Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Уводзіны

 


Кожная гістарычная эпоха пакінула адбітак сваіх ідэалаў у мастацка-этнаграфічным матэрыяле. З’яў­ленне і папулярызацыя разнажанравай масавай куль­турнай прадукцыі ў ХХІ ст. істотна паўплывала на трансфармацыю аўтэнтычнага фальклору, этнаграфіч­най спадчыны многіх краін. Святочныя комплексы эвалюцыяніравалі на працягу апошніх дзесяцігоддзяў ХХ ст., што патрабуе сёння звароту да фіксацыі на­родных традыцый на сучасных інфармацыйных нось­бітах і рэальнага іх падтрымання.

Абрады, рытуалы і цырымоніі з’яўляюцца аб’ектам вывучэння, апісання, мадэрнізацыі для сучасных арга­нізатараў святочных дзей. Рэжысёру неабходна ведаць структуру земляробчага календара, умець вызначаць агульнанацыянальныя, рэгіянальныя і лакальныя асаб­лівасці свят гадавога кола і ўвасабляць іх на аснове народных традыцый.

Дэфініцыі “свята”, “абрад”, “рытуал” сустракаюцца ў розных тэкстах гуманітарных і сацыяльных навук, яны распрацаваны ў філасофіі, культуралогіі, мастац­тва­знаўстве, фалькларыстыцы і этнаграфіі. Значнымі тэарэтычнымі працамі па дадзенай тэме з’яўляюцца да­следаванні Я.Анічкава, А.Афанасьева, А.Байбурына, М.Бахціна, Ф.Буслаева, А.Весялоўскага, К.Жыгуль­ска­га, Л.Іўлевай, Р.Кайуа, А.Мазаева, А.Някрылавай, Я.Про­па, Б.Пуцілава, В.Сакаловай, І.Снегірова, Д.Фрэ­зе­ра, Й.Хёйзінгі, К.Чыстава, М.Эліадэ і інш. Вывучэн­ню і аналізу асобных святочных комплексаў і мастац­ка-абрадавых элементаў народнага календара прысве­ча­ны працы Е.Раманава, П.Шэйна, Я.Карскага, А.Кір­ко­ра, А.Аляхновіча, Г.Барташэвіч, Г.Барышава, П.Гу­да, А.Гурскага, І.Казаковай, М.Каладзінскага, Я.Крука, Т.Кухаронак, А.Ліса, З.Мажэйка, У.Сысова, Г.Таўлай, і іншых, а таксама артыкулы ў шматтомніках “Белару­сы”, “Беларуская народная творчасць”, “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”.

Аналіз трансфармацыі старажытнай абрадава-рыту­альнай спадчыны, яе сімволікі ў кантынууме сучаснай святочнай культуры мае на мэце вызначэнне паслядоў­насці і ўзаемасувязі этапаў работы рэжысёрска-паста­новачнай групы над увасабленнем абрадавай дзеі. Рэа­лізацыя пастаўленай мэты патрабуе вырашэння адпа­ведных задач: вызначэння генезісу і трансфармацыі зместу свят Беларусі, формаў і функцый абрадавых практык у працэсе гістарычнага развіццця; аналізу струк­турных элементаў і мастацка-вобразных кан­стант рэлігійнай, сямейна-бытавой абраднасці, цыры­ма­нія­лу дзяржаўных свят; вывучэння народных трады­цый творчай арганізацыі абрадаў на вольным паветры; сіс­тэматызацыі музычнага, вуснапаэтычнага матэрыя­лу ў адзіны драматургічны твор (літаратурны сцэна­рый); выяўлення прынцыпаў увасаблення народнага абраду ў сучаснай сцэнічнай прасторы.

Этнаграфічны, гістарычны, мастацтвазнаўчы матэ­рыял у вучэбна-метадычным дапаможніку змешчаны ў асобных тэматычных раздзелах. У першым падаюцца класіфікацыя свят Беларусі, аналіз традыцыйнай аб­рада­вай спадчыны, хрысціянскія напластаванні, нава­цый­ныя святочныя формаўтварэнні, структура сямей­ных урачыстасцей, якія з’яўляліся своеасаблівым ме­ха­нізмам для перадачы этнічных, маральна-этычных нор­маў і прынцыпаў ад старэйшых пакаленняў да ма­лод­шых.

Назапашаны этнографамі і рэжысёрамі вопыт па рас­працоўцы і ўвасабленні народнага абраду адлюс­тра­ваны ў другім раздзеле дапаможніка. Падрабязна разглядаюцца састаўныя фрагменты абраду, аб’ядна­ныя ў драматургічную кампазіцыю, яго прасторавае, му­зычна-шумавое і сцэнаграфічнае вырашэнні. Асоб­на разглядаюцца спецыфічныя рысы маналагічнай і дыя­лагічнай абрадавай мовы.

Рытуальна-абрадавыя дзеі гадавога кола ў рэгія­наль­ным кантэксце па сённяшні дзень маюць хаатычны, ім­правізаваны характар, формы арганізацыі і ўвасаб­лен­ня сакральных дзей спалучаюць вербальныя і мас­тац­кія кампаненты, традыцыі карнавальнага пераапра­нан­ня і маскіравання. Сучасны спецыяліст у галіне рэ­жы­суры народных свят павінен валодаць навыкамі прак­тычнага ўвасаблення абраду на вольным паветры. Менавіта гэты працэс адлюстраваны ў трэцім раздзеле.

Бібліяграфічны спіс літаратуры, прыведзены ў рабо­це, будзе карысны для больш дэталёвага параўнальна-гістарычнага даследавання асобных праблем эвалюцыі абрадава-рытуальных комплексаў усходніх славян.

Вучэбна-метадычны дапаможнік прапануецца вы­клад­чыкам, студэнтам, настаўнікам, а таксама тым, хто цікавіцца культурна-гістарычнай спадчынай на­шай краіны. Сістэматызаваны матэрыял можна выка­ры­стоўваць на лекцыйных і практычных занятках па спецыяльных прадметах у галіне традыцыйнай святоч­най культуры беларусаў.

 


Дата добавления: 2015-07-08; просмотров: 259 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Каляндарна-аграрнага цыкла | Рэлігійныя абрады | Сямейна-бытавая абраднасць беларусаў | Грамадскія і дзяржаўныя абрады | Рэжысёрскі аналіз народнага абраду | Рэжысёрскае бачанне абрадавай дзеі | Работа рэжысёра з мастаком над мастацка-дэкаратыўным вырашэннем абраду | Вырашэннем абрадава-рытуальных дзей | Работа рэжысёра над словам і мовай у абрадзе | Народныя традыцыі творчай арганізацыі абрадаў на вольным паветры |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Камінскі А.Я.| Класіфікацыя абрадаў

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)