Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пад кантролем выкладчыка

Дайце азначэнне. 1 страница | Дайце азначэнне. 2 страница | Дайце азначэнне. 3 страница | Дайце азначэнне. 4 страница | Дайце азначэнне. 5 страница | Дайце азначэнне. 6 страница | Пад кантролем выкладчыка | Пад кантролем выкладчыка | Вызначце, з якой мовы запазычаны словы. | БЕЛАРУСКАЯ МОВА НА ПАЧАТКУ XXI ст. |


Читайте также:
  1. Пад кантролем выкладчыка
  2. Пад кантролем выкладчыка
  3. Пад кантролем выкладчыка
  4. Пад кантролем выкладчыка
  5. Пад кантролем выкладчыка 1 страница
  6. Пад кантролем выкладчыка 2 страница

 

1. Чым аб’яднаны прыведзеныя тэрміны розных галін навукі ў адну групу?

Анамасіялогія, анестэзіялогія, арніталогія, археалогія, артралогія, арэалогія, астралогія, бактэрыялогія, бальнеалогія, біялогія, заалогія, лексікалогія, марфалогія, філалогія, фізіялогія, фразеалогія, псіхалогія.

2. Перакладзіце з рускай мовы на беларускую наступныя тэрмі- ны і параўнайце свой пераклад з дадзеным у даведцы. Зрабіце свае вы- вады аб словаўтварэнні тэрмінаў.

Возместить, взаиморасчёт, задолженность, заёмщик, истечение срока, наращенные проценты, оборот, обязательство, ордер расходный, платёж, сделка, счётчик (личность).

Для даведак: сплаціць, узаемаразрахунак, запазычанасць, заёмнік, сход тэрміну, нарослыя працэнты, зварот, абавязанасць, ордэр выдатковы, выплата, угода, рахаўнік.

3. Растлумачце словы-тэрміны і падбярыце да іх адпаведнікі з рускай мовы.

Акцыз, дэфіцыт, кансорцыум, субвенцыя, эмісія, аўтэнтычны тэкст, біпатрыды, апатрыды, адралогія, аўтаркія, дэфляцыя.

4. Вызначце, з якога прафесіянальнага асяроддзя прыйшлі ў лі- таратурную мову наступныя словы. Якім было іх першапачатковае значэнне (у дужках падаецца пераноснае)?

Страчыць (хутка, паспешліва пісаць), знітаваць (звязаць, з’яднаць), спудлаваць (зрабіць промах, схібіць), шліфаваць (удасканальваць, паляпшаць), загартаваць (зрабіць стойкім, вынослівым), прышчапіць (дамагчыся засваення якой-небудзь думкі, пачуцця, навыкаў), зацкаваць (замучыць нападкамі, паклёпамі), пасаваць (прызнаваць сябе бяссільным перад чым-небудзь), вытравіць (знішчыць, выкараніць).

5. Да прыведзеных тэрмінаў розных галін навукі падбярыце ан- танімічныя.

Знешні гандаль, дапаможны цэх, ускосныя выдаткі, закончанае трыванне, монасемія, адзіночны лік, горны рэльеф, вадкае паліва, ласось высакародны, пазітыўны, палярная ноч, буйналістасць, пункт замярзання, выпускны клапан, апагей, баланс, мантаж.

Для даведак: асноўны цэх, прамыя выдаткі, унутраны гандаль, множны лік, полісемія, незакончанае трыванне, раўнінны рэльеф, ласось звычайны, цвёрдае паліва, драбналістасць, негатыўны, палярны дзень, перыгей, дэкампрэсар, дэмантаж, дэбаланс.

6. Выпішыце тэрміны і выдзеліце іх прыкметы. Да якіх тэрміна- сістэм яны адносяцца.

Згодна з народнай мудрасцю ад суда патрабуецца, каб ён быў скорым, справядлівым, міласцівым, даступным кожнаму, чые правы парушаны, і танным. Копны суд адпавядаў гэтым патрабаванням, ён быў самым скорым і пачынаў дзейнічаць па крымінальных справах неадкладна, а па грамадзянскіх таксама хутка, як толькі была магчымасць сабраць капу. Копны суд адрозніваўся ад дзяржаўнага суда, дзе справы ляжалі гадамі. Напрыклад, у арт. 14 раздз. 1 Статута 1529 г. гаварылася, што вялікі князь Жыгімонт Казіміравіч абяцае разгледзець справы, што былі пачатыя пры яго бацьку, а гэта значыць, самае малае 37 гадоў таму. Звыш аднаго года маглі праляжаць справы і ў Галоўным трыбунале, бо ў Менску і Навагрудку гэты суд разглядаў справы папераменна праз год. Некалькі месяцаў магло спатрэбіцца, каб справу разгледзеў павятовы земскі суд, які збіраўся на свае сесіі толькі тры разы ў год: у студзені, чэрвені і кастрычніку. Кожная сесія працягвалася не больш чым 3-4 тыдні, а іск або абвінавачванне павінны былі падавацца ў земскі суд за месяц да пачатку судовай сесіі.

Кожны суд, як правіла, адпавядаў патрабаванню справядлівасці, бо згодна з копным правам усе ўдзельнікі копнага судаводства разглядаліся як раўнапраўныя суб’екты, копнае права не прызнавала саслоўнага падзелу грамадства. Шляхціч і просты селянін лічыліся на капе раўнапраўнымі. Але калі капа абвінавачвала шляхціца, то ён, спасылаючыся на заканадаўства, заяўляў, што капа не мае права яго судзіць, і таму няхай абвінаваўца звяртаецца ў земскі суд. Але калі трэба было правесці следства, то і паны і шляхта звярталіся ў копны суд.

Справядлівасць копнага рашэння засноўвалася на тым, што яно выносілася не на аснове феадальнага заканадаўства, якое стварала розныя льготы саслоўям і асобным групам грамадзян, а на аснове народнай самасвядомасці копных мужоў (Я. Юхо).

7. Вызначце групы варыянтных тэрмінаў паводле прыкметы: 1) фанетычныя; 2) суфіксальныя; 3) прыставачныя; 4) будова розная.

Вяпрук – вепр, каня – канюк, кашамір – кашмір, абсыпанне – асы- панне, селькор – сельскі карэспандэнт, выканаўца – выканавец, эўфарыя – эйфарыя, выпіска – выпіс, крыптаграфічны дакумент – крыптаграма, нас- турка – настурцыя, просьбіт – прасіцель, прафсаюзны камітэт – прафкам, губчаты – губкавы, барвенак – барвінак, абразанне – абрэзка, пайка – паян- не, трубчасты – трубкаваты, стромкасць – строма, прамыўка – прамыванне, пруткі – пругкі, намінальная цана – намінал, лобі – лабізм, інвестар – інвес- тытар.

8. З прапанаваных тэрмінаў выпішыце беларускія, што бытавалі спрадвеку.

Скрабнік, аўдытар, выдаткі, аўкцыён, даведка, маёмасць, баніфіка- цыя, бартэр, завяшчанне, найміт, брокер, спадчына, спадчыннік, клірынг, маркетынг, спажывецкая вартасць, асабовы склад, менеджмент, ноу-хау, растратнік, рэфакцыя, сертыфікат, пазычковец, дапушчальны прыбытак, талака, холдзінг.

9. Перакладзіце тэкст з рускай мовы на беларускую. Выдзеліце тэрміны і параўнайце іх з адпаведнымі ў рускай. Вашы вывады і назі- ранні над вымаўленнем і правапісам.


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 74 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пад кантролем выкладчыка| Массовые репрессии на территории Беларуси

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)