Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР

Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя | Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя | Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя | Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці | Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Рэвалюцыі 1905 і 1917 гг. | Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь | Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні | Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і ЛітБел | БССР у гады новай эканамічнай палітыкі | Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі |


Читайте также:
  1. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.
  2. Аднаўленне эканамічнай сістэмы.
  3. Сельская гаспадарка. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
  4. Усталяванне палітычнай рэакцыі. Барацьба "заходнерускіх" і польскіхнацыяналістычных груповак з беларускімнацыянальным рухам. Увядзенне земстваў
  5. Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму ў БССР.

Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х –
30-я гг. ХХ стагоддзя былі звязаны са спыненнем новай эканамічнай палітыкі і беларусізацыі, разгортваннем палітычных рэпрэсій і абвінавачванняў. У гэты перыяд палітычныя змены спалучаліся з правядзеннем індустрыялізацыі, калектывізацыі, «культурнай рэвалюцыі». На той момант СССР з’яўляўся адзінай сацыялістычнай краінай у свеце, што абумовіла імкненні яго кіраўніцтва цэнтралізаваць уладу і паскораным чынам ажыццявіць усе змены, каб захаваць сацыялістычны лад пры апоры на ўласныя сілы.

У 1924 годзе памёр першы кіраўнік Савецкай дзяржавы У. Ленін і пасля ўнутрыпартыйнай барацьбы да ўлады ў партыі і грамадстве прыйшоў І. Сталін. З яго прыходам да ўлады звязана ўсталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання, у рамкай якой дзяржава ажыццяўляла поўны (татальны) кантроль за ўсімі сферамі жыцця грамадства.

Паступова камуністычная партыя страціла рысы грамадскай арганізацыі і стала своеасаблівай часткай дзяржаўных структур: партыйныя мерапрыемствы фінансіраваліся з дзяржаўнага бюджэту, пастановы партыйных органаў былі абавязковыя для ўсіх дзяржаўных устаноў, а камуністычная ідэалогія (сістэма поглядаў, пры якой абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве новага сацыялістычнага ладу, звязаны з тэорыяй аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму) стала афіцыйнай. Барацьбой з іншадумствам, да якога далучалі любую нязгоду з афіцыйна вызначаным кірункам грамадскага развіцця, займаліся спецслужбы.

Пачынаючы з 20-х гадоў, як у цэлым па СССР, так і ў Беларусі сфарміраваўся своеасаблівы рэпрэсіўны механізм, які ўключаў у сябе як заканадаўчую базу, так і сістэму судовых і пазасудовых органаў і выпраўленча-працоўных лагераў (ГУЛАГ). З 1929 года "справы" класавых ворагаў сталі разглядваць так званыя "тройкі" (першы сакратар райкама, старшыня райвыканкама і начальнік мясцовага аддзялення ГПУ). Справы разглядаліся без пракурора і адваката. Абскарджанне прысудаў і памілаванне не дапушчаліся. Прысуд да вышэйшай меры пакарання выконваўся без прамаруджвання.

Ужо ў першай палове 30-х гадоў прайшло фактычнае адзяржаўленне грамадскіх арганізацый. Дазваляліся толькі тыя, якія ў сваіх статутах прадугледжвалі дапамогу дзяржаве ў усталяванні сацыялізму. Кіраўнікі буйных арганізацый падбіраліся партыйнымі органамі, уваходзілі ў партыйна-дзяржаўны наменклатурны спіс. Уніфікацыя грамадскіх арганізацый у БССР праходзіла адначасова з астатнімі рэспублікамі СССР (напрыклад, у 1932 годзе быў створаны Саюз пісьменнікаў БССР, падпарадкаваны дзяржаве). Важнае значэнне ў грамадска-палітычным жыцці надавалася прафсаюзным арганізацыям. У лістападзе 1940 года у склад прафсаюзаў уваходзіла амаль 650 тыс. чалавек. Адбываўся рост камсамольскіх арганізацый у гарадах і вёсках (к пачатку 1941 года ў БССР налічвалася 263 тысячы камсамольцаў).

Грамадзяне БССР не мелі права свабодна мяняць месца свайго жыхарства (у 1932 годзе была ўведзеная прапіска). Выезд за межы СССР, часткай якога з’яўлялася Беларусь, для большасці грамадзян да пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя фактычна забараняўся.

У СССР і БССР у гэтыя гады ўсталяваўся «культ асобы», панаваў прынцып падначалення цэнтральнай уладзе. Органы ўлады дзейнічалі толькі адміністрацыйна-каманднымі метадамі кіравання У гэты час пачалося ўзвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага ўплыву на ход гістарычных падзей. У гэтых умовах Саветы, грамадскія арганізацыі, нізавыя органы самой партыі страчвалі сваё значэнне. У той жа час павялічылася роля Народнага камісарыята ўнутраных спраў, які стаў выкарыстоўвацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя процістаяла ці не супадала з афіцыйнай.

Партыйная і савецкая эліта ў гады кіравання Сталіна перыядычна змянялася, час ад часу адбываліся, напрыклад, партыйныя “чысткі”: пасля правядзення такой “чысткі” на працягу 1933 года колькасць камуністаў у КПБ(б) скарацілася з 65034 чалавек да 37909 чалавек. Падчас абмену і праверкі партдакументаў у 1935 – 1936 гадах з партыі было выключана каля паловы яе складу. Партыйныя чысткі і змены ў апараце партыі абумовілі, у тым ліку, не вельмі высокі адукацыйны узровень партыйнай эліты, больш 70% сакратароў гаркамаў і райкамаў партыі ў канцы 30-х – пачатку 40-х гг. ХХ стагоддзя мелі толькі пачатковую адукацыю, што таксама садзейнічала ўсталяванню культу адной асобы.

Амаль з першых месяцаў існавання савецкай дзяржавы пачаліся рэпрэсіі. У 1917 – 1921 гадах яны былі накіраваныя галоўным чынам супраць «класавых ворагаў», якія вызначаліся паводле сацыяльнага стану ці партыйнай прыналежнасці. У 30-я гады ХХ стагоддзя накіраванасць рэпрэсій некалькі змянілася, яны закранулі, у тым ліку, і эліту новага грамадства. Пікам рэпрэсій стаў 1937 год. У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікалам, А. Чарвяковым, М. Галадзедам, у выніку пачаліся шматлікія арышты.

У канцы 30-х гг. пачалася "чыстка" і сярод супрацоўнікаў АДПУ – НКУС. У 1939 годзе быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання шэраг супрацоўнікоў Наркамата ўнутраных спраў БССР, у тым ліку пяць старшынь ОДПУ – НКУС Беларусі, у тым ліку Б. Берман, А. Наседкін, некаторыя іх намеснікі.

На духоўным развіцці беларусаў негатыўна адбіўся жорсткі дзяржаўна-партыйны кантроль за дзейнасцю творчай інтэлігенцыі. У БССР рэпрэсіі закранулі і частку дзеячаў навукі і культуры, якіх з канца 20-х гадоў сталі абвінавачваць у нацыянал-дэмакратызме. Толькі па справе "Саюза вызвалення Беларусі" у 1930 годзе было арыштавана 108 чалавек, у тым ліку В. Ластоўскі, Дз. Прышчэпаў, А. Смоліч, М. Гарэцкі і інш. У 1930 годзе зрабіў спробу самагубства Янка Купала, які ў перадсмяротным лісце адзначыў, што «лепш смерць фізічная, чым палітычная». У 1933 годзе ў БССР была "выкрыта" яшчэ адна нацдэмаўская арганізацыя – "Беларускі нацыянальны цэнтр".затым – “Працоўная сялянская партыя” – беларускі філіял (арыштавана 59 чалавек), – Прампартыя – беларускі філіял (30 чалавек), – саюзнае бюро РСДРП – меньшавікоў (30 чалавек), – “Партыя вызвалення сялян” (110 чалавек) і інш.

Былі рэпрэсіраваны 826 чалавек, якія пражывалі на тэрыторыі БССР і праходзілі па спісу ўдзельнікаў беларускага нацыянальнага руху 1917 – 1924 гг. Больш паловы свайго складу ў 30-я гады пазбавіўся ў выніку рэпрэсій Саюз пісьменнікаў Беларусі. У гэты перыяд былі рэпрэсіраваны 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў Акадэміі Навук БССР. У 1937 – 1938 гадах праводзілася масавая акцыя «па выкрыцці» польскіх, нямецкіх і латышскіх «шпіёнаў». Было арыштавана каля 23,5 тысяч чалавек, больш як 21 тысяча з іх расстраляна. Рэпрэсіі 1938 года закранулі ўсе пласты грамадства, у тым ліку і арганізатараў гэтых рэпрэсій. На пачатак 2001 года ў Рэспубліцы Беларусь было рэабілітавана звыш 200 тыс. рэпрэсіраваных грамадзян).

У 1937 годзе была прынята Канстытуцыя БССР. У ёй быў замацаваны шэраг дэмакратычных правоў і свабод, у тым ліку права выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы ўлады. Канстытуцыя 1937 года вызначала вышэйшым органам улады Вярхоўны Савет. Але на самай справе ва ўмовах існавання аднапартыйнай палітычнай сістэмы быць выбраным у Вярхоўны і мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных маглі па падрыхтаваных спісах толькі члены камуністычнай партыі або беспартыйныя, якія падтрымлівалі палітыку адзінай існуючай партыі. У ходзе выбараў у Вярхоўны Савет СССР, якія адбыліся 12 снежня 1937 года, на выбарчыя ўчасткі ў БССР з’явіліся 97,4% выбаршчыкаў. Такі высокі працэнт удзельнікаў выбараў гаворыць аб магчымасці партыйных і дзяржаўных органаў мабілізаваць насельніцтва, для якога прыход на выбары з’яўляўся спосабам дэманстравання лаяльнасці да існуючага парадку.

У міжваенны перыяд СССР лідзіраваў сярод іншых краін па колькасці сацыяльных праграм і развіццю сферы сацыяльнага забеспячэння. Масавая падтрымка ўлады савецкімі грамадзянамі, з’яўленне культу асобы Сталіна былі звязаны з развіццём сацыяльнага забеспячэння, пэўным эканамічным ростам (у 1935 году была адмененая картачная сістэма), павялічэннем магчымасцяў для сацыяльнай мабільнасці (падчас сталінскай мадэрнізацыі шматлікія савецкія грамадзяне атрымалі магчымасць змяніць свой сацыяльны статус).

У рэспубліцы, як у СССР у цэлым, быў пабудаваны дзяржаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання іх працоўнага энтузіязму, а таксама жорсткай вытворчай дысцыпліны. Рэпрэсіі спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу і беспамылковасць палітыкі I. Сталіна.


 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 119 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР| Міжнародная сітуацыя напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны. Уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад СССР

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)