Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Дзея 19

 

БУЛЬКА (з імпэтам агучвае планы на бліжэйшую будучыню). Ну, цяпер займуся выхаваннем гаспадыні! Няхай толькі паспрабуе карміць мяне кансервамі! Буду гаўкаць, круціць хвастом...

ДУНАЙ (уздыхае). Ну, што, Булька? Час развітвацца…

БУЛЬКА (збянтэжаная). Як развітвацца? Няўжо кінеш мяне?

ДУНАЙ Нашыя гаспадары жывуць у розных раёнах. Паміж нашымі дамамі — вялікая адлегласць... Але не трэба сумаваць! Магчыма, аднойчы гаспадары адначасова павядуць нас на прагулку. І мы выпадкова сустрэнемся ў тым парку, дзе пазнаёміліся...

БУЛЬКА Але я не хачу з табой разлучацца!

ДУНАЙ Не ўсё так блага. У цябе добрая гаспадыня. І ў мяне — добры гаспадар. Яго сына завуць Паўлік...

БУЛЬКА (натхнёна). А давай іх ажэнім! Гаспадара і гаспадыню!

ДУНАЙ (разгублена). Як можна, Булька?

БУЛЬКА Хіба ты не казаў, што яны — добрыя людзі?

ДУНАЙ Але.

БУЛЬКА А добрыя людзі павінны быць разам! Каб у свеце было болей дабрыні!

ДУНАЙ Вось быў бы цуд! Жылі б мы разам!

БУЛЬКА Ты сам казаў: цуды здараюцца, калі мы іх самі ствараем! І ў Паўліка замест аднаго сябра стане два...

ДУНАЙ (вагаецца). А раптам, мой гаспадар і твая гаспадыня яшчэ і не вырашылі: ці хочуць яны наогул жаніцца?

БУЛЬКА Ты ж бачыш: яны – цудоўная пара! А мы ім дапаможам!

ДУНАЙ (схамянуўся). Але якім чынам? Загадаем? Ці папросім?

БУЛЬКА (з гонарам). На гэты конт у маёй знаходлівай галаве склаўся мудрагелісты план! Мы будзем цягаць іх у госці адзін да аднаго. І паміж імі неўзабаве ўтворыцца тое, што людзі называюць каханнем. Верная прыкмета кахання — калі людзі цалуюцца!

ДУНАЙ (зацікаўлена). Як гэта?

БУЛЬКА Яны кладуць пярэднія лапы адзін аднаму на плечы і языкамі ліжуць шчокі...

ДУНАЙ (заклапочана). А мы што мусім рабіць?

БУЛЬКА Замілавана пазіраць на іх з такім выглядам, быццам анічога не разумеем.

ДУНАЙ Бліскучы план! Цяпер я ведаю — не толькі лабрадоры самыя мудрыя істоты ў свеце. Але і некаторыя бульдогі.

БУЛЬКА Дзякуй, ацаніў.

Да іх набліжаюцца Алег Пятровіч і Тамара Іванаўна.

ДУНАЙ (звяртаецца да іх). У мяне для вас прыемная навіна. Неўзабаве вы згуляеце вяселле. Віншую!

БУЛЬКА Дунайка, ты забыўся, што людзі нас не разумеюць?

ТАМАРА ІВАНАЎНА (Алегу Пятровічу). Як я магла раней лічыць сябе няўдачай? Вось з'явілася ў мяне Булька! Уяўляю, колькі з ёй будзе клопату! Але прыемнага. І калі пра некага клапоцішся, то адчуваеш, што і сама вартая шчасця. І шчасце насамрэч так блізка! Трэба толькі самой зрабіць крок, зрух...

АЛЕГ ПЯТРОВІЧ Дотык адной сняжынкі можа спарадзіць лавіну ў гарах. І адзін добры ўчынак спараджае лавіну шчаслівых прыгодаў.

ТАМАРА ІВАНАЎНА А ці памятаеце, Алег Пятровіч, вы казалі, быццам у моманты шчасця чуеце музыку?

АЛЕГ ПЯТРОВІЧ Але...

ТАМАРА ІВАНАЎНА Такую? (Напявае, не вельмі ўпэўнена.)

АЛЕГ ПЯТРОВІЧ Так! (Падхоплівае распачатую ёй мелодыю.)

Гучыць музыка. Алег Пятровіч і Тамара Іванаўна танцуюць. Сабакі закручваюць іх сваі мі павдкамі, а потым цягнуць да зорнага неба.


Дата добавления: 2015-08-09; просмотров: 111 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Дзея 10 | Дзея 13 | Дзея 16 |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Дзея 18| Стоимость тура с проездом на АВТОБУСЕ В 2-,3-МЕСТНОМ 1-КОМНАТНОМ НОМЕРЕ БЕЗ БАЛКОНА

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)