Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў

Читайте также:
  1. Паняцце «дакумент» і «службовы дакумент». Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў
  2. Правапіс прыставак і суфіксаў назоўнікаў
  3. Тыпы скланення назоўнікаў.

 

Паводле лексічнага значэння і граматычных асаблівасцей назоўнікі могуць абазначаць агульныя і ўласныя назвы, канкрэтныя і абстрактныя паняцці, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, рэчыўныя, зборныя, адзінкавыя прадметы. У залежнасці ад гэтага яны падзяляюцца на адпаведныя разрады.

Усе назоўнікі падзяляюцца на агульныя і ўласныя.

Агульныя назоўнікі абазначаюць цэлыя класы аднародных прадметаў, асоб, паняццяў, з'яў: студэнт, сястра, стол, завод, заданне, навальніца. Яны ў большасці выпадкаў маюць формы адзіночцага і множнага ліку: вучаніца — вучаніцы, гара — горы, паўстанне — паўстанні.

У л а с н ы я назоўнікі — гэта індывідуальныя назвы канкрэтных прадметаў. Сюды ўваходзяць імёны, прозвішчы, псеўданімы людзей, клічкі жывёл; назвы гарадоў, вуліц, плошчаў; назвы краін, рэспублік, частак свету; планет; гор; рэк, азёр, мораў, акіянаў; назвы літаратурных твораў; часопісаў, газет і г. д. Уласныя імёны пішуцца з вялікай літары.

Граматычнай асаблівасцю ўласных назоўнікаў з'яўляецца тое, что яны ўжываюцца толькі ў адзіночным або множным ліку.

Паміж агульнымі і ўласнымі назоўнікамі існуе ўзамасувязь. Агульныя назоўнікі могуць пераходзіць ва ўласныя: бяроза — рака Бяроза, арол — горад Арол, бор — вёска Бор, верабей — Верабей Мікола, ліс — Ліс Ірына, вавёрачка — цукеркі «Вавёрачка», партызан — калгас «Партызан», ніва — аўтамашына «Ніва», кастрычнік — свята Кастрычнік, месяц — планета Месяц.

Агульныя назоўнікі падзяляюцца на

Ø канкрэтныя

Ø абстрактныя.

Канкрэтныя з'яўляюцца назвамі прадметаў рэчаіснасці: кніга, завод, дрэва, сын, рыба; з'яў прыроды: навальніца, вецер, бліскавіца. Да канкрэтных адносяцца і некаторыя назоўнікі, якія абазначаюць грамадскія падзеі, дзеянні, стан, калі яны ўяўляюцца канкрэтна, паддаюцца лічэнню і змяняюцца па ліках.

Абстрактны я назоўнікі абазначаюць розныя адцягненыя паняцці, пачуцці, працэсы, дзеянні, уласцівасці, якасці: павага, злосць, гонар, мысленне, збор, хараство, сінява. Яны не змяняюцца па ліках, як правіла, ужываюцца ў адзіночным ліку, не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, але могуць спалучацца з няпэўнаколькаснымі словамі.

Канкрэтныя назоўнікі могуць быць назвамі адушаўлёных і неадушаўлёных прадметаў, абстрактныя — толькі неадушаўлёных.

Адушаўлёныя назоўнікі з'яўляюцца назвамі чалавека і іншых жывых істот: сястра, настаўнік, лось, шчупак, верабей, муха. Неадушаўлёныя абазначаюць прадметы рэчаіснасці, з'явы прыроды, расліны, абстрактныя і разумовыя паняцці: гара, сонца, будынак, бяроза, вяргіня, заняткі, рэвалюцыя, поспех, дасягненне, радасць.

Граматычнае паняцце «адушаўлёны-неадушаўлёны» не супадае з біялагічным «жывы-нежывы». Раслінны свет (жывая прырода) у граматыцы ўспрымаецца як назвы неадушаўлёных прадметаў: дрэва, бяроза, трава, кветка, чарніцы. I наадварот, словы тапелец, нябожчык — як адушаўлёныя назоўнікі: бачыў каго? — нябожчыка, тапельца.

Да неадушаўлёных адносяцца назоўнікі, што абазначаюць сукупнасць людзей і іншых жывых істот: армія, натоўп, статак, маладняк, рой.

Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі граматычна адрозніваюцца формай вінавальнага склону множнага ліку. Вінавальны склон адушаўлёных назоўнікаў у множным ліку супадае з родным склонам: Р., В. сыноў, дачок, піянерак, дзяцей, неадушаўлёных — з назоўным: Н., В. лясы, кнігі, вокны, дрэвы.

Рэчыўныя назоўнікі — гэта назвы рэчываў аднароднага саставу, частка якога мае ўласцівасць цэлага прадмета і носіць яго назву: шакалад, цукар, золата, медзь, шоўк (плітка шакаладу і кавалачак шакаладу носяць назву шакалад).

Да рэчыўных назоўнікаў адносяцца назвы

ü металаў і выкапняў: срэбра, ртуць, нафта, вугаль,

ü хімічных элементаў: кісларод, азот, вадарод,

ü прадуктаў харчавання: малако, хлеб, чай

ü лякарстваў: аспірын, стрэптацыд

ü агародніны, ягад: морква, цыбуля, чарніцы;

ü раслін: лебяда, шчаўе, крапіва

ü тканін: сукно, шоўк, сацін і інш.

Такія рэчывы дзеляцца на часткі, іх можна важыць, мераць: кілаграм мёду, літр малака, метр сукна.

Граматычная асаблівасць рэчыўных назоўнікаў тая, інто яны маюць пераважна форму адзіночнага ліку: морква, капуста, радзей — множнага: высеўкі, духі, дрожды.

3 б о р н ы я назоўнікі абазначаюць сукупнасць асоб або прадметаў як непадзельнае цэлае: студэнцтва, моладзь, настаўніцтва, лісце, бярэзнік. Граматычная асаблівасць гэтых назоўнікаў у тым, што яны, хоць і абазначаюць мноства прадметаў, асоб, але маюць толькі форму адзіночнага ліку. Як і рэчыўныя, зборныя назоўнікі не маюць множнага ліку, не падлягаюць лічэнню і не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі.

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 2347 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)