Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Максім Адамавіч Багдановіч

Максі́м Ада́мавіч Багдано́віч (27 лістапада (9 снежня) 1891, Мінск — 12 мая (25 мая) 1917), беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык.

Нарадзіўся ў сям'і педагога і навукоўца Адама Ягоравіча Багдановіча і Марыі Апанасаўны Мякоты ў Мінску. У 1892 годзе сям'я перабралася ў Гродна, дзе паэт і правеў раннія дзіцячыя гады. Там памерла ад сухотаў маці паэта.

У 1896 годзе Адам Багдановіч з дзецьмі пераехаў у Ніжні Ноўгарад. Ужо тады Максім спрабуе пісаць вершы на беларускай мове. У 1902 годзе ён паступіў у гімназію. Падчас рэвалюцыі 1905 году прымае ўдзел у бунтах, ладжаных гімназістамі. У 1906 годзе хросная маці Максіма (В. Сёмава) выпісвае для яго часопiс «Наша Доля», а потым і «Нашу Ніву». У канцы года Багдановіч дасылае беларускія кнігі і газеты ў Ніжагародскую турму рэвалюцыянеру беларускага паходжання Сцяпану Зенчанку. З 1907 году ў «Нашай Ніве» пачынаюць з'яўляцца творы Багдановіча.

У чэрвені 1908 году Багдановічы зноўку пераяжджаюць — гэтым разам у Яраслаўль. У 1909 годзе Максім захворвае на сухоты. Скончыўшы ў 1911 годзе гімназію, наведвае радзіму, знаёміцца з Вацлавам Ластоўскім, братамі Луцкевічамі ды іншымі дзеячамі беларускага Адраджэння. У тым жа годзе паступіў у Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. Падчас вучобы супрацоўнічае ў яраслаўскай газеце «Голос»; шмат піша, друкуецца ў розных расійскіх і беларускіх выданнях, набывае вядомасць.

Улетку 1916 году, скончыўшы ліцэй, Максім Багдановіч вярнуўся ў Мінск, дзе жыў на кватэры Змітрака Бядулі. Хоць ён быў ужо цяжка хворы, але ўладкаваўся на працу сакратаром ў губернскай харчовай камісіі, шмат працаваў, а ўвесь вольны час аддаваў літаратурнай творчасці. У лютым 1917 году сябры паэта сабралі грошы, каб ён мог ехаць у Крым лячыцца ад сухотаў. Лячэнне не дапамагло, і ў тым жа годзе у Ялце Максім Багдановіч памер. Пахаваны там жа, на Новых гарадскіх могілках; у 1924 годзе на яго магіле быў усталяваны помнік з чатырма радкамі з верша паэта «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»

Архіў рукапісаў паэта захоўваўся ў яго бацькі, але падчас штурму Яраслаўля ў 1918 годзе пацярпеў ад пажару: хоць Адам Багдановіч здолеў уратаваць рукапісы ад поўнага знішчэння, частка іх значна абгарэла. У 1991—1995 гадах выдадзены поўны збор твораў паэта ў трох тамах. Працуюць музеі Багдановіча ў Мінску (адкрыты 8.12.1991), Гродна, Яраслаўлі; імя паэта носяць вуліцы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі і Ялце, школы і бібліятэкі ў розных беларускіх гарадах. Яму прысвечаны опера «Зорка Венера» (Юры Семяняка — Алесь Бачыла) і поп-опера «Максім» (Ігар Палівода — Л. Пранчанка). У 1991 годзе імя Максіма Багдановіча ўнесена ў каляндарны спіс ЮНЭСКА.

Багдановіч дэбютуе як пісьменнік у 1907 годзе — газэта «Наша Ніва» друкуе ягонае апавяданне «Музыка». У пачатку 1914 года ў Вільні ў друкарні Марціна Кухты выйшаў ягоны паэтычны прыжыццевы зборнік вершаў «Вянок» (на тытуле кнігі стаіць 1913 год, але ў тым годзе яе выдаць не паспелі).

Асноўны кірунак творчасці — патрыятычнае служэнне сацыяльнаму і нацыянальнаму вызваленню беларускага народа, сцвярджэнне ідэй роўнасці і братэрства, барацьба за гуманістычныя ідэалы. Не прымаючы тагачаснай рэчаіснасці, уціску чалавека-працаўніка, Багдановіч проціпастаўляў ім агульначалавечыя духоўныя пачаткі прыгожага і добрага. У паэзіі Багдановіча моцна гучалі ідэі нацыянальна-вызваленчай барацьбы супраць царскай імперыі як турмы народаў, супраць вялікадзяржаўнага шавінізм.

Аўтар паэм «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык» (1914), «Максім і Магдалена» (1915), «Страцім-лебедзь» (1916). Стварыў шмат выдатных узораў грамадзянскай, пейзажнай, філасофскай лірыкі; напісаў шмат вершаў прысвечаных Ане Какуевай (яраслаўскай знаёмай паэта, у якую ён быў закаханы); пісаў і друкаваўся як на беларускай, так і на рускай мове. Багдановіч упершыню ў беларускай літаратуры ўжыў формы санету, трыялету, рандо і іншыя класічныя вершаваныя формы, верлібр. Выступаў у прэсе як публіцыст, друкаваў шматлікія крытычныя артыкулы і літаратурныя агляды. Пераклаў на беларускую мову вершы Поля Верлена, Эміля Верхарна, Генрыха Гейнэ, Аляксандра Пушкіна, Авідзія, Гарацыя і іншых замежных паэтаў, на рускую — творы Янкі Купалы, Тараса Шаўчэнкі, Івана Франко. На паэзію Багдановіча паўплывалі творы французскіх сімвалістаў, рускіх акмеістаў, аднак ён імкнуўся да стварэння ўласна-беларускай паэзіі, арганічнага зліцця беларускіх ды іншаземных традыцый, заклікаў у сваіх артыкулах «трымацца народнай песні, як сляпы трымаецца плота».


Дата добавления: 2015-10-16; просмотров: 171 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Вильгельм Гауф | Гарриет Бичер-Стоу | Марк Твен | Джоэль Чандлер Харрис | Carlo Collodi | Джанни Родари | Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч | Павлюк Багрим | Янка Лучына | Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Бібліяграфія| Алесь Якімовіч

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)