Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Гістарыяграфія, крыніцы.

Читайте также:
  1. Гістарыяграфія і крыніцы.

Перыяд 60-90-х гг. XIX ст. у гісторыі Беларусі аб'ядноўвае шэраг самастойных у гістарыяграфічным плане пытанняў: адмена прыгоннага права і шляхі капіталістычнай эвалюцыі сельскай гаспадаркі; рост гарадоў, развіццё прамысловасці і гандлю; сацыяльны рух; фарміраванне беларускай нацыі і развіццё культуры; палітыка царызму і г.д. Першыя публікацыі, прысвечаныя аналізу гэтых пытанняў, з'явіліся яшчэ да 1917 г. Спецыфічнай рысай тагачасных публікацый было тое, што іх аўтары часта з'яўляліся сведкамі гістарычных падзей і працэсаў, якія яны апісвалі. Іх работы вызначаліся эмпірызмам, багаццем цікавых назіранняў, статыстычных звестак. Сярод іх, у залежнасці ад манеры структурызацыі і характару змешчаных матэрыялаў, сустракаюцца гістарычныя нарысы з элементамі мемуарыстыкі, падра-бязныя статыстыка-эканамічныя даследаванні, падмацаваныя вялізнымі дадаткамі ў выглядзе табліц, этнаграфічныя і фальклорныя агляды і г. д. Тагачасная гістарыяграфія развівалася ў трох аспектах: афіцыйна-ахоўніцкім, ліберальна-дэмакратычным і народніцкім.

3 пункту гледжання афіцыйных колаў былі адлюстраваны гістарычныя падзеі 1863 г. на Беларусі, а таксама грамадска-палітычнае жыццё пасля разгрому паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага ў публікацыях П. Бранцава, М. Каткова, Г. Карнілава, М. Каяловіча, В. Ратча і інш. Імклівыя з'явы аб'ектыўнай рэальнасці, класавыя супярэчнасці канца XIX -пачатку XX стст. знайшлі свой адбітак з адпаведных пазіцый у публікацыях чарнасоценца Л. Саланевіча, ліберала А. Сапунова, прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай думкі Антона і Івана Луцкевічаў, К. Каганца, С. Палуяна і іншых.

Бурны рост прамысловасці, саматужных промыслаў, пашырэнне гандлю, становішча рабочых, эвалюцыя аграрнага пытання і сельскагаспадарчай вытворчасці ў Беларусі 60-90-х гг. XIX ст. адлюстраваны ў багатых звесткамі выданнях, даследаваннях I. Вульферта, А. Дэмбавецкага, П. Баброўскага, В. Сямёнава і іншых.

У 20-я гг.XX ст. з'явіліся грунтоўныя працы М. Доўнар-Запольскага "Народное хозяйство Белоруссии 1861-1914 гг." (1926), А. Цвікевіча "Западно-руссизм": Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в." (1929). Грамадска-палітычны рух і яго вынікі не маглі заставацца па-за ўвагай даследчыкаў таго часу. Былі надрукаваныя ў гэты час манаграфіі і артыкулы С. Агурскага, У. Пічэты, А. Смоліча, Ф. Турука і іншых.

Гістарыяграфія 30-50-х гг.XX ст. вызначылася празмернай ідэалагізацыяй рабочага і сялянскага руху, грамадска-культурнага жыцця. Не без ідэалагічных шаблонаў таго часу, але ўсё ж змястоўны матэрыял аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі ўтрымліваюць даследаванні Д. Дудкова, I. Саладкова, М. Фрыдман і іншых.

У 60-80-х гг.ХХ ст. з'явіўся шэраг прац па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі (даследаванні М.В. Біча, М.Ф. Болбаса, К.І. Шабуні, В.П. Панюціча, Л.П. Ліпінскага, Х.Ю. Бейлькіна і іншых), станаўлення грамадска-палітычнай і навуковай думкі (Г.В. Кісялёў, У.А. Васілевіч, У.М. Конан, В.Ф. Шалькевіч, Г.А. Каханоўскі, А.С. Майхровіч, С.Х. Александровіч і інш.), эвалюцыі і формаў рабочага, сялянскага, рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызвален-чага рухаў, палітыкі царызму на Беларусі (С.М. Самбук, М.В. Біч і іншыя), гісторыі культуры Беларусі (Л.М. Дробаў, А. А. Лойка, А.І. Мальдзіс і іншыя). Каштоўным здабыткам для вывучэння гісторыі Беларусі стала выданне калектыўных абагульняючых прац: "История рабочего класса Белорусской ССР" (Мн., 1984. Т. 1), "Гісторыя Беларускай ССР" (Мн., 1972. Т. 2), "Гісторыя беларускага мастацтва" (Мн., 1989. Т. 3) і г. д.

Па-за ўвагай даследчыкаў у гэты час засталіся пытанні гісторыі дваранства, буржуазіі, інтэлігенцыі, комплекснага асэнсавання развіцця беларускага нацыянальнага руху і яго ідэалогіі, фарміравання беларускай нацыі, палітыка царызму у Беларусі ў сацыяльна-культурнайі нацыянальнай сферах, грамадска-палітычнага становішча і г. д.

90-я гады мінулага стагоддзя вызначаліся цікавасцю даследчыкаў да пытанняў перш за ўсё палітычнай і этнакультурнай гісторыі Беларусі. З'явіліся ў друку цікавыя працы М.В. Біча, В.П. Панюціча, Г.В. Кісялёва, П.І. Брыгадзіна, З.В. Шыбекі і інш. Выдадзены "Нарысы гісторыі Беларусі" (Мн., 1994. Ч. 1; Мн., 1995. Ч. 2).

Крыніцы па гісторыі Беларусі 60-х гг.XIX - пачаткуXX стст. шматлікія. У значнай ступені яны апрацаваны і апублікаваны, асабліва статыстыка і заканадаўчыя акты. Але большасць дакументаў знаходзіцца ў архівасховішчах і рукапісных аддзелах бібліятэк Мінска, Гродна, Вільнюса, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Варшавы, Кракава і інш. Узнікае праблема іх выяўлення і выкарыстання. Як архіўныя, так і апублікаваныя крыніцы адрозніваюцца па свайму паходжанню і ступені сваёй рэпрэзентатыўнасці. Часта гістарычныя кры-ніцы не супаставімыя паміж сабой з-за адрозненняў па свайму паходжанню, тэхніцы і праграме збору звестак. Па прычыне існуючага разрыву паміж задачамі, якія стаялі перад складальнікам дакумента, і навуковымі мэтамі даследчыкаў, нярэдка паўстае праблема выяўлення падтэкставай, скрытай інфармацыі.

Аснову для характарыстыкі сацыяльна-эканамічных, дэмаграфічных і культурных працэсаў складаюць масавыя статыстычныя дадзеныя. Цікавыя звесткі па гісторыі Беларусі даносяць апублікаваныя матэрыялы пазямельных абследаванняў 1877, 1887, 1905 гг., ваенна-конскіх перапісаў, статыстыкі землеўладання, дадзеныя паказальнікаў і спісаў фабрык і заводаў, штогадовых справаздач губернатараў і дадаткаў да іх, аглядаў навучальных устаноў, "Адресов-календарей..." і г. д. Каштоўнымі з'яўляюцца апублікаваныя вынікі Усеагульнага перапісу насельніцтва 1897 г. Яны дазваляюць адцосна аб'ектыўна характарызаваць сацыяльна-дэмаграфічную, прафесійную і саслоўную структуры насельніцтва, дапамагаюць прааналізаваць вынікі на цыянальнай палітыкі царызму, эвалюцыю сацыяльна-эканамічных працэсаў на Беларусі ў канцы XIX ст.

Значную частку дакументаў складаюць заканадаўчыя акты, распараджэнні ўрадавых органаў, а таксама матэрыялы справаводства міністэрстваў, Сінода, губернатарскіх канцылярый, павятовых органаў. Яны дазваляюць характарызаваць палітыку царызму на Беларусі, тагачаснае грамадскае і культурнае жыццё, некаторыя працэсы ў развіцці эканомікі.

У другой палове XIX - пачаткуXX стст. узрастае роля перыядычнага друку. Перыядычныя выданні істотна адрозніваліся паміж сабой па ідэйна-мастацкаму накірунку. У Мінску, Гродне, Віцебску, Магілёве, Вільні выдаваліся "Губернские ведомости" з афіцыйнай інфармацыяй губерняў, "Памятные книжки...", "Епархиальные ведомости" і г. д. Вялікі ўплыў на грамадскую думку аказвала газета "Минскнй листок", якая хутка адклікалася на розныя праявы жыцця. У пачаткуXX ст. павялічылася колькасць дзяржаўных і пры-ватных перыядычных выданняў, у тым ліку з'явіўся беларускамоўны легальны друк, матэрыялы якога дазваляюць узнавіць многія старонкі гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху, жыцця рабочых і сялян.

Да нядаўняга часу мала выкарыстоўвалася даследчыкамі беларуская мемуарыстыка. Багатыя звесткі ўспамінаў, а таксама эпісталярная спадчына дазваляюць раскрыць падтэкст гістарычных з'яў і працэсаў. Частка мемуараў апублікавана. Гэта ўспаміны віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва, нацыяльна-культурных дзеячаў А. Луцкевіча, Я. Дылы, А. Багдановіча і інш.

Звесткі аб палітычных працэсах і падзеях, сацыяльных канфліктах, вызваленчым руху на тэрыторыі Беларусі ўтрымліваюць дакументы палітычных партый, нелегальных арганізацый. Гэтыя матэрыялы ў большасці яшчэ не апрацаваныя і захоўваюцца ў архівах. Наогул гістарычныя крыніцы па беларускай гісторыі другой паловы XIX ст. разнапланавыя і багатыя, што дазваляе гісторыкам праводзіць маштабныя даследаванні.

 

 


Дата добавления: 2015-07-12; просмотров: 187 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Вайна 1812 г. і Беларусь. | Урадавая палiтыка. | Культура Беларусі ў першай палове XIX cт. | ТЭМА: СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX СТ. | Бярэзінская водная сістэма. | Царква ў вайне 1812 г. | Проект устава Белорусского вольного экономического общества | Причины упадка благосостояния белорусских губерний. | О тяглых хозяйственных работах | Гарады Беларусі ў першай палове XIX ст. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Тэставыя заданні| Адмена прыгоннага права.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)