Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Партия БНФ

Объединенная гражданская партия (ОГП) | Основные положения нашего мировоззрения. | СИТУАЦИЯ В БЕЛАРУСИ | ЭКОНОМИЧЕСКАЯ ПОЛИТИКА | Политика занятости и социальной защиты | Здравоохранение | Культура, образование и наука | ПОЛИТИЧЕСКАЯ РЕФОРМА | Белорусская социал-демократическая Грамада (БСДГ) | МЭТЫ БСДГ |


Читайте также:
  1. I. ПАРТИЯ НАРОДНОГО СОГЛАСИЯ В ПОЛИТИЧЕСКОЙ ЖИЗНИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
  2. II. Республиканская партия труда и справедливости
  3. Аграрная партия (АП)
  4. Белорусская патриотическая партия (БПП)
  5. Белорусская социально-спортивная партия (БССП)
  6. Большевики как партия рабочего класса
  7. Ведущий 1. Сөз кезегі «Ақ жол», «Қазақстан патриоттары» партияларының өкілдеріне беріледі

Создана в мае 1993 г. на III съезде Белорусского народного фронта. Осенью 1999 г. БНФ разделился на 2 политические партии: Консервативно-христианскую партию БНФ и партию БНФ.

Претендует на роль основной силы, выступающей против существующей власти. Структуру партии составляют первичные организации — суполки, которые создаются па месту жительства при наличии не менее трех членов партии. Руководящим органом партии является сойм, исполнительным — управа. Она формируется соймом и обеспечивает практическое исполнение решений съезда и сойма, координирует деятельность суполок. Численный состав — 1358 членов.

Новая программа партии принята в декабре 2002 г. Ее цели — построение демократического правового государства, которое обеспечивает активное участие граждан в политической жизни, а свобода народа подкрепляется возможностью контролировать власть. Высшим представительным органом законодательной власти должен быть профессиональный парламент с количеством 160 депутатов, избираемых на основе смешанной пропорционально-мажоритарной системы. Такая норма представительства, принятая в демократических государствах, соответствует численности населения Беларуси. Партия не отрицает в принципе должности президента с представительными функциями.

Главными ценностями партия БНФ считает белорусскую историческую память, белорусские культурные традиции, национальную идею, независимость государства, достоинство личности, обеспечение политических, социальных, культурных и экономических условий для свободы каждого человека.

Программа предусматривает необходимость приватизации большинства промышленных предприятий, широкого развития предпринимательства, малого и среднего бизнеса, привлечения зарубежных инвестиций, проведения земельной реформы через признание частной собственности на землю, реорганизацию нынешних колхозов и совхозов в рыночные структуры, осуществление протекционистских мер защиты сельских производителей.

В области гуманитарной и культурной политики партия БНФ выступает за создание эффективной, способной к быстрому саморегулированию системы образования, формирование и развитие интеллектуального потенциала страны, сохранение собственной культурной идентичности в полиэтнической Европе, расширение сферы применения белорусского языка и т.п.

Что касается внешней политики, то партия одной из важнейших задач считает вступление Беларуси в Евросоюз, рассматривая такой шаг как стимул к демократическим переменам и рыночным реформам в нашей стране.

 

ПРАГРАМА ПАРТЫІ БНФ

Прынятая VIII-м Зьездам Грамадзкага аб’яднаньня БНФ «Адраджэньне»

Ухваленая VІ-м Зьездам Партыі БНФ 1 снежня 2002 г.

У адпаведнасці са Статутам Партыі БНФ Праграма Грамадзкага аб’яднання БНФ «Адраджэньне» (па тэксце БНФ «Адраджэньне») з’яўляецца Праграмай Партыі БНФ.

БНФ «Адраджэньне» — сіла, якая пасьлядоўна бароніць беларускія інтарэсы: інтарэсы беларускага народу й незалежнае беларускае дзяржавы.

Галоўная мэта БНФ «Адраджэньне» –– свабодны чалавек у незалежнай эўрапейскай Беларусі.

БНФ «Адраджэньне» імкнецца:

· да СВАБОДЫ, а менавіта да стварэньня дэмакратычнае супольнасьці адказных грамадзянаў;

· да НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ, якая павінна быць незваротнай і надзейна абароненай;

· да ДАБРАБЫТУ, да эканамічнага вызваленьня людзей праз гарантыі для прыватнай уласнасьці;

· да АДРАДЖЭНЬНЯ, да аднаўленьня беларускае культурнае традыцыі на грунце эўрапейскіх маральных каштоўнасьцяў.

БНФ «Адраджэньне» –– за ЭЎРАПЕЙСКІ ВЫБАР Беларусі. Погляды БНФ «Адраджэньне» знаходзяцца ў рэчышчы агульнаэўрапейскай народнай, кансэрватыўнай і хрысьціянска-дэмакратычнай ідэйнай традыцыі.

 

 

НАШЫЯ КАШТОЎНАСЬЦІ

Беларуская культурная традыцыя

Беларусы належаць да эўрапейскіх народаў з шматвекавой культурнай традыцыяй, якая сталела ў шчыльным узаемадзеяньні з хрысьціянствам. Адметнасьцяй нашае культуры была й ёсьць павага да іншых поглядаў і рэлігійная талерантнасьць. Мы ганарымся тым, што нашыя продкі былі мужнымі ваярамі й бясстрашнымі абаронцамі свае зямлі, дзяржавы й веры. На працягу стагодзьдзяў беларусы неаднаразова ставаліся мурам на шляху агрэсіі як з захаду на ўсход, так і з усходу на захад.

З XV ст. найвышэйшую уладу ў краіне ажыцьцяўляў прадстаўнічы орган — Сойм. Да канца XVIII ст. Беларусь заставалася апошняй краінай на ўсходзе Эўропы, дзе гарады мелі магдэбурскае права й мясцовая ўлада належала выбарным органам. XVI ст. — эпоха росквіту нашае культуры. Пераклад на беларускую мову Бібліі (трэці ў Эўропе) і стварэньне на беларускай мове Статута Вялікага княства Літоўскага, які быў адным з правобразаў дэмакратычных эўрапейскіх канстытуцыяў –– яскравыя сьведчаньні культурнага патэнцыялу нашага народа.

Як і нашыя суседзі, Беларусь у XIX і XX ст. перажыла пэрыяд заняпаду, калянізацыі, шматлікіх войнаў, незьлічоных людзкіх ахвяраў і рэпрэсіяў з боку таталітарных рэжымаў. Культура заставалася адным з самых магутных сродкаў нацыянальнага супраціву й надзеяй на вызваленьне краіны. I цяпер беларуская культура ёсьць магутным чыньнікам самавызначэньня грамадзтва на карысьць свабоды, незалежнасьці, адраджэньня, эўрапейскага выбару.

Мы бачым эўрапейскую пэрспэктыву Беларусі ў зьберажэньні нацыянальнае адметнасьці. БНФ «Адраджэньне» грунтуе сваю дзейнасьць на падмурку здабыткаў нашых вялікіх продкаў, якія змагаліся за свабоду, дзяржаўнасьць, адраджэньне Беларусі: полацкіх князёў й Вітаўта Вялікага, Францішка Скарыны й Льва Сапегі, Тадэвуша Касьцюшкі й Кастуся Каліноўскага, айцоў-заснавальнікаў Беларускае Народнае Рэспублікі й Янкі Купалы. Беларуская гістарычная памяць і беларуская мова –– каштоўнасьці, якія аб’ядноўваюць наш народ і забясьпечваюць яго цывілізацыйную пэрспэктыву. Знакамі свабоды, незалежнасьці, адраджэньня, эўрапейскага выбару былі й ёсьць нашыя нацыянальна-дзяржаўныя сымбалі –– бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня.

Маральныя асновы нашае палітыкі

Адхіляючы скрайнія і экстрэмісцкія палітычныя кірункі й сродкі, мы аддаём перавагу палітычным каштоўнасьцям, якія адлюстроўваюць ня толькі прыватныя інтарэсы асобаў і груповак, але інтарэсы грамадзтва ў цэлым. Гэтыя інтарэсы мы разумеем як памкненьне кожнай асобы да вольнага й не абцяжаранага страхам інтэлектуальнага й духоўнага разьвіцьця, заможнага жыцьця, эканамічнага й культурнага прагрэсу беларускай нацыі. Дэмакратычнае грамадзтва –– грунт і неадменная ўмова ажыцьцяўленьня беларускіх інтарэсаў, захаваньня нацыянальнай незалежнасьці.

Дэмакратыя скіраваная на забесьпячэньне правоў асобы, нацыянальных і рэлігійных меншасьцяў, а таму ёсьць адной з маральных каштоўнасьцяў сучаснага цывілізаванага сьвету. Дэмакратыя — гэта таксама сыстэма абмежаваньня ўлады дзеля свабоды й ініцыятывы кожнага канкрэтнага чалавека, кожнай канкрэтнай сацыяльнай групоўкі, сям’і й грамадзтва. Дэмакратыя — гэта магчымасьць быць пачутым, а таксама магчымасьць для кожнага абараніць свае правы й інтарэсы законнымі сродкамі.

Дэмакратыя — гэта вяршэнства закону, ня толькі юрыдычнага, але й маральнага. Таму БНФ «Адраджэньне» не прымае палітыкі без маралі. Прынцып маральнасьці палітыкі ўгрунтаваны на нашай культурнай традыцыі й хрысьціянскіх каштоўнасьцях нашых продкаў.

З заснаванага на маральных каштоўнасьцях сьветапогляду вынікаюць такія палітычныя прынцыпы, як годнасьць чалавечае асобы, неўмяшальніцтва дзяржавы ў прыватнае жыцьцё, права сувэрэнных грамадзянаў на самаарганізацыю і грамадзянскія ініцыятывы.

Свабода й годнасьць

Чалавек ёсьць галоўнаю каштоўнасьцяй, а ягонае жыцьцё — найвышэйшым дарункам. БНФ «Адраджэньне» лічыць сваім абавязкам бараніць усімі даступнымі цывілізаванымі сродкамі гонар і годнасьць асобы, свабоду й права кожнага чалавека на свабодны выбар, забясьпечваць палітычныя, сацыяльныя, культурныя й эканамічныя ўмовы для свабоды.

Годнасьць чалавечае асобы палягае на пачуцьці свабоды, творчай ініцыятыве, выніках стваральнай працы, уласнай маёмасьці й гонары за сваю краіну, нацыю і культуру.

Прынцыповым ёсьць стварэньне роўных магчымасьцяў для рэалізацыі здольнасьцяў, г. зн. для атрыманьня адукацыі, прафэсыйнай падрыхтоўкі й працоўнай занятасьці грамадзянаў у эфэктыўнай эканоміцы.

Свабода слова й сумленьня –– неабходная ўмова інтэлектуальнага, культурнага й палітычнага разьвіцьця асобы й грамадзтва. БНФ «Адраджэньне» выступае супраць усялякіх спробаў абмежаваньня свабоды слова, бароніць свабоду прэсы й бачыць ролю ўлады ў стварэньні заканадаўчых гарантыяў для свабоднага распаўсюджваньня інфармацыі й бесьперашкоднае дзейнасьці мэдыяў.

Прыватная ўласнасьць

Права на ўласнасьць — адно зь неад’емных правоў асобы. Прыватная ўласнасьць — гэта шлях да дабрабыту й стабільнасьці для кожнага й для грамадзтва ў цэлым. Толькі эканамічна самастойны чалавек можа быць па-сапраўднаму годным і свабодным сябрам дэмакратычнага грамадзтва. Таму мы пасьлядоўна падтрымліваем прынцыпы прыватнай уласнасьці й рынкавай эканомікі. Павінны быць створаныя заканадаўчыя ўмовы для разьвіцьця й абароны прыватнай уласнасьці, для фармаваньня як мага шырэйшага пласту ўласьнікаў.

Справядлівасьць

Падмурак справядлівасьці — роўнасьць усіх людзей перад законам, павага іх годнасьці й свабоды. Свабода й годнасьць чалавека не залежаць ад ягоных здольнасьцяў, сацыяльнага становішча, рэлігійнай, расавай, полавай ці нацыянальнай прыналежнасьці.

Справядлівасьць палягае ў недыскрымінацыі чалавека й стварэньні роўных умоваў для рэалізацыі ягоных здольнасьцяў і ініцыятывы. Дапамога нямоглым і хворым людзям — абавязак кожнага грамадзтва, што імкнецца да справядлівасьці.

Дасягаць справядлівасьці дапамагае салідарнасьць — гатоўнасьць усіх людзей бараніць каштоўнасьці свабоды, прыватнай і дзяржаўнай маёмасьці, нацыянальнай культуры, дзяржаўнасьці й годнасьці асобнага чалавека. Гэта абарона нашага супольнага дому, у якім ніхто з жыхароў ня мусіць пачувацца дыскрымінаваным.

Беларуская ідэя й нацыянальная дзяржава

Мы ня маем іншае зямлі, акрамя зямлі нашых продкаў. Яны пакінулі нам яе, каб мы ўладкавалі на ёй нашае жыцьцё. Шматлікія народы, збудаваўшы заможныя дэмакратычныя дзяржавы, ужо здолелі ўпарадкаваць сваё.

Дзяржава — гэта унікальная магчымасьць для кожнае нацыі выявіць свае творчыя здольнасьці й збудаваць сваё жыцьцё паводле ўласных уяўленьняў і звычак, паводле ўласнае культурнае традыцыі й волі. Гэта таксама месца, дзе народ назапашвае свае эканамічныя, культурныя і інтэлектуальныя багацьці, валодае й распараджаецца імі. Лёс народаў, якія ня здолелі збудаваць альбо абараніць свае нацыянальныя дзяржавы, заўсёды быў і ёсьць драматычны.

Беларускі народ у канцы ХХ ст. здолеў аднавіць уласную дзяржаву, пазьбегнуўшы міжэтнічных канфліктаў. Гэта — найвялікшае дасягненьне, дзякуючы якому маем пэрспэктывы для далейшага нацыянальнага, культурнага й эканамічнага разьвіцьця.

Беларусь павінна быць моцнай дзяржавай, якая надзейна абараняе свабоды, правы й інтарэсы асобы. Гэта дзяржава, у якой шануюцца правы нацыянальных меншасьцяў, у якой беларуская культура мае ўсе магчымасьці для вольнага разьвіцьця, а беларуская мова ёсьць адзінаю дзяржаўнаю.

Нацыянальная ідэя для нас — гэта беларускі народ ў найлепшых яго культурных, навуковых, эканамічных і іншых дасягненьнях, прызнаных у сьвеце, гэта культурнае, высокаадукаванае й вольнае беларускае грамадзтва.

Сям’я

Сям’я ёсьць натуральная і найбольш важкая адзінка грамадзтва. Менавіта сям’я забясьпечвае захаваньне нацыянальных культурных традыцыяў і маральных каштоўнасьцяў, у асяродзьдзі сям’і адбываеца выхаваньне й фармаваньне асобы дзіцяці. Сям’я выступае таксама тым сацыяльным інстытутам, што спрыяе захаваньню псіхалягічнага камфорту й абараняе чалавека ад адчужэньня, выступае пасярэднікам паміж грамадзтвам і асобай. Ад трываласьці сем’яў залежыць і фармаваньне сярэдняе клясы.

Абарона й падтрымка сям’і ёсьць найважнейшай мэтай дзяржавы. Аснова нашай палітыкі ў гэтай галіне — умацаваньне сям’і, падтрымка трываласьці шлюбу, памяншэньне падаткаў для сем’яў. Заканадаўства павінна стварыць аптымальныя магчымасьці для выхаваньня дзяцей.

Самаарганізацыя грамадзтва

БНФ «Адраджэньне» не жадае паўтарэньня таталітарызму ў нашай краіне й разьлічвае на моц і адказнасьць дэмакратычнае грамадзянскае супольнасьці. Мы выступаем за перадачу ад дзяржавы да інстытутаў грамадзянскае супольнасьці ўсіх функцыяў, якія адказныя грамадзяне здольныя выканаць самі. Павінна быць заканадаўча забясьпечана й абаронена права грамадзянаў на самаарганізацыю, самакіраваньне, грамадзянскія ініцыятывы. БНФ «Адраджэньне» падтрымлівае разьвіцьцё няўрадавых арганізацыяў, прафэсійных зьвязаў, рэлігійных супольнасьцяў.

ДЗЯРЖАЎНЫ ЛАД

БНФ «Адраджэньне» ставіць мэтай сапраўды сувэрэнную, дэмакратычную праўную дзяржаву, якая забясьпечыць праўныя ўмовы для разьвіцьця асобы і ўсяго беларускага грамадзтва.

Канстытуцыйныя прынцыпы

Наша мэта — пабудова дэмакратычнай дзяржавы, якая забясьпечвае актыўны ўдзел грамадзянаў у палітычным жыцьці, дзе свабода народу падмацоўваецца магчымасьцю кантраляваць уладу. Улада, у сваю чаргу, забясьпечвае абарону інтарэсаў народу Беларусі, забясьпечвае роўныя ўмовы суіснаваньня ўсіх грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

БНФ «Адраджэньне» выступае за праўную дзяржаву, дзе закон для ўсіх органаў улады быў бы вышэйшай каштоўнасьцю, дзе свабодныя выбары будуць надаваць дзяржаве аўтарытэт і зьяўляцца адзіным сродкам легітымізацыі ўлады.

Задача праўнай дзяржавы — забясьпечыць павагу асноўных правоў, падзел галінаў улады, незалежнасьць судоў, легітымнасьць структураў кіраваньня.

Мы прыхільнікі прадстаўнічай дэмакратыі. Дэмакратычна абраны парлямэнт павінен фармаваць урад і разам з судоваю сыстэмаю кантраляваць ягоную дзейнасьць.

Структура ўлады й выбарчае заканадаўства

Мы выступаем за разьдзяленьне і незалежнасьць заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады.

Найвышэйшы прадстаўнічы орган заканадаўчай улады — прафэсійны парлямэнт (Сойм). Колькасьць яго дэпутатаў мусіць быць абмежаваная 160 асобамі, якія будуць выбірацца паводле зьмешанай прапарцыйна-мажарытарнай сыстэмы. Такая норма прадстаўніцтва, прынятая ў дэмакратычных краінах, адпавядае колькасьці насельніцтва Беларусі. Гэта зробіць дзейнасьць парлямэнту арганізаванай і падвысіць палітычную адказнасьць дэпутатаў.

Парлямэнт абіраецца тэрмінам на 4 гады і складаецца з аднае каморы. Для прадстаўніцтва палітычных сілаў, якія маюць дастатковы ўплыў у грамадзтве, і каб сфармаваць дзейсны ўрад, павінен існаваць парог праходу партыі ў парлямэнт у 4%.

Парлямэнт забясьпечвае празрыстае прыняцьцё бюджэту і кантралюе яго выкананьне ўрадам.

Мы не адмаўляем у прынцыпе пасады прэзыдэнта з прадстаўнічымі функцыямі. Прэзыдэнт можа абірацца парлямэнтам паводле ўскоснага выбарчага права тэрмінам на 4 гады ў сярэдзіне тэрміну паўнамоцтваў парлямэнту. Адна асоба ня можа абірацца прэзыдэнтам краіны больш чым на два тэрміны.

Кіраўніком выканаўчай улады ёсьць прэм’ер-міністар, які абіраецца парлямэнтам і нясе адказнасьць за дзейнасьць ураду. Кіраўнік ураду забясьпечвае эканамічную палітыку дзяржавы, разам з прэзыдэнтам выконвае прадстаўнічыя функцыі і мае права прапаноўваць свой кабінэт. Урад валодае правам заканадаўчай ініцыятывы. Праграма дзейнасьці ўраду разглядаецца і зацьвярджаецца парлямэнтам.

БНФ выступае за ўсебаковую праўную абарону эканамічных, палітычных і сацыяльных інтарэсаў людзей. Найвышэйшым інструмэнтам такой абароны зьяўляецца незалежны суд.

Найвышэйшымі органамі судовай абароны грамадзянаў і суб’ектаў гаспадараньня Беларусі ёсьць Найвышэйшы суд і Найвышэйшы гаспадарчы суд адпаведна.

Судзьдзяў, якія дзейнічаюць на мясцовым узроўні, павінны прызначаць мясцовыя органы самакіраваньня. Судзьдзі Найвышэйшага суду Рэспублікі Беларусь і Найвышэйшага гаспадарчага суду абіраюцца парлямэнтам.

БНФ «Адраджэньне» выступае за судовую рэформу. Для памяншэньня колькасьці справаў, якія адначасова знаходзяцца ў судзьдзяў, і для забесьпячэньня якаснага й хуткага разгляду справаў у судах мы выступаем за ўвядзеньне асобных судоў для непаўнагадовых, асобныя адміністрацыйныя суды.

Мы прыхільнікі паступовага ўвядзеньня судоў прысяжных. Гэта можа гарантаваць сапраўдную незалежнасьць судовае сыстэмы. Пракурор і адвакат павінны стаць раўназначнымі бакамі ў судовым працэсе. Незалежнасьць адваката мае быць выразна пацьверджана законам. Побач са сьледчымі структурамі Міністэрства ўнутраных справаў і пракуратуры патрэбная дзяржаўная ўстанова самастойных органаў дазнаньня з выразным падзелам функцыяў і абавязкаў.

Кантроль за канстытуцыйнасьцю заканадаўчых актаў ажыцьцяўляе Канстытуцыйны суд Беларусі. Канстытуцыйны суд валодае правам заканадаўчай ініцыятывы і мае права адмяняць любыя акты, якія супярэчаць Канстытуцыі Беларусі. Судзьдзі Канстытуцыйнага суду абіраюцца парлямэнтам на тэрмін 7 гадоў, каб зьмена палітычнай эліты ва ўладзе не прыводзіла да адпаведнае зьмены ўлады судовай.

Усе суды павінны быць незалежнымі й мець неабходнае матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне, а судзьдзі — прыстойны заробак.

Мы за наданьне парлямэнту права абіраць адказнага ў правох чалавека. Гэты чалавек не павінен быць дэпутатам парлямэнту і абірацца бяз права перавыбару тэрмінам на 4 гады, у сярэдзіне тэрміну паўнамоцтваў парлямэнту, што забясьпечыць ягоную незалежнасьць ад зьмены палітычных элітаў.

БНФ уважае, што мясцовыя супольнасьці ёсьць асноваю ладу, парадку, еднасьці ў дзяржаве, падтрымлівае іхнае захаваньне, разьвіцьцё, самакіраваньне.

Мясцовыя супольнасьці Беларусі — гарадзкія, павятовыя, сельскія — спрадвеку выпрацавалі самакіравальныя мэханізмы.

У сваіх поглядах на мясцовае самакіраваньне БНФ пільнуецца палажэньняў Эўрапейскае хартыі мясцовага самакіраваньня. Мясцовае самакіраваньне павінна быць аддзелена ад дзяржаўнай улады. Яно кіруе муніцыпальнаю ўласнасьцю, вызначае мясцовыя падаткі, ажыцьцяўляе ахову парадку, вырашае ўсе пытаньні мясцовага значэньня, не перададзеныя дзяржаўным органам. Самакіраваньне дзейнічае незалежна й самастойна. БНФ падтрымлівае непасрэднае волевыяўленьне людзей ў пытаньнях мясцовага самакіраваньня.

БНФ выступае за карэнную рэформу дзяржаўнага кіраваньня на мясцовым узроўні. Яе мэта — стварэньне дзейснае выканаўчае ўлады. Кіраўніка мясцовае выканаўчае ўлады (войта, у горадзе — бурмістра) выбірае насельніцтва адпаведнай тэрыторыі. Войт (бурмістар) фармуе выканаўчы орган мясцовай улады, нясе адказнасьць за выкананьне мерапрыемстваў, на якія выдаткаваныя сродкі зь мясцовага і дзяржаўнага бюджэтаў, адпаведна перад прадстаўнічым органам мясцовага самакіраваньня (мясцоваю Радаю) і перад Соймам (парлямэнтам).

Мы за перагляд прынцыпаў фармаваньня мясцовага бюджэту. Закон павінен дакладна вызначыць платы, якія ідуць у мясцовы бюджэт цалкам або часткова.

БНФ выступае за спрашчэньне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу краіны, за скасаваньне вобласьцяў як лішняга бюракратычна-апаратнага зьвяна кіраваньня, за скарачэньне колькасьці раёнаў шляхам іх узбуйненьня і ператварэньня ў паветы, за ўзбуйненьне сельсаветаў і ператварэньне ў воласьці, што прывядзе да значнага зьніжэньня выдаткаў на ўтрыманьне чыноўніцкага апарату.

Грамадзянская супольнасьць

Прадстаўнічая дэмакратыя эфэктыўная ў грамадзтве, якое мае пэўны ўзровень палітычнай культуры. БНФ — за прадстаўнічую дэмакратыю як шматпартыйную палітычную сыстэму.

Прадстаўнічая дэмакратыя не выключае магчымасьці прыняцьця рашэньняў самім народам праз рэфэрэндум. Але пытаньні, якія могуць быць вынесеныя на рэфэрэндум, павінны рэгулявацца адпаведным законам і Канстытуцыяй.

Грамадзкія аб’яднаньні самастойна вызначаюць свае задачы ў межах заканадаўства. БНФ «Адраджэньне» падтрымлівае стварэньне разнастайных грамадзкіх арганізацыяў, выступае за паведамляльны прынцып іхнае рэгістрацыі ды спрыяльнае падатковае заканадаўства для фундатараў.

БНФ зыходзіць з таго, што рэлігія аддзеленая ад дзяржавы, але яна ня можа быць аддзеленая ад грамадзтва. Рэспубліка Беларусь ёсьць сьвецкаю дзяржаваю, якая шануе духоўнае жыцьцё сваіх грамадзянаў. Рэлігійная палітыка беларускае дзяржавы павінна вынікаць з унікальнай веравызнаўчай сытуацыі на Беларусі. БНФ роўна падтрымлівае ўсе традыцыйныя веравызнаньні Беларусі, выступае супраць рэлігійнае дыскрымінацыі, заахвочвае выкарыстаньне беларускае мовы ў іхнай практыцы. Веравызнаньні не павінны станавіцца прыладай дзеля рэалізацыі іншаземных палітычных інтарэсаў.

Свабоднаму грамадзтву адпавядае прынцып плюралізму сродкаў масавай інфармацыі. Сродкі масавай інфармацыі на Беларусі разьвіваюцца ва ўмовах рынку. Дзяржаўна-нацыянальны прыярытэт для беларускамоўных сродкаў інфармацыі забясьпечваецца падаткаваю палітыкай.

Права й парадак

БНФ выступае за моцную дзяржаву Беларусь, за парадак у грамадзтве як гарантыю магчымасьці самарэалізацыі асобы. Абарона правоў і свабодаў грамадзянаў, абарона прыватнай уласнасьці — найважнейшы абавязак дзяржавы.

Спыненьне росту злачыннасьці, барацьба з карупцыяй — складовая частка эканамічных пераўтварэньняў і нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва незалежнай Беларусі.

Перамога права над бяспраўем магчымая тады, калі ўсё грамадзтва і кожная лякальная супольнасьць будзе ўсьведамляць неабходнасьць барацьбы са злачыннасьцю. БНФ — за моцную й паважаную ў грамадзтве беларускую паліцыю, за ўдасканаленьне заканадаўчай і матэрыяльнай базы яе дзейнасьці. БНФ выступае за стварэньне, поруч зь дзяржаўнай паліцыяй, муніцыпальнае паліцыі. Паліцыя будзе вызваленая ад ганебнага абавязку выконваць рэпрэсіўныя захады палітычнага характару.

БНФ выступае за рэарганізацыю КДБ у службу бясьпекі і за падпарадкаваньне яе парлямэнту, за ачышчэньне ад непрафэсіяналаў і ад асобаў, якія заплямілі сябе рэпрэсіямі супраць іншадумцаў.

У пытаньнях рэфармаваньня заканадаўства Беларусі БНФ «Адраджэньне» зыходзіць з неабходнасьці уніфікацыі беларускага заканадаўства з заканадаўствам краінаў эўрапейскай супольнасьці. Нашае заканадаўства павінна адпавядаць стандартам Эўразьвязу й служыць інтарэсам беларускага народу.

Ваенная бясьпека

БНФ «Адраджэньне» надае вялікае значэньне нацыянальнай бясьпецы краіны ў палітычнай, эканамічнай, ваеннай, экалягічнай, інфармацыйнай, гуманітарнай сфэрах.

Стрыжань нашай палітыкі ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі — абарона жыцьцёва важных інтарэсаў асобы, грамадзтва і дзяржавы ад вонкавых пагрозаў, якую гарантуе, сярод іншых, ваенная бясьпека. Беларуская дзяржава павінна быць здольная рэалізаваць усе сілы, сродкі і рэсурсы дзеля папярэджаньня пагрозаў, стварыць умовы для арганізацыі ўзброенай абароны сваіх інтарэсаў.

Захаваньне й узмацненьне сувэрэнітэту, незалежнасьці, тэрытарыяльнай цэласнасьці і іншых нацыянальных інтарэсаў, пры якіх выкарыстоўваюцца сілы і сродкі ўзброенай барацьбы, забясьпечвае ўзброеная абарона. Ужыцьцё Узброеных Сілаў павінна адбывацца ў строгай адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь пры выкананьні ўстаноўленых міжнародным правам законаў і звычаяў вайны.

Узброеныя Сілы могуць быць выкарыстаныя ў:

· узброеных канфліктах для дэманстрацыі рашучасьці абараніць сувэрэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасьць, нэўтралізацыі ваеннай пагрозы, разгрому групоўкі праціўніка, які зьдзейсьніў узброены напад;

· лякальнай вайне — дзеля лякалізацыі ачагу напружанасьці, нанясеньня праціўніку максымальных стратаў і прымушэньня агрэсара адмовіцца ад плянаў узброенага нападу на тэрыторыю Беларусі, стварэньня ўмоваў для спыненьня вайны й урэгуляваньня ваеннага канфлікту на ўмовах, якія адпавядаюць беларускім інтарэсам.

БНФ лічыць, што дзеля эфэктыўнага вырашэньня ўскладзеных на Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь задач неабходны шэраг умоваў:

· недапушчальнасьць выкарыстаньня Узброеных Сілаў пры вырашэньні спрэчных пытаньняў унутры краіны;

· фармаваньне прафэсійнай арміі на кантрактнай аснове. З улікам сацыяльна-эканамічнай сытуацыі дапускаецца пераходны пэрыяд (каля 5 гадоў), калі камплектацыя Узброеных Сілаў будзе зьдзяйсьняцца на паўпрафэсійнай аснове з паэтапным пераходам цалкам на кантрактную аснову;

· падтрыманьне ваеннага патэнцыялу дзяржавы на ўзроўні, дастатковым для нэўтралізацыі ваенных пагрозаў, пры забясьпячэньні аптымальных суадносінаў паміж патрэбамі абароны й інтарэсамі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны. Колькасьць Узброеных Сілаў павінна быць ня больш, але і ня менш за 70000—80000 чалавек;

· значнае скарачэньне колькасьці ўнутраных войскаў МУС, органаў дзяржаўнай бясьпекі, поўная ліквідацыя службы бясьпекі прэзыдэнта й іншых спэцслужбаў, якія пазбаўленыя парлямэнцкага кантролю;

· ажыцьцяўленьне цывільнага кантролю, у першую чаргу з боку парлямэнту, над Узброенымі Сіламі;

· прыняцьцё (для пераходнага перыяду) закону «Аб альтэрнатыўнай службе» і стварэньне ўмоваў для выкананьня яго нормаў.

· празрыстае фінансаваньне абароны, пры збалянсаванасьці матэрыяльна-тэхнічнага забяспячэньня войска і кожнага вайскоўца, які павінен мець магчымасьць атрымліваць за сваю працу прыстойны заробак.

Для эфэктыўнага функцыянаваньня ваеннай арганізацыі Беларусі неабходна ажыцьцяўляць будаўніцтва і разьвіцьцё Узброеных Сілаў абдумана, выкарыстоўваць міжнародны досьвед рэфармаваньня. Пры гэтым баяздольнасьць Узброеных Сілаў павінна падтрымлівацца на ўзроўні, які гарантуе надзейную абарону тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту дзяржавы. Рэформа павінна праводзіцца ў інтарэсах народу й дзяржавы. Парлямэнт, з улікам меркаваньня адпаведнай парлямэнцкай камісіі й усіх фактараў, якія існуюць у дзяржаве, прымае заканадаўчы акт аб правядзеньні рэформы. Гэтае рашэньне ў нязьменнам выглядзе павінна абавязкова і дакладна выконвацца.

БНФ лічыць, што Беларусь павінна ўступіць у НАТО й удзельнічаць у пабудове новай архітэктуры эўрапейскай бясьпекі, якую вядзе Эўрапейскі зьвяз. Такая блёкавая палітыка ўлічвае нацыянальныя інтарэсы нашае краіны, забясьпечвае мадэрнізацыю беларускага войска, яго ўтрыманьне на належным матэрыяльна-тэхнічным роўні, адпаведнасьць сучасным рэаліям. Вайсковая рэформа павінна адбывацца з улікам гэтае мэты. З улікам цяжкіх наступстваў Чарнобыля Беларусь павінна надалей заставацца бязьядзернай дзяржавай.

Неабходна забясьпечыць надзейнасьць дзяржаўнай мяжы Беларусі, немагчымасьць пранікненьня на нашую тэрыторыю нелегальных мігрантаў, наркотыкаў, зброі.

Мы лічым неабходным вывядзеньне з нашае тэрыторыі Ганцавіцкай РЛС і Вілейскай базы сувязі. Да поўнага вываду гэтых ваенных аб’ектаў неабходна браць з расейскага боку арэндную плату за выкарыстаньне нашай тэрыторыі.

Рэспубліка Беларусь павінна ажыццяўляць міжнароднае ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва ў строгай адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі праўнымі актамі, пад кантролем парлямэнту.

ЭКАНОМІКА

БНФ «Адраджэньне» -— за моцны вольны рынак у моцнай незалежнай дзяржаве.

Эфэктыўная эканоміка грунтуецца на аб’ектыўных чыньніках – праве чалавека на выбар, прыватнай уласнасьці, роўнасьці ўсіх перад законам. Канкурэнтны рынак узнагароджвае працавітасьць, розум і вынаходлівасьць, а карае лайдацтва й безадказнасьць. Таму рынкавая эканоміка зьяўляецца маральнай і этычнай сыстэмай. Пабудова рынкавай эканомікі падвысіць эфэктыўнасьць вытворчасьці, жыцьцёвы ўзровень народа, зраўняе нас зь іншымі эўрапейскімі краінамі й дазволіць уступіць у Эўрапейскі Зьвяз.

БНФ «Адраджэньне» забясьпечыць першачарговую распрацоўку й прыняцьцё заканадаўчых актаў, неабходных для функцыянаваньня рынкавых мэханізмаў, прыватнай уласнасьці на сродкі вытворчасьці й зямлю, шырокага разьвіцьця прадпрымальніцтва, малога й сярэдняга бізнэсу, лібэралізацыі цэнаў, зьнешнеэканамічнай і валютнай палітыкі, рэфармаваньня падатковай, бюджэтнай і грашова-крэдытнай сыстэмаў.

Грашова-крэдытная й бюджэтная палітыка

БНФ «Адраджэньне» выступае за незалежнасьць ад выканаўчай улады Нацыянальнага банка й узмацненьне ўстойлівасьці камэрцыйных банкаў. Мы за давядзеньне да міжнароднага канкурэнцыйнага роўню якасьці іхных функцыяў дзеля акумуляваньня зьберажэньняў насельніцтва й суб’ектаў гаспадараньня, трансфармацыі гэтых сродкаў у крэдыты й інвэстыцыі, падвышэньне даверу да беларускае банкаўскае сыстэмы з боку замежных і айчынных інвэстараў, а таксама ўкладнікаў. Дзеля гэтага заканадаўчыя ўмовы дзейнасьці банкаў павінны быць набліжаныя да ўзору краінаў з разьвітай рынкавай эканомікай. Інтарэсы й правы інвэстараў, крэдытораў і ўкладнікаў павінны быць заканадаўча замацаваныя й практычна абароненыя.

У аснове грашова-крэдытнае палітыкі павінны быць падаўленьне інфляцыі, стабілізацыя нацыянальнай грашовай адзінкі ў выглядзе талера з доўгатэрміновай мэтай уваходу ў зону эўра, пашырэньне дзейнасьці банкаў дзеля ўмацаваньня рэсурсавай базы праз прыцягненьне сродкаў, умацаваньне ўзаемадзеяньня банкаў з рэальным сэктарам эканомікі.

БНФ «Адраджэньне» выступае за зьніжэньне падатковых ставак і спрашчэньне падатковай сыстэмы.

Мы за канкурэнцыю ў фінансавым сэктары, лібэралізацыю дзейнасьці страхавых кампаніяў, адмену забароны на дзейнасьць фінансавых кампаніяў.

Бюджэтная палітыка павінна вызначацца парлямэнтам краіны й быць празрыстай, структура бюджэту мае быць падначаленай прынцыпам фармаваньня рынкавай эканомікі й спрыяць яе разьвіцьцю.

БНФ «Адраджэньне» выступае за ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва зь міжнароднымі фінансавымі інстытутамі, ставіць за мэту ўступленьне Беларусі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (ВТО).

Прамысловая палітыка

У сучасных умовах, калі асноўныя вытворчыя фонды беларускіх прадпрыемстваў зношаныя на 80 %, гэта пагражае стратай традыцыйных беларускіх рынкаў, тэхнагеннымі катастрофамі. Мы лічым галоўнай мэтай прарыў беларускіх прадпрыемстваў да сучасных тэхналёгіяў і мэнэджменту. Толькі вырабляючы высокатэхналягічную, запатрабаваную на сусьветным рынку прадукцыю, нашыя грамадзяне могуць разьлічваць на падвышэньне ўзроўню жыцьця.

Неабходна карэнным чынам зьмяніць інвэстыцыйны клімат у краіне. БНФ лічыць жыцьцёва неабходным прыцягнуць на Беларусь інвэстыцыі, гарантаваць іхную бясьпеку й свабодную рэпатрыяцыю прыбыткаў. Большасьць прамысловых прадпрыемстваў павінна быць па магчымасьці прыватызавана, толькі гэта можа гарантаваць хуткае прыцягненьне інвэстыцыяў і прадухіліць страты бюджэту. Прыватызацыя павінна праводзіцца разам зь іншымі захадамі: дэманапалізацыяй і разьвіцьцём канкурэнцыі, аздараўленьнем грашова-крэдытнай і падатковай сыстэмы й санацыяй фінансаў прадпрыемстваў.

Без сыстэмнага падыходу да прыватызацыі яна можа зрабіцца магутным дэстабілізацыйным чыньнікам у грамадзка-палітычным жыцьці краіны. Неабходна мець на ўвазе, што распыленьне акцыяў не прываблівае стратэгічных інвэстараў. Разам з тым падчас прыватызацыі давядзецца выкарыстоўваць прыватызацыйныя чэкі, якія маюцца на руках у насельніцтва.

Аграрная палітыка й зямельная рэформа

Нашая мэта — стварэньне высокаэфэктыўнай канкурэнтаздольнай сельскай, рыбнай і лясной гаспадаркі, каб ня толькі поўнасьцю забясьпечыць нашае насельніцтва экалагічна чыстымі прадуктамі харчаваньня, але й стварыць неабходны экспартны патэнцыял. Ад гэтага залежыць лёс і дабрабыт народа, палітычная стабільнасьць у грамадзтве. Дзеля дасягненьня гэтай мэты неабходныя глыбокая аграрная рэформа, што ўключае зямельную рэформу, стварэньне сыстэмы малых перапрацоўчых прадпрыемстваў і збытавых арганізацыяў, перабудова структуры дзяржаўнага кіраваньня галінамі вытворчасьці, стварэньне эфэктыўнае сыстэмы фінансаваньня вёскі і сацыяльная абарона сельскіх жыхароў.

Зямельная рэформа мае галоўнай мэтаю аднаўленьне гаспадара на зямлі шляхам прыняцьця новага зямельнага кодэксу і закона аб уласнасьці на зямлю. Асновай яе зьяўляецца прызнаньне і аднаўленьне прыватнай уласнасьці на зямлю, уключаючы права валоданьня, карыстаньня і распараджэньня без урону для агульнадзяржаўных функцыяў. У прыватную ўласнасьць можа быць перададзена бальшыня земляў сельскагаспадарчага прызначэньня. Перадачу зямлі варта ажыцьцяўляць безь яе выкупу новымі ўладальнікамі, бо яна была гвалтоўна адабраная ў гаспадароў, а ўладальнікі былі рэпрэсаваныя ці ў прымусовым парадку загнаныя ў калгасы. Права бясплатнага атрыманьня зямлі ў прыватную ўласнасьць павінна распаўсюджвацца на ўсіх без выключэньня сельскіх жыхароў, уключна з пенсіянерамі і спэцыялістамі ў сфэры абслугоўваньня вёскі. Усе астатнія, хто жадае атрымаць зямлю ў прыватную ўласнасьць, могуць выкупіць ці ўзяць яе ў арэнду ў дзяржавы з выплатай усяго кошту адразу ці на раты. Урад краіны мусіць забяспечыць юрыдычную, арганізацыйную ды мэтадалягічную магчымасьць неабходных пераўтварэньняў, стварыць дзяржаўны рэзэрвовы зямельны фонд для наступнай перадачы яго ў прыватную ўласнасьць індывідуальным сялянскім гаспадаркам. Ніхто не павінны ўмешвацца ў выкарыстаньне і распараджэньне зямлёю. Адзіным дзяржаўным рэгулюючым чыньнікам павінны быць падатак на зямлю, сума якога вызначаецца эканамічнай ацэнкай зямлі. Рынак зямлі, які будзе функцыянаваць праз сыстэму спэцыялізаваных аукцыёнаў зямельных банкаў і права на заклад зямлі, — неабходная ўмова самарэгуляцыі эканомікі, яе дынамічнага разьвіцьця.

Неабходна наблізіць да вытворчасьці прадукцыі сельскай гаспадаркі перапрацоўчыя прадпрыемствы і сфэру абслугоўваньня галіны вытворчасьці, для чаго правесьці неадкладную й публічную прыватызацыю прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасьці й сельскагаспадарчай тэхнікі.

Рэформа дзяржаўнага кіраваньня павінна быць накіравана на ліквідацыю камандна-адміністратыўных функцыяў міністэрстваў і ведамстваў. Трэба стварыць адзінае Міністэрства сельскай, лясной і воднай гаспадаркі, аховы навакольнага асяродзьдзя й землеўладкаваньня. Асноўнай функцыяй такога міністэрства павінна быць правядзеньне аграрнай рэформы, распрацоўка стратэгіі разьвіцьця ўсіх галінаў вытворчасьці, распрацоўка і ажыцьцяўленьне пратэкцыённых мераў абароны сельскіх вытворцаў. Асобнае пытаньне — рэарганізацыя цяперашніх калгасаў і дзяржгасаў у рынкавыя структуры.Рашэньне праблемы варта перадаць непасрэдна працаўнікам сельскай гаспадаркі, падвёўшы пад гэта заканадаўчую базу.

Ва ўласнасьці дзяржавы патрэбна захаваць элітныя насеньнегадоўчыя гаспадаркі, племянныя заводы, лясы і рыбагадавальнікі.

Рэформа фінансаваньня аграпрамысловага комплексу павінна вызваліць падаткаплатнікаў і дзяржаву ад утрыманьня стратных аб’ектаў гаспадараньня. Праблему можа вырашыць стварэньне сельскіх іпатэчных (закладных) банкаў, у якіх любы вытворца, фэрмер ці калектыўная гаспадарка змогуць узяць грашовы крэдыт пад заклад сваёй маёмасьці.

Рэформа сацыяльнай абароны павінна забясьпечваць гарантаваную абарону сельскага жыхарства. Для гэтага органы мясцовага самакіраваньня павінны мець свой бюджэт, сфармаваны ў асноўным за кошт сродкаў ад падатку на зямлю.

САЦЫЯЛЬНАЯ ПАЛІТЫКА

Дзяржава праводзіць адрасную сацыяльную палітыку, скіраваную на падтрымку неабароненых катэгорыяў насельніцтва, за кошт сродкаў дзяржаўнага й мясцовых бюджэтаў, пры агульнай скіраванасьці рэформаў на стварэньне новых эфэктыўных працоўных месцаў для працаздольных. Дыфэрэнцыяцыя сацыяльна слабых групаў павінна суадносіцца з узроўнем іх патрэбы ў сацыяльнай дапамозе. Неабходна ў сьціслыя тэрміны ажыцьцявіць пераход да сацыяльнага страхаваньня — у першую чаргу пэнсійнага, мэдычнага, на выпадак беспрацоўя.

Дзяржава стварае эканамічнае асяродзьдзе, прывабнае для бізнэсу. Гэта й будзе самая эфэктыўная палітыка дзеля зьмяншэньня беспрацоўя. Тым жа, хто часова апынуўся бяз працы, гарантуецца максымальна магчымы ў існых варунках узровень матэрыяльнае дапамогі. За сродкі дзяржаўнага й мясцовага бюджэтаў будуць створаныя цэнтры перакваліфікацыі часова беспрацоўных.

Павінна быць заканадаўча забясьпечаная адсутнасьць дыскрымінацыі ва ўзаемадачыненьнях працадаўцы й працаўніка; эфэктыўным кантралёрам гэтага зьяўляюцца свабодныя прафсаюзы.

Дзяржава гарантуе роўны доступ грамадзянаў да адукацыі. Прымусовае разьмеркаваньне выпускнікоў парушае правы чалавека й павінна быць адмененае перадусім.

Ахова здароўя ў Беларусі — гэта адна з найвастрэйшых палітычных праблемаў. Яе рашэньне магчымае пры істотным эканамічным росьце і цесным міжнародным супрацоўніцтве, перш за ўсё з краінамі Эўразьвязу, якія валодаюць неабходнымі тэхналагічнымі і фінансавымі рэсурсамі. БНФ Адраджэньне выступае за адрасныя мэдыцынскія льготы.

Дзяржава й грамадзтва павінны ўсьведамляць маштабы дэмаграфічных праблемаў, зь якімі сутыкнулася Беларусь. Пачынаючы з 1994 г., хутка скарачаецца колькасьць насельніцтва: нас цяпер менш за 10 мільёнаў. Сёньня жыцьцёва неабходная падтрымка маладых сем’яў зь дзецьмі, дзяцей-сіротаў. У першыя гады жыцьця дзіцяці маці павінна мець магчымасьць спыніць працу па прафэсіі. У такім выпадку ёй па сканчэньні пэрыяду дагляду за дзіцём павінна быць дадзеная магчымасьць атрымаць дадатковае прафэсійнае навучаньне, каб яна мела магчымасьць аднавіцца на былую працу ці знайсьці іншую. Маці мае права цалкам прысьвяціць сябе выхаваньню дзяцей і атрымліваць у сувязі з гэтым праўную й сацыяльную дапамогу.

Бацькі павінны мець магчымасьць уплываць на працэс адукацыі сваіх дзяцей. Заканадаўства мусіць спрыяць адкрыцьцю й дзейнасьці прыватных школаў, даць бацькоўскім камітэтам магчымасьць уплываць на прызначэньне кіраўніцтва дзяржаўных школаў.

Моладзь — будучыня грамадзтва. Неабходна заахвочваць маладых людзей да чыннага грамадзкага й палітычнага жыцьця, выхоўваць новае пакаленьне ў духу патрыятызму й маральнасьці. Маладзёвая палітыка БНФ накіраваная, з аднаго боку, на кшталтаваньне нацыянальнае эліты празь беларускую сыстэму адукацыі ды абменаў зь вядучымі ўнівэрсытэтамі Захаду, а зь іншага — на прадухіленьне адмоўных зьяваў маладзёвае злачыннасьці, алькагалізму й наркаманіі, экстрэмізму. Мы за стымуляваньне ў моладзі пачуцьця грамадзянскае адказнасьці за лёс краіны, за спрыяньне моладзёвым ініцыятывам і магчымасьцям самарэалізацыі.

Жыльлёвая палітыка павінна быць зарыентаваная пераважна на будаўніцтва жыльля за ўласныя сродкі, у тым ліку індывідуальнага. Для забесьпячэньня фінансавых магчымасьцяў такога будаўніцтва павінны быць створаныя спэцыялізаваныя іпатэчныя банкі.

Фінансаваньне адраджэньня культуры, разьвіцьця нацыянальнае навукі, адукацыі, аховы здароўя належыць да найважнейшых элемэнтаў сацыяльнае палітыкі. Сродкі на гэтыя мэты павінны разьмяркоўвацца й выдаткоўвацца ў прыярытэтным парадку, у тым ліку праз рэальнае забесьпячэньне падатковых ільготаў. Спрыяльная сацыяльная палітыка — адзін з галоўных чыньнікаў нацыянальнае бясьпекі.

Міграцыйная палітыка мусіць ажыцьцяўляцца выключна ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі Беларусі.

ГУМАНІТАРНАЯ ПАЛІТЫКА

Палітыка дзяржавы ў навуковай сфэры павінна абмяжоўвацца функцыямі фінансавай падтрымкі вядучых навуковых школаў і кірункаў, што разьвіваюцца на канкурэнтаздольнай аснове. Зьмест і накіраванасьць навуковай дзейнасьці вызначаецца самой навуковай супольнасьцю, якая рэалізуе дэмакратычныя прынцыпы арганізацыі навукі, фармуе інтэлектуальны капітал краіны.

Нацыянальная Акадэмія навук самастойна вызначае сваё месца ў грамадзтве як недзяржаўную навуковую супольнасьць, што фармуе агульны інтэлект краіны разам з унівэрсытэтамі ды іншымі навуковымі інстытутамі. Урад гарантуе штогадовае бюджэтнае фінансаваньне навукі на ўзроўні, што адпавядае практыцы эўрапейскіх краінаў. Таннай навукі і бедных навукоўцаў у краіне быць не павінна. Пры гэтым забясьпечваецца захаваньне навуковых школаў і кірункаў, што маюць прызнаньне ў сьвеце, інвестуюцца значныя сродкі ва ўдасканаленьне навуковай інфраструктуры і перадусім — у разьвіцьцё сучасных сродкаў сувязі і кампутарызацыю ўсёй сыстэмы дасьледчых установаў.

Функцыянаваньне беларускай навукі немагчымае без сыстэмнага пераўтварэньня кіраваньня дасьледчымі структурамі. Спрошчваецца механізм утварэньня новых суб’ектаў гаспадараньня, што спецыялізуюцца на правядзеньні дасьледчых работаў і ўвядзеньні новых тэхналёгіяў.

Урад штогод фінансуе навуковыя дасьледваньні на праграмнай і грантавай падставе, падтрымліваючы як фундаментальныя, так і прыкладныя дасьледваньні. Пры гэтым дзяржава павінна сканцэнтраваць свае высілкі на фінансаваньні распрацовак, што датычаць пераадоленьня наступстваў аварыі на ЧАЭС. Фінансаваньне навукі ажыцьцяўляецца таксама праз міжнародныя і нацыянальныя грамадзкія фонды. Сродкі прадпрыемстваў, фондаў ды іншых спонсараў, накіраваныя на падтрымку навукі, культуры і адукацыі, вызваляюцца ад падаткаў ды іншых укладаў і выняткаў. Крэдытаваньне і падаткаабкладаньне практычнае навукі павінна заўважна стымуляваць прыход капіталаў менавіта ў гэтую галіну вытворчасьці.

Фармаваньне й разьвіцьцё інтэлектуальнага патэнцыялу краіны БНФ лічыць адным з галоўных шляхоў пераадоленьня адставаньня Беларусі ў розных сфэрах грамадзкага жыцьця. Толькі стварыўшы канкурэнтную інтэлектуальную вытворчасьць, краіна можа адаптавацца да Эўропы, увайсьці ў Эўразьвяз, заняўшы там пачэснае месца. У сувязі з гэтым, стварэньне эфэктыўнай, здольнай да хуткага самарэгуляваньня сыстэмы адукацыі зьяўляецца стратэгічнай агульнанацыянальнай задачаю.

Зыходным прынцыпам дзяржаўнай палітыкі адукацыі зьяўляецца права кожнага грамадзяніна свабодна разьвіваць сваю асобу, абіраць форму і месца вучобы, прафэсію згодна сваіх здольнасьцяў і схільнасьцяў. Задачай гэтай палітыкі зьяўляецца выхаваньне людзей самастойнымі грамадзянамі сваёй краіны, здольнымі забясьпечыць свае патрэбы, і гатовымі несьці адказнасьць у дэмакратычнай дзяржаве.

Першаю ўмоваю высокага ўзроўню выкладаньня ў сыстэме адукацыі зьяўляецца аднаўленьне прэстыжу выкладчыцкай працы, суадносна высокі ўзровень аплаты працы настаўнікаў і прафэсароў, які забясьпечваў б ім высокі ўзровень жыцьця.

Сучасная мадэль нацыянальнай адукацыі павінна мець наступныя якасныя характарыстыкі:

· аптымальныя суадносіны дзяржаўнай і незалежнай сыстэмы адукацыі, розных формаў і відаў установаў адукацыі: школы, вучылішча, ліцэі, гімназіі, каледжы, інстытуты, унівэрсытэты і г. д.;

· неперарыўнасьць адукацыі, арганічнае ўзаемадзеяньне між яго рознымі ўзроўнямі: дашкольным, школьным, прафэсіянальна-тэхнічным, вышэйшым, павышэньнем узроўню кваліфікацыі;

· захаваньне нацыянальна-культурных і рэгіянальных асаблівасьцяў пры адначасовым выкананьні дзяржаўных стандартаў адукацыі і адкрытасьці да дасягненьняў сусьветнай культуры;

· аддзеленасьць царквы ад школы. Закон Божы — прадмет, рашэньне аб вывучэньні якога прымаюць бацькі. Канфэсіі маюць права на стварэньне сваіх адукацыйных сыстэмаў;

· сыстэма самакіраваньня ў вышэйшай школе і аўтаномія для універсытэтаў. Элементы самакіраваньня ў сярэдняй школе; бацькоўскія апякунскія камітэты валодаюць правам кантролю за дзейнасьцю школьнай адміністрацыі ў сфэры захаваньня правоў дзіцяці;

· шырокае разьвіцьцё сувязяў і супрацоўніцтва з замежнымі навуковымі установамі, у тым ліку абмен студэнтамі і навукоўцамі, інфармацыйнымі і навучальнымі праграмамі, кансультацыйнай і куратарскай дапамогамі і г. д.

КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТЫКА

Культурная палітыка заклікана судзейнічаць вольнаму разьвіцьцю беларускай нацыянальнай культуры, а таксама культураў іншых этнасаў, што пражываюць на тэрыторыі Беларусі, у іх узаемадзеяньні паміж сабою і адкрытасьці сусьветным культурным працэсам. Яна павінна судзейнічаць працэсу адаптацыі беларускага грамадзтва да трансфармацыяў, што адбываюцца ў Эўропе і ўваходжаньню Беларусі ў супольнасьць эўрапейскіх народаў.

Захаваньне ўласнай культурнай ідэнтычнасьці ў поліэтнічнай Эўропе патрабуе ад дзяржавы асаблівых намаганьняў дзеля разьвіцьця беларускай нацыянальнай культуры, у тым ліку пашырэньня сфэры прымяненьня беларускай мовы. Гэта паслужыць фактарам інтэграцыі беларускага грамадзтва і адначасова забясьпечыць яго ўстойлівасьць ва ўмовах глябалізацыі сусьветных культурных ды інфармацыйных працэсаў.

Культурная палітыка мае на ўвазе асэнсаваньне каштоўнасьцяў беларускай культурнай спадчыны як эўрапейскіх цывілізацыйных каштоўнасьцяў.

У практычнай культурнай палітыцы БНФ «Адраджэньне» выступае за:

· перавагу адукацыйна-культурнага кірунку ва ўнутранай эканамічнай палітыцы;

· перагляд падатковай сыстэмы на карысьць айчыннага й замежнага мэцэнацтва;

· аплату працы работнікаў адукацыйна-культурнай сфэры, не ніжэйшую за сярэднюю заробную плату;

· стварэньне дзяржаўнага фонду дзеля падтрымкі культурных дасягненьняў й грантаў маладым талентам на чале з апякунскаю радаю ў складзе выдатных культурных дзеячоў;

· перагляд палітыкі ў галіне аховы й выкарыстаньня ў культурна-асьветных мэтах гістарычна-культурнай спадчыны, каб Беларусь стала краінай музэяў і турызму;

· разьвіцьцё прыватных музэяў і бібліятэк, дзеля чаго ўводзіцца прыватная ўласнасьць на асобныя помнікі гісторыі й культуры;

· дзяржаўную падтрымку грамадзкіх ініцыятываў у галіне культуры й адукацыі;

· дзяржаўныя датацыі дзеля друкаваньня краязнаўчай, навукова-папулярнай, асьветніцкай дзіцячай літаратуры;

· мэмарыялізацыю імёнаў выдатных дзеячоў Беларусі й агульнанацыянальных гістарычных падзеяў, за ўпарадкаваньне тапанімікі;

· распрацоўку дзяржаўнай праграмы вывучэньня й вяртаньня ў Беларусь культурных каштоўнасьцяў, што апынуліся за межамі краіны;

· стварэньне беларускіх культурна-асьветных цэнтраў за мяжой пры падтрымцы беларускай дыяспары.

У моўнай палітыцы БНФ «Адраджэньне» выступае за наступныя істотныя зьмены:

· вяртаньне беларускай мове рэальнага статусу адзінай дзяржаўнай;

· заканадаўчае вызначэньне статусу моваў нацыянальных мяншыняў;

· стварэньне беларускамоўнай сыстэмы адукацыі ад дзіцячых садкоў да унівэрсытэтаў;

· падатковыя зьніжкі беларускамоўным тэлеканалам, радыёстанцыям і пэрыядычным выданьням для выраўнаньня іх канкурэнтаздольнасьці зь іншамоўнымі, якія арыентуюцца на значна больш шматлікія моўныя супольнасьці;

· дзяржаўную падтрымку вывучэньня й захаваньня багацьця беларускае мовы ва ўсіх яе варыянтах.

ЭКАЛАГІЧНАЯ ПАЛІТЫКА

Экалагічная сытуацыя ў рэспубліцы зьяўляецца крытычнай. Яна вызначаецца наступствамі чарнобыльскай катастрофы, татальнай хімізацыяй сельскай гаспадаркі і тэхналагічна адсталай прамысловай вытворчасьцю.

Мінімізацыя наступстваў чарнобыльскай катастрофы патрабуе неадкладнага ўвядзеньня праграмы лячэньня ўсяго насельніцтва і праграмы рэабілітацыі забруджаных тэрыторыяў.

Дзеля аслабленьня шкоднага ўзьдзеяньня навакольнага асяродзьдзя на чалавека найперш неабходна:

· вярнуцца да разгляду й ажыцьцяўленьня праграмы кампактнага перасяленьня людзей з забруджаных раёнаў;

· вывесьці з сельскагаспадарчага карыстаньня ўсе забруджаныя радыяактыўнымі рэчывамі землі, на якіх немагчыма атрымоўваць чыстую прадукцыю;

· спыніць выкарыстаньне прыдарожных палосаў для вырошчваньня сельскагаспадарчых культураў;

· выключыць выкарыстаньне тэхналёгіяў вытворчасьці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, што не гарантуюць атрыманьня чыстых прадуктаў харчаваньня;

· паэтапна рэканструяваць усе хімічныя прадпрыемствы з мэтаю спыненьня шкодных выкідаў у навакольнае асяродзьдзе.

БНФ «Адраджэньне» выступае за першачарговае фінансаваньне навуковых дасьледваньняў, накіраваных на зьмяншэньне наступстваў катастрофы.

БНФ «Адраджэньне» лічыць неабходным зачыніць небясьпечныя для Беларусі Ігналінскую, Ровенскую й Смаленскую АЭС, бо ад здарэньняў на іх могуць пацярпець грамадзяне нашай краіны.

Штогод у паветра, ваду й глебу выкідваецца тысячы тон шкодных рэчываў, што можа прывесьці да экалагічнай катастрофы. Небясьпечную сітуацыю, асабліва ў вялікіх гарадах, утварае сьмецьце.

БНФ «Адраджэньне» выступае за:

· кантроль над прадпрыемствамі, чые сыстэмы ачысткі не суадносяцца з агульнапрынятымі нормамі;

· стварэньне сыстэмы другаснай перапрацоўкі сьмецьця;

· датацыі, падаткавыя й заканадаўчыя рычагі прымусу для стымуляваньня распрацоўкі й выкарыстаньня экалагічна чыстых тэхналёгіяў;

· стварэньне незалежных сыстэмаў экалагічнага маніторынгу й кантролю;

· заканадаўчае прыняцьце міжнародных экалагічных стандартаў;

· шырокае й апэратыўнае інфармаваньне насельніцтва;

· стварэньне сыстэмы экалагічнай адукацыі.

Урад павінен усяляк судзейнічаць хутчэйшаму далучэньню Беларусі да экалагічных праграмаў Эўрапейскага Зьвязу.

БЕЛАРУСЬ –– НЕАД’ЕМНАЯ ЧАСТКА ЭЎРОПЫ

Беларусь мае шматвекавую гісторыю разьвіцця дзяржаўнасьці ў межах Полацкага і Тураўскага княстваў, Вялікага Княства Літоўскага, БНР. Усе пералічаныя дзяржавы зьяўляліся часткай эўрапейскай цывілізацыйнай прасторы. Беларусь — краіна-заснавальніца ААН. З 1991 г. Беларусь зноў існуе як сувэрэнная дзяржава, як паўнапраўны суб’ект міжнароднага права. Незалежнасьць як свабода й адказнасьць нацыі ўсьведамляецца як каштоўнасьць бальшынёй грамадзянаў Беларусі.

Асноўныя каштоўнасьці, якія натхняюць наш народ, –– свабода, справядлівасьць, салідарнасьць, мадэль нацыянальнай дзяржавы сфармаваліся на глебе эўрапейскай цывілізацыі. Мы бачым будучыню Беларусі ў Эўрапейскім Зьвязе. Гэта для нас азначае гарантыі нацыянальнай бясьпекі, дабрабыту, захаваньня нацыянальных інтарэсаў і каштоўнасьцяў. Мы выступаем за адзінства ў шматстайнасьці, за «Эўропу Айчынаў» як падставовы прынцып эўрапейскай інтэграцыі.

Незалежная дэмакратычная Беларусь можа ўнесьці ўласны эканамічны, культурны, каштоўнасны ўклад у супольны эўрапейскі дом. Адстойваем разам з аднадумцамі ў ва ўсёй Эўропе традыцыйныя маральныя каштоўнасьці эўрапейскае цывілізацыі. БНФ «Адраджэньне» дамагаецца ўключэньня Беларусі ў стратэгію пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу й разглядае такі крок як стымул для дэмакратычных зьменаў і рынкавых рэформаў у нашай краіне. Мы ставім у якасьці практычнае мэты як мага хутчэйшае выкананьне Беларусьсю ўсіх дзяржаўна-праўных і эканамічных крытэраў уступленьня ў Эўрапейскі Зьвяз для максымальнага яго прысьпешваньня.

Пасьля трагедыі 11 верасьня 2001 г. каштоўнасьці эўраатлянтычнае цывілізацыі, галоўная зь якіх –– чалавечае жыцьцё, надалей вымагаюць супольнае абароны. БНФ выступае за нейтралізацыю й зьнішчэньне сусьветнага тэрарызму дзеля захаваньня міру й спакою ў сьвеце. Тэрарыстычныя акцыі супраць мірнага насельніцтва нясуць непасрэдную пагрозу чалавечай цывілізацыі. Мы бачым будучыню Беларусі ў наймацнейшым у сьвеце і ўгрунтаваным на супольных каштоўнасьцях абарончым паразуменьні –– Арганізацыі Паўночнаатлянтычнае дамовы (НАТО). БНФ «Адраджэньне» імкнецца да падвышэньня ўзроўню ўдзелу Беларусі ў NАТО ад праграмы «Партнэрства дзеля міру» да ўключэньня дэмакратычнае Беларусі ў лік краінаў-аплікантаў і поўнага сяброўства ў арганізацыі.

Беларусь як эўрапейская дзяржава нясе сваю долю адказнасьці за лад на кантынэнце, перадусім — у нашым рэгіёне. Таму прыярытэтам на бліжэйшы час пасьля ўзнаўленьня дэмакратыі будзе адбудова шчыльнай супрацы з найбліжэйшымі суседзямі Беларусі — Украінай, Польшчай, Літвой, Латвіяй. Дзяржавы Цэнтральна-Усходняй Эўропы, разьмешчаныя паміж Балтыйскім і Чорным марамі, знаходзяцца ў адным поясе эўрапейскай культуры, маюць блізкія эканамічныя і палітычныя інтарэсы. Мы бачым увасабленьне гэтай салідарнасьці ў фармаце Балтыйска-Чарнаморскае супрацы (БЧС), што дазволіла б умацаваць і гарантаваць сувэрэнітэт кожнай зь іх праз каардынацыю эканамічных, гандлёвых, мытных сувязяў паміж сабой і дачыненьняў з іншымі краінамі. Ініцыяваньне БЧС магло б узмацніпь архітэктуру эўрапейскага ўсходу праз злучэньне Паўночнага вымярэньня (краіны Балтыйскага мора) й клюбу ГУАМ (постсавецкія краіны Чорнага мора).

Дачыненьні з суседняй Расеяй –– наша галоўная зьнешнепалітычная праблема. Дзеля нармалізацыі стасункаў з Расеяй трэба пераадолець стэрэатыпы гісторыі, перайсьці да роўных і прагматычных узаемавыгадных дачыненьняў, перадусім у галіне эканомікі й міжрэгіянальнай супрацы. Палітыка Беларусі павінна весьці да зьмяншэньня яе манапольнай палітычнай, вайсковай, эканамічнай залежнасьці ад Расеі. Дзеля супольнай выгоды й зьняцьця штучных перашкодаў пры інтэграцыі ў эўрапейскія інстытуты трэба ажыцьцявіць дэлімітацыю й дэмаркацыю беларуска-расейскае мяжы, узнаўленьне на ёй кантролю для абароны Беларусі ад экспарту нелегальнае міграцыі й злачыннасьці, бо ня выключана, што ўсходняя мяжа Беларусі стане ўсходняю мяжою аб’яднанай Эўропы. Пры гэтым мяжа не павінна перашкаджаць эканамічным, культурным, сямейным кантактам.

Мы маем намер ладзіць супрацу з Расейскай Фэдэрацыяй на падставе безумоўнае павагі зь яе боку да права Беларусі быць незалежнаю эўрапейскаю дзяржаваю ды адмовы ад памкненьняў разглядаць Беларусь як частку «сфэры ўплыву» Расеі. БНФ «Адраджэньне» выступае за адмену праўных актаў, скіраваных на аднаўленьне постсавецкай эўраазіяцкай геапалітычнай прасторы, за скасаваньне саюзных дамоваў, падпісаных і ратыфікаваных нелегітымнымі дзяржаўнымі інстытуцыямі.

Міжнародная палітыка Беларусі павінна грунтавацца на аснове нашых нацыянальных інтарэсаў, ствараць спрыяльнае вонкавае асяродзьдзе для нашага эканамічнага й палітычнага разьвіцьця, забясьпечваць міжнародны аўтарытэт і нацыянальную бясьпеку дзяржавы. Беларусь павінна быць адкрытай для супрацы з усімі дзяржавамі й міжнароднымі арганізацыямі пры ўмовах роўнасьці, узаемнай выгоды, адпаведнасьці нормам міжнароднага права. Адна з практычных задачаў міжнароднае палітыкі — дывэрсыфікацыя паставак для сыравінаёмістай гаспадаркі Беларусі.

Будуючы вольную, незалежную Беларусь, мы выконваем пагадненьні аб нязьменнасьці пасьляваенных межаў у Эўропе. Мы за ўдзел Беларусі ў разьвязаньні складаных пытаньняў, якія засталіся ў рэгіёне ад мінулых эпохаў. Мы за аднаўленьне ў поўным аб’ёме дзеяньня двухбаковых пагадненьняў з суседнімі краінамі, дзе ёсьць беларуская нацыянальная меншыня, за ўсталяваньне максымальна спрыяльных умоваў для гуманітарных кантактаў, за ўзаемную падтрымку імкненьня захаваць этнічна-культурную тоеснасьць нацыянальных мяншыняў. БНФ «Адраджэньне» выступае за найшчыльнейшыя кантакты зь беларускім замежжам, за абарону яго нацыянальна-культурных інтарэсаў у краінах пражываньня.


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 152 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
VII. Чалавек i грамадства| Партия коммунистов Белорусская (ПКБ)

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.057 сек.)