Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Мэты БСДГ

Внешняя политика и внешняя безопасность | Главные приоритеты в настоящий период | Объединенная гражданская партия (ОГП) | Основные положения нашего мировоззрения. | СИТУАЦИЯ В БЕЛАРУСИ | ЭКОНОМИЧЕСКАЯ ПОЛИТИКА | Политика занятости и социальной защиты | Здравоохранение | Культура, образование и наука | ПОЛИТИЧЕСКАЯ РЕФОРМА |


БСДГ змагаецца за адбудову незалежнай, дэмакратычнай і прававой дзяржавы Беларусь.

БСДГ імкнецца да стварэння гуманнага вольнага грамадства на трывалым падмурку сацыяльнай дэмакратыі.

Сацыяльная дэмакратыя прадугледжвае напаўненне дэмакратычным зместам усіх без выключэння сфер грамадскага і асабістага жыцця. Сацыяльная дэмакратыя немагчыма без палітычнай дэмакратыі, г. зн. існавання прававой дзяржавы, дзе захоўваюцца правы і свабоды, абвешчаныя ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, а таксама без эканамічнай дэмакратыі, якая прадугледжвае дэмакратызацыю ўсяго гаспадарчага механізма, стварэнне дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту, фарміраванне сацыяльнага партнёрства.

БСДГ — за нацыянальнае адраджэнне і духоўнае станаўленнеасобы.

АСНОЎНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ

1. Асноўныя каштоўнасці беларускай сацыял-дэмакратыі — свабода, справядлівасць і салідарнасць. Яны з’яўляюцца нашымі крытэрыямі пры ацэнцы палітычнай рэчаіснасці, маштабам новага, больш сучаснага грамадскага ладу іадначасова арыентырам у дзейнасці кожнага асобнага сацыял-дэмакрата. Свабода ў нашым разуменні — гэта падмурак годнасці кожнага чалавека, які забяспечвае прынцып самавыражэння асобы. Справядлівасць грунтуецца на аднолькавай павазе да годнасці кожнага чалавека. Яна патрабуе аднолькавай свабоды, роўнасці перад законам, роўных магчымасцей у палітычным і сацыяльным жыцці, а таксама сацыяльнай абароненасці. Салідарнасць гэта ўзаемадзеянне ўсіх людзей дзеля дасягнення свабоды і справядлівасці. Грамадзянская супольнасць павінна выступаць у падтрымку кожнага чалавека грамадства — яна нясе адказнасць за яго.

2. Нацыянальная ідэя — найгалоўны з усіх чалавечых набыткаў у сферы грамадскага жыцця. Дэмакратычнае грамадства — гэта тая мэта, да якой павінен прыйсці наш народ, і галоўным механізмам для дасягнення яе з’яўляецца менавіта нацыянальная ідэя.

3. БСДГ — за абсалютную каштоўнасць жыцця, свабоду, самабытнасць кожнага чалавека і кожнай нацыянальнасці, што ёсць у Беларусі.

4. Станаўленне грамадства сацыяльнай дэмакратыі немагчымае без маральнага ўдасканалення асобы на традыцыях хрысціянскай маралі, якая прывядзе да ўдасканалення ўсяго грамадства.

5. Канцэпцыя дзяржаўнасці Беларусі павінна грунтаваццана спалучэнні нацыянальнага і дзяржаўнага элементаў. Дзяржаўная палітыка павінна зыходзіць з прыярытэту нацыянальных інтарэсаў беларусаў. Сапраўднае нацыянальнае адраджэнне іншых этнічных груп немагчыма без адраджэння беларускага этнасу.

6. Асноўныя каштоўнасці сацыяльнай дэмакратыі шчыльна звязаныя з прыроднымі каштоўнасцямі. Мы прытрымліваемся навукова абгрунтаваных экалагічных нормаў і ўдакладняем іх у залежнасці ад ступені развіцця навукі.

7. Мы выступаем за сацыяльную рынкавую эканоміку. Наш ідэал — шматукладная рынкавая, сацыяльная і экалагічная эканоміка.

ЗАДАЧЫ ПАРТЫІ

Першачарговыя задачы.

1. Першачарговай задачай БСДГ з’яўляецца праца па аднаўленню дзеяння Канстытуцыі 1994 г. — Асноўнага Закона для пабудовы прававой незалежнай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь.

2. Тэрміновая ліквідацыя неабмежаванай ўлады прэззідэнта, абмежаванне функцый прэзідэнта, як гэта мае месца ў перадавых краінах свету.

3. У сувязі са спыненнем працэсу прыватызацыі і перабудовы эканомікі ў 1994 г. Неабходнасць аднаўлення ўсіх дэмакратычных працэсаў і эканамічных пераўтварэнняў у краіне.

4. Неадкладная ліквідавацыя манаполіі дэяржавы на сродкі масавай інфармацыі. Свабода слова — аснова любой дэмакратыі

5. Вяртанне народу яго нацыянальнай сімволікі: бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» ў якасці дзяржаўных сімвалаў.

6. Наданне беларускай мове статуса адзінай дзяржаўнай мовы, як гэта было згодна з Законам аб мовах 1990 г.

І Наша разумение чалавека і дзяржавы

I. Правы чалавека

1. Правы чалавека — найвышэйшы набытак цывілізаванага грамадства.

2. Дзяржава і эканоміка існуюць для людзей, а не наадварот.

3. У грамадстве павінны паважацца правы кожнага чалавека, дапускацца плюралізм думак. Кожны чалавек мае права на дастатковае харчаванне, жылле, працу і адукацыю.

ІІ. Свабода, салідарнасцъ, роўнасць

1. Кожны чалавек вольны ў вызначэнні свайго лёсу, ёнсам выбірае сабе жыццёвы шлях.

2. Свабода дадзена чалавеку ад Бога, і таму ні грамадства, ні дзяржаўны лад, ні якія-небудзь ідэалагічныя догмы грамадства не могуць пазбавіць чалавека свабоды.

3. Кожны чалавек мае права свабодна развіваць сваю асобу і ўдзельнічаць у палітычным, эканамічным і культурным жыцці так, як ён выбярэ.

4. Прызнанне разнастайнасці інтарэсаў шматлікіх грамадскіх груп ёсць адзнака дэмакратычнага грамадства. Кожная меншасць, кожная група мае права ствараць свае арганізацыі.

5. Свабода арганізацый і палітычных партый немагчымая без прызнання свабоды друку, сходаў, мітынгаў, шэсцяў і дэманстрацый. У заканадаўстве павінен быць замацаваны прынцып рэгістрацыі такіх акцый, а не дазволу на іх правядзенне.

6. Кожны мае права на атрыманне і распаўсюджанне інфармацыі. Дзяржава не можа перашкаджаць свабоднаму абмену інфармацыяй.

7. Мы супраць ідэалагічнай і ўсялякай іншай цэнзуры масавай інфармацыі. Аднак дзяржава і грамадскасць зацікаўленыя ў тым, каб друк, радыё і тэлебачанне не прапаведавалі гвалт, парнаграфію, нацыянальную, сацыяльную і рэлігійную варожасць.

8. Справядлівасць грунтуецца на аднолькавай павазе годнасці кожнага чалавека. Прынцып справядлівасці патрабуе аднолькавай свабоды, роўнасці перад законам, роўных магчымасцей у палітычным і сацыяльным жыцці.

9. Салідарнасць — гэта гатоўнасць падтрымкі кожнага чалавека іншымі, узаемадапамога людзей. Спагада, спачуванне, узаемапавага — аснова салідарнасці. Салідарнасць дае тое, чаго немагчыма дасягнуць прымусам. Гэта падмурак агульнага дабрабыту кожнага з нас.

10. Усе людзі роўныя перад законам і дзяржавай. Не можа быць перавагі асобных людзей ці груп людзей перад іншымі людзьмі ці групамі людзей паводле любых іх інтарэсаў.

ІІ. Дзяржаўны лад

Беларусь павінна быць незалежнай нацыянальнай нейтральнай дэмакратычнай дзяржавай.

БСДГ стаіць за:

1) прававую дзяржаву, дзе закон аднолькавы для ўсіх. Мы падпарадкоўваемся закону нават тады, калі ён намі не прымаецца. Каб дабіцца змянення закона, мы змагаемся за большасць у парламенце;

2) прынцып падзелу дзяржаўнай улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую;

3) сацыяльную дзяржаву. Дзяржава нясе адказнасць перад грамадствам і служыць інтарэсам чалавека і грамадства. Дзяржава для чалавека, а не чалавек для дзяржавы;

4) народаўладдзе. Адзінай крыніцай улады з’яўляецца народ, які ажыццяўляе сваю ўладу шляхам свабодных выбараў;

5) дэмакратычныя выбары;

6) самакіраванне адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. БСДГ стаіць на пазіцыях палажэнняў Еўрапейскай хартыі самакіравання;

7) дэмакратычную дзяржаву, роўныя правы і абавязкі ўсіх грамадзян. Дзяржава павінна гарантаваць правы на свабоду, на ўдзел грамадзян у кіраванні. Аднак гэта не азначае, што выключна ўсе праблемы павінны ўскладацца на грамадства, бо гэта вядзе да карупцыі і бюракратызму;

8) дзяржаву, арыентаваную на нацыянальныя беларускія інтарэсы. Нацыянальная палітыка павінна быць стрыжнем усёй унутранай палітыкі Беларусі.

ІІІ. Сацыяльная абарона

1. БСДГ вызначае сацыяльную справядлівасць як роўныя для ўсіх магчымасці рэалізоўваць уласны творчы патэнцыял у працы, а таксама як існаванне сістэмы надзейнай сацыяльнай абароны непрацаздольных груп грамадзян.

2. Сацыяльная палітыка павінна грунтавацца на салідарнасці як адной з найгалоўнейшых каштоўнасцей. Сапраўдная сацыяльная палітыка заўседы накіравана на сацыяльную абарону грамадзян. Яна павінна стварыць умовы жыцця, дастойныя чалавека. Абарона здароўя, гуманізацыя працы, барацьба з беспрацоўем, справядлівае размеркаванне прыбыткаў – цэнтральная задача сацыяльнай палітыкі.

3. Сацыяльную абарону насельніцтва трэба пачынаць з распрацоўкі Кодэкса законаў аб сацыяльнай абароне аналагічна Кодэксу законаў аб працы, адукацыі, адміністрацыйнай адказнасці і г. д.

4. Асноўная задача сацыяльнай абароны — гарантаванне законам права на сацыяльныя паслугі і прававы статус бюджэтных работнікаў.

5. Сацыяльныя прывілеі старым, інвалідам і страціўшым працаздольнасць. Місія дзяржавы — абараняць слабых і непрацаздольных.

6. Пераход да рынкавых адносін павінен суправаджацца дасканалай сістэмай сацыяльнай абароны. Трэба стварыць надзейную дзяржаўную сістэму перакваліфікацыі і працаўладкавання рабочых і служачых, што страцілі працу.

7. Сацыяльнае забеспячэнне павінна задавальняць жыццёвыя патрэбы ў старасці, пры інваліднасці і беспрацоўі.

Неабходна пашырыць сістэму медыцынскіх аб’ектаў для рэабілітацыі інвалідаў, ствараць школы і прадпрыемствы для дзяцей-інвалідаў і іншых непрацаздольных груп насельніцтва.

ІV. Міжнародныя зносіны. Войска

1. Знешняя палітыка Беларусі перш за ўсё павінна быць скіравана на падтрымку імкненняў свайго народа, на абарону яго нацыянальных інтарэсаў.

2. У галіне міжнароднага супрацоўніцтва Беларусь прытрымліваецца наступных прынцыпаў:

· неўмяшання ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў;

· вырашэнне міжнародных канфліктаў выключна мірнымі сродкамі.

3. БСДГ — за нейтральную Беларускую дзяржаву. Аднак Беларусь павінна мець войска, здольнае бараніцькраіну.

4. Граніцы Беларусі недатыкальныя. Мы стаім на тым, што Беларусь не выказвае тэрытарыяльных прэтэнзій да суседніх дзяржаў. Мы падтрымліваем Хельсінскія пагадненні аб незмяненні пасляваенных межаў у Еўропе.

5. Мы — за ўмацаванне сувязей з асяродкамі беларусаў за мяжой і абарону правоў беларускай дыяспары ва ўсім свеце.

6. Беларусь — заснавальніца і сябра Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, удзельніца Нарады па Бяспецы і Супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), імкнецца да ўступлення ў Еўрапейскі Саюз.

7. БСДГ — за умацаванне Балтыйска-Чарнаморскай садружнасці дзяржаў.

8. Адна з галоўных перадумоў выхаду Беларусі з крызісу — змяншэнне палітычнай і эканамічнай залежнасці ад Расіі. Мы — за развіццё двухбаковых сувязей з Расіяй і няўхільнае павелічэнне эканамічных стасункаў з заходнімі суседзямі Беларусі. Неабходна ліквідаваць вялізны дысбаланс ў гандлі Беларусі з Расіяй у параўнанні з гандлем з іншымі дзяржавамі (у першую чаргу з Германіяй, Аўстрыяй, Італіяй, ЗША).

9. Мы падтрымліваем усе міратворчыя арганізацыі і ініцыятывы, накіраваныя на дасягненне і ўмацаванне ўсеагульнага міру і бяспекі.

10. Беларусь нясе адказнасць за стварэнне экалагічнай небяспекі суседнім краінам. Аднак і яны нясуць адказнасць за экалагічную шкоду, прынесеную Беларусі. У першую чаргу гэта датычыць чарнобыльскага пытання. Да гэтага часу не вырашана пытанне аб кампенсацыі Беларусі шкоды, прынесенай Чарнобыльскай трагедыяй.

11. БСДГ — за стварэнне нацыянальнай беларускай арміі на прафесійнай (кантрактнай) аснове. Нацыянальная армія — гарант дзяржаўнай незалежнасці Беларусі.

12. БСДГ — за заканадаўчае замацаванне гарантыі неўмяшання арміі ў барацьбу розных палітычных сілаў.

V. Эканоміка

Асноўныя прынцыпы

1. БСДГ выступаеза сацыяльную шматукладную эканоміку. Сацыялістычны прынцып цэнтралізаванага кіравання гаспадаркай павінен саступіць месца кіраванню эканамічнымі працэсамі на аснове рынку. Свабодная канкурэнцыя паміж вытворцамі — аснова прагрэсу, дабрабыту ў дзяржаве і сям’і. Аднак нічым не кантраляваная канкурэнцыя можа прывесці да негатыўных вынікаў: вынішчэнню прыродных рэсурсаў, экалагічнай катастрофе, несправядліваму размеркаванню даходаў, жабрацтву маламаёмных людзей. Таму разам з канкурэнцыяй павінны існаваць дзяржаўнае рэгуляванне эканамічных працэсаў і сістэма мер сацыяльнай абароны.

Змешаная эканоміка, у якой арганічна спалучаюцца механізм канкурэнцыі і дзяржаўнага рэгулявання, — найбольш высокавытворчая ў цяперашні час. Яна прынцыпова пераўзыходзіць усе існуючыя сістэмы эканамічнага гаспадарання. Такім шляхам ідзе ўся Заходняя Еўропа і іншыя перадавыя краіны свету.

2. Дэмакратычная эканоміка. Антыдэмакратычная практыка ў сферы эканомікі, адсутнасць права грамадзян на валоданне ўласнасцю заўсёды з’яўляліся той глебай, на якой прарастаюць дыктатарскія рэжымы. Існаванне дэмакратычнага беларускага грамадства будзе ўпэўненым толькі пры ўмове скасавання эканамічнай улады дзяржавы над грамадзянамі. Урад павінен сам і заўсёды выступаць супраць дзяржаўнай уласнасці. Даступнасць набыцця ўласнасці павінна стаць канстытуцыйна замацаванай прывілеяй кожнага грамадзяніна. Рыначная эканоміка магчыма толькі тады, калі закон не дазволіць ураду кіраваць эканомікай адміністрацыйнымі метадамі.

3. Палітыка падтрымкі канкурэнцыі з боку дзяржавы. Заахвочванне малых і сярэдніх прадпрыемстваў з мэтай палягчэння ўваходу ў рынкавыя адносіны. Збалансаваная структура малых, сярэдніх і буйных прадпрыемстваў — аснова сацыяльнай рынкавай гаспадаркі.

4. Эканамічнае заканадаўства. Рэформы ў галіне эканамічнага заканадаўства павінны ўключаць наступныя мерапрыемствы:

· перабудову дзяржаўнай інфармацыйна-аналітычнай службы;

· стварэнне магутнай сістэмы падатковай інспекцыі;

· арганізацыю антыманапольнага нагляду;

· галоснасць у эканоміцы (перыядычная інфармацыя ў друку пра новыя камерцыйныя структуры, фірмы-банкруты, публікацыя звестак пра ўсе арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці). Павінен уладарыць прынцып: сумленнасць — лепшая палітыка.

5. Структурная палітыка. Правядзенне рыначных рэформ павінна адпавядаць патрабаванню комплекснасці і падмацоўвацца мерапрыемствамі структурнай палітыкі. Патрабаванне комплекснасці адлюстроўвае той факт, што паўнацэнны рыначны механізм ахоплівае не толькі сферу абмену рэалізацыі спажывецкіх тавараў і паслуг, але і фактараў вытворчасці, валютных і фінансава-крэдытных рэсурсаў.

Структурная палітыка павінна будавацца з улікамнаступных фактараў:

· адносна невялікіх памераў рэспу6лікі;

· выгаднага геапалітычнага становішча;

· структурнага дысбалансу ў сектарна-галіновым аспекце (заняпад сельскай гаспадаркі, неразвітасць сферы паслуг);

· — наяўнасці высокага навуковага і тэхнічнага патэнцыялу.

6. Умацаванне нацыянальнага характару эканомікі, што абазначае яе перабудову з найбольшымі выгодамі для народа Беларусі. Неабходна таксама надаць асаблівую ўвагу развіццю традыцыйных беларускіх рамёстваў, вырабу беларускіх прамысловых тавараў, беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі, якія здольныя заняць годнае месца на сусветным рынку.

Асаблівасці беларускай эканомікі:

а) вялікі інтэлектуальны патэнцыял. Беларусь мае адзін з самых высокіх паказчыкаў у Еўропе па адукацыі. Высокі ўзровень навукова-тэхнічнай эліты Беларусі — вызначальны фактар для разгортвання навукаёмістых тэхналогій;

б) прыродныя рэсурсы Беларусі. Беднасць Беларусі на прыроднае багацце — гэта міф пракамуністычных колаў Беларусі і шавіністычных палітыкаў Расіі. Мы маем прыродных рэсурсаў на душу насельніцтва больш, чым у нашых суседзяў — Латвіі ці Літвы, і апярэджваем многія еўрапейскія дзяржавы.

Найвялікшае наша багацце — лес, магчымасці эксплуатацыі якога нявычарпальныя, Беларусь мае каштоўныя мінеральныя воды, сапрапелі, даламіты, фасфарыты.

в) Неабходна надаць вялікую ўвагу развіццю традыцыйных беларускіх рамёстваў, вырабу, беларускіх прамысловых тавараў, беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі.

7. Выкарыстанне выдатнага геапалітычнага становішча Беларусі ўЕўропе.Праз Беларусь здаўна праходзяць шляхі паміж Усходам і Захадам, Поўднем і Поўначчу. Гэта дае магчымасць стварэння сістэмы сэрвіснага абслугоўвання транзітных патокаў, грузаперавозак і інш. Багатая навакольная прыродаі геаграфія Беларусі дае падставы для развіцця міжнароднага турызму.

Неадкладныя меры ў гаспадарцы.

1. Правядзенне ўсеагульнай і дэмакратычнай прыватызацыі. Абавязкам урада з’яўляецца ініцыіраванне заканадаўства, якое датычыцца дэмакратызацыі і забеспячэння даступнасці ўласнасці. Ажыццяўленне хуткай прыватызацыі ў першую чаргу будзе абумоўлена даваннем льгот прыватнаму сектару.

Працоўныя дзяржаўных прадпрымстваў і ўкладчыкі дзяржаўных банкаў атрымліваюць адпаведныя акцыі і становяцца ўласнікамі маёмасці.

2. Рэалізацыя двухузроўневай банкаўскай сістэмы, якая ўключае нацыянальны банк, ці «банк банкаў», і сетку камерцыйных банкаў. Арганізацыя фінансавых рынкаў: фондавай біржы, пенсійных і страхавых фондаў, рэарганізацыя ашчаднага банка.

3. Перабудоваінфармацыйна-аналітычнай службы. Пераход ад сакрэтнасці да адкрытасці, стварэннеслужбы эканамічнага маніторынгу, г. зн. «сачэння», у тым ліку па дынамщы вартасці спажывецкага кошыка з адкрытым надрукаваннем метадалогіі састаўлення індэксаў вартасці жыцця і вынікаў назіранняў.

4. Змяненне функцый дзяржаўнага бюджэту, перанос цэнтра цяжару з фінансава стратнага дзяржсектара на:

· сацыяльную абарону;

· фінансаванне фундаментальных даследаванняў, адукацыі, аховы здароўя, служб дзяржкіравання.

5. Спыненне друкавання пустых грашовых знакаў. Правядзенне грашовай рэформы і рэарганізацыі сферы знешнеэканамічнага абмену (устанаўленне рэальных курсаў нацыянальнай валюты і іх рэгуляванне). Хутчэйшае ўвядзенне беларускіх грошай дасць магчымасць абараніць унутраны рынак і вывесці Беларусь на еўрапейскі ўзровень.

6. Дзеля стварэння здаровай канкурэнцыі неабходна прыцягненне замежнага капіталу, замежных бізнесменаў і спецыялістаў.

7. Распрацоўка і прыняцце дзяржаўнай праграмы развіцця дробнага прадпрымальніцтва ў сферы паслуг і асабліва фермерства.

8. Стварэнне нацыянальнага беларускага прадпрымальніцтва (нацыянальнай буржуазіі). Неабходна арганізоўваць курсы, школы брокераў, заахвочваць для гэтага нацыянальна свядомую моладзь. Усталёўваць кантакты з замежжам і пасылаць туды беларускую моладзь дзеля вучобы бізнесу.

Роля дзяржавы — у абмежаванні свайго ўмяшання ва ўсіх выпадках, калі ўмяшанне замінае творчай дзейнасці, але не тады, калі гэтая дзейнасць не можа развівацца без дапамогі дзяржавы.


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 103 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Белорусская социал-демократическая Грамада (БСДГ)| VII. Чалавек i грамадства

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.015 сек.)