Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў

Читайте также:
  1. A3. Как характеризует отца Надежды информация, заключён­ная в предложениях 16—18? Укажите верное продолжение фразы: Отец рассказчицы...
  2. frac34; Методические основы идентификации типа информационного метаболизма психики.
  3. I. Информация о преподавателях, проводивших занятия
  4. I. Самостоятельная работа с информационными источниками
  5. I. Форма кристаллов.
  6. II. Идеальная форма
  7. II. Информация о платной образовательной услуге;

Каб зразумець, што такое нацыянальная мова любога народа, варта разгледзець наступную формулу:

Нацыянальная мова = Літаратурная мова + Дыялектная мова.

 

З роўнасці вынікае, што нацыянальная беларуская мова складаецца з беларускай літаратурнай мовы і беларускай дыялектнай мовы. Адрозненне двух кампанентаў нацыянальнай мовы назіраецца ў наступным:

 

Літаратурная мова Дыялектная мова
1. Характэрная для ўсёй тэорыторыі краіны 1. Вузкалакальная, характэрная для пэўных мясцовасцей
2. Валодае нормамі 2. Нормаў не мае
3. Валодае стылямі 3. Стыляў не мае
4. Існуе ў двух варыянтах — вусным і пісьмовым 4. Існуе толькі ў вуснай форме
5. Кадыфікаваная 5. Некадыфікаваная

 

Літаратурная мова — гэта форма нацыянальнай мовы, характэрная для ўсёй тэрыторыі краіны, мае стылі і нормы і існуе ў вусным і пісьмовым варыянтах.

Адна з адметных асаблівасцей літаратурнай мовы — наяўнасць норм.

Норма— гэта сукупнасць правіл, прынятых у дадзены перыяд моўным калектывам і ўсвядомленых ім як правільнае і ўзорнае ўжыванне моўных сродкаў. Існуюць наступныя віды норм:

1) арфаэпічная — адказвае за правільнае вымаўленне гукаў;

2) акцэнталагічная — адказвае за правільную пастаноўку націску;

3) словаўтваральная — адказвае за правільную пабудову слоў па ўласцівых для мовы словаўтваральных мадэлях;

4) марфалагічная — адказвае за правільнае словаўжыванне ў маўленні;

5) сінтаксічная — адказвае за правільную пабудову словазлучэнняў і сказаў;

6) фразеалагічная — адказвае за правільнае ўжыванне фразеалагізмаў у маўленні;

7) лексіка-семантычная — адказвае за правільнае ўжыванне значэнняў слоў;

8) стылістычная — адказвае за правільнае ўжыванне стыляў;

9) арфаграфічная — адказвае за правільнае напісанне слоў;

10) пунктуацыйная — адказвае за правільную пастаноўку знакаў прыпынку.

Моўныя нормы ўтвараюцца ў працэсе маўленчай практыкі людзей. Іх задача — рэгуляванне вымаўлення, месца націску, утварэння слоў і іх формаў, ужывання слоў, фразеалагізмаў, прыказак, пабудовы словазлучэнняў і сказаў. Афіцыйнае прызнанне нормы, пісьмовая фіксацыя яе ў нарматыўных граматыках, даведніках і слоўніках называецца кадыфікацыяй. Кадыфікаваная (узаконеная) норма становіцца абавязковай для ўсіх носьбітаў мовы.

Дыялектная мова — гэта форма нацыянальнай мовы, якая характэрна пэўным мясцовасцям (вузкалакальная), не валодае нормамі і стылямі і існуе толькі ў адным варыянце — вусным.

Дыялектная мова Беларусі прадстаўлена двума дыялектамі — паўночна-ўсходнім і паўднёва-заходнім (рыс. 1), якія падзяляюцца па лініі Ашмяны — Мінск — Бабруйск — Гомель. Паміж дыялектамі ляжыць мяжа пераходных гаворак — сярэднебеларускія гаворкі. Гэта не асобны дыялект, а змяшэнне рысаў двух дыялектаў. Лінгвістамі адзначаецца, што сярэднебеларускія гаворкі ляглі ў аснову сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Рысунак 1 — Гаворкі дыялектнай мовы Беларусі

Гласарый

Вусная мова — гукавая форма мовы, якой карыстаюцца людзі ў непасрэдных зносінах паміж сабой.

Дзяржаўная мова — афіцыйная мова, на якой працуюць дзяржаўныя і адміністрацыйна-гаспадарчыя органы, грамадскія арганізацыі, установы навукі, культуры, службы быту, гандлю і іншыя і на якой вядзецца навучанне і выхаванне ў сістэме адукацыі.

Дыялектная мова — гэта форма нацыянальнай мовы, якая характэрна пэўным мясцовасцям (вузкалакальная), не валодае нормамі і стылямі і існуе толькі ў адным варыянце — вусным.

Літаратурная мова — апрацаваная, упарадкаваная і нармалізаваная форма агульнанароднай мовы, прызначаная для абслугоўвання разнастайных сфер грамадскай дзейнасці чалавека.

Мова — сістэма матэрыяльных адзінак (тыповых гукаў, марфем, слоў, словазлучэнняў, сказаў), а таксама сістэма правіл іх функцыянавання (граматыка).

Моўны стыль — гэта гістарычна складзеная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу грамадскай дзейнасці: навуку, адміністрацыйна-справавыя адносіны, грамадска-палітычнную дзейнасць, бытавыя зносіны, мастацкую творчасць.

Норма — гэта сукупнасць правіл, прынятых у дадзены перыяд моўным калектывам і ўсвядомленых ім як правільнае і ўзорнае ўжыванне моўных сродкаў.

Пісьмовая мова — графічная форма мовы, якая дазваляе кантактаваць апасродкавана з дапамогаю тэкстаў, сукупнасць якіх стварае нацыянальнае пісьменства.

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 769 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)