Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Школы народнай творчасці

Читайте также:
  1. А.Ф.Вертёлко- первый учитель и первый директор земской школы
  2. Александр Харитонович Песня – директор Бакланской семилетней школы
  3. Анализ образовательной программы начальной школы с учетом требований ФГОС.
  4. Антиэволюционисты в Западной Европе и США: культурно-историческая, социологическая и историческая школы
  5. Билет 3. Школы и направления в сравнительном правоведении
  6. В отечественной психологии первенство у школы Мясищева.
  7. В центре директор школы Л.А.Чепайкин.

Адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці ўстаноў клубнага тыпу -- вывучэнне, зберажэнне і распаўсюджванне беларускай традыцыйнай культуры. Мэтанакіраваную работу па выяўленню рэгіянальных асаблівасцей традыцыйнай мастацкай культуры, промыслаў і рамёстваў вядуць Дамы (Цэнтры) фальклору, рамёстваў, школы народнай творчасці, нацыянальнай культуры, класы фальклорнага мастацтва ў дзіцячых школах мастацтваў.

Дамы (Цэнтры) фальклору, народнай творчасці, народных традыцы- гэта новыя тыпы ўстаноў культуры комплекснага характару, дзейнасць якіх арыентавана на традыцыйную культуру (навучанне рамёствам, работа з песенна-музычна-танцавальнымі відамі народнага мастацтва).

Дзейнасць сельскіх Дамоў фальклору не выйшла на адкрэсленую спецыфіку сваёй работы і знаходзіцца на скрыжаванні фалькларыстычнай і клубнай. Асноўныя накірункі дзейнасці Дамоў фальклору вызначаюцца па ступенях убывання значнасці:

- праца з калектывамі аматарскай мастацкай творчасці;

- правядзенне і ўдзел у традыцыйных святах;

- праца з аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі;

- арганізацыя пераемнасці народных мясцовых традыцый дзецьмі;

- збіральніцкая работа.

З’яўленне Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў супала з перабудовай у сістэме ўстаноў культуры і сельскіх клубаў, некаторыя з іх былі арыентаваны на спецыялізаваную работу па адраджэнню і захаванню мясцовыхфальклорных традыцый, народных рамёстваў. Дамы (Цэнтры) рамёстваў займаюцца навучаннем народным мастацкім рамёствам, работай з народнымі майстрамі. У Дамах (Цэнтрах) рамёстваў арганічна спалучаецца дзейнасць па навучанню мастацкім рамёствам дарослых і дзяцей з іншымі роднаснымі напрамкамі дзейнасці па зберажэнню і далейшаму развіццю традыцый народнага мастацтва, падтрымцы народных майстроў і павышэнню ўзроўню іх майстэрства, збору матэрыялу па традыцыйных відах народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, іх навуковай апрацоўцы.

У Дамах (Цэнтрах) рамёстваў як спецыялізаваных установах склалася ўзроўневая сістэма навучання:

- гурткі на базе Дамоў рамёстваў у раённых цэнтрах;

- філіялы Дома рамёстваў у сельскіх населеных пунктах, дзе гурткі працуюць на базе клубаў, бібліятэк, сярэдніх школ;

- школы майстра на даму.

Такая пашыраная сетка навучання дазволіла далучыць да супрацоўніцтва з Дамамі (Цэнтрамі) рамёстваў, народных майстроў, прадоўжыць натуральную пераемнасць у традыцыйных відах народных рамёстваў – ткацтве, вышыўцы, пляценні і інш.

Дом (Цэнтр) рамёстваў уяўляе сабой ядро працы па навучанню рамёствам, рабоце з народнымі майстрамі, як у раённым цэнтры так і ў сельскіх населеных пунктах. Такая мадэль прадугледжвае, што Дом (Цэнтр) рамёстваў выконвае функцыі асноўнага арганізатара гэтага напрамку працы ў раёне, і адначасова вырашае яе навукова-метадычныя задачы.

Мэтам і задачам навучання мастацкім рамёствам найбольш поўна адпавядае мадэль раённага Дома (Цэнтра) рамёстваў. Такія Дамы (Цэнтры) рамёстваў маюць уласную базу (прыстасаваныя будынкі), класы, майстэрні для правядзення гурткавой работы, выставачнай дзейнасці, продажу вырабаў вучняў, настаўнікаў і твораў народных майстроў. У параўнанні з сельскімі ўстановамі культуры падобнага тыпу яны маюць значныя перавагі ў забеспячэнні кваліфікаванымі кадрамі кіраўнікоў гурткоў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Раённыя Дамы (Цэнтры) рамёстваў лепш забяспечаны абсталяваннем і інструментамі для заняткаў.

Дзейнасць раённых Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў у асноўным грунтуецца на навуковай базе мясцовых краязнаўчых музеяў, яна, як правіла, метадычна распрацавана. У Дамах (Цэнтрах) рамёстваў фарміруюцца бібліятэчкі спецыяльнай літаратуры па рамёствах, этнаграфіі Беларусі. Некаторыя Дамы (Цэнтры) рамёстваў маюць метадычныя фонды з этнаграфічных экспанатаў, ствараюць відэаархівы, збіраюць фотаматэрыялы аб майстрах, выставах, фіксуюць творы народнага мастацтва. Усё гэта складае добрую базу для навучальнага працэсу [2,c.98].

 

 

Перапрафілізацыя клубаў у Дамы фальклору найбольш уласціва Гомельскай вобласці. Удалае спалучэнне адукацыйных форм і актуальнага зместу атрымалася ў дзейнасці школ народнай творчасці, якія атрымалі рапаўсюджанне ў Брэсцкай вобласці. Там працуюць класы па традыцыйных народных рамёствах (вышыўцы, ткацтву, саломапляценню, інкрустацыі саломкай, разьбы, роспісу па дрэве), многія вывучаюць песенна-музычна-танцавальныя традыцыі. Важнасць гэтай работы заключаецца ў тым, што навучальны працэс прадугледжвае выкананне старажытных законаў міжпакаленнай трансмісіі: далучэнне да заняткаў мясцовых знаўцаў народных традыцый, патомных майстроў, навучанне павінна весціся вусным шляхам і шляхам імітацыі. Напрыклад, навучанне ігры на музычных інструментах павінна весціся без нот, песеннай традыцыі -- з голасу, народнаму танцу – без расчлянення яго на асобныя элементы і г.д.

Зараз у рэспубліцы дзейнічае сетка раённых і сельскіх дамоў рамёстваў, дамоў фальклору, гурткоў. Паводле статыстычных дадзеных за 1997 г., у рэспубліцы існавала 32 Дамы (Цэнтры) рамёстваў, з іх 14 сельскіх; 30 Дамоў (Цэнтраў) фальклору, з іх на сяле — 25; 40 школ народнай творчасці, з іх сельскіх — 39, гарадскіх — 1.

Усяго ў рэспубліцы (ГОД?) дзейнічае 61 Дом (Цэнтр) рамёстваў і 46 Дамоў (Цэнтраў) фальклора.

Их деятельность позволяют комплексно решать вопросы сохранения местных традиций того или иного вида народного искусства или художественного ремесла. Инициатором в этой области выступила Витебщина, где сегодня дома ремесел действуют во всех районных центрах. В последние годы ее примеру активно следуют и другие регионы Беларуси.

В большинстве случаев Дом ремесел – отдельно расположенное нежилое помещение из нескольких комнат, в которых располагаются различные мастерские для занятий тем или иным ремеслом, нередко – выставочный зал, салон-магазин по реализации работ мастеров и т.д. Направление деятельности жестко не регламентируется и обычно зависит от наличия тех или иных специалистов – как местных народных мастеров, так и выпускников различных курсов или учебных заведений, получивших необходимые навыки. Немаловажным фактором является доступность того или иного сырья, наличие необходимого оборудования и т.д. Наиболее популярные виды ремесел -- соломоплетение, аппликация соломой, вытинанка, ткачество, вышивка. Мелкая глиняная пластика, нередко в комплексе предоставленные в одном Доме. Однако во многих случаях преобладает какой-либо один доминирующий в окрестностях вид народного искусства, требующий особой заботы и поддержки. Например, в г. Гродок (Витебская область) возрождают характерное для региона разреженное ткачество, в г. Ивенец (Минская область) – традиционную фляндрованную керамику, которой когда-то славилось местечко.

Основной контингент домов ремесел – местные школьники, с удовольствием осваивающие секреты того или иного художественного ремесла или вида народного искусства.

Дамы (Цэнтры) рамёстваў адносяцца да аднапрофільных устаноў культуры, змест дзейнасці якіх тычыцца народных промыслаў і рамёстваў. Ва ўстановах комплекснага характару — Дамах (Цэнтрах) фальклору, народнай творчасці, народных традыцый і інш., надаецца ўвага формам і матэрыяльнай, і духоўнай культуры (народныя рамёствы, абрады, песні, музыка, танцы). Як правіла, на сяле у форме клубных фарміраванняў існуюць школы народнай творчасці. Яны працуюць у накірунку арганізацыі навучання дзяцей розным відам народнай творчасці, нярэдка з далучэннем мясцовых носьбітаў традыцый (майстроў, спевакоў, знаўцаў абрадаў і да т.п.).

“В 2005 году в Минской вобласці па накірунку традыцыйнага мастацтва дзейнічае 9 Дамоў фальклору, 11 Дамоў рамёстваў, Цэнтр ткацтва, 2 Цэнтры традыцыйнай культуры, 5 Цэнтраў народнай творчасці, 3 Дамы майстроў і клуб-музей народнага побыту.()”

Спектр работы гэтых устаноў культуры даволі шырокі – ад даследаванняў у галіне этналогіі і фальклору да апрабавання атрыманых ведаў у метадычнай і практычнай дзейнасці гурткоў, студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Творчыя пошукі Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў вядуцца, галоўным чынам, па двух асноўных напрамках: работа з майстрамі па развіццю народных промыслаў і рамёстваў, выяўленню іх рэгіянальных і лакальных рыс і навучанне народным рамёствам у гуртках і студыях.

Дамы, Цэнтры рамёстваў з’яўляюцца якаснай базай для метадычнага і практычнага забеспячэння дзейнасці раённых клубаў майстроў народнай творчасці, якіх у вобласці 15, 9 з іх маюць ганаровае найменне “народны самадзейны калектыў”. На Міншчыне налічваецца больш за 3200 майстроў, у тым ліку у Валожынскім раёне клуб народных майстроў аб’ядноўвае больш за 50 умельцаў, у Мядзельскім – 70, у Бярэзінскім раёне – 60.

Значная ўвага надаецца дзейнасці Дамоў рамёстваў, клубаў народных майстроў па арганізацыі і правядзенню выставак народнай творчасці. У 2002 годзе адбылося 3844 выстаўкі народнай творчасці, у тым ліку 200 Дамамі рамёстваў. У вобласці на адну клубную ўстанову прыходзіцца 5,2 выстаўкі, ў Вілейскім раёне - 6,5 выставак, у Валожынскім - 7,2 выставак.

У чатырох філіялах Маладзечанскага Цэнтра рамёстваў працуе 15 клубных фарміраванняў, 2 выставачныя залы, у адной з іх размешчаны музей, уключаны ў Рэспубліканскі турыстычны маршрут. На базе Дамоў, Цэнтраў рамёстваў Маладзечанскага, Вілейскага, Нясвіжскага, Клецкага раёнаў адкрыты салоны-магазіны па продажу вырабаў майстроў народнай творчасці. Аналіз дзейнасці новых тыпаў устаноў культуры сведчыць аб пэўным станоўчым вопыце работы па захаванню, падтрымцы і развіццю традыцыйнага мастацтва. Установы новага тыпу лепш забяспечаны абсталяваннем і інструментамі для заняткаў, неабходнымі матэрыяламі і сыравінай. Многія з іх маюць ганчарныя кругі, муфельныя печы для абпалу керамічных вырабаў, дрэваапрацоўчыя і ткацкія станкі.

Новых падыходаў патрабуе кваліфікаванае збіранне, надзейнае захаванне, класіфікацыя і сістэматызацыя традыцыйных рамёстваў, правядзенне даследчай працы па выяўленню мясцовых і рэгіянальных асаблівасцей, далучэнне да народнага мастацтва шырокага кола насельніцтва і асабліва моладзі, раскрыццё талентаў і прапаганду лепшых узораў беларускага мастацтва.

Комплексны падыход да працы Дамоў рамёстваў патрабуе іх больш смелай ініцыятывы ў арганізацыі і каардынацыі раённых і рэгіянальных святаў-конкурсаў па розных відах рамёстваў, выстаў, круглых сталоў і канферэнцый па падтрымцы і развіццю традыцыйнага мастацтва, з далейшым выкарыстоўваннем мясцовых традыцый.

Дамы (Цэнтры) рамёстваў з’яўляюцца добрай базай для метадычнага і практычнага забеспячэння дзейнасці аматарскіх аб'яднанняў народных умельцаў. Тут праводзяцца выстаўкі народнай творчасці, персанальныя выстаўкі членаў клубаў, вечары адпачынку, творчыя сустрэчы, абмен вопытам. Увогуле, спектр работы гэтых устаноў культуры даволі шырокі – ад даследаванняў у галіне этнаграфіі і фальклору да апрабавання атрыманых ведаў у метадычнай і практычнай дзейнасці гурткоў, студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Творчыя пошукі Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў вядуцца, галоўным чынам, па двух асноўных напрамках: работа з майстрамі па развіццю народных промыслаў і рамёстваў, выяўленню іх рэгіянальных і лакальных рыс і навучанне народным рамёствам у гуртках і студыях.

За справаздачны (2005г.) перыяд у рэгіёнах іх дзейнічала 5 рэгіянальных мэтавых праграм па накірунку традыцыйных рамёстваў і промыслаў.

Адной з найістотнейшых задач абласных мерапрыемстваў па захаванню і развіццю традыцыйнай мастацкай культуры стала развіццё і ўдасканаленне сеткі аднапрофільных устаноў культуры новага тыпу. За тэрмін дзеяння праграмы адкрыта 4 Дамы фальклору (у Барысаўскім, Клецкім, Чэрвеньскім (2 адзінкі) раёнах), 4 Дамы (Цэнтры) рамёстваў (Капыльскі, Крупскі, Салігорскі, Смалвіцкі раёны). На сёняшні дзень у вобласці па накірунку традыцыйнага мастацтва дзейнічае 9 Дамоў фальклору, 11 Дамоў рамёстваў, Цэнтр ткацтва, 2 Цэнтры традыцыйнай культуры, 5 Цэнтраў народнай творчасці, 3 Дамы майстроў і клуб-музей народнага побыту.

Сёння ў Мінскай вобласці працуе 5 Цэнтраў рамёстваў (у Старадарожскім, Мядзельскім, Маладзечанскім, Салігорскім, Слуцкім), 4 Дамы рамёстваў (Клецкі, Вілейскі, Нясвіжскі, Лагойскі раёны), а таксама Цэнтр рамёстваў, які створаны на базе ДУ "Івянецкі музей традыцыйнай культуры" Валожынскага раёна і Цэнтр ткацтва ў в.Семежава Капыльскага раёна. У 2005 годзе адчынілі свае дзверы Дамы рамёстваў у Крупскім і Смалявіцкім раёнах.

Неабходна адзначыць і дзейнасць Дамоў, Цэнтраў рамёстваў па арганізацыі і правядзенню выставак народнай творчасці. Штогод у кожнай з гэтых устаноў праходзіць 10 - 12 выставак высокага ўзроўню. Акрамя таго, Дамы рамёстваў аказваюць метадычную і практычную дапамогу сельскім клубам у арганізацыі выставачнай дзейнасці.

У сучасных умовах Дамы (Цэнтры) рамёстваў, як і іншыя ўстановы культуры, аказваюць платныя паслугі насельніцтву. Адным з відаў платных паслуг культуры насельніцтву, які пакуль што лічыцца нетрадыцыйным для ўстаноў культуры з’яўляецца выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці. Асаблівай увагі ў гэтым накірунку заслугоўвае вопыт Маладзечанскага раённага Цэнтра рамёстваў у в.Красоўшчына, які мае 4 філіялы (г.Маладзечна, вв.Турэц-Баяры, Гарадок, Краснае), 9 памяшканняў для гуртковай работы, 2 выставачныя залы, у адной з якіх створаны і працуе музей, уключаны ў рэспубліканскі турыстычны маршрут. На базе Цэнтра рамёстваў адкрыты салон-магазін па продажы твораў майстроў народнай творчасці. Вілейскі раённы Дом рамёстваў в.Ізбіно прымае заказы на вырабы з дрэва. Морацкім Домам рамёстваў Клецкага раёна штогод рэалізуюцца сотні вырабаў з гэтага матэрыялу, тут працуе салон-выстава па продажы вырабаў народных умельцаў.

Час паказаў жыццяздольнасць і перспектыўнасць гэтых устаноў культуры. У 2006 годзе у рамках абласных мерапрыемстваў па захаванню і развіццю традыцыйнай мастацкай культуры вобласці плануецца адкрыццё Цэнтра традыцыйнай культуры ў Любанскім раёне. Сетка аднапрофільных устаноў культуры новага тыпу будзе пашырацца.

Сістэмная навукова‑даследчая работа і практычнае засваенне ўзораў народнага мастацтва вялася ў калектывах дзіцячай мастацкай творчасці, гуртках прыкладных навыкаў ва ўстановах сферы адукацыі, у дзяржаўнай клубнай сістэме, ствараемых новых тыпах клубных устаноў (дамах рамёстваў, цэнтрах і школах народнай творчасці, фальклору, нацыянальнай культуры, класах фальклорнага мастацтва ў дзіцячых школах мастацтваў і інш.). Так, паводле статыстычных даных, у 2002 годзе ў клубных установах краіны працавала 13,5 тысяч клубных фарміраванняў для дзяцей У змесце работы многіх з іх — вывучэнне традыцыйнага беларускага мастацтва [Сівурава. Вопыт актуалізацыі, с. 71].

Вядзецца работа па стварэнню і рэалізацыі рэгіянальных мэтавых праграм [8], робяцца спробы практычнага засваення і пераймання фальклорнай мастацкай спадчыны дзецьмі і моладдзю, ствараюцца новыя фальклорныя калектывы. У дзейнасці стацыянарных устаноў культуры атрымалі распаўсюджанне праграмы навучання па такіх традыцыйных для краіны відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, як ткацтва, вышыўка, пляценне паясоў, ганчарства, разьба па дрэву, саломапляценне, інкрустацыя, выраб лялек, выцінанка і іншыя [Сівурава, с. 95, 99]. Спецыфіка работы гэтых устаноў заключаецца ў тым, што працэс навучання спосабам і прыёмам прыкладных відаў мастацтва вядзецца ў непасрэдным кантакце майстра і вучняў, а іх вырабы – канкрэтныя вынікі дзіцячай творчасці – актыўна ўключаюцца ў мастацка-выхаваўчы працэс: выкарыстоўваюцца ў выставачнай дзейнасці, для ўпрыгожання інтэр’ераў навучальных устаноў і прыватных кватэр, для аздаблення нацыянальных строяў і г.д.


 

Адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці ўстаноў клубнага тыпу -- вывучэнне, зберажэнне і распаўсюджванне беларускай традыцыйнай культуры. Мэтанакіраваную работу па выяўленню рэгіянальных асаблівасцей традыцыйнай мастацкай культуры, промыслаў і рамёстваў вядуць Дамы (Цэнтры) фальклору, рамёстваў, школы народнай творчасці, нацыянальнай культуры, класы фальклорнага мастацтва ў дзіцячых школах мастацтваў.

Перапрафілізацыя клубаў у Дамы фальклору найбольш уласціва Гомельскай вобласці. Удалае спалучэнне адукацыйных форм і актуальнага зместу атрымалася ў дзейнасці школ народнай творчасці, якія атрымалі рапаўсюджанне ў Брэсцкай вобласці. Там працуюць класы па традыцыйных народных рамёствах (вышыўцы, ткацтву, саломапляценню, інкрустацыі саломкай, разьбы, роспісу па дрэве), многія вывучаюць песенна-музычна-танцавальныя традыцыі. Важнасць гэтай работы заключаецца ў тым, што навучальны працэс прадугледжвае выкананне старажытных законаў міжпакаленнай трансмісіі: далучэнне да заняткаў мясцовых знаўцаў народных традыцый, патомных майстроў, навучанне павінна весціся вусным шляхам і шляхам імітацыі. Напрыклад, навучанне ігры на музычных інструментах павінна весціся без нот, песеннай традыцыі -- з голасу, народнаму танцу – без расчлянення яго на асобныя элементы і г.д.

Актыўны працэс развіцця народных промыслаў і рамёстваў — адметная з’ява ў сучаснай беларускай культуры. Цікавай прыкметай апошняга дзесяцігоддзя стала з’яўленне і развіццё новых тыпаў устаноў культуры: Дамоў рамёстваў, Цэнтраў і школ народнай творчасці, фальклору,

Зараз у рэспубліцы дзейнічае сетка раённых і сельскіх дамоў рамёстваў, дамоў фальклору, гурткоў. Паводле статыстычных дадзеных за 1997 г., у рэспубліцы існавала 32 Дамы (Цэнтры) рамёстваў, з іх 14 сельскіх; 30 Дамоў (Цэнтраў) фальклору, з іх на сяле — 25; 40 школ народнай творчасці, з іх сельскіх — 39, гарадскіх — 1.

Усяго ў рэспубліцы (ГОД?) дзейнічае 61 Дом (Цэнтр) рамёстваў і 46 Дамоў (Цэнтраў) фальклора.

Их деятельность позволяют комплексно решать вопросы сохранения местных традиций того или иного вида народного искусства или художественного ремесла. Инициатором в этой области выступила Витебщина, где сегодня дома ремесел действуют во всех районных центрах. В последние годы ее примеру активно следуют и другие регионы Беларуси.

В большинстве случаев Дом ремесел – отдельно расположенное нежилое помещение из нескольких комнат, в которых располагаются различные мастерские для занятий тем или иным ремеслом, нередко – выставочный зал, салон-магазин по реализации работ мастеров и т.д. Направление деятельности жестко не регламентируется и обычно зависит от наличия тех или иных специалистов – как местных народных мастеров, так и выпускников различных курсов или учебных заведений, получивших необходимые навыки. Немаловажным фактором является доступность того или иного сырья, наличие необходимого оборудования и т.д. Наиболее популярные виды ремесел -- соломоплетение, аппликация соломой, вытинанка, ткачество, вышивка. Мелкая глиняная пластика, нередко в комплексе предоставленные в одном Доме. Однако во многих случаях преобладает какой-либо один доминирующий в окрестностях вид народного искусства, требующий особой заботы и поддержки. Например, в г. Гродок (Витебская область) возрождают характерное для региона разреженное ткачество, в г. Ивенец (Минская область) – традиционную фляндрованную керамику, которой когда-то славилось местечко.

Основной контингент домов ремесел – местные школьники, с удовольствием осваивающие секреты того или иного художественного ремесла или вида народного искусства.

Дамы (Цэнтры) рамёстваў адносяцца да аднапрофільных устаноў культуры, змест дзейнасці якіх тычыцца народных промыслаў і рамёстваў. Ва ўстановах комплекснага характару — Дамах (Цэнтрах) фальклору, народнай творчасці, народных традыцый і інш., надаецца ўвага формам і матэрыяльнай, і духоўнай культуры (народныя рамёствы, абрады, песні, музыка, танцы). Як правіла, на сяле у форме клубных фарміраванняў існуюць школы народнай творчасці. Яны працуюць у накірунку арганізацыі навучання дзяцей розным відам народнай творчасці, нярэдка з далучэннем мясцовых носьбітаў традыцый (майстроў, спевакоў, знаўцаў абрадаў і да т.п.).

У 1997—1998 гг., БелІПК праводзіў даследаванне дзейнасці устаноў культуры па асваенню традыцыйнай культуры, народных промыслаў (рамёстваў). Аналiз матэрыялаў дазволіў атрымаць пэўную карціну распаўсюджання гурткоў, студый, класаў па навучанню традыцыйным рамёствам у новых установах культуры (Дамах рамёстваў, фальклору, народнай творчасці, а таксама школах народнай творчасці).

Перавага ў навучаннi рамёствам аддадзена наступным вiдам: вышыўцы (46 гурткоў), саломапляценню (32), ткацтву на станку (26), разьбе па дрэве (21), ганчарству, мастацкай апрацоўцы глiны цi керамiцы (17), вязанню шыдэлкам i на спiцах (17), лозапляценню (13).

Другую групу па папулярнасцi i суадносна па колькасцi гурткоў складаюць наступныя вiды народных рамёстваў: аплiкацыя саломкай (9), гурткi глiнянай цацкі (6), роспiс па дрэве (6), пляценне паясоў (7).

Да трэцяй групы адносяцца рэдкiя вiды народных рамёстваў, якiя прадстаўлены адзiнкавымi гурткамi: выцiнанка (3), бондарства (1), пляценне лапцей (1), роспiс па палатне(1), народны малюнак (1), вышыўка дываноў (1), набіванне дываноў іголкай (1), льняная цацка (1), арнаментальнае вязанне на спiцах(1).

Акрамя традыцыйных рамёстваў, у пералiчаных установах культуры займаюцца таксама навучаннем шырока папулярным вiдам сучаснага рукадзелля: фларыстыка 6), мяккая цацка (3), рукадзелле (4), макрамэ (1), выпiльванне i выпальванне (2).

У некаторых установах культуры, арыентаваных на навучанне народным рамёствам, iснуюць студыi выяўленчага мастацтва (2), гурткi агульнага навучання дэкаратыўна -прыкладному мастацтву (1), гурткi па ткацтву габеленаў (3). Такi набор мастацкiх дысцыплiн больш традыцыйная культура характэрны для дзіцячых мастацкiх школ. Пашыраючы ў гэты бок напрамкi навучання, Дамы рамёстваў пачынаюць у пэўнай ступенi дублiраваць школы мастацтваў і мастацкiя школы. Гэтая тэндэнцыя асаблiва выразна вызначылася ў Горацкiм Доме рамёстваў Магiлёўскай вобласцi, пры якiм створана школа дэкаратыўна-прыкладного мастацтва па тыпу дзiцячай мастацкай школы.

Найбольш шырокi выбар вiдаў традыцыйных рамёстваў для навучання прапануюць Дамы рамёстваў Вiцебскай вобласцi. Гэта ткацтва, лозапляценне, саломапляценне, ганчарства, разьба, лоскут, выцінанка і інш.

У сельскiх Дамах рамёстваў i iншых новых установах Гомельскай вобласцi ён больш абмежаваны, пераважаюць ткацтва, вышыўка, вязанне, шыццё (у 15 гуртках), якiя нярэдка выкладаюцца разам і адносяцца больш да рукадзелля ўвогуле, чым да мясцовых традыцый народнага мастацтва. Гэта ж можна сказаць пра выпальванне па дрэве (1). З традыцыйных відаў сустракаюцца разьба па дрэве (3), роспіс па дрэве (1).

У школах народнай творчасцi Брэсцкай вобласцi ў набор рамёстваў, акрамя ткацтва, вышыўкi i вязання, уваходзiць пляценне і iнкрустацыя саломкай (11 класаў), роспiс i разьба па дрэве (7 класаў). Больш шырокi набор рамёстваў шмат у чым абумоўлены наяўнасцю ў вобласцi Кобрынскага вучылiшча народных промыслаў, якое рыхтуе спецыялiстаў па гэтых вiдах рамёстваў, а таксама ўплывам асартымен та вырабаў з дрэва з роспiсам i iнкрустацыяй саломкай Брэсцкай фабрыкi мастацкіх вырабаў. Выкладчыкамі ў школах народнай творчасцi нярэдка працуюць выпускнiкi вучылiшча i тыя, хто працаваў на Брэсцкай фабрыцы. Невыпадкова ў гуртках выкарыстоўваюцца паўфабрыка ты (штампаваныя з апiлкаў талеркi, шкатулкi), тэхналогiя iнкрустацыi i роспiсу з ужываннем нiтралакаў, гуашу i нiтрафарбаў), а таксама мастацкiя кампазiцыйна-дэкаратыўныя прыёмы, якія склаліся ў сучаснай вытворчасцi, арганiзаванай на фабрычнай аснове мастацкiх промыслаў. У школах Брэсцкай вобласцi колькасную перавагу маюць класы па вышыўцы (20), і толькi адзiнкi класаў па ручному ткацтву (6), у той час, як гэты вiд народнага рамяства жывы ў Заходнiм Палессі, і iснуе тут у сваiх аўтэнтычных формах. Амаль няма ў вобласцi гурткоў па пляценню i ткацтву паясоў. Такi гурток пачаў працаваць у Ганцавiцкiм ДР, раёне, у якім яшчэ захавалiся багатыя традыцыi гэтага вiда народнага мастацтва.

Дамы рамёства ў Мінскай вобласці

“В 2005 году в Минской вобласці па накірунку традыцыйнага мастацтва дзейнічае 9 Дамоў фальклору, 11 Дамоў рамёстваў, Цэнтр ткацтва, 2 Цэнтры традыцыйнай культуры, 5 Цэнтраў народнай творчасці, 3 Дамы майстроў і клуб-музей народнага побыту.()”

Спектр работы гэтых устаноў культуры даволі шырокі – ад даследаванняў у галіне этналогіі і фальклору да апрабавання атрыманых ведаў у метадычнай і практычнай дзейнасці гурткоў, студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Творчыя пошукі Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў вядуцца, галоўным чынам, па двух асноўных напрамках: работа з майстрамі па развіццю народных промыслаў і рамёстваў, выяўленню іх рэгіянальных і лакальных рыс і навучанне народным рамёствам у гуртках і студыях.

Дамы, Цэнтры рамёстваў з’яўляюцца якаснай базай для метадычнага і практычнага забеспячэння дзейнасці раённых клубаў майстроў народнай творчасці, якіх у вобласці 15, 9 з іх маюць ганаровае найменне “народны самадзейны калектыў”. На Міншчыне налічваецца больш за 3200 майстроў, у тым ліку у Валожынскім раёне клуб народных майстроў аб’ядноўвае больш за 50 умельцаў, у Мядзельскім – 70, у Бярэзінскім раёне – 60.

Значная ўвага надаецца дзейнасці Дамоў рамёстваў, клубаў народных майстроў па арганізацыі і правядзенню выставак народнай творчасці. У 2002 годзе адбылося 3844 выстаўкі народнай творчасці, у тым ліку 200 Дамамі рамёстваў. У вобласці на адну клубную ўстанову прыходзіцца 5,2 выстаўкі, ў Вілейскім раёне - 6,5 выставак, у Валожынскім - 7,2 выставак.

У чатырох філіялах Маладзечанскага Цэнтра рамёстваў працуе 15 клубных фарміраванняў, 2 выставачныя залы, у адной з іх размешчаны музей, уключаны ў Рэспубліканскі турыстычны маршрут. На базе Дамоў, Цэнтраў рамёстваў Маладзечанскага, Вілейскага, Нясвіжскага, Клецкага раёнаў адкрыты салоны-магазіны па продажу вырабаў майстроў народнай творчасці. Аналіз дзейнасці новых тыпаў устаноў культуры сведчыць аб пэўным станоўчым вопыце работы па захаванню, падтрымцы і развіццю традыцыйнага мастацтва. Установы новага тыпу лепш забяспечаны абсталяваннем і інструментамі для заняткаў, неабходнымі матэрыяламі і сыравінай. Многія з іх маюць ганчарныя кругі, муфельныя печы для абпалу керамічных вырабаў, дрэваапрацоўчыя і ткацкія станкі.

Новых падыходаў патрабуе кваліфікаванае збіранне, надзейнае захаванне, класіфікацыя і сістэматызацыя традыцыйных рамёстваў, правядзенне даследчай працы па выяўленню мясцовых і рэгіянальных асаблівасцей, далучэнне да народнага мастацтва шырокага кола насельніцтва і асабліва моладзі, раскрыццё талентаў і прапаганду лепшых узораў беларускага мастацтва.

Комплексны падыход да працы Дамоў рамёстваў патрабуе іх больш смелай ініцыятывы ў арганізацыі і каардынацыі раённых і рэгіянальных святаў-конкурсаў па розных відах рамёстваў, выстаў, круглых сталоў і канферэнцый па падтрымцы і развіццю традыцыйнага мастацтва, з далейшым выкарыстоўваннем мясцовых традыцый.

Дамы (Цэнтры) рамёстваў з’яўляюцца добрай базай для метадычнага і практычнага забеспячэння дзейнасці аматарскіх аб'яднанняў народных умельцаў. Тут праводзяцца выстаўкі народнай творчасці, персанальныя выстаўкі членаў клубаў, вечары адпачынку, творчыя сустрэчы, абмен вопытам. Увогуле, спектр работы гэтых устаноў культуры даволі шырокі – ад даследаванняў у галіне этнаграфіі і фальклору да апрабавання атрыманых ведаў у метадычнай і практычнай дзейнасці гурткоў, студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Творчыя пошукі Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў вядуцца, галоўным чынам, па двух асноўных напрамках: работа з майстрамі па развіццю народных промыслаў і рамёстваў, выяўленню іх рэгіянальных і лакальных рыс і навучанне народным рамёствам у гуртках і студыях.

За справаздачны (2005г.) перыяд у рэгіёнах іх дзейнічала 5 рэгіянальных мэтавых праграм па накірунку традыцыйных рамёстваў і промыслаў.

Адной з найістотнейшых задач абласных мерапрыемстваў па захаванню і развіццю традыцыйнай мастацкай культуры стала развіццё і ўдасканаленне сеткі аднапрофільных устаноў культуры новага тыпу. За тэрмін дзеяння праграмы адкрыта 4 Дамы фальклору (у Барысаўскім, Клецкім, Чэрвеньскім (2 адзінкі) раёнах), 4 Дамы (Цэнтры) рамёстваў (Капыльскі, Крупскі, Салігорскі, Смалвіцкі раёны). На сёняшні дзень у вобласці па накірунку традыцыйнага мастацтва дзейнічае 9 Дамоў фальклору, 11 Дамоў рамёстваў, Цэнтр ткацтва, 2 Цэнтры традыцыйнай культуры, 5 Цэнтраў народнай творчасці, 3 Дамы майстроў і клуб-музей народнага побыту.

Сёння ў Мінскай вобласці працуе 5 Цэнтраў рамёстваў (у Старадарожскім, Мядзельскім, Маладзечанскім, Салігорскім, Слуцкім), 4 Дамы рамёстваў (Клецкі, Вілейскі, Нясвіжскі, Лагойскі раёны), а таксама Цэнтр рамёстваў, які створаны на базе ДУ "Івянецкі музей традыцыйнай культуры" Валожынскага раёна і Цэнтр ткацтва ў в.Семежава Капыльскага раёна. У 2005 годзе адчынілі свае дзверы Дамы рамёстваў у Крупскім і Смалявіцкім раёнах.

Неабходна адзначыць і дзейнасць Дамоў, Цэнтраў рамёстваў па арганізацыі і правядзенню выставак народнай творчасці. Штогод у кожнай з гэтых устаноў праходзіць 10 - 12 выставак высокага ўзроўню. Акрамя таго, Дамы рамёстваў аказваюць метадычную і практычную дапамогу сельскім клубам у арганізацыі выставачнай дзейнасці.

У сучасных умовах Дамы (Цэнтры) рамёстваў, як і іншыя ўстановы культуры, аказваюць платныя паслугі насельніцтву. Адным з відаў платных паслуг культуры насельніцтву, які пакуль што лічыцца нетрадыцыйным для ўстаноў культуры з’яўляецца выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці. Асаблівай увагі ў гэтым накірунку заслугоўвае вопыт Маладзечанскага раённага Цэнтра рамёстваў у в.Красоўшчына, які мае 4 філіялы (г.Маладзечна, вв.Турэц-Баяры, Гарадок, Краснае), 9 памяшканняў для гуртковай работы, 2 выставачныя залы, у адной з якіх створаны і працуе музей, уключаны ў рэспубліканскі турыстычны маршрут. На базе Цэнтра рамёстваў адкрыты салон-магазін па продажы твораў майстроў народнай творчасці. Вілейскі раённы Дом рамёстваў в.Ізбіно прымае заказы на вырабы з дрэва. Морацкім Домам рамёстваў Клецкага раёна штогод рэалізуюцца сотні вырабаў з гэтага матэрыялу, тут працуе салон-выстава па продажы вырабаў народных умельцаў.

Час паказаў жыццяздольнасць і перспектыўнасць гэтых устаноў культуры. У 2006 годзе у рамках абласных мерапрыемстваў па захаванню і развіццю традыцыйнай мастацкай культуры вобласці плануецца адкрыццё Цэнтра традыцыйнай культуры ў Любанскім раёне. Сетка аднапрофільных устаноў культуры новага тыпу будзе пашырацца.

У дамах рамёствах у навучаннi рамёствам дамiнуе напрамак на засваенне беларускiх народных рамёстваў, якiя атрымалi папулярнасць i актыўна развiваюцца ў мастацкiх адносiнах у апошнi час пераважна ў гарадскiм асяроддзi. Гэта саломапляценне, аплiкацыя саломкай, ткацтва паясоў, лозапляценне, вышыўка, разьба па дрэве. Такi напрамак можна вызначыць як "агульнанацыянальныя рамёствы".

Другi напрамак, які скiраваны на падтрымку, развiццё цi нават адраджэнне мясцовых вiдаў народнага рамяства, лакальных традыцый народнага мастацтва i промыслаў, вызначаны ў дзейнасцi Дамоў рамёстваў i iншых устаноў культуры вельмi слаба. Менавiта гэты напрамак, якому можна даць назву "мясцовыя традыцыi", павiнен атрымаць прыярытэт у дзейнасцi ўстаноў культуры Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей, дзе яшчэ жывыя шмат з якiх традыцый народнага мастацтва, рамёстваў i промыслаў. Гэты напрамак трэба развiваць у сельскiх фiлiялах раённых дамоў рамёстваў Вiцебскай i Мiнскай абласцей.

Сістэмная навукова‑даследчая работа і практычнае засваенне ўзораў народнага мастацтва вялася ў калектывах дзіцячай мастацкай творчасці, гуртках прыкладных навыкаў ва ўстановах сферы адукацыі, у дзяржаўнай клубнай сістэме, ствараемых новых тыпах клубных устаноў (дамах рамёстваў, цэнтрах і школах народнай творчасці, фальклору, нацыянальнай культуры, класах фальклорнага мастацтва ў дзіцячых школах мастацтваў і інш.). Так, паводле статыстычных даных, у 2002 годзе ў клубных установах краіны працавала 13,5 тысяч клубных фарміраванняў для дзяцей У змесце работы многіх з іх — вывучэнне традыцыйнага беларускага мастацтва [Сівурава. Вопыт актуалізацыі, с. 71].

Вядзецца работа па стварэнню і рэалізацыі рэгіянальных мэтавых праграм [8], робяцца спробы практычнага засваення і пераймання фальклорнай мастацкай спадчыны дзецьмі і моладдзю, ствараюцца новыя фальклорныя калектывы. У дзейнасці стацыянарных устаноў культуры атрымалі распаўсюджанне праграмы навучання па такіх традыцыйных для краіны відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, як ткацтва, вышыўка, пляценне паясоў, ганчарства, разьба па дрэву, саломапляценне, інкрустацыя, выраб лялек, выцінанка і іншыя [Сівурава, с. 95, 99]. Спецыфіка работы гэтых устаноў заключаецца ў тым, што працэс навучання спосабам і прыёмам прыкладных відаў мастацтва вядзецца ў непасрэдным кантакце майстра і вучняў, а іх вырабы – канкрэтныя вынікі дзіцячай творчасці – актыўна ўключаюцца ў мастацка-выхаваўчы працэс: выкарыстоўваюцца ў выставачнай дзейнасці, для ўпрыгожання інтэр’ераў навучальных устаноў і прыватных кватэр, для аздаблення нацыянальных строяў і г.д.

У дзейнасці майстроў-аматараў не толькі даследуюцца, вывучаюцца, ўзнаўляюцца, перадаюцца вучням традыцыйныя тэхналогіі, але і ствараюцца новыя сінкрэтычныя спалучэнні сучаснасці і мінуўшчыны. Ва ўсіх рэгіёнах краіны арганізуюцца святы і конкурсы па розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вельмі актыўна ў гэтым кірунку працуюць спецыялісты Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. Там склалася сістэма падтрымкі традыцыйных рамёстваў. Там практыкуецца правядзенне конкурсаў-свят. Так, з 1996 года ў вобласці прайшлі абласныя святы ганчароў “Гліняны звон” (Любанскі р-н, г.п.Івянец Валожынскага р-на, Лагойскі р-н), майстроў саломапляцення “Саламяныя дзівосы” (Пухавіцкі, Уздзенскі р-ны), лозапляцення “Лазовыя карункі” (Слуцкі р-н), рэзчыкаў па дрэве (Капыльскі р-н). У 2000 годзе на базе Старадарожскага раёна адбыўся свята-конкурс ткачых “Матчыны кросны”. Гэтыя мерапрыемсты стымулююць рост прафесійнага майстэрства, а таксама з’яўляюцца захапляючымі відовішчынымі формамі. Кожная вобласць не толькі пашырае геаграфію рамесных святаў, але таксама і паглыбляе іх разнастайнасць. Так, у Брэсцкай вобласці ў мінулым годзе прайшло абласное свята кавальства, якое засяродзіла ўвагу на гэтым даволі рэдкім у наш час відзе народнага мастацтва.

 

Дамы (Цэнтры) фальклору, народнай творчасці, народных традыцы- гэта новыя тыпы ўстаноў культуры комплекснага характару, дзейнасць якіх арыентавана на традыцыйную культуру (навучанне рамёствам, работа з песенна-музычна-танцавальнымі відамі народнага мастацтва). У іх не атрымалі той выразнай акрэсленасці і канкрэтыкі формы і накірункі работы, якія ўласцівыя для Дамоў рамёстваў. Установы гэтага тыпу не маюць адзінай назвы. Да іх адносяцца Дамы і Цэнтры фальклору, народнага танца і музыкі і г. д. Для зручнасці далей яны будуць разглядацца як Дамы фальклору.

Дзейнасць сельскіх Дамоў фальклору не выйшла на адкрэсленую спецыфіку сваёй работы і знаходзіцца на скрыжаванні фалькларыстычнай і клубнай. Асноўныя накірункі дзейнасці Дамоў фальклору вызначаюцца па ступенях убывання значнасці:

- праца з калектывамі аматарскай мастацкай творчасці;

- правядзенне і ўдзел у традыцыйных святах;

- праца з аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі;

- арганізацыя пераемнасці народных мясцовых традыцый дзецьмі;

- збіральніцкая работа.

Калі зыходзіць з пазіцыі захавання аўтэнтычнага фальклору, то карэкціроўкі патрабуюць не самыя накірункі (кожны з іх па-свойму значны для зберажэння традыцыйнай культуры), а іх іерархія, прывядзенне ў сістэму, якая зараз практычна адсутнічае. Прытым, гэта сістэма для Дома фальклора павінна быць не жорстка ўніфікаванай, а рухомай, і вызначацца ў залежнасці ад многіх фактараў: тыпу мясцовасці, дзе размешчаны Дом фальклору, ступені захаванасці аўтэнтычнага пласта культуры і яе стану (актыўнага бытавання натуральных формаў або пасіўнага – у памяці старэйшага пакалення), колькасці дзяцей і моладзі, дзяцей на сяле, наяўнасці іншых устаноў культуры. Сістэма дзейнасці Дамоў фальклору павінна будавацца ў залежнасці ад гэтых фактараў і ад вызначанай задачы.

Школы народнай творчасці

Галоўная ідэя школ народнай творчасці заключаецца ў арганізцыі пераемнасці традыцый народнага мастацтва дзецьмі праз навучальны працэс з усімі атрыбутамі апошняга: мэтанакіраванасць, падзел на класы, рэгулярнасць заняткаў, пэўны тэрмін навучання, сістэма выпуску. Прытым прадугледжваецца, што да заняткаў у школах далучаюцца мясцовыя носьбіты традыцый, народныя майстры і навучанне ажыццяўляецца арганічнымі для народнага мастацтва спосабамі – вусным шляхам, шляхам імітацыі. Напрыклад, навучанне ігры на народных інструментах - без нот, песеннай традыцыі – з голасу, народнаму танцу - без яго разчлянення на асобныя элементы і іх паслядоўнай шліфоўкі. Выхаваўчы патэнцыял такога навучання вялізарны: дзеці не толькі атрымліваюць пэўныя веды, але перажываюць традыцыю вопытам свайго уласнага ўдзелу ў ёй, развіваюць творчыя здольнасці, вучацца любіць сваю малую Радзіму.

Перавага ў навучальным працэсе школ народнай творчасці аддадзена мастацкім рамёствам; традыцыйным рамёствам (вышыўка, ткацтва, саломапляценне, інкрустацыя, разьба па дрэве, роспіс па дрэве); сучаснай творчасці (фларыстыка, макрамэ); займаюцца навучаннем песенна -музычна-танцавальнай творчасцю.

Навучане ў школах народнай творчасці ажыццяўляюць пераважна вясковыя майстры або знаўцы мясцовых традыцый (свят, абрадаў, песень).

Заняткі па песеннаму і танцавальнаму фальклору нярэдка выносяць на адкрытае паветра (народныя песні, танцы рэдка выконваліся ў закрытым памяшканні). У абрадах удзельнічаюць дзеці, а ў дарослых і старэйшых з’яўляецца стымул іх праводзіць.

Тэрмін навучання у школах народнай творчасці – 2 гады, пасля чаго робіцца ўрачысты выпуск (звычайна прымеркаваны да 1 чэрвеня – Дня абароны дзяцей), у некаторых выпадках выдаецца пасведчанне аб заканчэнні школы. Часта дзеці, скончыўшы школу, працягваюць хадзіць на заняткі, што нямала стымулюе навічкоў: “ і я так магу”, або пачынаюць хадзіць у клас з іншай спецыялізацыяй.


Дата добавления: 2015-12-08; просмотров: 374 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.022 сек.)