраць выкарыстання iх у палiтычных, гандлёвых цi фiнансавых мэтах, а таксама супраць неўласцiвых цi ненатуральных дзеянняў, напрыклад, ужывання наркотыкаў.

II. ЧАС I МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ СПАБОРНIЦТВАЎ

Фінальны тур па мiнi-футболе ў залах сезона 2015/16 года ў рамках чэмпіяната Першай лігі Брэсцкай вобласці па міні-футболе пачынаеццаХХ ххх 2016 года, заканчваецца ХХ ххх 2016 года. Спаборнiцтвы праводзяцца па турава-групавой сістэме ў Брэсце у залах Палацу спорта “Вікторыя” (вул. Ленінградская 2). Гульні адбываюцца згодна з календаром турніра. Максімальная колькасць удзельнікаў – 6 (шэсць) калектываў (фіналісты рэгіянальных спаборніцтва ў Баранавічах, Брэсце і Пінску).

III. КIРАЎНIЦТВА ПРАВЯДЗЕННЕМ СПАБОРНIЦТВАЎ

Агульнае кiраўнiцтва Фінальным турам па мiнi-футболе ў залах сезона 2015/16 года ў рамках чэмпіяната Першай лігі Брэсцкай вобласці па міні-футболе ажыццяўляецца Грамадскiм аб’яднаннем “Самадзеяльны клуб па мiнi-футболе “Аматар” (старшыня ГА СК “Аматар” Ул.П.Люкевiч), членам Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футболу” і Упраўленнем спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкаму (начальнік М.М.Глушчэня). Непасрэдны кантроль за правядзеннем спаборнiцтваў ускладаецца на галоўную судзейскую калегію: галоўны суддзя спаборнiцтваў, арбітр нацыянальнай катэгорыi С.П.Шмолік; сакратар спаборніцтваў Д.Шыферштэйн. Выканаўчы дырэктар турнiра Э.В.Белямук; адказныя за арганiзацыйнае забяспячэнне турнiру, медыцынскае абслугоўванне i сувязi з грамадскасцю А.Завадскі, А.Кяцько і А.Пылік.

IV. УДЗЕЛЬНIКI СПАБОРНIЦТВАЎ

Да ўдзелу ў турнiры па выніках папярэдніх спаборніцтваў дапускаюцца фіналісты рэгіянальных спаборніцтва ў Баранавічах, Брэсце і Пінску, якія маюць самадзейны, непрафесiйны статус і якiя падалі заяўкі вызначанага ўзору за подпісам прадстаўніка альбо капітана каманды і пералiчылi заявачны ўзнос у памеры …….(сумма будет согласовна) беларускіх рублёў да 05.03.2016 года ўключна на разліковы рахунак № 3015500133010, валюта рахунка 974, “Приорбанк” ААТ, код 153001749, ЦБУ 500 г.Брэст, 224013, бул. Шаўчэнкі 6/1, ГА СК “Аматар”, УНП 200217784, АКПА 14374572.

Каманда, якая ў адпаведны тэрмін поўнасцю не разлічылася з уступным узносам, выключаецца з пераліку ўдзельнікаў. Яе месца згодна з рэйтынгам перадаецца іншай камандзе, якая аплаціла заявачны ўзнос.

V. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ СПАБОРНIЦТВАЎ

Спаборнiцтвы згодна з календаром турніра, які распрацаваны і зацверджаны Арагкамітэтам першынства, з максiмальнай колькасцю камандаў – шэсць – праводзяцца па наступнай сiстэме: на працягу двух дзён каманды праводзяць па дзве гульні з прадстаўнікамі іншых рэгіёнаў: матч прадстаўнікоў аднаго рэгіёна залічваецца як вынік фінальнай гульні супернікаў у Баранавічах, Брэсце і Пінску. Чэмпіён вызначаецца па большай колькасці набраных пунктаў. Пры роўных паказальніках ўлічваюцц ў першую чаргу: 1) вынік асабістай гульні паміж камандамі-прэтэндэнтамі; 2) большая колькасць перамогаў; 3) лепшая розніца забітых і прпушчаных мячоў; 4) большая колькась кольасць забітых мячоў; 5) каэфіцыент Fair play (наяўнасць парушэнняў: жоўтая картка – 2 штрафныя балы, жоўта-чырвоная – 3 штрафныя балы; чырвоная – 5 штрафных балаў).

Кожная каманда-удзельніца павінна мець аднолькавую форму (футболка, шорты, гетры). Футбаліст, які не мае формы, аутаматычна караецца жоўтай карткай.

Пункты налiчваюцца: за перамогу – 3 пункты, за нiчыю – 1 пункт, за паражэнне – 0 пунктаў. У выпадку, калi гульня не адбудзецца без важкае на тое прычыны, вiнаватай камандзе залiчваецца тэхнiчнае параженне з лiкам 0:5; яна павiнна кампенсаваць аплату 1 (адной) гадзіны часу арэнды спартыўнай залы ў дзень гульнi. Наступны, другi, зрыў гульнi без важкай прычыны кампенсуецца аплатай 1 (адной) гадзіны часу арэнды спартыўнай залы ў дзень гульнi i тэхнiчным паражэннем 0:5. Працяг удзелу ў чэмпiянаце можа быць толькi пасля аплаты арэнды месца спаборніцтваў. На трэцi раз каманда здымаецца з турніру і ўсе футбалісты аўтаматычна дыскваліфікуюцца да канца сезона.

Капітан каманды ў працэсе гульні можа двойчы ўзяць аднахвілінны перапынак – адзін раз на тайм.

Працягласць аднаго матчу – два таймы па 20 хвiлiнаў, перапынак – да 05 хвiлiнаў. Спазненне на гульню звыш 05 хвiлiнаў без важкiх на тое прычынаў разглядваецца як неяўка. Усе гульні адбываюцца мячом № 4. Заявы на перанос матчаў не прымаюцца.

У выпадку, калi каманда здымаецца са спаборнiцтваў, грашовыя ўзносы, што паступiлi на рахунак Аргкамiтэту турнiру, не вяртаюцца. Пратэсты ў Аргамітэт падаюцца капітанамі камандаў ў друкаваным выглядзе і павінны быць накіраваны на працягу 24-х гадзінаў пасля заканчэння матчаў, што выклікалі спрэчныя пытанні. Пратэсты, якія кранаюцца судзейскіх пытанняў, Аргкамітэтам турніра не разглядаюцца.


Дата добавления: 2015-08-21; просмотров: 133 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
курса обучения БФ КБГУ| VІ. ДЫСЦЫПЛIНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ I ПАКАРАННI

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)