Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Дайце азначэнне. 6 страница

Дайце азначэнне. 1 страница | Дайце азначэнне. 2 страница | Дайце азначэнне. 3 страница | Дайце азначэнне. 4 страница | Пад кантролем выкладчыка | Вызначце, з якой мовы запазычаны словы. | Пад кантролем выкладчыка | Пад кантролем выкладчыка | Массовые репрессии на территории Беларуси | БЕЛАРУСКАЯ МОВА НА ПАЧАТКУ XXI ст. |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

У некаторых прыметніках замест запазычаных - аль(н)-, -яль(н)-, -іль(н)- выкарыстоўваецца суфікс -н-: функциональный – функцыйны, полиноминальный – паліномны. Пераважна выкарыстоўваюцца суфіксы - ав- (-ов-, -ев-) (параўнальна з суфіксам -н-): выборочный – выбаркавы (выбарачны); блочный – блокавы (блочны).

Шырокаўжывальныя суфіксы дзеепрыметнікаў -уш-, -ющ-, -ем-, -им- пры перакладзе з рускай мовы на беларускую часцей перадаюцца: суфіксам -льн-, калі тэрмін-словазлучэнне абазначае пэўную якасць (возрастающая функция – нарастальная функцыя; интегрируемая функция – інтэгравальная функцыя); суфіксам -ан-, калі названы аб’ект знаходзіцца ў працэсе аперацыі (аннулируемый – ануляваны); суфіксам -оўн-, калі тэрмін абазначае функцыю наймення (интегрирующий множитель – інтэгроўны множнік, нормирующй множитель – нармоўны множнік).

У сувязі з неканчатковай распрацаванасцю гэтага пытання ў беларус- кай тэрміналогіі адначасова можна сустрэць побач з беларускімі тэрмінамі словаўтваральныя калькі з рускай мовы: интегрируемый – інтэгруемы, интегрирующий – інтэгруючы (інтэгравальны), нормирующий – нармуючы (нармавальны).

Сярод тэрмінаў розных галін навукі і тэхнікі часта сустракаюцца наступныя варыянты: фанетычныя (лагарытм – лагарыфм, жэнератрыса – генератрыса), сінанімічныя (ЭВМ – электронная вылічальная машына) і словаўтваральныя, якія з’яўляюцца ўласнабеларускімі тэрмінамі і калькамі з рускай мовы (дзеліва – дзялімае, астача – астатак, блокавы – блочны, функцыйны - функцыянальны).

2.4. Лексікаграфія

 

Лексікаграфія вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў.

 

энцыклапедычныя
тлумачальныя частотныя гістарычныя арфаграфічныя дыялектныя фразеалагічныя тэрміналагічныя слоўнікі эпітэтаў слоўнікі сінонімаў слоўнікі антонімаў марфемныя словаўтваральныя
аднамоўныя
двухмоўныя (перакладныя)
шматмоўныя (перакладныя)
універсальныя
галіновыя
біяграфічныя
Слоўнікі
лінгвістычныя
Класіфікацыя слоўнікаў

 

 

Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, абазнача- ныя гэтымі словамі; яны ў сціслай форме апісваюць сусвет, даюць навуко- выя веды пра з’явы, падзеі, прадметы, звесткі пра гістарычных асоб, вядо- мых дзеячаў навукі і культуры і інш:

а) універсальныя слоўнікі прадстаўляюць сістэму па ўсіх галінах ведаў. Самы вялікі – «Беларуская Энцыклапедыя» ў 18 тамах;

б) галіновыя – па адной якой-небудзь галіне ведаў: «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» ў 5 тамах (1983-1986 гг.), «Этнаграфія Беларусі» (1980, 1989 гг.);

в) біяграфічныя прысвечаны апісанню звестак з жыцця і дзейнасці вядомых асоб: «Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік» (1986 г.), «Францыск Скарына і яго час» (1988 г.).

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы (іх значэнне, ужыванне, паходжанне, марфемную будову, вымаўленне, напісанне і г.д.):

а) тлумачальныя (нарматыўныя слоўнікі мовы пісьменніка, дыялектныя, гістарычныя) абавязкова даюць сэнсавую характарыстыку слоў: «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (1996 г.), «Слоўнік мовы Янкі Купалы» і г.д. Сюды трэба аднесці і «Слоўнік іншамоўных слоў» А.М. Булыкі (1999 г.) у 2 тамах;

б) этымалагічныя раскрываюць паходжанне слоў. З 1978 г. ідзе выданне такога слоўніка;

в) арфаграфічныя даюць правільнае, замацаванае нормамі арфаграфіі напісанне слоў і іх формаў: «Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы (новыя правілы беларускага правапісу)» І.Л.Капылова, Т.М.Маркулінай (2010 г.); «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы» М.П. Лобана, М.Р. Судніка (1990 г.); «Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» пад рэд. М.Б. Бірылы (1987 г.) і інш.;

г) фразеалагічныя растлумачваюць значэнні ўстойлівых словазлучэн- няў, ілюструюць іх прыкладамі, даюць стылістычную характарыстыку, звесткі пра паходжанне: «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» ў 2-х тамах І.Я. Лепешава (1993 г.), «Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі» Е.С. Мяцельскай, Я.М. Камароўскага (1972 г.), «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» І.Я. Лепешава (1981 г., 1993 г.);

Ёсць і двухмоўныя фразеалагічныя слоўнікі: «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем» 3. Санько (1991 г.).

д) марфемныя слоўнікі даюць падзел слоў на марфемы: «Марфемны слоўнік беларускай мовы» А.М. Бардовіча, Л.М. Шакуна (1989 г.);

е) слоўнік сінонімаў прадстаўляе сінанімічную лексіку: М.К. Клышка «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» (1993 г.);

ж) слоўнік эпітэтаў сістэматызуе і апісвае вобразныя азначэнні: Н.В. Гаўрош «Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы» (1998 г.);

з) «Слоўнік паронімаў беларускай мовы» С.М. Грабчыкава (1994 г.) дае тлумачэнне прыкладна 3300 слоў, блізкіх па гучанні, але розных павод- ле значэння.

 

ЛІТАРАТУРА

 

1. Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч М.М. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. - Мн.:БДПУ, 2004 - 207 с.

2. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне. - Мн.: Наву- ка і тэхніка, 1987. - 240 с.

3. Беларуская мова: У 2 ч.: Ч 1: Падруч. для навучэнцаў педвучы- лішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай. - 3-е выд., перапрац. і дап. - Мн.: Выш. шк., 1998 - 330 с.

4. Булыка А.М. Моўная сітуацыя ў БССР. Беларуская лінгвістыка, выпуск № 36, - Мн., 1989-С. 3-10.

5. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. - Мн.: Народная асвета, 1993. - 398 с.

6. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 1: А-Л - Мн.: БелЭН, 1999. - 736 с.

7. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 2: М-Я - Мн.: БелЭН, 1999. - 736 с.

8. ГОСТ 16487083. Делопроизводство и архивное дело. Термины и определения. М. 1987.

9. Давыдова Э.Н. Делопроизводство: Учебно-практическое руковод- ство / Э.Н. Давыдова, А.Е. Рыбаков. - 6-е изд., стереотип. - Мн., ТетраСистемс, 2002, - 288 с.

10.Доклады Белорусского государственного университета информа- тики и радиоэлектроники: Электроника, материалы, технологии, инфор- матика, экономика и управление. - Мн., 2005. - № 4, - 100 с.

11.Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. - Мн.: Беларусь, 1994. - 160 с.

3. Матэрыялы для выкарыстання ў працэсе навучання

 

3.1. Матэрыялы да семінара-практыкума «Дыферэнцыяцыя лексікі беларускай мовы. Характарыстыка лексіка-семантычных груп»

Пытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку:

 

1. Чым адрозніваюцца граматычнае і лексічнае значэнне слова?

2. Назавіце тыпы лексічных значэнняў.

3. Як фарміруюцца паняцці? Ці могуць лексічныя значэнні супадаць з паняццямі? Не супадаць з імі?

4. Якія значэнні ўзніклі раней – канкрэтныя ці абстрактныя? Чаму?

5. Якія значэнні звязаны з лагічным адлюстраваннем рэчаіснасці, з эмацыянальна-эстэтычным?

6. Чаму аднаму і таму ж значэнню слова людзі даюць розныя тлумачэнні?

7. Дзе фіксуюцца лексічныя значэнні слоў?

8. Ці ўсе словы могуць развіваць пераносныя значэнні? Ад чаго гэта залежыць?

9. Ці могуць метафарычныя значэнні з часам губляць сваю вобразнасць? Прывядзіце прыклады.

10. Якія пераносныя значэнні выступаюць як тропы?

11. Якія амонімы з’яўляюцца прадметам вывучэння лексікалогіі?

12. Як размяжоўваюцца ў тлумачальных слоўніках амонімы і мнагазначныя словы?

13. Якія тыпы амонімаў існуюць у мове?

14. Чым адрозніваюцца паронімы і лексічныя амонімы?

15. Якімі фактарамі падтрымліваецца існаванне паронімаў у мове?

16. Як сінанімія звязана з мнагазначнасцю?

17. Ці могуць быць сінонімамі словы розных часцін мовы?

18. У чым вартасць сінонімаў для гаворачай асобы? для мастака слова?

19. Чым растлумачыць наяўнасць некалькіх антонімаў да аднаго слова?

20. Чаму больш за ўсё антонімаў у якасных прыметнікаў і адпаведных прыслоўяў?

 

 

Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 140 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Дайце азначэнне. 5 страница| Пад кантролем выкладчыка

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.016 сек.)