|
А сам пайду да каханай
У вясёлае кола.
Яўхіміха.
Прывяжу я свайго коня
Да адрыннай плятушкі,
Вастравух.
А сам пайду да каханай
На белы падушкі.
Ю н г е н. Ціха! Што за тлум? Які кол, мужыцкія морды? Як забіваць?
Каліноўскі падносіць кол блізка да салдат, торкае ў зямлю – у вачах ягоных небяспечная гарэзлівасць – і абухам пачынае заганяць яго глыбей.
К а с т у с ь. Вось як!
У вачах у Яўхіма злосць змянілася чымсьці чартоўскім, помсліва-вясёлым. Ён падыходзіць, нахіляе кол.
Я ў х і м. Не лезе! Вады падліць.
Яўхім хапае цэбар і вылівае пад кол. Цяпер яны б’юць з Кастусём у дзве сякеры. Пасля першага ж удару пырскае гразь. Удары мацнеюць. I раптам страшэнны струмень гразі ляціць на салдат і афіцэра.
Ю н г е н. Но!
Толькі хвіліну людзі стаяць страшна і сурова. Потым натоўп завірыў. А гразь пырскае і пырскае.
Чортаў Бацька. Жыве-е! Каб вам, бабачкі, Барданос сасніўся.
Закруцілася кола. Вяршыцца язычаскі страсны абрад “калка”. Урэшце ўсё змяшалася. Хто скача, хто коціцца па зямлі. Вось ужо ўтварылася “куча малая”. I грукаюць, грукаюць сякеры, пырскае гразь. I староняцца, староняцца салдаты і Юнген. I раптам, у той момант, калі салдаты ўжо зусім збіраліся пайсці, – глухі далёкі стрэл перарваў і вяселле, і музыку, і ўсё. Людзі застылі хто як быў.
Ю н г е н. Што гэта?
Паўза.
Салдаты, у ружжо!
Дата добавления: 2015-09-05; просмотров: 72 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
КАРЦІНА ШОСТАЯ | | | КАРЦІНА СЁМАЯ |