Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пад кантролем выкладчыка 5 страница

Пад кантролем выкладчыка | Пад кантролем выкладчыка | Вызначце, з якой мовы запазычаны словы. | Пад кантролем выкладчыка | Пад кантролем выкладчыка | Массовые репрессии на территории Беларуси | БЕЛАРУСКАЯ МОВА НА ПАЧАТКУ XXI ст. | Пад кантролем выкладчыка 1 страница | Пад кантролем выкладчыка 2 страница | Пад кантролем выкладчыка 3 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

10. У беларускай мове дзеясловы і назоўнікі са значэннем дзеяння кіруюць месным склонам множнага ліку з прыназоўнікам па: хадзіць па лясах (палях, балотах), сумаваць па бацьках, вучыліся па вечарах. У рускай мове такія словазлучэнні маюць прыназоўнік по: ходить по лесам (полям, болотам), учились по вечерам, грустить по родителям.

11. Назоўнікі лекцыя, нарысы, адзнака і інш. ужываюцца з назоўнікамі ў месным склоне з прыназоўнікам па: лекцыя па культуралогіі, нарысы па мастацтве, адзнака па беларускай мове. У рускай мове у такіх канструкцыях залежны назоўнік ставіцца ў форме давальнага склону з прыназоўнікам по: лекция по культурологии, очерки по искусству, оценка по белорусскому языку.

12. У дробавых лічэбніках частка адна, дзве, тры, чатыры ў лічніку дапасуецца да парадкавага лічэбніка ў назоўніку: адна чацвёртая, дзве трэція, тры пятыя, чатыры сёмыя. Калі ў лічніку стаяць лічэбнікі пяць, шэсць, сем і г.д., то яны кіруюць парадкавымі лічэбнікамі назоўніка ў форме роднага склону множнага ліку: пяць шостых, шэсць дзевятых, восем дзесятых.

13. У беларускай мове ў дзеяслоўных словазлучэннях з прыназоўнікам праз выражаюцца прычынныя адносіны: не прыехаў праз хваробу, спазніўся праз навальніцу. Такі прыназоўнік ужываецца і ў спалучэннях слоў праз смех, праз слёзы, праз зубы (сказаў праз смех, гаварыла праз сон, працадзіў праз зубы), а таксама ў словазлучэннях з аб’ектным значэннем паміж кампанентамі са словамі праходзіць, пранікаць, прабівацца: прабівацца праз гушчар, пранікаць праз фортку, праходзіць праз імглу. У рускай мове адпаведна: не приехал из-за болезни, опоздал из-за грозы, сказал сквозь смех, говорила сквозь сон, пробиваться сквозь гущу, проникать сквозь форточку, проходить сквозь мглу.

14. У беларускай мове ўжываюцца словазлучэнні:

1) загадчык кафедры (бібліятэкі), прыйшлі да бабулі, ехаць у млын, пазычыла нажа (сякеры, запалак). У рускай мове адпаведна: заведующий кафедрой (библиотекой), пришли к бабушке, ехать на мельницу, одолжила нож (топор, спички);

2) словазлучэнні бачыў на свае вочы, чуў на свае вушы, хата на пяць пакояў, больш за дзвесце кіламетраў (гектараў, падручнікаў), сабраліся а сямнаццатай гадзіне, пісаць (дасылаць, накіраваць, звяртацца) на адрас. У рускай мове адпаведна: видел своими глазами, слышал своими ушами, дом из пяти комнат, более двухсот километров (гектаров, учебников), собрались в семнадцать часов (около семнадцати часов), писать (посылать, направлять, обращаться) по адресу;

3) словазлучэнні прыняць да ўвагі, сутыкнуцца тварам у твар, падобны да бацькі (маці), ён па - за канкурэнцыяй, па аднайменным рамане І. Мележа, па маім меркаванні, заляцацца да дзяўчыны, апеляваць да грамадскай думкі. У рускай мове адпаведна: принять во внимание, столкнуться лицом к лицу, похожий на отца (мать), он вне конкуренции, по одноименному роману И. Мележа, по моему суждению, ухаживать за девушкой, апеллировать к общественной мысли.

4) колькасна-іменныя словазлучэнні з адваротным парадкам слоў (гадоў пяцьдзясят, чалавек трыццаць, месяцы тры) і спалучэнні лічэбніка з назоўнікам роднага склону з прыназоўнікамі пад, з, за, каля: пад сорак гадоў, каля пятнаццаці старонак, гадзін з восем, далёка за поўнач.

 

11. Некаторыя выпадкі дапасавання выказніка да дзейніка

 

Пры дзейніку выказнік можа ўжывацца як у адзіночным, так і ў множным ліку.

У множным ліку выказнік ужываецца:

1) калі адносіцца да дзейніка, выражанага спалучэннем назоўніка назоўнага склону з назоўнікам творнага склону: ДзедзСымонам пад вярбою селі буру пераждаць (К-с); Сярожаса сваёй мамайстаяць на трамвайным прыпынку (Б.). Калі пры такім спалучэнні выказнік стаіць у адзіночным ліку, то дзейнікам з’яўляецца толькі назоўнік у назоўным склоне: Вясны чакаўМіхал з сям’ёю (К-с.); Сядзіць на сонцы каля хаты Марына з сынам на руках (К-с.);

2) калі выказнік стаіць пасля аднародных дзейнікаў: Таполі, і ліпы, і клёны ў парку шумяць маладым (Я.П.); Ні снег, ні мароз, ні буры -віхуры неспыняць гвардзейскіх палкоў (Бр.); Я і Сцёпкаідзём па лясной дарозе (В.Х.);

3) калі выказнік стаіць перад аднароднымі дзейнікамі, то ён ставіцца або ў множным, або ў адзіночным ліку: І па хаце пабеглігаворка і смех (Бр.); На гонях красуепшаніца і жыта (Куп.). Выказнік у форме множнага ліку найчасцей бывае пры дзейніках са значэннем асобы: Даўно небачылісяНіна і Аляксей (І.М.). Выказнік абавязкова ставіцца ў форме множнага ліку, калі першы або апошні з аднародных дзейнікаў ужыты ў форме множнага ліку: Шумяць высокая атава і Буга жоўтыя віры (Вял.); Многа ранаў глыбокіх пакінулі нам навальнічныядні, ліхалецце, вайна (М.Т.); І сэрцы, і воля, і думы народа злучыліся ў плыні адной... (К-с.). Але: Стаяўшум, крыкі, лаянка (Лыньк.);

4) калі дзейнік, выражаны спалучэннем колькаснага лічэбніка з назоўнікам, падкрэслівае, што асоба ці прадмет дзейнічаюць актыўна: У хаце сядзелітры дарослыя дачкі лесніка (Шам.); Трывучні і чацвёрты настаўнікузышлі на ганак школы і спыніліся (К-с.); Дзвемашыныстаяць крыху наперадзе іншых (Сам.); Дзвебярозышумяць пад акном (Астр.). Калі акцэнт робіцца на колькасць прадметаў, якія дзейнічаюць пасіўна, выказнік ужываецца ў адзіночным ліку: У маёй торбе ляжала толькі дварабчыкі (Чарн.); З Васілінай працавалавосем яе сябровак (Хадк.);

5) калі дзейнік выражаны спалучэннем зборнага лічэбніка з назоўнікам (хаця найчасцей ужываецца выказнік пры такіх словазлучэннях у форме адзіночнага ліку): Праз хвіліну яму ўжо добра было відаць, што ідуцьдвоелюдзей (К.Ч.); Двоерабочыхразбівалі на кавалкі даўжэзны прэнт (К.Ч.). Але: Двоечалавексядзела на возе (К.Ч.); Троеконейпасвілася на поплаве (К.Ч.); Нарэшце з’явіласячацвёрасалдат з вінтоўкамі і загадалі Ігнату ісці за імі (Лыньк.).

У адзіночным ліку выказнік звычайна ўжываецца:

1) калі дзейнік выражаны спалучэннем назоўніка са словамі многа, мала, колькі, некалькі, шмат, няшмат, багата (інакш кажучы, калі ўвага акцэнтуецца на агульнай, прыблізнай колькасці, сукупнасці як адушаўлёных, так і неадушаўлёных прадметаў): У атрадзе багатабылопартызан з гэтай вёскі (Лыньк.); За ім [Сёмкам] ехаланекалькіхлопцаў, узброеных шаблямі, карабінамі і гранатамі (Лыньк.); Малалюдзейзасталося на полі (Гал.);

2) калі дзейнік выражаны спалучэннем назоўніка няпэўна-колькаснага значэння (большасць, палова, меншасць, рад, шэраг, грамада, чарада, дзясятак, сотня, пара, двойка, пяцёрка і г.д.): Паловалюдзейзасталася ў гэтым канцы вёскі... (Дам.); Часткалюдзей адразу ж вярнулася ў пакой (К.Ч.); Большасцьпаўстанцаўрассеялася, разышлася па хатах (В.Х.).

3) калі колькасна-іменнае спалучэнне дзейніка абазначае адрэзак часу або спалучэнне лічэбніка з назоўнікам абазначае прыблізную колькасць: Мінуланекалькігадоў пасля нашай апошняй сустрэчы. Чалавек здзесяць прыехала музыкаў (М.Н.); Вярталася іх чалавекстопяцьдзясят, маладыя заставаліся ў восьмай дывізіі (Грах.); І сышлося на нараду чалавекз трыццаць (Крап.);

4) калі дзейнік выражаны спалучэннем адмоўных і няпэўных займеннікаў з назоўнікамі ўскосных склонаў: Ніхтоз дамашніхнезгадае, чым рэчка Костуся займае (К-с.); Хтосьцізхлопцаўступіў крок наперад... (Я.М.).

12. Матэрыялы да марфалагічнага практыкума

«Самастойныя часціны мовы»

 

Пытанні для абмеркавання і падрыхтоўкі да заліку:

1. Што вывучае марфалогія? Як звязана яна з сінтаксісам?

2. Якія пераходныя з’явы назіраюцца ў сістэме часцін мовы? У чым іх сутнасць?

3. Чым абумоўлена важнасць назоўніка як сродку намінацыі?

4. Чаму назоўнік называюць «дырыжорам» граматычнага аркестра?

5. Што называецца скланеннем назоўніка?

6. Якія рысы ўласцівы прыметніку як часціне мовы?

7. На якія лексіка-граматычныя разрады падзяляюцца прыметнікі?

8. Што такое ступені параўнання прыметнікаў і як яны ўтвараюцца?

9. Што абазначае лічэбнік як часціна мовы?

10. Якія колькасныя лічэбнікі змяняюцца па ліках? па родах? маюць адну граматычную форму? дзве граматычныя формы?

11. На аснове якіх прымет вылучаецца займеннік як асобная часціна мовы?

12. Чаму займеннікі называюць словамі-«ўказальнікамі»? словамі-«замяняльнікамі»?

13. Чым абумоўлена важнасць дзеяслова ў сістэме намінатыўных сродкаў мовы?

14. У чым выяўляецца нацыянальная спецыфіка дзеяслова?

15. Якія вы ведаеце граматычныя катэгорыі дзеяслова? лексіка-граматычныя разрады?

16. Што называецца спражэннем дзеяслова?

17. У чым выяўляецца дваістасць граматычнай прыроды дзеепрыметнікаў?

18. Чаму дзеепрыметнікі нельга безагаворачна лічыць самастойнай часцінай мовы?

19. Чаму дзеепрыслоўе называюць другарадным выказнікам?

20. Якое функцыянальнае прызначэнне дзеепрыслоўяў?

21. Якую заканамернасць пабудовы сказа з дзеепрыслоўямі трэба ўлічваць?

22. Па якіх прыметах вылучаецца прыслоўе як часціна мовы? Чым прыслоўе адрозніваецца ад іншых часцін мовы?

23. Якія функцыі выконвае прыслоўе ў сказе?

 

Тэсты і заданні для самакантролю і індывідуальнай працы студэнтаў пад кантролем выкладчыка

 

1. Утварыце словазлучэнні і запішыце іх. Падкрэсліце адушаў- лёныя назоўнікі, назавіце іх граматычныя прыметы.

Сустракацца (дзядуля, атрад, настаўнік), бачыць (хлопцы, дрэвы, зубры, баравікі), любіць (кветкі, людзі, моладзь, кнігі), вартаваць (стагі, статак, кураняты), разводзіць (карпы, парэчкі), есці (гарох, лешч, брусніцы).

2. Запішыце беларускія адпаведнікі. Вашы меркаванні аб назоў- ніках у абедзюх мовах.

Поведение, сумерки, крупа, конопля, черника, грудь, дрожь, ясли, дрова, смотрины, баловство, обручение, хитрость, двойня, дверь, чернила, совесть.

Золотая медаль, маленький гусёнок, гроздь винограда, неправильная дробь, потянуло гарью, высокий тополь, вкусное яблоко, длинная тень, уверенная поступь, полевая ромашка, сильная боль, двухлетний гусь, содержательная запись, пёстрая шаль, белая лебедь, горькая полынь, высокий стебель, купить в аптеке, сказать дочке, вспоминать о товарище, закопать в земле.

Зелёный огурчик, крепкий узелок, далёкий огонёк, песенка сестрички, перочинный ножик, тонкий ремешок, мелкий дождик, родная землица, речушка юности, молодая яблонька, приподнятая бровь.

3. Складзіце па два сказы з наступнымі назоўнікамі, каб яны абазначалі асоб мужчынскага і жаночага полу.

Суддзя, дэкан, кандуктар, дырэктар, дэпутат, стажор, пераможца, донар, прафесар, інжынер.

4. Падбярыце да наступных назоўнікаў прыметнікі, запішыце, у дужках абазначце род назоўнікаў.

Какаду, лебедзь, кашнэ, бюро, эсэ, табу, рэзюмэ, шымпанзэ, атэлье, алібі, канферансье, амплуа, жэле, бра, маэстра, калье, кімано, гну, калібры, ранцье, пано, лібрэта, таксі, парцье.

5. Выпішыце зборныя назоўнікі. Падбярыце (па магчымасці) да іх рускія адпаведнікі.

Садавіна, гародніна, збожжа, авёс, журавіны, карэнне.

Бялізна, мэбля, акуляры, вопратка, рыззё.

Пушча, гай, гушчар, дубняк, лістота, чарот.

Калектыў, вучнёўства, настаўніцтва, сход, моладзь, грамадства.

Табун, звяр’ё, птаства, дзятва, машкара.

6. Складзіце па два сказы, у адным з якіх прапанаваныя назоўні- кі ўжываюцца з канчаткам -а(-я), а ў другім з -у(-ю).

Закон, сад, рамонак, гардэроб, лістапад, пропуск.

7. Праскланяйце наступныя словы і спалучэнні слоў.

Саша, медаль, дзіця, 367, паўтара кіламетра, ніхто, сам, Жэня Петрыкаў, прафесар Гугнін, г.Барысаў, Зоя Рыбка, тысяча дзевяцьсот сорок пяты год.

8. Запішыце наступныя назоўнікі:

а) у родным склоне адзіночнага ліку: твар, медаль, край, ранак, лоб, алфавіт, косінус, турнір, авёс, шоўк, атэізм, холад, дубняк;

б) у творным склоне адзіночнага ліку: Шклоў, Кузьма, калега, глыб, дзіця, імя, моладзь, цень, палын, прафесар Барысаў, Зоя, любоў;

в) у месным склоне адзіночнага ліку: каваль, інструктар, дагавор, малако, двор, Мазыр, трактар, трактарыст, герой, доктар, Караткевіч;

г) у творным склоне множнага ліку: госць, дзверы, косць, маці, плечы, вуха, грошы, граблі, вішня, байка, асоба, нажніцы.

9. Да наступных прыметнікаў падбярыце адпаведныя назоўнікі і запішыце іх, складзіце 7 сказаў (на выбар) з гэтымі словазлучэннямі.

Чалавечы, чалавечны (род, учынак, жыццё, адносіны, голас, жыллё); балотны, балоцісты (мясцовасць, край, асака, птушка, бераг, яліна, прастор, трава); лясны, лясісты (масіў, раён, мясціна, дарога, гушчар, сцежка, кветкі, бераг); вадзяны, водны, вадзяністы (паверхня, гладзь, снег, прастор, шлях, пáра); цікавы, цікаўны (пытанне, хлопчык, апавяданне, сусед); ганарысты, ганаровы (вахта, грамата, прэзідыум, госць, месца, званне, чалавек, абавязак); эфектны, эфектыўны (праца, поза, голас, вынікі).

10. Запішыце ўсе магчымыя формы ступеней параўнання нас- тупных прыметнікаў.

Шчаслівы, марозны, лясісты, добры, дрэнны, кульгавы, жывы, вялікі, малы, сумленны, прынцыповы, дакладны, карысны, таварыскі, бадзёры, задумлівы, смуглявы.

11. Ад назоўнікаў, што ў дужках, утварыце прыналежныя пры-метнікі, дапасуйце іх да наступных назоўнікаў, словазлучэнні запішы- це.

(Мележ) стыль, (старшыня) загад, (Толя) дзённік, (Валодзя) кнігі, (дзядуля) падарунак, (Сяргей) лодка, (Сцёпка) ліст, (дачка) паліто, (Алёнка) вочы.

12. Утварыце прыметнікі пры дапамозе суфікса - ск - ад наступ- ных назоўнікаў. Да прыметнікаў падбярыце назоўнікі і запішыце сло- вазлучэнні.

Гродна, таварыш, Брэст, чэрвень, Хатынь, Палессе, Слаўгарад, Асіповічы, Каўказ, калмык, Маладзечна, Старыя Дарогі, прапагандыст, гігант, снежань.

13. Спалучыце лічэбнікі з назоўнікамі. Словазлучэнні запішыце (лічэбнікі пішыце словамі).

3 (сястра, акно, дзверы, хлопчык, боты, чалавек);

4 (браты, сын, сані, радавы, дзяўчынка, кацяня);

5 (акно, рабочы, коні, дзверы, дзяжурны, школьнік);

6 (стол, гусі, кніга, ручка, ягня, настаўніца);

9 (верабей, дзеці, пласкагубцы, студэнтка, вароты).

14. Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляюцца наступныя словы.

Трэці, тройка, тры, трое, тройчы, трайны,трайняты, па-трэцяе, траіцца, утраіх, патроіць, трохступенчаты; пяцёра, пацёрка, пяцярня, пяты, пятак, пяцьсот, упяцярых, пяцёрачнік; чатыры, чацвёра, учатырох, учацвярых, чвэрць, чвэртка, па-чацвёртае, чатырохпавярховы, чацвёрты, чатырохсоты, адна чацвёртая; восем, восемдзесят, увасьмёх, восемсот, увасьмярых, васьмёрка, васьмёра, восьмы.

15. Перакладзіце і запішыце па-беларуску наступныя спалучэнні слоў.

Метрах в двухстах от озера, четыре новых дома, в полутора километрах от железнодорожной станции, сегодня – седьмое ноября, два целых и три десятых сантиметра, три пятых населения, дедушке – около семидесяти.

16. Растлумачце значэнні ўстойлівых словазлучэнняў. Складзіце з імі 7 сказаў (на выбар).

Адчуваць сябе на сёмым небе. На першы погляд. Ведаць як свае пяць пальцаў. З першых рук. У адны рукі. На першых парах. Адны вочы блішчаць. Іграць у адну дудку. Між двух агнёў. Адно шчасце. Стаяць адной нагой у магіле. На адзін твар. На адзін капыл. На адзін зуб. Згінацца ў тры пагібелі. Адным махам. З пятага на дзясятае. Дзясятаму заказаць. Сем пятніц на тыдні. Сёмая вада на кісялі. Аднага поля ягады. За сямю пячаткамі. Сем пядзяў лоб. Гнацца за двума зайцамі. Зорка першай велічыні. Як дзве кроплі вады. Да сёмага поту. За сямю замкамі.

17. Складзіце дыялог (сачыненне-мініяцюру) з пытальнымі зай- меннікамі хто? што? які? колькі? на тэму «У кнігарні».

18. Запішыце займеннікі ў пачатковай форме і вызначце «чац- вёртае» лішняе з пункту погляду наяўнасці суадносных форм ліку.

1. Майго, пра нас, якое, тых.

2. Гэтаму, цябе, якому-небудзь, іншы.

3. Таго, вам, такім, нейкаму.

4. Мяне, свайго, сам, чым-небудзь.

19. Перакладзіце на беларускую мову, адзначце розніцу ва ўжы- ванні некаторых займеннікаў у рускай і беларускай мовах.

1. Может быть, я тебе чем-нибудь смогу помочь. 2. Кто-то вошёл в соседнюю комнату. 3. Каждый час дня и ночи имеет какую-либо свою особенность. 4. Она закрыла лицо обеими руками. 5. Чьи-то шаги послышались из-за поворота. 6. Некем заменить на этой работе. 7. Не с кем посоветоваться в последнее время. 8. Мне не на кого пенять – сам виноват. 9. А ведь, пожалуй, кое в чём он был прав. 10. А я кое-кого из вас, кажется, знаю!

20. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў і складзіце 5 сказаў з імі (на выбар). Вызначце разрады, склон і лік займеннікаў.

Сёе-тое; само сабой; сам сабе гаспадар; на табе; не ў сваёй талерцы; як сам не свой; як сваё вуха; сам-насам; ні за якія грошы; стаяць на сваім; ні тое ні сёе; сам сабе; усякая ўсялячына; есці свой хлеб; як ні ў чым не бывала; той свет; мала што; на ўвесь голас; ні за што ні пра што; хто ў лес, а хто па дровы; такой бяды; што ёсць духу; не сваім голасам; ні з таго ні з сяго; нічога сабе ніякага; з усіх ног; на кожным кроку; нешта нейкае; абы-што; гэты свет; на сваю галаву; усёй душой; на свае вочы.


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 194 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пад кантролем выкладчыка 4 страница| Праспрагайце дзеясловы.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.016 сек.)