Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Янка Лучына

Янка ЛУЧЫ́НА, сапр.: Іван Люцыянавіч НЕСЛУХОЎСКІ (18 ліпеня 1851, Мінск — 28 ліпеня 1897, Мінск) — беларускі паэт.

Паходзіў са шляхецкага роду Лучыўка-Неслухоўскіх. Вучыўся на матэматычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта (1870-71). Скончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут (1877). У 1877-79 працаваў у Тыфлісе ў чыгуначных майстэрнях. Хвароба ў канцы 1870-х — пачатку 1880-х прымусіла вярнуцца ў Мінск. Працаваў тут у тэхнічным бюро Лібава-Роменскай чыгункі.

Дэбютаваў у 1-ым нумары газеты «Минский листок» (1886) вершам «Не ради славы иль расчёта», які выяўляў пазіцыю рэдакцыі новай газеты. Пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах. Выступаў у розных жанрах. Друкаваўся ў альманаху «Северо-Западный календарь», польскіх часопісах «Głos Polski», «Kłosy», «Kraj», «Prawda», «Życie» і іншых выданнях. Збіраў беларускі фальклор, быў карэспандэнтам П. Шэйна, падтрымліваў сувязі з М. Доўнар-Запольскім. Першыя беларускамоўныя вершы з'явіліся ў 1887 пад уражаннем выступлення ў Мінску ўкраінскіх артыстаў. Вершы «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова» і «Дабрадзею артысту Манько» былі падпісаны псеўданімам Янка Лучына.

Аўтар паэм «Паляўнічыя акварэлі з Палесся», «Віялета», «Гануся», «Андрэй». Тэматычна паэія Янкі Лучыны звязаная пераважна з жыццём беларускай вёскі. Ён па-мастацку асэнсаваў беларускую рэчаіснасць 1880-90-х г., сцвярджаў дэмакратычныя ідэалы. Працягваючы традыцыі У. Сыракомлі, паэт засяроджваў увагу на малюнках вясковага жыцця і на вобразе селяніна як галоўнага носьбіта беларускай нацыянальнай ментальнасці, развіваў узаемадзеянне рэалістычнага і рамантычнага пачаткаў у сваёй творчасці, закладваў асновы беларускай філасофскай лірыкі. Ён аўтар нарыса «3 крывавых дзён» (1889), напісанага паводле ўспамінаў удзельніка паўстання 1863-64 і прысвечанага ўзнаўленню эпізодаў, карцін вызвольнай барацьбы на Міншчыне і паходу паўстанцаў ад Мінска ў Ігуменскі павет пад кіраўнігггвам Б. Свентаржэцкага і С. Ляскоўскага. Збярогся яго драматычны абразок без назвы. Перакладаў з польскай мовы на беларускую (У. Сыракомля) і рускую (У. Сыракомля, А. Аснык), з рускай на польскую (І. Крылоў, М. Някрасаў, В. Чуміна-Міхайлава і інш.), з нямецкай (Г. Гейне), старажытна-грэчаскай (Гамер).



Дата добавления: 2015-10-16; просмотров: 315 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Рике с хохолком | Антуан Мари Жан-Батист Роже де Сент-Экзюпери | Братья Гримм | Вильгельм Гауф | Гарриет Бичер-Стоу | Марк Твен | Джоэль Чандлер Харрис | Carlo Collodi | Джанни Родари | Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Павлюк Багрим| Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)