Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Уводзіны

У кожнага народа спрадвеку вёўся свой каляндар, у якім з пакалення ў пакаленне перадаваліся мудрасць, веды, вопыт жыццёвых назіранняў. Мелі такі каляндар і беларусы. Багацейшы духоўны свет нашых продкаў, іх надзвычайны талент, яскравая фантазія, гумар адбіліся ў абрадах і хвычаях, гульнях і песнях, прыкметах і павер’ях, якімі перасыпаны ледзь не кожны дзень гадавога кола. Абапіраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, беларускі працаўнік трымаў ў памяці шматлікія абрады і забароны, выказаныя вобразным трапным словам. Ён добра ведаў, калі можна брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, каб не нашкодзіць сабе і блізкім.

Каляндар ахоплівае дзень за днём увесь год, змяшчае ў сабе шматлікія абрады, звычаі, прыкметы, павер’і, прыказкі, праз якія глыбока раскрываецца ўнутраны свет працоўнага чалавека, яго штодзённыя клопаты і спробы разгадаць таямніцы навакольнай прыроды. Шматвяковы вопыт, назапашаны многімі пакаленнямі папярэднікаў, быў для земляроба азбукай і граматыкай усяго яго жыцця. Перададзены ў спадчыну, ён дапамагаў арыентавацца ў з’явах прыроды, ад якіх нярэдка залежыў ураджай-крыніца існавання селяніна, усёй яго сям’і. У працэс гістарычнага развіцця, дзякуючы пільнаму ўгляданню ў навакольны свет і асэнсаванню безлічных яго форм, чалавецтва вучылася разумець мову прыроды, кіравацца яе падказкамі ў сваіх будзённых справах.

Асобныя дні года і нават цэлыя перыяды ўспрымаліся селянінам як своеасаблівы паказчык для прыняцця тых ці іншых мер у гаспадарчых справах. Многія з гэтых дзён акружаліся магічнай таямнічасцю, шэрагам патрабаванняў, парушэнне якіх, ва ўяўленні сялян, магло прынесці шмат шкоды. Таму так трывала ўрасталі ў свядомасць людзей карэнні розных прыкмет, вераванняў і прымхаў. Вядома, сёння звесткі, пачэрпнутыя з народнага каляндара, мала кім бяруцца як непахісныя правілы, рэкамендацыі. І гэта натуральна, бо на нашых вачах рэзка мяняецца клімат, значна пагоршала апошнім часам экалагічная абстаноўка на ўсёй планеце. І Беларусь не стала тут выключэннем, а хутчэй, наадварот, увабрала, як ні адзін іншы край, сумныя вынікі цывілізацыі. Аднак народны каляндар і цяпер не страціў сваёй каштоўнасці і працягвае выклікаць інтарэс у сучаснікаў як своеасаблівы помнік вуснай творчасці беларускага народа.

Кожны дзень года ў хрысціянскіх каляндарах (як праваслаўным, так і каталіцкім), быў запоўнены імёеамі святых, прарокаў, апосталаў, пакутнікаў. Не ўсе яны, зразумела адзначаліся ў будзённым жыцці роўнай увагаю. Адны даты праходзілі зусім непрыкметна; з другімі звязаны паасобныя павер’і, парады выконваць ці, наадварот, не выконваць тую ці ішую працу; трэція шанаваліся як вялікія святы і былі акружаны абавязковымі ўрачыстымі абрадамі.

Беларускі народны каляндар раскрывае перад намі складаны светапогляд беларускага селяніна, яго глыбокае веданне прыроды і любоў да яе, цягавітасць да працы, дэманструе багатыя творчыя здольнасці, невычэрпную фантазію, палёт дапытлівай думкі.

 

Наша падарожжа мы пачынаем з 10 кастрычніка 2010 года. Назіранне за надвор’ем- гэта вельмі цяжкая і клапатлівая праца. Трэба быць вельмі назіральным, уважлівым, прыслухоўвацца да кожнага “гоману” прыроды, стаць яе часцінкаю. Пасля таго, як сувязь паміж вамі стане вельмі моцнай, у вас атрымаецца зразумець тое, што вам кажа прырода. Поспехаў вам у вашых дальнейшых назіраннях!

Мэта працы: Навучыцца назіраць за надвор’ем. Паспрабаваць прадказаць надвор’е.

Задачы працы:

1) Прадказаць надвор’е на кароткі прамежак часу (у нашым выпадку дзень), на вялікі(месяц, сезон).

2)Выявіць. Ці спраўджваюцца народныя прыкметы.


Дата добавления: 2015-10-16; просмотров: 153 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Анекдоты про сауну и баню. www.venikivbane.ru – узнай больше о бане!| Классические

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.015 сек.)