Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Систэматызацыя права Беларуси. Праект свода законау западных губ.

Судовая рэформа ВКЛ сяр 16ст Склад и юрысдыкцыя земскага гродскага, падкаморскага и каптуровага суда. | Галоуны трыбунал ВКЛ | ПРАЦЭСУАЛЬНАЕ ПРАВА ВКЛ | ЛЮБЛІНСКІ СОЙМ I ЎМОВЫ АБ'ЯДНАННЯ ВКЛ 3 ПОЛЬШЧАЙ | АКТ «УРАЎНАВАННЕ ПРАВОЎ» 1697 г. | КАНСТЫТУЦЫЯ 1791 | Асн. рысы и тэндэнцыи разв-я права ВКЛ у складе РП. | САЦЫЯЛЬНЫ ЛАД БЕЛАРУСИ 19 В. | ОРГАНЫ УЛАДЫ, СУДА,МЯСЦОВАГА КИРАВАННЯ НА БЕЛ-И. | АСАБЛ. СКАСАВАННЯ ПРЫГОН.ЛАДУ НА БЕЛ. РЭФОРМА 1861 г. |


Читайте также:
  1. Framaroot. Получить права root на Android в пару кликов!
  2. II. Имущественные права крестьян
  3. II. Левая и правая стороны
  4. II. Права и обязанности Нанимателя
  5. II. Права и обязанности проживающих в студенческом общежитии
  6. III. Вирішення спорів, пов'язаних із захистом авторського права і суміжних прав
  7. III. Основные права и обязанности Обучающихся

У 1826 г. было прынята рашэнне пачаць падрыхтоўку Звода мясцовых законаў заходніх губерняў, які меркавалася ўключыць у агульны Звод законаў Расійскай Імперыі. Яго падрыхтоўкай кіраваў вядомы беларускі вучоны-юрыст I. Даніловіч.

У структурных адносінах праект Зводу мясцовых законаў распадаўся на тры часткі. У першай разглядалася прававое становішча розных катэгорый насельніцтва (шляхты, духа-венства, сялянства і мяшчанства). Тут найболыл ярка адлюс-траваўся ўплыў агульнарасійскага заканадаўства, асабліва ў адносінах прававога становішча дваран. Другая частка была прысвечана шлюбна-сямейнаму і грамадзянскаму праву. У галіне сямейнага права ўплыў мясцовых нормаў права най-болыы бачны ў адносінах атрымання спадчыны, парадку і ўмоў заключэння шлюбаў паміж асобамі каталіцкай веры, а ў сферы грамадзянскага права - у адносінах да сервітутаў, не-каторых інстытутаў абавязацельнага права. Больш за ўсё ўплыў мясцовага права адчуваецца ў трэцяй частцы Зводу мясцовых законаў, дзе выкладзены судовы лад і судаводства па пэўнай катэгорыі грамадзянскіх спраў (актаратавы працэс). У той час як судовы лад на Беларусі за некаторымі вы-ключэннямі (наяўнасць межавых судоў, камісій з судовымі правамі) быў ідэнтычны судоваму ладу Расійскай Імперыі, судаводства значна адрознівалася. Так, былі спрошчаныя правілы падсуднасці па грамадзянскіх справах, істотна ад-розніваліся парадак іх разгляду на судовым пасяджэнні і вы-канання і абскарджання судовых рашэнняў. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што праект Зводу мясцовых законаў Заходніх губерняў - апошняя найбольш значная сістэматы-зацыя мясцовага права, у якой спалучаліся рысы мясцовага і агульнарасійскага права.

Праца па падрыхтоўцы Зводу мясцовых законаў у ас-ноўным была завершана ў 1834 г., але па некаторых раздзе-лах вялася яшчэ да 1837 г. Аднак гэты Звод не быў уведзены ў дзеянне як асобны закон, а ў Агульнаімперскі звод законаў былі ўключаны толькі яго асобныя нормы. Прычынай гэтага стала тое, што пасля паўстання 1830 - 1831 гг. царскі ўрад перайшоў ад палітыкі лавіравання да прамога выкаранення праяўленняў нацыянальна-вызваленчага руху ў рэгіёнах, якія былі далучаны да Расіі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспа-літай. У дзяржаўна-прававой сферы гэта выявілася ў скаса-ванні апошніх рэшткаў судовай, адміністрацыйнай і прававой аўтаноміі заходніх губерняў. На тэрыторыі Беларусі былі уведзены адміністрацыйная і судовая сістэмы, аналагічныя адпаведным сістэмам Расійскай Імперыі. Менавіта таму поўнасцю адмянялася дзеянне Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., а праект Зводу мясцовых законаў За­ходніх губерняў не быў рэалізаваны.


Дата добавления: 2015-07-19; просмотров: 1005 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ЗЕМСКАЯ РЭФ. 186| ПЕРАМОГА САВ. УЛАДЫ НА ЗАП. ФРОНЦЕ. АБВЫКАНКАМЗАХ.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)