Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Беларуская мова сярод іншых моў свету

Читайте также:
  1. Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова ХІV—ХVІ ст.
  2. Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
  3. Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
  4. Группы растений по отношению к свету.
  5. Идите к свету
  6. ИЗ ТЬМЫ - К СВЕТУ

 

Па дадзеных БелСЭ ў свеце налічваецца ад 2,5 да 5 тыс. моў. Канчатковую лічбу сказаць вельмі цяжка, бо адрозненне паміж мовай і яе дыялектам вельмі ўмоўнае. Напрыклад, толькі ў бліжэйшай да нас мове, польскай, адны вучоныя вылучаюць кашубскі дыялект, лічаць яго асновай нацыянальнай польскай мовы, а другія вылучаюць, як асобную, кашубскую мову.

Беларуская мова — адна з самых развітых моў свету, з даследаванай і ўпарадкаванай граматыкай. Так, І. Я. Лепешаў адзначае, «што сярод вядомых навуцы сучасных 4 200 моў толькі каля пяцісот моў належаць да развітых, вывучаных, даследаваных. І беларуская ў іх ліку» [3, с. 183].

Пры ўсёй разнастайнасці моў свету яны маюць шмат агульнага ў лексіцы, фанетыцы і граматыцы. Дадзеныя параўнальнага мовазнаўства дазваляюць аб’яднаць больш роднасныя мовы ў падгрупы, моўныя падгрупы — у групы, а апошнія — у сем’і. На падставе здабыткаў лінгвістаў-кампаратывістаў у свеце вылучаецца каля 20 моўных сем’яў, сярод якіх цюркская (алтайская), угра-фінская, кітайска-цібецкая, мангольская, афразійская, каўказская і інш.

Беларуская мова ўваходзіць у самую вялікую і вывучаную моўную сям’ю — індаеўрапейскую. У яе ўваходзіць 153 мовы, якія аб’ядноўваюцца ў 7 груп (асобна стаяць армянская, албанская і грэчаская мовы, а таксама мёртвыя тахарская і хецкая). Сярод груп індаеўрапейскай моўнай сям’і вылучаюцца [4, с. 189—191]:

1) балтыйская (літоўская і латышская мовы, акрамя таго пруская, яцвяжская і куршская мёртвыя);

2) германская, якая ў сваім складзе мае тры падгрупы:

а) заходнегерманская (англійская, нямецкая, нідэрландская, люксембургская, фрызская, афрыканс (у ПАР), ідыш);

б) паўночнагерманская (скандынаўская) (дацкая, шведская, нарвежская, ісландская, фарэрская);

в) усходнегерманская (усе мовы мёртвыя — гоцкая, бургундская, вандальская, гепідская, герульская);

3) раманская (іспанская, французская, партугальская, італьянская, румынская, малдаўская і іншыя, а таксама мёртвая лацінская);

4) індыйская (індаарыйская) (хіндзі, урду, бенгальская, панджабі, маратхі, сіндхі, сінгальская, мальдыўская, цыганская, мёртвыя — санскрыт, пракрыт);

5) іранская (таджыцкая, курдская, асецінская, афганская (пушту), новаперсідская (фарсі) і інш.);

6) кельцкая (ірландская, гэльская, валійская, брэтонская, мёртвыя — гальская, мэнская і інш.);

7) славянская група ў сваім складзе мае тры падгрупы: а) усходнеславянскую; б) заходнеславянскую; в) паўднёваславянскую.

Схематычна славянскую групу індаеўрапейскай моўнай сям’і можна паказаць наступным чынам:

 

Такім чынам, беларуская мова ўваходзіць ва ўсходнеславянскую моўную падгрупу, славянскую групу, індаеўрапейскую моўную сям’ю.

Пры аб’яднанні моў у сем’і, групы і падгрупы лінгвісты праводзяць шматлікія аналізы моўных адзінак на розных узроўнях: разглядаюць фанемы, марфемы, лексемы, сінтагмы. Найперш, вылучаюцца моўныя адзінкі, параўноўваюцца і вылучаецца тоеснасць у іх паходжанні. Пры даследаванні розных моў адзначаецца, што найбольш цікавыя і абгрунтаваныя параўнальныя назіранні праводзяцца на лексічным матэрыяле тэматычных груп: назвы роднасці і сваяцтва, назвы частак цела чалавека, назвы жывёл і інш., якія абазначаюць жыццёва неабходныя прадметы ці з’явы. Для доказу разгледзім наступную табліцу:

 

Мова
беларуская руская сербская польская англійская нямецкая французская іспанская
маці мать майка matka mother Mutter mère madre
ноч ночь нощ noc night Nacht nuit noche
дзень день дьњ dzień day Den jour día
рука рука рука rąka hand Hand main mano

 

Аналіз матэрыялу, прапанаванага ў змесце табліцы, дае падставы аб’яднаць па падабенстве беларускую, рускую, сербскую і польскую мовы ў славянскую групу, англійскую і нямецкую мовы — у германскую групу, французскую і іспанскую — у раманскую групу.

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 730 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)