Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Тэма 2 першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.

Читайте также:
  1. VII. Чалавек i грамадства
  2. аенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
  3. алезны век на тэрыторыі Беларусі.
  4. алітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
  5. алітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы 18 – пачатку 19 cтст.
  6. аменны век на тэрыторыі Беларусі.
  7. аслоўная структура грамадства.

Тэма 1 Уводзіны

Пытанне 1. Прадмет, значэнне і мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі.

Пытанне 2. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

Пытанне 1. Прадмет, значэнне і мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі.

Па канспекту.

Пытанне 2. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

Па канспекту.

Тэма 2 першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.

Пытанне 3. Першапачатковае засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (каменны век).

Пытанне 4. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (бронзавы і жалезны вякі). Балты і славяне на тэрыторыі Беларусі.

Пытанне 5. Язычніцкія вераванні старажытных продкаў беларусаў.

 

Пытанне 3. Першапачатковае засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (каменны век).

Каменны век. Каменны век, гэта калі перавжная большасць прылад працы рабілася з каменю. Лічыцца, што каменны век гэта самы працяглы век у гісторыі чалавецтва. Пачаўся ён 2 600 000 год да н. э. і скончыўся 3000 год да н. э. Калі быля вынайдзена Бронза. Першы этап каменнага веку называўся палеаліт і цягнуўся ён з 2 600 000 год да н. э. да 10 000 год да н. э.

Першапачатковае засяленне засяленне тэрыторыі Беларусі. Найбольш старажытныя доказы прысутнасці чалавека на тэрыторыі Беларусі адносяца да сярэдняга палеаліту або эпохі Мусцье (100 – 35 тыс. гадоў да н. э.) Гэта асобныя і вельмі не шматлікія прылады працы, знойдзеныя каля вёсак Свяцілавічы, Падлужжа на Гомельшчыне, Абідавічы на Магілёўшчыне. Пасля сябе іх пакінулі неандэртальцы. Прылад працы, пакінутых нендэртальцамі, застался не шмат таму, што іх паселішчы знішчаны ледавіком.

Пасля пачатку верхняга палеаліта (35 000 год да н. э. – 10 000 год да н. э.) на кароткі тэрмін, прыблізна 24 – 22 тыс. гадоў да н. э. поўдзень Беларусі растаяў, і тут з’явіліся людзі сучаснага тыпу (хомо сапіенс) або краманьёнцы. Праўда, ў эпоху верхняга палеаліта тут і іх было вельмі не шмат. Выяўлена ўсяго дзве стянкі на Гомельшчыне каля весак Юравічы і Бердыж. На кожнай з іх жыло да 60 чалавек. Магчыма, што стаянак эпохі палеаліта ў Беларусі было значна больш але знойдзена на сённяшні дзень толькі дзьве.

Прыродныя ўмовы ў эпоху верхняга палеаліта былі надзвычай цяжкімі. Жыцце было магчыма ўсяго два тысячагоддзі на поўдні Беларусі і тое, жыццё гэта было жыццём сярод вечнай мерзлаты. Клімат таго часу ў Беларусі былі такім жа як цяпер за палярным кругам, было вельмі холадна нават летам. Тэрыторыю нашай краіны засялялі маманты, шарсцістыя насарогі, паўночныя алені. Паляванне на гэтых жывел загонным спосабам а яшчэ збіральніцтва і былі асноўнымі заняткамі першабытных людзей. Паляванне загонным спосабам было магчыма толькі вялікімі мужчынскімі калектывамі. Асноўным вынаходніцтвам эпохі палеаліту быў агонь. Згадзіцеся, што цяжка пераацаніць значэнне гэтага вынаходніцтва.

Мезаліт. Апошні ледавік адступіў з поўначы Беларусі 10 тыс. гадоў таму, Рэльеф мясцовасці, сетка рэк, таксама як раслінны і жывёльны свет, паступова сталі падобнымі на сучасныя. Пачалася эпоха мезаліту, якая датуецца на тэрыторыі Беларусі 10 000 год да н. э. – 5 000 год да н. 3 поўдня па рэках адбывалася засяленне Беларусі людзьмі. Асноўным вынаходніцтвам эпохі мезаліту былі лук і стрэлы. Дзякуючы гэтаму вынаходніцтву змяніўся характар палявання, яно стала індывідульным. Акрамя лука і стрэл важным вынаходніцтвам эпохі мезаліту былі човен, рыбалоўныя прылады акрамя рыбалоўнай сеткі (рыбалоўная сетка вынайдзена у наступныя эпохі), у гэту эпоху быў прыручаны сабака. У Беларусі былі выяўлены каля 80 стаянак эпохі мезаліта. На кожнай з іх магло пражываць не болш 60 чалавек. Такім чынам можна зрабіць высновў, што насельніцтва Беларусі ў эпоху мезаліту складала 4800 чалавек. Але гэта цыфра не можа быць дакладнай па двум прычынам. 1. Стаянкі эпохі мезаліту маглі быць выяўлены не ўсе. 2. Многія плямены гэтай эпохі вялі вандроўны лад жыцця, таму мноія стаянкі эпохі мезаліту былі часовымі прываламі на маршруце адной і той жа групы людзей.

Неаліт на тэрыторыі Беларусі. Быў ў канцы 5 000 год да н. э. 3 000 год да н. э. Да гэтага часу клімат стаў больш цёплы і ў Беларусі з’явіліся ліставыя лясы. Людзі гэтай эпохі перайшлі да аседлага ладу жыцця. Іменна ў гэты час ў жыцці першабытных людзей адбыліся многія карэнныя змены. Адбылася так званая неалітычная рэвалюцыя. Неалітычная рэвалюцыя, гэта пераход ад прысвойваючых форм гаспадарання да вытворчых. Іншымі словамі ад палявання і збіральніцтва да земляробства і жывёлагадоўлі. Акрамя земляробства і жывелагадоўлі ў неаліце былі вынайдзены керамічны посуд, тканіна, рыбалоўная сетка і многа новых тэхналогій. Напрыклад, вынайдзены шахтавы спосаб здабычы крэмню. У Беларусі крэмневыя шахты эпохі неаліту былі знойдзены каля пасёлка Краснасельскі, што недалёка ад Гродна. Крэмень гэта найлепшы камень для вырабу прылад працы. Але ў неаліце тэхналогіі апрацоўкі каменю развіліся на столькі, што прылады працы можна было рабіць з любога каменю таму, што яго навучыліся піліць свярліць і шліфаваць.

Сярод неалітычных помнікаў Беларусі вельмі часта сустракаюцца сведчанні таго, што ужо была прыватная маемасць і мёмасная няроўнасць. Напрыклад, пахаванні эпохі неаліта бываюць надзвычай беднымі і надзвычай багатымі. Каля краснасельскіх крэмневых шахтаў знаходяць бурштынавыя ўпрыгжванні, якія маглі быць прывезены толькі з берагоў Балтыйскага мора, гэта ўказывае на наяўнасць абмену крэмня на бурштын, што ужо з’яўляецца зачаткам гандлю.

У Егіпце ў эпоху неаліта ўжо была дзяржава, пісьменнасць, гарады, адным словам цывілізацыя, а ў нас быў яшчэ родаплемянны лад. Хутчэй за ўсё, так было таму, што ў Егіпце глебу можна апрацоўваць завостранай палкай і здымаць пры гэтым добры ураджай. Там высокія ўраджаі ўжо ў неаліце забяспечвалі насельніцтва на столькі, што ўжо у той час з грамадства вылучылісь асобныя групы людзей, якія не займалісь здабычай прадуктаў харчавання асабіста. Яны прысвячалі сябе іншым заняткам, рамяству, гандлю, кіраванню, ваеннай службе філасофіі і т. п. У нас такое стане магчымым толькі калі з’явяцца жалезныя прылады працы, годныя для раскарчоўкі векавых лясоў і апрацоўкі камяністых глебаў.

З 2 600 000 да 800 г. да н. э. у Беларусі людзі жылі родавымі абшчынамі. Аб’яднанне некалькіх родавых абшчын (радоў) складала племя. Таму такі грамадскі лад насываецца родаплемянным. Родам кіраваў старэйшын а племем кіраваў савет старэйшынаў і вождзь. На пасаду важдзя выбіралі аднаго са старэйшын. Улада важдзя моцна абмяжоўвалася старэйшынамі.

У час з 3 000 год да н. э. – 800 год да н. э. на тэрыторыі Беларусі быў бронзавы век. Пашыраліся вытворчыя формы гаспадаркі, заснавананыя на жывёлагадоўлі і першабытным земляробстве. З'яўляліся медныя і бронзавыя вырабы: нажы шылы, наканечнікі дзідаў, сякеры, упрыгожанні, якія траплялі сюды ў невялікай колькасці праз абмен. Большасць прылад працы выраблялася па-ранейшаму з крэменю, рога і косці. Пры раскопках часта на паселішчах і могільніках трапляюцца разнастайныя шліхтаваныя сякеры.

Вельмі важная рыса бронзавага веку ў Беларусі – паўсюднае распаўсюджанне жывёлагадоўлі і матычнага земляробства. Пры матычным земляробстве пад пасевы рыхтаваліся невялікія ўчасткі зямлі, якія апрацоўваліся каменнымі і рогавымі матыкамі. Лес пры гэтым не паліўся і не карчаваўся. У такіх умовах роля жывёлагадоўлі была больш істотная ў параўнанні з земляробствам.

У бронзавым веку рода племянны лад пацярпеў істотныя змены – з’явілася новая форма кіравання – ваенная дэмакратыя. Ваенная дэмакратыя гэта калі ўсімі пытаннямі жыцця племені кіруе сход паўнапраўных мужчын – воінаў (толькі воін лічыўся паунапраўным). Дзякуючы ваенный дэмакратыі жанчыны былі адціснуты ад улады. Такая форма кіравання стала патрэбнай таму, што ў бронзавым веку на тэрыторыю Беларусі сталі трапляць прышлыя плямёны, сустрэча з каторымі праходзілі не заўсёды мірна. Насельніцтва Беларусі у гэты час па зразумелым прычынам жыло ва ўмацаваных гарадзішчах.

У 800 год да н. э. 500 год н. э. на тэрыторыі Беларусі адбываўся жалезны век. Родавая абшчына пачала распадацца на асобныя сем’і – муж, жонка, дзеці, якія сяліліся ўжо у вёсках не па роднасным прынцыпе. Такім чынам, утварылася суседская абшчына. Дарэчы, вёскі ўзгаданы не выпадкова таму, што людзі ў гэты час перасяліліся з гарадзішчаў у селішчы гэта значыць вёскі. Так адбывалася таму, што людзі сябе адчувалі ў большай бяспецы чым у папярэднюю эпоху. Мяркуюць, што на тэрыторыі Беларусі у жалезным веку ў балтаў была ўжо зачаткі дзяржаўнасці, якія дазвалялі людзям адчуваць сябе ў бяспецы.

Пытанне 4. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (бронзавы і жалезны вякі). Балты і славяне на тэрыторыі Беларусі.

У бронзавым веку у Беларусі ўсталявалася ваенная дэмакратыя, таму што ў гэты час на тэрыторыю Беларусі сталі трапляць прышлыя плямёны, сустрэча з каторымі праходзілі не заўсёды мірна.

Першымі з чужых пляменаў на тэрыторыю Беларусі трапілі фінаўгорцы – прадстаўнікі уральскай моўнай сям’і. Следам сюды трапілі балты – прадстаўнікі індаеўрапейскай моўнай сям’і. Фінаўгорцы тут зьявіліся прыблізна ў трэцім тысячагоддзі да нашай эры а балты ў другім. Славяне, таксама індаеўрапейцы, сталі трапляць сюды толькі ў жалезным веку. Паслядоўна гэтыя народы зліваліся з мясцовым насельніцтвам і такім чынам ў Белаускай мове цяпер ёсць як фінаўгрскія так і балцкія словы.

Найбольш важную ролю для гісторыі Еўропы адыгралі Індаеўрапейцы, таму, што іменна яны сталі яднаючай асновай для ўсіх народаў Еўропы і многіх народаў Азіі. Індаеўрапейцы былі першай самай буйной групай людзей якая пакінула сваю радзіму і засяліла Еурапейскі кантынент. Большасць народаў сучаснай Еўропы гавораць на індаеўрапейскіх мовах.

Індаеўрапейцы Індаеўрапейцы першапачаткова жылі ў Малой Азіі, побач на тэрыторыі сучаснага Ірана і Пакістана. Адсюль індаеўрапейцы рассяліліся на поўнач праз Балканы і Каўказ.

Першымі індаеўрапейцамі якія з’явіліся на тэрыторыі Беларусі былі балты, якія прыйшлі сюды прыблізна 2500 год да нашай эры і этнічна “паглынулі” мясцовае насельніцтва каменнага веку ды прышлае фінаўгорскае насельніцтва.

Сваю назву балты атрымалі з-за блізкасці да Балтыйскага мора. Але балты займалі значна больш шырокую тэрыторыю. Іх селішчы даходзілі на захадзе ледзь не да ракі Одар, на ўсходзе – да вярхоўяў ракі Волгі. На поўначы балты рассяліліся да Фінскага заліва на поўдні да Палесся. У 2 – 5 ст.ст. нашай эры балты перажывалі свой “залаты век” і ў той час дасягнулі росквіту іх рамяство і гандаль. На тэрыторыі Беларусі пражывалі літва, яцвягі і іншыя балцкія плямёны. Старажытныя балты сталі продкамі сучасных літоўцаў і латышоў.

Прыблізна 300 г да н. э. на тэрыторыю Беларусі пачалі пранікаць славяне. Славяне перанялі ў Балтаў каштоўны вопыт жыцця ў лясным краю, узоры ўпрыгожванняў, захавалі балцкія назвы рэк і азёр.

Назва народа “славяне” паходзіць ад “слова”. Славянамі звалі сябе людзі, якія “валодалі словам”, гэта значыць, разумелі адзін аднаго. Большасць гісторыкаў змяшчаюць прарадзіму славян паўночней Карпат. Цяпер гэта тэрыторыя належыць Польшчы і Украіне.

Магчыма, у больш ранні час славяне былі вядомыя пад іншымі імёнамі. Існуе меркаванне, што славяне называліся неўрамі. Яны жылі дзесьці на поўдні сучаснай Беларусі. Герадот Распавядаў, што гэтыя неўры раз у год на некалькі дзён ператвараліся ў ваўкоў. Легенды пра обаратняў і пазней былі распаўсюджаны на беларускай зямлі.

Славяне мусілі пакінуць сваю радзіму з-за рэзкага пахаладання клімата, якое адбылася ў 5 ст. на іх прарадзіме. Яно (пахаладанне) зрабіла не магчымым земляробства. У канцы ранняга сярэдневечча славяне асвоілі тэрыторыю Беларусі. Пры гэтым славянскія плямёны змешваліся з балтамі, што стала асноўнай прычынай своеасаблівасці славян на тэрыторыі Беларусі.

Адносіны славян з балтамі на тэрыторыі Беларусі першапачаткова былі мірнымі. Балцкія плямёны былі невялікія, ды і славян прыходзіла зусім мала. Таму месца хапала ўсім. Славяне змешваліся з мясцовым насельніцтвам.

У канцы 7 – пачатку 8 ст. на тэрыторыю Беларусі прыйшла новая хваля славянскіх перасяленцаў. Ваенныя сутыкненні славян з балтамі тым часам учасціліся. У агні пажараў гінулі гарадзішчы балтаў. Ранейшыя жыхары вымушаны былі пакінуць абжытыя месцы. Тыя, хто застаўся, паступова зліваліся са славянамі.

Усю паўночную частку сучаснай Беларусі засялялі полацкія крывічы, ці палачане. Галоўным іх горадам быў Полацак. Сваю назва горад атрымаў ад ракі Палаты, побач з вусцем якой і быў заснаваны. Ад назвы горада ці ракі сталі называцца і крывічы-палачане. Назва ж крывічаў, магчыма, паходзіц ад імені старэйшыны роду Крыва ці ад слова “кроўныя”, гэта значыць сваякі па крыві.

Дрыгавічы. Увесь поўдзень Беларусі з цягам часу заняў яшчэ адзін усходнеславянскі саюз плямёнаў – дрыгавічы. Спачатку яны пасяліліся ў сярэднім цячэнні Прыпяці, у багністай мясцовасці. Адгэтуль і іх назва (ад слова “дрыгва” – балота). Існуе і іншая версія аб паходжанні назвы дрыгавічаў – ад імя Драг ці Драгавіт.

Пазней дрыгавічы накіраваліся на захад і поўнач. Яны занялі басейн ракі Свіслач і сярэдняе цячэнне ракі Бярэзіны. Менавіта тут была заснавана сталіца Беларусі – Менск. Частка дрыгавічаў рассялілася на Брэстчыне.

Усходнія землі Беларусі ў Раннім сярэднявеччы засялялі радзімічы. Галоўным чынам яны жылі вакол ракі Сож, што цячэ з поўначы на поўдзень і ўпадае ў Днепр. На ўсходзе суседзямі радзімічаў былі вяцічы, а на поўдні – северане. Усе гэтыя ўсходнеславянскія саюзы плямёнаў мелі агульнае паходжанне.

У “Аповесці мінулых гадоў” захаваўся цікавае аповяданне пра паходжанне радзімічаў і вяцічаў. Нібы калісьці з Польшчы ва Усходнюю Еўропу прыйшлі браты Радзім і Вятка. Яны засталіся на новых землях і сталі родапачынальнікамі двух плямёнаў.

 

Пытанне 5. Язычніцкія вераванні старажытных продкаў беларусаў.

Для ранняй стадыі абшчынна-родавага грамадства характэрны быў татэмізм — сукупнасць уяўленняў, звычаяў і абрадаў, заснаваных на веры ў звышнатуральную роднасць паміж групай людзей (родам) і так званым «татэмам» — пэўным відам жывёл, раслін і інш. Людзі верылі, што яны непарыўна звязаны са сваім татэмам. Татэмізм пазней адлюстраваўся ў некаторых міфах, казках, абрадах беларусаў, напрыклад у абрадзе пераапранання ў «казу», «мядзведзя» ў час калядавання.

Анімізм (ад лацінскага слова «анімус»—душа, дух) — вера ў існаванне душ і духаў — фантастычных істот, якія надзелены свядомасцю, воляй і іншымі ўласцівасцямі чалавека і дзейнічаюць у жывой і нежывой прыродзе. Анімістычныя ўяўленні складалі частку вераванняў першабытных людзей. Найбольш пашыранымі ўяўленнямі анімізму былі духі прыроды (палявік, лясун, вадзянік), хатнія духі (дамавік), злыя духі, чорт і інш.

Фетышызм — культ неадушаўлёных прадметаў — фетышаў (камянёў, амулетаў), надзеленых, звышнатуральнымі ўласцівасцямі.

Магія — вера ў здольнасць чалавека асобым чынам уздзейнічаць на людзей, жывёл, расліны і іншыя з’явы прыроды.

На больш позняй стадыі развіцця узнікла язычніцтва – вера у мноства багоў, кожны з якіх кіруе з’явай прыроды або якім-небудзь відам гаспадарчай дзейнасці чалавека. Узнікае пантэон гэта значыць сукупнасць славянскіх багоў.

«Язычніцтва» (паганства) – гэта ўмоўны тэрмін, які абазначае старадаўнія вераванні і культы, што існавалі да ўзнікнення трох сусветных рэлігій (будызму, хрысціянства, ісламу). Назва паходзіць ад царкоўнаславянскага слова «языцы», пад якім, згодна Новаму запавету Бібліі, разумеліся народы, проціпастаўленыя першахрысціянскім абшчынам. Тэрмін «паганства» паходзіць ад лацінскага «паганус» (язычнік).

Ва ўсходніх славян існавалі наступныя багі: Род – адзін з галоўных багоў – стваральнік готага света, Пярун бог грому і маланкі. Яго культ выводзіцца з часоў індаеўрапейскай супольнасці бронзавага веку. Сварог быў богам неба, а бог сонечнага святла Дажбог з'яўляўся яго сынам. Хорс лічыўся богам Сонца, Стрыбог кіраваў вятрамі, якія наганялі дажджавыя хмары, Мокаш – жаночае бажаство ўрадлівасці і хатняга ачага, Волас (Вялес) – бог жывёлагадоўлі, Лада – багіня вясны, кахання.

Былі яшчэ багі, ад якіх, на думку старажытных славян, залежалі будучы ўраджай, жыццё і побыт людзей. Сярод іх Ярыла, Купала, Аўсень, Каляда, замацаваныя за пэўнымі порамі года.

Такім чынам, для ўсходніх славян-язычнікаў было характэрна мнагабожжа. Яны абагаўлялі навакольную прыроду, ушаноўвалі агонь, сонца, месяц, зоркі, гром і г. д.

 

Тэма 3. Еўропа і Беларусь ў раннім і высокім сярднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці усходніх славян. (9 – 13 ст.).

Пытанне 6. Зараджэнне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі.

Пытанне 7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX – XIII стст.

Пытанне 8. Прыняцце і распаўсюджане хрысціянства. Культура беларускіх зямель у IX – XIII стст.

Пытанне 6. Зараджэнне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі.

Гісторыяграфія. Па гісторыі Беларусі 9 – сярэдзіны 13 ст. самы старажытны и падрабязны дакумент гэта «Аповесць мінулых часоў» («Повесть временных лет»). Ён быў складзены манахам Кіева-Пячорскй лаўры Нестарам каля 1114 г.

Западнікі і славянафілы. Па поваду ўтварэння дзяржавы Кіеўская Русь і па поваду ўтварэння самой назвы існуе дзьве тэорыі: нарманская і антынарманская. Паводле нарманскай тэорыі першапачаткова Русь, гэта назва нарманскага племені, якое падпарадкавала сабе славянскія плямены на водным шляху з вараг у грэкі. Нарманы гэта насельніцтва Скандынаўскага паўвострава, яшчэ іх называлі вікінгі і варагі. Прыблізна ў 9 стагоддзі яны знайшлі рачны шлях па рэках з Балтыйскага мора ў Чорнае гэта значыць з вараг у грэкі. Рэкі гэтыя працякалі па тэрыторыі на якой жылі ўсходнія славяне, таму з цягам часу, нарманы падпарадкавалі сабе гэтыя плямены і ўтварылі на іх землях дзяржаву Кіеўская Русь. Гэтай тэорыі прытрымлівалася група навукоўцаў якая называлася западнікі. Западнікі лічылі, што славяне самі не здольны былі ўтварыць у сябе дзяржаву.

Была і іншая група – славянафілы якія стварылі антынарманскую тэорыю. Яны сцвярджаюць, што славяне самі ўтварылі Кіеўскую Русь без усякага ўдзелу варагаў, назва Русь гэта назва не варажскага племені а крыху пераіначаная назва ракі Рось. Рака Рось гэта правы прыток Дняпра, які ўпадае ў Днепр не далёка ад Кіева. Па берагам гэтай рэчкі жыло аднаіменнае племя Рось якое і стала заснавальнікам Кіеўскай Русі.

Кіеўская Русь. У аповесці мінулых часоў утрымліваетца легенда аб прызванні варагаў у якой гаворыцца, што ў сярэдзіне 9 стагоддзя варагі падпарадкавалі сабе славянскія плямёны і пачалі браць з іх даніну. Славяне паўсталі супраць варагаў і прагналі іх. Пасля гэтага паміж славянамі пачаліся міжусобныя войны. Каб іх спыніць. Насельніцтва Ноўгарада і шэрагу іншых славянскіх гарадоў запрасіла на княжэнне варагаў абратна. На запрашэнне адазвалася племя Русаў на чале са сваім князем Рурыкам. Запрашэнне варагаў адбылася ў 862 г., для нас важна, што беларускі горад Полацк удзельнічў у гэтым запрашэнні. Такім чынам 862 год гэта яшчэ і год першага упамінання Полацка. Магчыма варагі з’явілісь тут не па запрашэнню а ў выніку гвалтоўнага захопу, але як толькі яны тут з’явіліся ў славянскіх землях стаў панаваць адносны мір.

Рурык княжыў у Ноўгарадзе а яго родзічы Аскольд і Дзір у Кіеве. У 882 годзе, пасля смерці Рурыка яшчэ адзін яго родзіч Алег захапіў уладу ў Кіеве і перанёс туды сталіцу. Алег кіраваў з 882 г. па 912 г. У 907 г. Полацк быў саюзнікам Кіева ў паходзе на сталіцу Візантыі Канстанцінопаль (Царград) і атрымліваў частку даніны, якую выплочвалі грэкі князю Алегу. Алег жаніў сына Рурыка Ігара на сваёй дачцы Вользе і Ігар княжыў да 945 года.

З 912 г. па 945 г. Полацкае княства залежыла ад Кіева. Аб гэтым сведчыць той, факт што ў 941 і 944 г. полацкія крывічы прымалі ўдзел у паходах Ігара на Канстанцінопаль.

Сын Ігара і Вольгі Святаслаў кіраваў з 945 па 972 у яго было 3 сыны Яраполк Алег і Уладзімір. Уладзімір быў старэйшы з усіх трох але народжаны быў ад рабыні – ключніцы Малушы і таму яму не дастаўся Кіеўскі прэстол. З-за гэтага ён люта ненавідзеў свайго своднага і малодшага брата Яраполка якому дасталася княжэнне у Кіеве. Самы малодшы з усіх трох Алег, стаў князем драўлян.

Пасля смерці Святаслава Кіеўская Русь апынулася на мяжы распаду. Драўляне і наўгародцы хутка прыгадалі былую незалежнасць, і малодшыя Святаславічы ўзначалілі рух за аддзяленне гэтых земляў ад Кіева. Каб не дапусціць гэтага Яраполк быў вымушаны пайсці на братоў з мячом. У той вайне загінуў Алег, і драўляне зноў падпарадкаваліся кіеўскай уладзе. Уладзімір мусіў уцякаць з Ноўгарада. Потым з дапамогай варагаў ён вярнуўся ў Ноўгарад, дзе перш за ўсё забіў братава намесніка, горад спыніў выплату даніны Яраполку. Здарылася гэта ў 978 годзе Такім чынам узнікла новая вайна ў каторай кожны шукаў саюзнікаў.

Полацкае княства. Полацкае княства ў канфлікце братоў удзелу не прымала. У гэты час полацкім князем быў Рагвалод. У Рагвалода была дачка – Рагнеда якой ўжо споўнілася дванаццаць год, і яна лічылася нявестай. Спачатку да яе сватоў заслаў Яраполк, а потым Уладзімір. Зразумела, за каго бацька аддасць дачку, таму дапаможа і войскам у маючай стацца вайне. Дарэчы, трэба сказаць, што на момант сватання да Рагнеды абодва жаніхі былі жанатыя.

3 кімсьці адным, Рагвалод мусіў радніцца. I Рагвалод абраў Кіеў. Таму па загаду бацькі Рагнеда дала сваю згоду сватам Яраполка. Сватам жа Уладзіміра яна адказала абразліва і дзёрзка: «Не хачу разуці рабыніча», намякнуўшы на тое, што маці Уладзіміра была рабыняй. Уладзімір, калі даведаўся пра такі адказ, сабраў войска, і пайшоў на Полацк і спаліў горад. Рагвалода з жонкай і сынамі забіў, а яе Рагнеду узяў у жонкі і даў ёй імя Гарыслава. Адбывалася ўсё гэта ў 980 г.

Паражэнне Рагвалода выклікала і паражэнне Яраполка. Па навучэнню Уладзіміра яго здрадніцкі забілі ўласныя дружыннікі. Зноў усталявалася адзінаўладдзе. За сем гадоў Рагнеда нарадзіла пяцёра дзетак тры дзяўчынкі і два хлопчыкі. Старэйшы яе сын Із’яслаў і малодшы Яраслаў потым сталі князямі. Яраслаў за свою разумную палітыку потым атрымае прозвішча Мудры.

У 988 годзе Уладзімір задумаў хрысціцца сам і хрысціць сваю дзяржаву. На той час ва Уладзіміра толькі законных жонак ыло 7 ды гарэм з 800 наложніц. Хрысціянства забараняла мнагажэнства, таму Ён жаніўся на візантыйскай прынцэсе Ганне а сваім язычніцкім жонкам прапанаваў выйсці замуж за сваіх дружыннікаў, гарэм жа проста развезлі па дамах з якіх яго набралі. і перад Рагнедай паўстала перспектыва быць аддадзенай замуж за аднаго з княжых дружыннікаў. Але яна была адзіная з жонак, хто не захацела мірыцца з гэтым.

У адну ноч, яна занесла нож над князем калі той спаў. Але Уладзімір прачнуўся і перахапіў руку з нажом. Раз’юшаны князь схапіў меч, каб забіць Рагнеду. Але іх сямігадовы сын Із’яслаў паўстаў з другім мячом паміж раз’юшаным бацькам і маці. Учынак яго сына так уразіў князя, што той Рагнеду забіваць не стаў. Ён запытаўся ў баяр аб тым што рабіць і тыя параілі яму пабудаваць у Полацкім княстве горад спецыяльна для Із’яслава і Рагнеды і адправіць іх туды. Так і зрабілі. Горад гэты стаў называцца Із’яслаў, цяпер Заслаўе.

Нажаль Полацкі князь Із’яслаў памёр у вельмі маладым узрасце прыблізна ў 1001 г. Праўда, ён паспеў жаніцца і такім чынам ўзнавіць дынастыю полацкіх князёў. Пасля смерці Із’яслава застаўся яго малалетні сын Брачыслаў. Які, калі трохі падрос, стаў полацкім князем.

Брачыслаў быў прыхільнікам незалежніцкай палітыкі. І пасля смерці Уладзіміра ў 1015 г., ён аднавіў самастойнае жыццё Полаччыны. А ў 1021 здзейсніў добра падрыхтаваны паход на Ноўгарад. У выніку каторага далучыў да Полацкага княства гарады Усвят і Віцебск, якія раней належылі Ноўгараду.

Каб князь Брачыслаў больш не рабіў нападаў на падуладныя Кіеву землі, Кіеўскі князь Яраслаў Мудры (родны дзядзька Брачыслава) палічыў за лепшае ўзвесці на Кіеўскі прэстол Брачыслава разам з сабой. Пасля гэтага ўзвядзення фармальна атрымлівалася, што Брачыслаў і Яраслаў Мудры правяць Кіеўскай Руссю разам, фактычна ж, Руссю кіраваў Яраслаў Мудры, аднак для Брачыслава было гонарам лічыцца Кіеўскім князем. У Кіеве нават была пабудавана яго рэзідэнцыя – Брачыславава падвор’е, аднак фактычна Брачыслаў правіў толькі ў Полацкім княстве. Праўда, Полацкае княства пры ім Кіеву даніну не плаціла. У той час гэта значыць, што яно было абсалютна незалежным. Брачыслаў памёр у 1044 годзе.

Пасля яго княжыць у Полацкім княстве стаў Усяслаў Брачыславіч па прозвішчу Чарадзей які распачаў будаўніцтва Полацкай Сафіі. Усяслаў не хацеў быць хрысціянінам а схіляўся да дзедаўскай, язычніцкай веры. Аднак у гэты час будаваліся ці ўжо былі пабудаваны Сафія ў Кіеве і Сафія ў Ноўгарадзе – тых цэнтрах, з якімі Полацк сапернічаў. Узвядзеннем полацкага Сафійскага сабора Усяслаў ставіў свой горад на адну прыступку з Кіевам і Ноўгарадам.

Пашыраючы самастойнасць Полацкага княства, Усяслаў правёў тры паходы. У 1065 годзе рушыў на Пскоў, які патрымаў у асадзе, але не ўзяў з-за таго, што на дапамогу псковічам прыйшоў з войскам наўгародскі князь Мсціслаў. У бітве на рацэ Чарэсе палачане разбілі наўгародцаў, Мсціслаў уцёк у Кіеў. Наступным годам Усяслаў выправіўся на Ноўгарад і расквітаўся з ім за знішчэнне Полацка ў 980 годзе. Ноўгарад напалову быў спалены, Усяслаў захапіў вялікі палон і зняў з Наўгародскай Сафіі званы. I нарэшце, на пачатку 1067 года ён накіраваўся на Наваградак (беларускі), адкуль выбіў атрад кіяўлян, падначаліў горад сабе, зрабіўшы яго асяродкам полацкай каланізацыі на літоўскіх землях.

Такая актыўнасць Усяслава здалася вельмі небяспечнай Яраславічам – Ізяславу кіеўскаму, Святаславу чарнігаўскаму і Усеваладу пераяслаўскаму. Іх аб’яднаныя войскі рушылі на Полаччыну, і першай іхняй ахвярай стаў Менск. Усіх менскіх мужчын Яраславічы перабілі, а жанчын, як заўжды, узялі ў палон. Напераймы захопнікам выступіў ад Наваградка Усяслаў, і дзесятага сакавіка адбылася бітва на Нямізе. Рака Няміга была невялічкая, вытокі яе знаходзіліся недзе ў раёне сучаснай Грушаўкі (раён Менска), так што, можна меркаваць, бітва адбывалася там, дзе сёння праходзяць вуліцы Мяснікова, Маскоўская, Лібкнехта, Фабрыцыуса.

У бітве на Нямізе ніхто не выйшаў пераможцам. Усяслаў вярнуўся ў Полацк, а Яраславічы не мелі сілы на пагоню і далейшае рабаванне Полацкай зямлі.

Праз чатыры месяцы роўна, 10 ліпеня, праціўнікі сустрэліся зноў, але на гэты раз ужо для мірнай размовы, ініцыятыва якой зыходзіла ад Усяслава. Сустрэча адбылася каля Оршы. На левым беразе Дняпра стаялі Яраславічы, на правым – Усяслаў. Апошні з двума сынамі пераплыў на чоўне раку. Гарантам яго бяспекі і недакранальнасці было крыжацалаванне, якое прылюдна, пры мностве сведкаў, зрабілі браты Яраславічы. Але як толькі на іх вочы з'явіўся Усяслаў, яны забылі пра сваю клятву, і на полацкага князя, а таксама яго сыноў-падлеткаў былі надзеты кайданы. Потым Яраславічы накіраваліся ў Кіеў, дзе замкнулі сваю здабычу ў поруб. У Полацку сеў князем сын Ізяслава кіеўскага Мсціслаў, раней разбіты палачанамі на Чарэсе.

Усяслаў быў вязнем крыху болей за год. Паўстанне кіяўлян супраць Ізяслава прынесла яму не толькі волю, але і нечаканае ўзвышэнне – Усяслава абралі кіеўскім князем, і пратрымаўся ён на гэтай пасадзе каля васьмі месяцаў. Вясной 1069 года Усяслаў павёў войска насустрач Ізяславу, які рухаўся на Кіеў, узмоцнены палкамі польскага караля Баляслава. За Белгарадам Усяслаў тайна, уначы, уцёк у Полацк.

У наступныя тры гады ён зведаў выгнанне з Полацка, хаваўся ад помсты Ізяслава ў фінскага племені водзь, хадзіў з важанамі на Ноўгарад, але няўдала, сабраў новую дружыну і нарэшце вярнуў сабе полацкі пасад.

Пад канец жыцця дачакаўся Усяслаў Любецкага з'езду князёў, які ў 1097 годзе ўзаконіў феадальную раздробленасць, прызнаўшы за кожным князем незалежнасць і спадчыннасць яго княства. Памёр Усяслаў у 1101 годзе, пражыўшы доўгі век. Княжанне яго працягвалася 57 гадоў.

Пасля смерці Усяслава Бацькава месца ў Полацку пераняў Давыд. У Менску княжыў Глеб. У іх ужо раслі свае дзеці, якім патрабаваліся ўласныя ўдзелы. Так што драбленне Полацкага княства стала непазбежнасцю. Найбольш моцнай асобай з Усяславічаў аказаўся менскі князь Глеб. 3 самага пачатку ён, відаць, не надта лічыўся з полацкім Давыдам, бо ўжо ў 1104 годзе Давыд з кіяўлянамі хадзіў ваяваць Менск. Перамог Глеб, што дазволіла яму прылучыць да Менска Друцк, Копысь, Оршу. У 1116 годзе Глеб напаў на Слуцк, які лічыўся кіеўскім уладаннем. Гэтага яму не даравалі, Уладзімір Манамах адпомсціў бязлітасным разбурэннем Менска, Глеба ж кінулі ў той самы поруб, дзе некалі ён сядзеў з Усяславам. Аднак у адрозненне ад бацькі народнае паўстанне яго не вызваліла, у порубе ён і сканаў.

Раз’ядноўчыя намаганні Усяславічаў, іх нежаданне жыць у «згодзе» і выконваць загады кіеўскіх князёў, адмова ў 1127 годзе ісці ў агульна-рускі паход на полаўцаў выклікалі знішчальны наступ на Полаччыну Мсціслава кіеўскага, сына Манамаха. У 1128 г. На Полацкае княства Мсціслаў кінуў аб'яднаныя сілы кіеўскіх, пераяслаўскіх, чарнігаўскіх зямель. Усіх князёў полацкай дынастыі, сыноў і ўнукаў Усяслава – Давыда, Расціслава, Георгія-Святаслава, Івана і Васіля Барысавічаў – разам з жонкамі і дзецьмі арыштавалі, выслалі ў Канстанцінопаль, дзе швагер Мсціслава, імператар Іаан, накіраваў іх у войска, якое білася з арабамі. Таму, хоць і не па ўласнай волі, беларускія князі ператварыліся ў крыжакоў. Толькі праз адзінаццаць гадоў з гэтай небяспечнай ссылкі вярнуліся Васіль і Іван, астатнія прадстаўнікі дынастыі загінулі ў бітвах.

Полацкае княства да XIII стагоддзя раздрабілася, стварыўся шэраг самастойных удзелаў – Віцебскі, Менскі, Заслаўскі, Лагожскі, Друцкі; удзеламі княства сталі і яго прыбалтыйскія прыгарады – Кукенойс і Герцыке, дзе ўладарылі князі полацкага дому. Яны ахоўвалі гандлёвыя інтарэсы Полацка, для якога Дзвіна з'яўлялася шляхам у Еўропу.

Крыжацкая і татарская навала. У 1201 г. у месцы ўпадзення Заходняй Дзвіны ў Балтыйскае мора нямецкімі рыцарамі была ўзведзена крэпасць Рыга (цяпер сталіца Латвійскай Рэспублікі). У 1202 г. быў створаны ваенна-манаскі ордэн Мечаносцаў (Ён інакш яшчэ называўся Лівонскім ордэнам.). Так крыжакі падрыхтавалі трывалы падмурак для заваёвы падзвінскіх зямель і хрысціянізацыі мясцовага насельніцтва.

Да крыжацкай пагрозы з Захаду дабавілася мангола-татарская навала з Усходу. 3 гэтай небяспекай наша Бацькаўшчына сутыкнулася ў 1240 – 1241 гг. У летапісе ёсць сведчанне пра рабаўніцтва Брэста мангола-татарамі, забойства яго жыхароў, якія супраціўляліся жорсткім заваёўнікам «усяго свету».

Крыжакі і Мангола-татары не здолелі захапіць беларускія землі але барацьба з імі стала для Полацка апошнім актам гістарычнай драмы, якая паказала, што Полацк сыходзіў з гістарычнай сцэны ў цень і губляў магчымасць іграць значную ролю ў тагачасным гістарычным працэсе.

Акрамя таго, на беларускіх землях, у адрозненне ад рускіх, у XIII стагоддзі Рурыкавічы адышлі нават не на другі, а на трэці план. Вядучую ролю у палітыцы перанялі князі з Чорнай Русі, Нальшанаў, Літвы, напрыклад, Гальшанскія і Гедройцы. З іх асяроддзя выйшаў князь Міндоўг які прыблізна ў 1235 г. быў абраны князем беларускага Наваградка (цяпер Навагрудак) і ўтварыў ядро новай магутнай дзяржавы ВКЛ.

Тураўскае княства. Пасля полацкіх падзей 980 гда войска князя Уладзіміра з’явілася пад Туравам сталіцай дрыгавічоў. Князь Тур прызнаў над сабой уладу Уладзіміра, і згадзіўся плаціць яму (Уладзіміру) даніну. Такім чынам Туру ўдалася захаваць сваю ўладу і жыццё яшчэ на некалькі год.

У 988 годзе. Уладзімір вырашыў хрысціць Сваю дзяржаву, але Тураўшчына аказала супраціўленне хрышчэнню. Тады Уладзімір робіць вялікі паход на Тураўскае княства пад час якога хрысціць гэтыя землі агнём і мячом. Як сведчаць некаторыя летапісы воды ракі Прыпяці на некалькі тыдняў афарбаваліся ў чырвоны колер ад пралітай крыві. Князь Тур загінуў у баі супраць войска Уладзіміра, абараняючы старую язычніцкую веру.

У 980 г. пасля забойства Уладзімірам свайго брата Яраполка яму ў спадчыну дасталася жонка брата якая была цяжарнай. Праз некаторы час яна нарадзіла хлопчыка якога назвалі Святаполк. Такім чынам фармальна Святаполк быў Уладзіміравічам фактычна Яраполчычам. Калі ён стаў падрастаць то даведаўся і пра абставіны свайго нараджэння, і пра абставіны смерці яго сапраўднага бацькі і стаў тайным але лютым ворагам Уладзіміра.

Калі Рагнеда зрабіла няўдалы замах на свайго мужа, і была выслана з Із’яславам ў Заслаўль, Уладзімір вырашыў выслаць куды падалей і былую жонку Яраполка з сынам, на ўсякі выпадак. А тут якраз вызваліўся княжацкі пасад ў Тураве куды і былі адпраўлены Святаполк з маці. Чаму у 988 г.

Нягледзячы на тое што Святаполк лічыўся сынам Уладзіміра тураўляне яго вельмі добра прынялі і знайшлі з ім паразуменне. І Святаполк і тураўляне ненавідзелі і Уладзіміра і праваслаўе але змагаца за старую язычніцкўю веру ужо не маглі бо Тураускае княства было разгромлена Кіеўскім князем. Каб зрабіць хоць нешта на зло Уладзіміру Святаполк і тураўляне вырашылі хрысціцца па каталіцкаму абраду, гэта хрышчэнне давала ім і моцнага саюзніка ў барацьбе з Кіевам, а іменна польскага караля Балаяслава Храбрага. Святаполк жаніўся на дачцэ Баляслава, заснаваў у Тураве каталіцкае біскупства. Пачаў будаваць першы ў Беларусі каталіцкі касцёл. Гэта быў відавочны выклік Уладзіміру, і ў 1013 годзе кіеўскі князь арыштаваў Святаполка разам з жонкай і каталіцкім біскупам Рэйнбернам. Для Епіскапа – старога чалавека арышт быў моцным ударам лёсу які ён не вытрымаў, у турме з ім здарыўся інфаркт ад каторага ён і сканаў. Святаполк і яго жонка прабылі ў кіеўскім порубе менш за год таму, што польскі кароль Баляслаў Храбры прыгразіў, што пойдзе вайной на Кіеў калі Уладзімір не выпусціць іх на волю.

Пасля смерці Уладзіміра ў 1015 пачаўся перадзел улады паміж яго сынамі. Аповесць мінулых часоў напісаў праваслаўны манах які жыў у Кіеве, таму ў Аповесці мінулых часоў падзеі выкладаюцца так. Асноўнымі прэтэндэнтамі на прэстол былі сыны Уладзіміра Яраслаў Мудры (яшчэ адзін сын Уладзіміра і Рагнеды,); Святаполк, Барыс і Глеб. І вось Святаполк падсылае наёмных забойцаў да Барыса і Глеба якія іх забіваюць, праваслаўная царква залічвае іх ў святыя. Яраслава не змаглі забіць і ён уцякае ў Скандынавію да варагаў. Святаполк, атрымлівае мянушку Акаянны, але садзіцца на Кіеўскі прэстол і княжыць у Кіеве 4 гады. Тым часам Яраслаў Мудры набірае дружыну з варагаў і захоплівае Ноўгарад, потым копіць сілы і ідзе вайной на Святаполка Акаяннага. Зімой 1019 года адбываецца сражэнне на рацэ Альце ў каторым Яраслаў Мудры перамагае Святаполка Акаяннага. Апошні з рэшткамі войска ўцякае ў Польшу да цесця, але па дарозе захворвае і памірае. Яраслаў Мудры жа становіцца Кіеўскім князем.

Іншы летапісец, па некаторых звестках, адзін з выканаўцаў забойства Барыса і Глеба вараг Эймунд у старасці вяртаецца на Радзіму стрыжэцца ў манахі. У манастыры ён піша сагу дзе расказвае ўсю праўду аб падзеях 1015 – 1019 гг. у Кіеўскай Русі.

Эймунд у сваёй сазе напісаў, што наёмных забойцаў, наняў не Святаполк а Яраслаў Мудры і забілі яны не толькі Барыса і Глеба, але і Святаполка. Такім чынам не было ніколі, ні сражэння на рацэ Альце ў 1019 г., ні чатырох гадоў праўлення Святаполка ў Кіеве.

У канцы свайго княжання Яраслаў Мудры, як і яго бацька, раздаў землі сваім сынам. Тураўскае княства дасталася Ізяславу Яраславічу. Пасля смерці Яраслава Мудрага ў 1054 г. Ізяслаў становіцца вялікім кіеўскім князем, але княжанне ў Тураве захоўвае за сабою. Такім чынам, тураўскімі князямі з XI ст. былі старэйшыя сыны кіеўскіх князёў – спадкаемцы кіеўскага прэстолу. Пасля смерці кіеўскіх князёў яны займалі велікакняжацкі прэстол у Кіеве.

Так было да сярэдзіны XII ст. А з сярэдзіны XII ст. пры падтрымцы жыхароў Турава князем стаў Юрый Яраславіч. Ён хацеў быць у поўнай незалежнасці ад Кіева і перастаў падпарадкоўвацца яму. У адказ кіеўскі князь арганізаваў у 1157 г. паход на Тураў. Смаленскія, галіцкія і іншыя князі Кіеўскай Русі стварылі магутнае войска. Яны разлічвалі, што змогуць авалодаць горадам. Аднак Тураў выстаяў.

Грамадскае жыццё ў Тураве. У час залежнасці Турава ад Кіева на тураўскім пасадзе, як правіла, сядзелі старэйшыя сыны вялікага кіеўскага князя. А калі прыходзіла іх пара «па чарзе» займаць велікакняжацкі прастол у Кіеве, яны працягвалі лічыцца адначасова і тураўскімі князямі.

Калі князь ад’язджаў у Кіеў, то у Тураве заставаўся пасаднік з ліку баяр, які кіраваў горадам ад імя князя і веча. Тураўскія князі са сваімі дружынамі часта знаходзіліся ў Кіеве. У такіх выпадках асноўнай ваеннай сілай у Тураве станавілася апалчэнне. Узначальваў яго тысяцкі.

 

Пытанне 7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX – XIII стст.

Князь і дружына. Першапачаткова Князь абіраўся толькі на перыяд вайны ў якасці камандуючага войскам. Пасля перамогі воіны разыходзіліся па дамах а князь станавіўся адным з радавых грамадзян. З развіццем ўласніцкіх (собственнических) адносін тэрыторыі пераможаных плямёнаў станавіліся ўласнасцю пераможцаў. Каб іх кантраляваць і збіраць даніну патрэбен быў пастаянны князь і пастаяннаае войска. Таму Князь аставаўся князем і пасля вайны а з ім пастаянна была і частка войска – дружына. Яна так называлася бо, відавочна ў першапачатковыя дружыны ўваходзілі сябры (друзья) князя.

Кожную зіму Князь са сваёй дружынай адпраўляўся ў палюддзе – паездку па людзях з мэтай збора даніны. Спачатку даніну бралі як плату з тых, хто быў пераможаны ў час вайны. Князь з'яўляўся ў паселішча і патрабаваў ад жыхароў даніну. Падуладныя яму людзі неслі рознае дабро: футра, мёд, воск, прадукты харчавання. Сабраўшы даніну ў адным месцы, князь з дружынай пераязджаў у іншае.

Пазней князі пачалі патрабаваць даніну і са сваіх суайчыннікаў як плату за абарону ад непрыяцеля. Змяніўся і сам парадак парадак збору даніны. Сяляне самі пачалі прывозіць яе князю. Для гэтага былі вызначаны спецыяльныя месцы. Яны называліся пагостамі. Некаторыя пагосты сталі пачаткамі гарадоў. Пры зборы даніны князь разглядаў скаргі, тварыў суд, караў вінаватых.

Сяляне плацілі даніну але былі свабодныя і зямельныя надзелы належылі ім. Такія сяляне а таксама свабодныя гараджане называлісь – Людзьмі. Людзі якія часткова страцілі сваю свабоду людзьмі ужо не называліся.

Тыя, хто ўзяў купу, гэта значыць пазыку, называліся ўжо закупамі. Калі яны вярталі пазыку або адпрацовывалі яе то снова пачыналі называцца Людзьмі.

Тыя, хто набраў столькі пазык, што не ў стане іх аддаць заключалі дагавор – рад і станавіліся радовічамі. Прайці шлях з людзей ў радовічы было проста а вось абратна, амаль не магчыма. (Казачнае судзіць-радзіць на сучаснай мове значыць абмярковываць і дагаворвацца, бо рад гэта дагавор). Звычайна радовіч аддаваў сваю зямлю ва ўласнасць крэдытора але і сам абавязваўся працаваць на гэтай зямлі на карысць крэдытора.

Залежных людзей у Кіеўскай Русі яшчэ называлі Чэляддзю. Слова чэлядзін у 9 – 13 ст. мела шырокі і вузкі сэнс. Шырокі чэляддзю называлі ўсе катэгорыі залежнага насельніцтва, вузкі так называлі дамашніх слуг.

Халопамі называлі рабоў. Слова раб выкарыстоўвалася выключна ў адносінах да жанчын наложніц – гаварылі аб такіх “раба”.

Рабы ва ўсходнеславянскіх княствах былі, але рабства было патрыярхальнае да рабоў ставіліся як да членаў сям’і. Асноўнай крыніцай здабывання рабоў былі войны і звязаны з імі захоп людзей у палон. Палонны станавіўся рабом. Калі раб заставаўся ў славянскіх землях ён жыў у адносна ў легкіх умовах і мог, нават, выкупіцца на свабоду. Але часта рабам не шанцавала бо іх прадавалі і куплялі, як любы іншы тавар. Многа іх ішло на продаж за мяжу, пераважна ў Візантыю.

Князі за кошт даніны станавіліся надзвычай багатымі, таму ў іх было многа радовічаў і чэлядзі якую гаспадары сялілі ў сёлах. Дарэчы сяло гэта населенный пункт дзе жылі выключна залежныя людзі. Населенны пункт дзе жылі свабодныя людзі называліся вёскамі.

Найлепшым сваім дружыннікам князі давалі сёлы ў кармленне, гэта значыць давалі права збіраць даніну з некаторых сваіх сёл, пакідаючы за сабой права забраць ад дружынніка сяло сабе назад. Сёлы дадзеныя ў кармленне называліся памесці. (дружыннік як бы туды часова памяшчаўся) Памесце давалася да жывата або да волі. Да жывата, гэта значыць да смерці; да волі, гэта значыць да тых пор пакуль князь не захоча яго забраць.

Найбольш вопытным і заслужаным сваім дружыннікам баярам сёлы дарыліся, гэта значыць перадаваліся ў поўную ўласнасць, яны маглі баярамі перадавацца ў спадчыну, дарыцца, прадавацца. Такія сёлы называліся вотчынамі.

Неабходна адзначыць, што радовіч 9 – 13 ст. моцна адрозніваўся ад класічнага прыгоннага. Ён быў даўжніком а не ўласнасцю пана. Яго нельга было прадаць, жыццём яго нельга было распараджацца, забойства яго каралася як забойства вольнага. Дарэчы, радовічы гэта вельмі невялікая частка насельніцтва Усходнеславянскіх княстваў 9 – 13 ст. Большая частка іх насельніцтва гэта вольныя сяляне, што жылі ў весках або вольныя гараджане.

Увогуле феадалізм у Кіеўскай Русі так і не набыў класічных формаў дзе прыгонны селянін 100 % уласнасць пана. Такі феадалізм пачаў толькі зараджацца з пачатку 16 стагоддзя, гэта значыць у апошнія 50 год незалежнасці ВКЛ. Дарэчы і ў Маскоўскай дзяржаве феадалізм набыў класічныя рысы прыблізна ў гэты час.

Такім чынам, у 9 – 13 стст. ва ўсходніх славян суіснавалі тры гаспадарчыя уклады: а) першабытнаабшчынны, які быў яшчэ вельмі моцны; б) рабаўладальніцкі, які не атрымаў значнага развіцця, як, напрыклад, Грэцыі ці Рыме; в) новы феадальны, які нараджаўся і пракладваў свой шлях у будучыню.

Клас феадалаў у 9 – 13 стст. таксама яшчэ не набыў класічныя формы. Феадалы, гэта князь і дружына. Дружына падзялялася на старэйшую і малодшую. Малодшая складалася з грыдняў і мечнікаў. Мечнікі – простыя воіны грыдні – ахова князя. У старэйшую ўваходзіді баяры якія выконвалі роль афіцэраў у дружыне і саветнікаў князя. Далёка не ўсе баяры мелі вотчыну многія толькі памесце. Дружыннік малодшай дружыны у лепшым выпадку меў дом дзе жыла яго сям’я. Многія дружыннікі жылі ў сядзібе князя і былі не жанатая. Калі свабодны чалавек хацеў стаць дружыннікам яму трэба было спрасіць дазвол у князя. Калі князь згаджаўся то жадаючы спачатку на некаторы час станавіуся отракам. Отракі вывучалі вайсковую справу і выконвалі гаспадарчыя работы пры княжым двары. Пасля навучэння отрак здаваў экзамен пасля катарага ён мог загінуць, мог быць прагнаным узашый, а мог стаць мечнікам ці грыднем (пераздач не было:). Грыдзень і мечнік мог даслужыцца пасля да баярына. Былі выпадкі калі отракамі, дружыннікамі а потым баярамі станавіліся, нават, рабы, такім быў выхавацель Уладзіміра Святаславіча Дабрыня.

Такім чынам, феадалы 9 – 13 ст. ва усходне-славянскіх княствах не былі замкнутай сацыяльнай праслойкай у іх маглі трапіць усе жадаючыя нават несвабодныя ўсё залежыла ад асабістых якасцяў чалавека.

У 9 – 13 ст. гарады не былі ўласнасцю князя і баяр. Гараджане ўспрымалі князя з дружынай як багатага суседа і не болей. Горадам кіравала веча, гэта сход усіх паўнапраўных гараджан. Кожны гараджанін меў дома зброю і добра ёй валодаў. Пры неабходнасці гараджане ўтваралі полк які ўзначальваў тысяцкі. Такім чынам князь абапіраўся на дружыну а веча на полк. Веча і было тым самым палком. Дружынікі былі лепш узброены чым апалчэнцы але апалчэнцаў было на многа болей. Калі вечу князь не падабаўся то яго маглі выгнаць з горада.

Князь у горадзе і княстве выконваў важныя функцыі. Ён арганізовываў абарону княства, прадстаўляў яго на міжнароднай арэне выконваў функцыю суддзі. Суд ва ўсходнеславянскіх княствах адбываўся па пісанаму заканадаўству. Да нас дайшлі ўсходнеславянскія зборнікі законаў якія называліся праўдамі.

Усходнеславянскія гарады мелі прыблізна аднолькавую планіроўку. У цэнтры знаходзіўся дзядзінец. Слова гэта паходзіць ад слова дзед, магчыма у больш раннія часы там збіраліся старэйшыны (дзяды) на савет. У 9 – 13 ст. там жыў князь і большая частка дружыны. Дзядзінец быў добра ўмацаваным у час аблогі горада ён быў апошнім рубяжом абароны, у час небяспекі ў ім ратаваліся ўсе гараджане. Часта дзядзінец называлі “кром”, адсюль “укромное место”, пазней крэмль. Вакол дзядзінца будаваўся пасад там жылі рамеснікі гандляры сямейныя дружыннікі. Пасад таксама абносіўся добрымі сценамі. У пасадзе быў торг і сабор. Торг гэта і рынак і месца дзе збіралася веча. Вакол горада была ваколіца там жылі рамеснікі, што займаліся вогненебяспечнымі прафесіямі і сяляне якія забяспчвалі горад свежай гароднінай і садавінай. У некаторых гарадах і ваколіцы абносіліся сценамі.

 

Пытанне 8. Прыняцце і распаўсюджане хрысціянства. Культура беларускіх зямель у IX – XIII стст.

Да увядення хрысціянства адносіны паміж людзьмі і багамі будаваліся па прынцыпе ты мне я табе. Калі славянін хацеў дажджу на свае палі ён маліўся і прыносіў ахвяры Дажбогу. Калі дажбог не даваў дажджу славянін браў пугу і лупцаваў ідал Дажбога. Тое самае і з князем, пакуль князь падабаўся вечу ён княжыў калі не падабаўся яго выганялі пугамі. Уладзімір жа вырашыў змяніць гэты парадак на сваю карысць.

Болей і болей мацнела княжацкае аднаўладдзе, развіваліся земляробства, гандаль, рамяство. Усё гэта выклікала патрэбу ў новых поглядах. Узнікала неабходнасць у цесных сувязях з іншымі дзяржавамі, якія тады станавіліся хрысціянскімі.

Азнаямленню з хрысціянствам садзейнічаў паход усходніх славян у 907 г. у Візантыю. У ім удзельнічалі полацкія воіны. Славяне-язычнікі мелі магчымасць блізка пазнаёміцца з новай для іх верай.

Найбольш важнай гістарычнай вехай у распаўсюджванні хрысціянства сярод усходніх славян быў 988 г. Вялікі князь кіеўскі Уладзімір Святаславіч прымусіў кіеўлян хрысціцца, гэта значыць прыняць хрысціянскую рэлігію. Вы павінны ведць са школы, што калі Уладзімір захацеў змяніць мнагабожжа на адзінабожжа. Да яго прыйшлі святары чатырох рэлігій: іўдзеі, мусульмане каталікі і праваслаўныя. Іўдзйская рэлігія была адхілена, бо забараняла есці сала. Уявіце сабе ўкраінца без сала. Мусульманства была адвергнута таму, што забараняла не толькі сала есці але і ужываць алкаголь. Уладзімір так і сказаў “Віно есьм веселіе Русі не можа без яго быці”. Каталіцтва была адхілена таму, што ў каталіцтве лічылася, што Папа Рымскі важнейшы за караля ці князя. Уладзімір не хацеў дзяліцца ўладай ў сваё дзяржаве з Папай Рымскім, што поўнасцю зразумела і апраўдана. Толькі праваслаўе, ці візантыйскае хрысціянства адпавядала усім патрабаванням Уладзіміра. Дарэчы, афіцыйна хрысціянства падзялілася на праваслаўе і каталіцтва толькі ў 1054 годзе пасля Уладзіміра. Не афіцыйна гэты падзел існаваў з чацьвёртага века.

3 гістарычных крыніц вядома, што першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве былі Рагнеда, яе сын Ізяслаў і наступныя князі. Летапіс сведчыць, што пасля прыняцця хрысціянства Ізяслаў стаў князем і быў вельмі набожным.

У XII ст. адбывалася шпаркае будаўніцтва цэркваў і манастыроў. У адным толькі Полацку было пабудавана не менш за дзесяць мураваных (каменных) цэркваў і заснавана тры манастыры. Драўляных цэркваў будавалі намнога больш, чым каменных.

Царква – слова грэчаскага паходжання. У перакладзе на беларускую мову азначае «божы дом». Паняцце “царква” мае два значэнні. Па-першае, гэта рэлігійная арганізацыя, якая аб'ядноўвае паслядоўнікаў хрысціянскай рэлігіі. Па-другое, царква – будынак для хрысціянскага набажэнства, памяшканне для вернікаў (прыхаджан), якія тут моляцца.

Для кіраўніцтва дзейнасцю царквы ў буйных гарадах і княствах пачалі стварацца епархіі. (Епархія – царкоўная акруга велічынеё з княства, якой кіраваў епіскап.) Адсюль вынікае, што епіскап — гэта кіраўнік епархіі. Мяркуюць, што ў Полацку епархія ўзнікла ў 992 г. Епархія ў Тураўскім княстве была заснавана ў 1005 г. Першым яе епіскапам стаў Фама.

Распаўсюджванне новай рэлігіі мела вельмі істотныя гістарычныя вынікі. Яны ў асноўным былі станоўчымі. Перш за ўсё хрысціянская вера ўзвышала чалавека над прыродай. Толькі чалавеку, вучыла царква, Бог даў розум і душу, a Ісус Хрыстос сваімі пакутамі дараваў яму вечнае жыццё. Шчыра веруючы хрысціянін адчуваў сябе найвышэйшай з істот, якія жывуць на Зямлі, вянцом усёй прыроды.

Вера ў вечнае жыццё, імкненне трапіць у рай натхнялі людзей рабіць дабро, дапамагаць бедным, цярпліва пераносіць пакуты зямнога жыцця. Налажэнне рук на сябе, вучыла царква, ёсць цяжкі грэх. Нават у час смяротнай небяспекі, страшных пакут і выпрабаванняў у чалавека заставалася надзея на Бога. Гэта ўмацоўвала жыццёвыя сілы людзей.

Хрысціянства ў параўнанні з язычніцтвам паляпшала маральны стан грамадства. Хрысціянскія запаведзі (нормы паводзін): шануй бацьку твайго і маці тваю, не забі, не ўкрадзі, не падмані – садзейнічалі ўсталяванню добрых адносін паміж людзьмі, з прыходам хрысціянства знікла мнагажэнства.

Распаўсюджванне хрысціянства садзейнічала развіццю пісьменнасці і адукацыі. Пры цэрквах і манастырах адкрываліся школы, перапісваліся кнігі. Царкоўнікі былі не толькі адукаванымі людзьмі, але і дарадчыкамі ў справах.

На беларускіх землях разгарнулася каменнае будаўніцтва. Саборы, цэрквы і манастыры сталі самымі прыгожымі і велічнымі будынкамі таго часу. Іх хараство далучала веруючых людзей да высокага мастацтва, уносіла ў іх паўсядзённае жыццё радасць пазнання прыгожага.

Разам з тым царква багацела за кошт вернікаў, набывала землі разам з сялянамі. Сама яна ператваралася ў феадала, якому насельніцтва плаціла царкоўную дзесяціну (дзесятую частку сваіх даходаў).

Фанатычна (без меры) веруючыя людзі адыходзілі ад грамадскага жыцця, мучылі сябе голадам, холадам, хваробамі і заўчасна паміралі. Яны не клапаціліся аб тым, каб сваім нашчадкам стварыць лепшыя ўмовы жыцця.

Пісьменнасць. Наяўнасць ва ўсходніх славян у дахрысціянскія часы пісьменнасці з’яўляецца прадметам спору для гісторыкаў. Частка іх пераканана, што пісьменнасць ва ўсходнеславянскіх землях з’явілась толькі з увядзеннем хрысціянства. Іншыя распавядаюць пра “чэрты і рызы” – сістэму пісьма ў нашых продкаў, што існавала тут у часы язычніцтва. Да такіх вучоных адносяцца Фадзей Валанскі і Генадзь Берневіч яны даказалі, што этрускі папярэднікі рымлян на Апенінскам паўвостраве гэта славяне. Народ этрускаў пакінуў пасля сябе многа пісмовых помнікаў, у тым ліку і знакаміты Фестскі дыск. Навукоўцы ўсіх краін не маглі і не могуць іх прычытаць да сённяшняга часу. А вось вучоныя царскай Расіі навучыліся чытаць этрускую пісменнасць ужо ў пачатку 19 ст. таму, што яны для прачытання тэкстаў выкарыстоўвалі старажытнаславянскую мову. Тэксты якія такім чынам агучваюцца нават зразумелыя для нас сённяшніх бо падобны на 30 % на сучаную беларускую мову. Такім чынам этрускі, настаўнікі рымлян – славяне, нашы продкі.

З увядзеннем хрысціянства ў Беларускіх землях распаўсюдзілась спачатку глаголіца а потым кірыліца, якія прынята лічыць грэчаскім алфавітам, што быў прыстасаваны пад патрэбы славянскай фанетыкі.

Самыя раннія помнікамі кірылічнага пісьма на тэрыторыі Беларусі адносяцца да 11 ст. Гэта надпіс на камяні Сафійскага сабора ў Полацку і “Тураўскае евангелле” якое з’яўлецца сапраўдным творам мастацтва. Яно ўпрыгожана заглаўнамі літарамі, што намаляваны чырвонай сіняў і зялёнай фарбай.

Да помнікаў пісьменнасці 12 ст. адносяцца Рагвалодавы камяні знойдзеныя ў рэчышчы Заходняй Дзьвіны з выявамі крыжа і надпісамі “Господи, помози рабу своему Борису” і такі ж Рагавалодаў камень каля Оршы. Да гэтага ж часу адносіцца грэбень з літарамі славянскага алфавіту, знойдзены ў Брэсце. Вялікую навуковую каштоўнасць маюць берасцяныя граматы, што былі абнаружаны пры раскопках Віцебска і Мсціслаўля. Граматы сведчаць аб тым, што пісаць і чытаць ў 12 ст. умелі не толькі царкоўнаслужыцелі і знаць але і простыя людзі. Узорам пісьменнасці Турава 12 ст. з’яўляецца “Сказанне аб мніху Марціне”. У ім гаворыцца аб цяжкім жыцці манаха пустэльніка ў келлі Барысаглебскага манастыра.

Ефрасіння Полацкая 1104 – 1167. Князёўна Прадслава дачка Полацкага князя Святаслава, што быў малодшым сынам Усялава Чарадзея. Каб не выходзіць замуж ў 12 год пастрыглась у манахіні. Першапачаткова жыла ў прыбудове Полацкага Сафійскага Сабора і перапісывала кнігі, потым заснавала жаночы і мужчынскі манастыры а пры іх школы і майстэрні па перапісывнню кніг. На свае сродкі пабудавала царквў Спаса, заказала ювеліру Лазару Богшы знакаміты крыж а ў 1167 адправілась у Іерусалім да гроба Гасподня. Пад час гэтага падарожжа памерла. Е. Полацкая першая ва ўсходнеславянскіх землях жанчына, што залічана да ліку святых. Зараз яна з’яўляецца аборонцай Беларусі.

Кірыла Тураўскі 1130 – 1182. Сын заможных бацькоў які адмовіўся ад багацця і прыняў манаскі пострыг. Будучы манахам ён многа чытаў і займаўся самаадукацыяй, дзякуючы чаму ў хуткім часе стаў добрым прамоўцай і атрымаў вялікі аўтарытэт сярод царкоўнікаў. За мастацтва прыгожа гаварыць Кірылу Тураўскага празвалі златавустам. У 1158 г. ён стаў Тураўскім епіскапам. Пасля сябе ён пакінуў вялікую па тым часе літаратурную спадчыну: 30 малітваў, 8 слоў павучэнняў, 3 прытчы. Самым лепшым яго творам з’яўляецца прытча “аб душы і целе або аб кульгавам і сляпым”.

Кліменці Смаляціч царкоўны дзеяч 12 ст. гады нараджэння і смерці дакладна не вядомы. Першы ў гісторыі славянскі мітрапаліт. Да яго і доўгі час пасля яго Мітрапалітамі былі грэкі якіх прысылаў у Кіеў канстанцінопальскі патрыярх. Ім было напісана “Пасланне да прасвітара Фамы”, дзе аўтар абгрунтоўвае права Кіеўскай мітраполіі на незалежнасць ад Канастанцінопаля.

Аўрамі Смаленскі царкоўны дзеяч 12 ст. гады нараджэння і смерці дакладна не вядомы. Адзін з лідэраў праваслаўнай царквы ў Смаленскім княстве, які быў не проста святаром і манахам, але і сапраўдным духоўным пастырам для смалян. Для гістарычнай навукі цікавы не столькі сам Аўрамі, колькі кніга якая распавядае аб яго жыцці. Кніга называецца “Жыціе Аўрамія Смаленскага”, што было напісана ў 1240 г. Манахам Яфрэмам. У гэтай кнізе ўпершыню ў гісторыі ўжыта пісьмовая Беларуская мова. Кніга з’яўляецца доказам таго, што на беларускай мове гаварылі і пісалі ўжо ў 1240 г.

Архітэктура і мастацтва. Пасля прыняцця хрысціянства на тэрыторыі Беларусі распаўсюдзіўся візантыйскі крыжова-купальны архітэктурны стыль. Трапіўшы на беларускую глебу ён раздзяліўся на дзьве архітэктурныя школы полацкую гродзенскую(пад словам “школа” тут разумеецца спосаб будаўніцтва).

Да полацкай архітэктурнай школы адносяцца такія помнікі архітэктуры як Сафійскі сабор, Спасаефрасіньеўскыя царква, царква Бельчыцкага манастыра і інш. Асноўнай прыкметай полацкай архітэктурнай школы з’яўляецца спосаб кладкі сцяны які называецца тэхніка схаванага рада. Спачатку клаўся рад з плінфы (плінфа – цагліна 30 на 30 н 3 см) потым рад з булыжнага камяню, потым зноў з плінфы і зноў з камяню і так ад падмурка да самага даху. Рады з булыжніку паміж радамі плінфы хавалісь за тоўстым слоем цэмянкі (цэмянка, вапенны росчын які да другой паловы 19 ст. выкарыстовываўся замест цэментавага). Такім чынам сцяна атрымлівалася шэрай у чырвоную палосачку. Пасля завяршэння ўзвядення ўся сцяна тынкавалась і бялілась.

Да гродзенскай архітэктурнай школы адносяцца Барысаглебская або Каложская царква ў Гродне, Ніжняя царква, рэшткі княжацкага замка і яшчэ тры гродзенскія царквы, што да нашага часу не захаваліся. Пры пабудове гэтых цэркваў выкарыстовываўся звычайны спосаб кладкі але звонку ў сцяну ўмуровываўся ўзор з шліфаваных валуноў і маёлікавай пліткі (маёліка – каляровае шкло). Таксама ў сцены ўмуровываліся збаны галаснікі, якія, само сабой разумеецца, выходзілі вусцем унутр памаяшкання (гэта разумеюць далека не ўсе студэнты:). Галаснікі патрэбны для паляпшэння акустыкі. Падлога цэркваў гродзенскай архітэктурнай школы таксама выкладалась з маёлікавай пліткі.

Унутры праваслаўныя храмы аздабляліся іконамі і фрэскамі. Фрэскі гэта выявы зробленыя на сырой атынкоўцы. Атынкоўка сохне прыблізна 8 гадзін, за гэты час старажытны мастак павінен быў паспець поўнасцю намаляваць выяву святога ці якую-небудзь біблейскую падзею. Малюнак на сырой атынкоўцы заховываўся вякамі. Фрэскі і іконы выконвалісь па грэчаскім канонам (патрабаванням). Згодна канонам твары людзей мелі тонкія рысы, вялікія вочы, постаці былі занаддта выцягнуты вертыкальна.

У 13 ст. на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца шматлікія данжоны – трыдцацімятровыя цыліндрычныя вежы, якія будавалісь для прыкрыцця гарадскіх варот у час аблогі. Да нашых дзён на тэрыторыі Беларусі захавалыся толькі адна “Белая” вежа у горадзе Камянцы Брэсцкай вобласці.

Шэдэўрам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва гэтай эпохі стаў крыж Ефрасінні Полацкай створаны ў 1161 г. ювелірам Лазарам Богшай. Галоўным упрыгожваннем гэтага крыжа з’яўляюцца выявы святых, выкананыя ў тэхніцы перагародчатых эмалей. Контурны малюнак рабіўся з залатога дроту і напайваўся на залатую пласціну потым расфарбовываўся каляровым шлом, у гэтай тэхналогіі няма нічога складанага калі не ўлічваць тое, што агульная плошча малюнка ледзь перавышала квадратны см.; пры гэтым работа выконвалась у 12 ст. калі не было яшчэ дасканалых аптычных прыбораў.

Такім чынам архітэктура выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў Беларусі ў 9 – 13 ст. дасягнула высокага узроўню.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 405 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ| Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.047 сек.)