Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пад кантролем выкладчыка

Дайце азначэнне. 1 страница | Дайце азначэнне. 2 страница | Дайце азначэнне. 3 страница | Дайце азначэнне. 4 страница | Дайце азначэнне. 5 страница | Дайце азначэнне. 6 страница | Пад кантролем выкладчыка | Пад кантролем выкладчыка | Массовые репрессии на территории Беларуси | БЕЛАРУСКАЯ МОВА НА ПАЧАТКУ XXI ст. |


Читайте также:
  1. Пад кантролем выкладчыка
  2. Пад кантролем выкладчыка
  3. Пад кантролем выкладчыка
  4. Пад кантролем выкладчыка
  5. Пад кантролем выкладчыка 1 страница
  6. Пад кантролем выкладчыка 2 страница

 

1. Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Іван Іванавіч Насо- віч – выдатны лексікограф і фалькларыст».

2. Падбярыце да беларускіх слоў і выразаў іншамоўныя адпавед- нікі.

1. Каштоўны празрысты камень незвычайнай цвёрдасці. 2. Непрымірымыя супярэчнасці. 3. Бадзёры, жыццярадасны настрой. 4. Апісанне свайго жыцця. 5. Навука аб жывой прыродзе. 6. Скульптура чалавека да пояса. 7. Прыстасаванне для праветрывання памяшкання. 8. Дрыжанне. 9. Кіруючая роля, першынство. 10. Чулы, чалавечны, культурны. 11. Вымаўленне. 12. Указанне. 13. Спрэчкі. 14. Навука аб жывёлах. 15. Ломаная лінія. 16. Увоз у краіну замежных тавараў. 17. Гутарка журналіста з якой-небудзь асобай, прызначаная для друку. 18. Дасведчанасць у чым-небудзь. 19. Пахвала. 20. Мужчынскі шалік. 21. Пункт найвышэйшага напружання, пад’ёму, развіцця чаго-небудзь. 22. Усе словы, якія ўваходзяць у склад якой-небудзь мовы.

Словы для даведак: Лексіка, лексікалогія, вентылятар, дэбаты, інтэрв’ю, кульмінацыя, экспарт, дырэктыва, гуманны, пастанова, абеліск, аптымізм, батаніка, біяграфія, біялогія, аўтабіяграфія, бюст, кампетэнцыя, кашнэ, зігзаг, гегемонія, брыльянт, дыкцыя, камплімент, алмаз, імпарт, заалогія, антаганізм, вібрацыя.

3. Выпішыце са сказаў экзатычную лексіку, растлумачце значэнне запазычаных слоў.

1. Я раптам пачуў перастук кастаньет і звон задуменны гітары (Панч.). 2. Яна пра вікінгаў расказвае ў песнях, як снягоў разгон; фіёрды з даўнішнімі назвамі прыводзіць у дзіцячы сон (Я.С.). 3. Гаркавы дымок саксаула. Баран смерць прыняў з-за гасцей. І смыленню цягне з аула, і прысмерк, як плоў, загусцеў (Р.Б.). 4. Расплятае вецер косы, свішча тонкая камча, цяжка дыхае раскосы аргамак каля пляча (Грах.). 5. І на далінах, на схілах бачу паміж каласамі скачкі джыгітаў тваіх, бурныя скокі хеўсураў (Бр.). 6. Засланяючы даль краявіду, узняліся ўгару тэрыконы, шмат вышэйшыя за піраміды, збудаваныя пры фараонах (Аўр.). 7. Куба – мачэта, якім мазолістыя рукі ссякаюць у сафру цукровы траснік, да сонца праз цемру шляхі пракладаюць (М.Т.). 8. Муэдзін кабету прывітае, сам сабе прамовіць муэдзін: «Паранджу, напэўна, апранае, каб хаваць маршчыны ад мужчын…» (Вял.).

4. Падумайце, як можна перадаць значэнні прыведзеных слоў сродкамі рускай мовы. Чаму немагчымы аднаслоўныя эквіваленты.

Пакоша, сёлета, аберуч, каліва, крупнік, брукаванка, складанчык, гарохавінне, выцінанка, краты, покут, падсусед, нішчымніца, прысак, скурат, дратаванка, рум, замчышча, дубэльты, камяніца, цапільна, пярун.

5. Знайдзіце і выпішыце словы, якія не маюць аднаслоўных экві- валентаў у рускай мове. Падбярыце да іх адпаведныя апісальныя вы- разы.

Знерухомець, паквапіцца, баравіна, праставаць, паслугач, вандроўны, здрадзіць, імклівы, бяздогледны, святкаваць, маладзік, стракаты, каліва, медзведзяваты, мроіва, пэндзаль, гартоўны, захмарыцца, абвясціць, кволіцца, кубел, прыкры, уражанне, абыякавы, гасцяванне, прычыніцца, выхваляцца, ветах, завея, рэчышча, гай, лузан.

6. Растлумачце значэнні наступных беларускіх слоў.

Сёмуха, каляды, багач, вяселле, уваходзіны, вялікдзень, узвіжанне, радаўніца, купалле, дзяды, хаўтуры, адведкі, дажынкі, дакоскі, цяпельца, дзік, ляшчына, палумісак, краскі, гасцяванне, ільнянішча, прысак, глюга, куфель, пералетак, жыгучка, буслянка.


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 83 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пад кантролем выкладчыка| Вызначце, з якой мовы запазычаны словы.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)