Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Тыпы скланення назоўнікаў.

Тыпы скланення назоўнікаў. Назоўнікі 1-га, 2-га, 3-га скланення. Рознаскланяльныя назоўнікі. Скланенне ўласных назоўнікаў. Скланенне назоўнікаў у множным ліку. Нескланяльныя назоўнікі

Тыпы скланення назоўнікаў.

Скланенне – змена назоўнікаў па склонах і ліках.

Існуюць наступныя тыпы скланення назоўнікаў: 1-е скл., 2-е скл., 3-е скл. Асаблівасці скланення маюць рознаскланяльныя і ўласныя назоўнікі.

Да 1-га скланення належаць назоўнікі ж.р. з канчаткамі –а/-я. Скланенне гэтых назоўнікаў залежыць ад тыпу асновы. У табліцы прыведзена парадыгма склонавых канчаткаў гэтых назоўнікаў:

Склон Аснова на цвёрды зычны Аснова на зацвярдзелы зычны Аснова на мяккі зычны   Аснова на г, к, х
Н. Р. Д. В. Т.   М. нів-а нів-ы нів-е нів-у нів-ай (-аю) (на) нів-е бур-а бур-ы бур-ы бур-у бур-ай (-аю) (аб) бур-ы вол-я вол-і вол-і вол-ю вол-яй (-яю) (на) вол-і кніг-а рак-а вёск-а страх-а кніг-ірак-і вёск-істрах-і кніз-ерац-э вёсц-ы страс-е кніг-у рак-у вёск-у страх-у кніг-айрак-ой вёск-ай страх-ой (-аю) (-ою) (-аю) (-ою) (у) кніз-е рац-э вёсц-ы страс-е

Каментарыяў патрабуе выбар канчаткаў у формах Д. і М.скл.

У гэтых склонах у назоўніках з асновай на г, к, х адбывацца чаргаванне: кніга – кнізе, рака – рацэ, страха – страсе. Назоўнікі на г, к, х з націскным канчаткам ў гэтых склонах маюць націскны канчатак э: руцэ, дачцэ; з ненаціскным – ы: цемры, раніцы.

Да 2-га скланення належаць назоўнікі м.р. з нулявым канчаткам і назоўнікі ніякага роду. У табліцы прыведзена парадыгма склонавых канчаткаў гэтых назоўнікаў:

Склон Аснова на цвёрды зычны Аснова на зацвярдзелы зычны
Н. Р. Д. В. Т. М. (аб) стол сад сын стал-асад-у сын-а стал-усад-у сын-у стол сад сын-а стал-ом сад-ам сын-ам стал-есадз-е сын-е дождж мор-а сябар даждж-у мор-а сябр-а даждж-у мор-усябр-у дождж мор-а сябр-а даждж-ом мор-ам сябр-ам даждж-ы мор-ы сябр-у

 

Склон Аснова на мяккі зычны Аснова на г, к, х
Н. Р. Д. В. Т. М. (аб) госць цень жыцц-ё госц-я цен-ю жыцц-я госц-ю цен-ю жыцц-ю госц-я цень жыцц-ё госц-емцен-ем жыцц-ём госц-юцен-іжыцц-і луг паверх змрок луг-у паверх-азмрок-у луг-упаверх-узмрок-у луг паверх змрок луг-ам паверх-амзмрок-ам луз-е паверс-е змрок-у

Скланенне гэтых назоўнікаў залежыць ад тыпу асновы, а таксама асабовасці назоўніка.

Родны, месны склон патрабуюць каментарыяў.

У Р.скл. канчаткі –а/-я маюць назоўнікі з агульным значэннем канкрэтнага прадмету ці асобы: зайца, плуга, пілота, штаба, Мінска, горада, літра, рога, грэбня, суфікса.

Канчаткі –у/-ю маюць наступныя назоўнікі:

1) абстрактныя назоўнікі са значэннем адцягнена-разумовых паняццяў, назваў прыметы, якасці, уласцівасці: ідэалу, аптымізму, гераізму;

2) назваў працэсу, пачуццяў, дзеяння, стану: бегу, ходу, спеву;

3) напрамкаў у прасторы, месца, формы, памеру, росту, колеру, гатунку, часу: усходу, лугу, краю, кругу, узросту, блакіту, тэрміну, веку; АЛЕ: з памянш.-ласк. суфіксам: садка, ляска, лясочка.

4) грамадскай плыні, тэорыі: капіталізму, рэалізму, рэнесансу;

5) з’яў прыроды, стыхійных падзей: даджу, грому, досвітку, пажару;

6) рэчыўныя назоўнікі: соку, ільну, попелу, кваску, гною. АЛЕ: хлеба, аўса, жаўтка, бялка;

7) назоўнікі са зборным значэннем: тавару, ельніку;

8) захворванні: тыфу, туберкулёзу.

9) слова спорту. АЛЕ: віды спорту, гульняў, танцаў маюць канчатак -а/-я: балета, футбола, пасьянса.

У месным склоне асабовыя назоўнікі маюць канчаткі –у/-ю: па сыну, сябру, госцю.

Да 3-га скланення належаць назоўнікі ж.р. з нулявым канчаткам. Скланенне гэтых назоўнікаў залежыць ад тыпу асновы. У табліцы прыведзена парадыгма склонавых канчаткаў гэтых назоўнікаў:

Склон Аснова на мяккі і цвёрды зычны Аснова на зацвярдзелы зычны
Н. Р. Д. В. Т. М. (у) маладосць лань верф маладосц-ілан-і верф-і маладосц-ілан-і верф-і маладосць лань верф маладосц-ю ланн-ю верф’-ю маладосц-і лан-і верф-і ціш ціш-ы ціш-ы ціш цішш-у ціш-ы

 


Дата добавления: 2015-12-08; просмотров: 4064 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)