Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Этапы развіцця мемуарнай літаратуры на Беларусі.

Читайте также:
  1. Ages de la vie этапы жизни
  2. III. Гражданская война: причины, основные этапы, последствия.
  3. Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова ХІV—ХVІ ст.
  4. Билет 2. Становление и основные этапы развития социологии как науки
  5. Билет 58.Социологическое исследование: цели, этапы и виды социологического исследования.
  6. В-61. Подготовка к пров-ию проверки фин-во-хоз-ой деят-ти (ревизии) и ее этапы. Докум-ты, составляемые в период и по результатам ревизии.
  7. Воп.. ОСНОВНЫЕ ЭТАПЫ ПРОЦЕССА ИННОВАЦИИ

Як і іншыя віды апавядальных крыніц, мемуарныя творы маюць сваю ўласную гісторыю. У яе развіцці можна адзначыць наступныя этапы:

Першы акрэсліваецца ў другой палове XVI ст., калі летапісцы аддаюць перавагу сюжэту апавядання, мясцовым падзеям, гісторыі жыцця асобных сем’яў ці дзеячаў. З’яўляюцца творы, якія знаходзяцца на мяжы паміж летапісам і мемуарамі (напрыклад, Баркалабаўскі летапіс). Напачатку аўтар застаецца як бы староннім назіральнікам тых ці іншых падзей, апавядае аб сабе ў трэцяй асобе, альбо ўвогуле не акрэслівае свае існаванне ("Дзеннікі паходаў Стэфана Баторыя" і інш). Але нават у тых творах, дзе асоба аўтара выразна прысутнічае, заўважна найбольш істотная, характэрная рыса развіцця мемуарнага жанру другой паловы XVI-XVII стст. – пільная ўвага да грамадскіх падзей у краіне. Уражанні аб убачаным, пачутым і перажытым былі настолькі моцнымі, што прымушалі сведкаў весці запісы, каб пакінуць гэтыя падзеі для гісторыі. Стваральнікамі твораў гісторыка-мемуарнай прозы былі ў асноўным прадстаўнікі шляхецкага саслоўя. У той час немагчыма было знайсці такой шляхецкай сям’і, дзе б ні вяліся дзеннікі, і не толькі аб гаспадарчым і асабістым жыцці, але і аб найбольш важных палітычных падзеях, якія адбываліся ў краіне. Таму даследчыкі акрэсліваюць творы гэтага часу як гісторыка-мемуарную літаратуру.

Другі этап у развіцці мемуарнага жанру ў асноўным супадае з XVIII стагоддзем. Калі раней, у XVII стагоддзі дыярыушы пераважна бясстрасна фіксавалі падзеі, то цяпер у дзенніках і ўспамінах з’яўляецца суб’ектыўнае “я” аўтара, адлюстроўваюцца яго думкі і пачуцці (эгацэнтрычнасць). Мемуарыстыка ўзбагачаецца ў жанравых адносінах, набліжаецца да мастацкай прозы – прыгодніцкага рамана (І.Турчыноўскі, С.П.Пільштынова), сентыментальнай аповесці-споведзі (Ф.Карпінскі). У мемуарах гэтага часу заўважны традыцыі “жыцейскай”, бытавой літаратуры, выкладанне матэрыялаў у форме дзеннікавых запісаў, “раманаў у пісьмах”. Усе гэтыя змены тлумачацца ўнутранымі зменамі ў тагачасным чалавеку, які ўсе больш усведамляў сябе асобай, індывідуальнасцю. У мемуарнай літаратуры XVIII ст, як і папярэдняй, разам з тым шмат велізарных прагалаў – слаба паказана жыцце вескі, амаль адсутнічае горад. Гэта патрабуе супастаўлення і дапаўнення мемуарных твораў іншымі крыніцамі.

Трэці этап акрэсліваецца на пачатку ХІХ ст. і ахоплівае перыяд прыкладна да другога дзесяцігоддзя ХХ ст. Паступова павялічваецца колькасць твораў мемуарнай літаратуры, акрэсліваецца яе паварот да народнага, сялянскага жыцця. Узрастае палітызаванасць, інфармацыйная насычанасць крыніц, аўтары якіх былі ў цэнтры найбольш значных падзей свайго часу. Такая тэндэнцыя асабліва акрэсліваецца з канца 50-60-х гг. ХІХ ст. Пашыраецца кола аўтараў, сярод якіх з’яўляецца значная колькасць разначынцаў: чыноўнікаў, служачых, інтэлігентаў, а крыху пазней – купецтва, сялян і рабочых. У іх творах шырока адлюстроўваецца дзейнасць цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі, прадстаўнікоў народнай адукацыі, духавенства, жыцце сялянства і розных слаеў гарадскога насельніцтва, становішча арміі і г.д. У гэтых мемуарах асоба ўсведамляецца не сама па сабе, а ва ўзаемасувязі з рознымі грамадскімі групамі. Больш дакладна вызначаюцца грамадска-палітычныя погляды аўтараў. Узмацняецца публітыстычная накіраванасць, мемуарныя творы набываюць грамадскае гучанне. Адбываецца павелічэнне ўвагі аўтараў да мастацкіх вартасцей мемуараў, а з другога – больш шырокі зварот да дакументаў і дапаможных матэрыялаў у мэтах узмацнення даставернасці сваіх твораў. Асаблівасцю мемуарнай літаратуры конца ХІХ -- пачатку ХХ стст. становіцца дакладнае вызначэнне аўтарамі сваей сацыяльнай ці нацыянальнай прыналежнасці, грамадска-палітычных і ідэйных пазіцый.

Чацверты этап, як і папярэднія, не мае дакладнай храналагічнай мяжы. Ен акрэсліваецца з пачаткам паступовага устанаўлення Савецкай ўлады на тэрыторыі Беларусі. Мемуары гэтага часу ўсе больш вызначаюцца ў якасці зброі ідэалагічнай і палітычнай барацьбы. Актыўна збіраюцца і публікуюцца ўспаміны ўдзельнікаў рэвалюцыйных падзей другой паловы ХІХ - пачатку ХХ стст., Кастрычніцкага перавароту (ці як пазней яго называлі – рэвалюцыі), грамадзянскай вайны (1920-1930-е гг.). Мемуарысты адшукваюць тыповыя сітуацыі, тыповыя вобразы, прыходзяць да разумення тыповасці сваей індывідуальнасці (“я” – як і “ўсе”), дэманструюць непарыўнасць свайго лесу з лесам краіны, народа. Новым штуршком развіцця мемуарнай літаратуры стала барацьба з фашызмам у 1941-1945 гг. Узрастае не толькі колькасць мемуараў, але з’яўляюцца новыя яе разнавіднасці: успаміны-анкеты, стэнаграфічныя і літаратурныя запісы успамінаў. Мемуары часам набываюць навуковую вартасць не толькі як крыніца, але і даследаванне (успаміны кіраўнікоў партызанскага руху П.Панамарэнкі, П.Калініна і інш.).

З пачатку 1960-х гг. з’яўляюцца таксама ўспаміны дзеячоў культуры (З.Азгура, П.Мядзелкі, А.Карпюка і інш.), савецкіх і партыйных кіраўнікоў, якія не ўдзельнічалі ў партызанскім і падпольным руху (К.Кавалева).

Апошні, на ліку пяты этап яшчэ толькі акрэсліўся з канца 1980-х гг. Яго характэрнымі рысамі ў адрозненне ад папярэдняга сталі меньшая ступень заідэалагізаванасці твораў, публікацыя тых з іх, што не маглі ўбачыць свет (ўспаміны рэпрэсаваных, дзеячоў беларускай эміграцыі), імкненне выказаць тое, што не змаглі раней (у гэтым сэнсе асабліва паказальныя ўспаміны А.Карпюка “Развітанне з ілюзіямі”). Жыцце працягваецца, а значыць працягваецца і гісторыя мемуарнага жанру.

 


Дата добавления: 2015-12-07; просмотров: 106 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)