Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

VII. Чалавек i грамадства

Главные приоритеты в настоящий период | Объединенная гражданская партия (ОГП) | Основные положения нашего мировоззрения. | СИТУАЦИЯ В БЕЛАРУСИ | ЭКОНОМИЧЕСКАЯ ПОЛИТИКА | Политика занятости и социальной защиты | Здравоохранение | Культура, образование и наука | ПОЛИТИЧЕСКАЯ РЕФОРМА | Белорусская социал-демократическая Грамада (БСДГ) |


Читайте также:
  1. аслоўная структура грамадства.
  2. Лекцыя 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
  3. Лекцыя 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
  4. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
  5. Свобода, межы свободы, годнасць чалавека
  6. Тэма 2 першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.

Культура

1. Захаванне беларускага этнасу ад асіміляцыі. Дзеля гэтага неабходна распрацаваць Закон аб своеасаблівай выратавальнай прасторы ў галіне выдавецка-інфармацыйнай дзейнасці, якая б ахоплівала ўвесь спектр прадпрыемстваў і ўстаноў, што працуюць на нацыянальнае адраджэнне.

Галоўная мэта Закона — стварыць спрыяльныя эканамічныя ўмовы для ўсіх беларускамоўных кніжных, газетных і іншых выданняў, якія павінны забяспечвацца за дзяржаўны кошт і не ўдзельнічаць у кніжнай канкурэнцыі.

2. БСДГ лічыць, што ў галіне асабістае культуры зараз галоўным павінна быць выхаванне ў асобы пачуцця самапавагі і нацыянальнай годнасці.

3. БСДГ — за выхаванне праз традыцыйныя формы культуры нацыянальнай свядомасці, за развіццё нацыянальна-самабытных форм культуры беларусаў. Важнай задачай з’яўляецца ўсебаковае даследаванне народнай культуры.

4. БСДГ надае важнае значэнне захаванню культурнай спадчыны з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама беларускай дыяспары ва ўсім свеце.

5. Мы прызнаём права кожнай нацыянальнай групы ў Беларусі вучыць дзяцей на сваёй роднай мове, выступаемза захаванне і развіццё культур гэтых народаў.

Адукацыя і асвета

1. БСДГ змагаецца за аднаўленне і развіццё беларускай нацыянальнай школы ўсіх тыпаў, бо без гэтага немагчыма шырокае выкарыстанне беларускай мовы і аднаўленне нацыянальнага жыцця ўвогуле.

2. У сферы адукацыі павінна быць праведзена глабальная рэформа, мэтай якой з’яўляюцца стварэнне нацыянальнай сістэмы адукацыі, дэідэалагізацыя і гуманізацыя выхавання.

3. Рэформа адукацыі павінна ўлічваць патрэбы рынку працы. Разам з тэарэтычнымі курсамі трэба стварыць шырокую сетку практычна арыентаваных дысцыплін.

4. Вышэйшая адукацыя павінна быць даступнай кожнаму чалавеку. Грамадству неабходна падтрымліваць жадаючых атрымаць адукацыю матэрыяльна.

5. Выхаванне і навучанне ў дзіцячых установах і школах усіх узроўняў павінна весціся на беларускай мове, за выключэннем навучальных устаноў, якія працуюць на патрэбы нацыянальных меншасцей.

6. БСДГ супраць палітыкі двухмоўя, накіраванай на недапушчэнне беларускай мовы ва ўсе сферы дзяржаўнага і грамадзянскага жыцця. За беларускай мовай павінен быць замацаваны статус адзінай дзяржаўнай мовы.

Рэлігія

Роля рэлігіі ў жыцці беларускага грамадства вельмі вялікая. Менавіта яна нясе на сабе адказнасць за духоўнае выхаванне чалавека. БСДГ у сваей дзейнасці кіруецца прынцыпамі і нормамі хрысціянскай этыкі і выступае за:

· забеспячэнне рэальных правоў прадстаўнікам усіх не забароненых Законам веравызнанняў ствараць рэлігійныя абшчыны і брацтвы;

· забеспячэнне патрэб вернікаў ў храмах, дзеля чаго неабходна са­дзеянне дзяржавы ў аднаўленні храмаў;

· дзяржаўную дапамогу ў стварэнні духоўных семінарый і акадэмій.

Сям’я

1. Жанчына і мужчына маюць роўныя правы ў сям’і. Муж і жонка маюць аднолькавае права на скарочаны рабочы дзень дзеля нагляду за малымі ці хворымі дзецьмі.

2. Мы — за шырокае прадстаўніцтва жанчын ва ўсіх органах улады. Сямейная праца, у якой галоўным чынам занятыя жанчыны, павінна быць прыроўненая да грамадскай працы.

3. Сацыяльная дзяржава не мае права перакладваць на плечы сям’і тыя праблемы, якія яна можа вырашыць сама. Неабходна ўсяляк развіваць і пашыраць сетку дашкольных устаноў, груп і школ падоўжанага дня.

4. Грамадства павінна падтрымліваць сем’і, у якіх растуць дзеці-інваліды, а таксама дарослыя інваліды.

5. Цывілізаваная дзяржава паважае сваіх пажылых людзей і клапоціцца аб іх. Мы — за магчымасць працаўладкавання пажылых людзей, прыахвочвання да працы пенсіянераў.

6. Выхаванне дзяцей у нацыянальнах традыцыях — цвёрдая гарантыя мець сапраўды нацыянальную Беларускую дзяржаву. Дзеля ажыццяўлення праграмы нацыянальнага выхавання БСДГ прапануе стварыць серыю дашкольных пансіянатаў з беларускамоўным асяроддзем, дзе б малых знаёмілі з беларускай культурай, гісторыяй, мовай.

7. Адносіны дзяржавы да сям’і павінны быць перагледжаны радыкальна. Трэба, каб час, які затрачваўся на выхаванне дзяцей і на догляд за тымі, каму гэта патрэбна, залічваўся пры налічэнні пенсійнага забеспячэння.

VIII. Чалавек i навакольнае асяроддзе

Безадказнае і злачыннае сацыялістычнае гаспадаранне прывяло да негатыўных вынікаў: трагічных наступстваў неразумнай асушкі балот, Чарнобыльскай катастрофы, нарушэння прыроднай раўнавагі праз бескантрольнае будаўніцтва прамысловых і сельскагаспадарчых комплексаў.

1. БСДГ выступае за паслядоўнае выкананне дзяржаўных праграм па ліквідацыі паследкаў Чарнобыльскай катастрофы, за ажыццяўленне праграмы перасялення людзей з забруджаных раёнаў, за забарону вытворчасці прадуктаў харчавання ў забруджаных раёнах. Мы таксама супраць злачыннай палітыкі размеркавання выпускнікоў ВНУ у забруджаныя раёны Беларусі.

2. Дзеля папярэджання росту колькасці бескантрольных прадпрыемстваў мы выступаем за стварэнне незалежнай ад вытворцаў сістэмы экалагічнага кантролю, увядзення эканамічных стандартаў, адпавядаючых міжнародным нормам.

3. Экалагічны кантроль эканомікі павінен ахопліваць увесь шлях — ад стварэння прадукта да яго выкарыстання. Сваёй мэтай ён ставіць:

· ліквідацыю прадуктаў і вытворчасцей, што наносяць шкоду навакольнаму асяроддзю, замене іх экалагічна чыстымі;

· эфектыўнае і хуткаае знішчэнне шкодных прамысловых адходаў;

· стварэнне механізма адзінага хуткага экалагічнага рэагавання.

4. Рацыянальнае валоданне энергіяй. Трэба падтрымліваць выкарыстоўванне адпрацаванага цяпла, рэгенераваных энерганосьбітаў і выкарыстоўваць дэцэнтралізаваную энергетыку. 20 % недахопу сваёй энергіі ў Беларусі можа быць цалкам кампенсаваная рэжымам эканоміі.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 180 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
МЭТЫ БСДГ| Партия БНФ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)