Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Метадычныя рэкамендацыі па вывучэнню дысцыпліны



Читайте также:
  1. Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны
  2. Змест дысцыпліны

 

У адпаведнасці з вучэбным планам студэнты дыстанцыйнай формы навучання ўсіх спецыяльнасцей вывучаюць курс “Гісторыя Беларусі”.

Кафедра гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі імкнецца ўзброіць студэнтаў глыбокімі ведамі гісторыі беларускага народа і на іх аснове сфарміраваць высакародныя патрыятычныя пачуцці, нацыянальную самасвядомасць, навучыць студэнтаў з навуковых, аб’ектыўных пазіцый рабіць аналіз гістарычных фактаў, падзей, з’яў і выхоўваць у іх павагу і любоў да сваей Айчыны, яе гісторыі.

Вучэбным планам па даннаму курсу прадугледжана вывучэнне тэарэтычных пытанняў, выкананне кантрольнай работы. Вывучэнне курса завяршаецца здачай экзамена. Да здачы экзамена сдутэнты дапускаюцца толькі пры умове выкананай і абароненай кантрольнай работы.

Рэкамендуецца вывучаць курс “Гісторыя Беларусі” у адпаведнасці з рабочай праграмай і на аснове вучэбнай праграмы. Спачатку неабходна азнаеміцца са зместам курса, потым вывучыць рэкамендаваную літаратуру. Трэба звяртаць увагу на пытанні, вызначаныя ў праграме, вывучыць гістарычны матэрыял па прыведзеных раздзелах, тэмах і пытаннях, адказаць на пытанні і выканаць заданні, праверыць свае веды на тэстах.

У сувязі з тым, што матэрыял выкладаецца ў храналагічнай паслядоўнасці, рэкамендуецца гэтак жа вывучаць даную дысцыпліну, прытрымлівацца даннай логікі.

Змест курса ўключае найбольш цікавыя спрэчныя пытанні, якія выклікаюць супрацьлеглыя меркаванні, а таксама розныя падыходы і канцэпцыі. Тэматыка кантрольных работ, пытанні для падрыхотоўкі да экзамену складзены такім чынам, каб ахапіць усю праграму курса, высвятліць найбольш складаныя пытанні, звярнуць на іх увагу студэнтаў. Студэнт мае магчымасць глыбока, творча і аб’ектыўна, з навуковых пазіцый вывучыць гісторыю Беларусі.

 

 



Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 121 | Нарушение авторских прав






mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)