Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Дзелавая гульня

4 гадзіны

Інавацыйная дзейнасць у бібліятэчным абслугоўванні накіравана на ўкараненне ноўшыств, якія дазваляюць найбольш эфектыўна рэалізаваць задачы дзейнасці бібліятэк ва ўмовах інфармацыйнага грамадства. Неабходна адзначыць, што інавацыі – гэта не толькі ўкараненне інфармацыйных тэхналогій, гэта комплексны працэс. Поспех яго залежыць ад адпаведнасці новаўвядзенняў рэсурснай базы бібліятэкі і прафесіяналізму супрацоўнікаў.

Традыцыі ў бібліятэчным абслугоўванні абумоўлены сацыяльнай місіяй бібліятэкі: захаваннем гстарычнай памяці народа, распаўсюджаннем асветы, гуманітарных ведаў фарміравання і развіцця духоўнасці. Пры гэтым сістэма абслугоўвання мае прыкметы развіцця як спосаба адаптайцыі да ўзаемадзеяння знешніх або ўнутраных фактараў.

Такім чынам, традыцыі і інавацыі ў бібліятэчным абслугоўванні з’яўляюцца ўзаемаабумоўленымі.

 

МЭТА: высвятленне ступені інавацыйнасці бібліятэчнага абслугоўвання.

 

ЗАДАЧЫ:

- фарміраванне навыкаў крытычнага асмыслення рэчаіснасці;

- фармірваанне сістэмнага падыходу да ацэнкі працэсаў бібліятэчнага абслугоўвання;

- развіццё навыкаў калектыўнай інтэлектуальнай дзейнасці; высвятленне і ацэнка ўзроўняў абслугоўвання ў ЦБС г.Мінска.

 

 

ХОД ГУЛЬНІ.

 

Варыянт І

Удзельнікі гульні паддзяляюцца на каманды. Кожная атрымлівае спецыяльную матрыцу для ацэнкі бібліятэчнага абслугоўвання.


 

 

Матрыца для ацэнкі

Параметра Ацэнка Сярэдні бал
         
             
Рэпертуар паслуг            
Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання            
Інфармацыйныя рэсурсы            
Вывучэнне чытачоў            
Формы і метады абслугоўвання Бібліяграфічнае забеспячэнне бібліяграфічнага абслугоўвання            
Нарміраванне інфармацый культуры карыстальнікаў            
Узаемадзеянне бібліятэкі са знешнім асяроддзем            
Метадычнае забеспячэнне бібліятэчнага абслугоўвання            
Прафесіянальнае сазнанне бібліятэкара            

Удзельнікі павінны ацаніць усе параметры па 10 -бальнай сістэме (10 балаў – самая высокая ацэнка). Чым вышэй ацэнка, тым адпаведна, вышэй інавацыйнасць працэсаў. Пасля таго, як кожны ўдзельнік каманды зробіць ранжыраванне параметраў, вылічваецца сярэдні бал. У залежнасці ад велічыні сярэдняга бала вызначаецца месца кожнага параметра.

Па велічыні сярэдняга бала ўсе параметры паддзяляюцца на ўзроўні.

Узроўні развіцця:

Нізкі ўзровень – 1- 4 балы

Сярэдні ўзровень - 5 – 8 балаў

Высокі ўзровень - 9 – 10 балаў.

 

Другі этап гульні заключаецца ў прапанове шляхоў актывізацыі работы па накірунках, аднесеных да трэцяга ўзроўня.

 

Трэці этап гульні – абмеркаванне ідэй. Падвядзенне вынікаў.

 

Варыянт ІІ.

Удзельнікі паддзяляюцца на 2 каманды. Кожная атрымлівае спецыяльныя матрыцы для ацэнкі інавацый.

 

Матрыца 1. Бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне (ідэал і рэальнасць).

 

Матрыца 2. Кадравы патэнцыял інавацый (ідэал і рэальнасць).

 

Параматры для ацэнкі.

Матрыца 1.

1. Метады вывучэння чытачоў.

2. Рэпертуар паслуг.

3. Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання.

4. Інфармацыйныя рэсурсы.

5. Выставачная дзейнасць.

6. Бібліяграфічнае забеспячэнне бібліятэчнага абслугоўвання.

7. Фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў.

8. Узаемадзеянне бібліятэкі са знешнім асяроддзем,

9. Метадычнае забеспячэнне бібліятэчнага абслугоўвання.

10. Рэкламна-выдавецкая дзейнасць.

11. Дасугавая дзейнасць.

12. Краязнаўчая дзейнасць.

13. Прафесіянальнае сазнанне бібліятэкараў.

 

Матрыца 2.

1. Узровень прафесіянальнай падрыхтоўкі.

2. Псіхалагічная гатоўнасць да інавацый.

3. Ініцыятыўнасць.

4. Гатоўнасць пашырэння сферы абавязкаў.

5. Гатоўнасць да павышэння кваліфікацыі.

6. Разуменне сэнса работы.

7. Стараннасць.

8. Эрудыцыя.

9. Творчы патэнцыял.

10. Уменне працаваць у камандзе.

11. Калектыўная адказнасць.

12. Працаздольнасць.

13. Інфармаванасць.


 

Удзельнікі выбіраюць 10 параметраў з прапанаваных для кожнай пары матрыц спіса.

Для матрыцы “Ідэал” удзельнікі ацэньваюць усе параметры па 10- бальнай сістэме (10 балаў – самася высокая ацэнка), затым вылічваецца сярэдні бал.

Для матрыцы “Рэальнасць” удзельнікі павінны ацаніць усе параметры па 5- бальнай сістэме, пасля чаго (падлічваецца сума балаў і вызначаецца месца кожнага параметра.

У камандах праводзіцца параўнанне параметраў у матрыцах “Ідэал” і “Рэальнасць” прапануюцца рашэнні.

У ходзе калектыўнай дыскусіі прапановы груп ацэніваюцца з пункту гледжання навізны ідэі, практычнай рэалізуемасці і эфектыўнасці

 

 


Тэма: Пераадоленне канфліктных сітуацый у бібліятэчным калектыве.

2 гадзіны

Мэта: 1. Знаёмства з разнастайнасцю канфліктных сітуацый.

2. Фарміраванне мадэлі вырашэння маральных канфліктаў.

 

 

Слова “канфлікт” у перакладзе з лацінскага азначае “стыкненне”. Пратычна кожны дзень бібліятэчныя менеджэры сутыкаюцца з канфліктнымі сітуацыямі, таму для іх важна веданне прыроды канфліктаў і методыкі іх вырашэння. Кіраўніку важна прадбачыць узнікненне канфлікту, ведаць, што або хто можа стаць яго прычынай, загядзя прадумаць меры па ўрэгуляванні. Тут можа дапамагчы метад “прайграванне” нештатных сітуацый або трэнінг па пераадоленні канфліктных сітуацый. Упор робіцца не на мадэляванне стэрыатыпных рашэнняў, а на выпрацоўку агульных падыходаў да рашэння праблемы. На даным заняцці навучэнцы павінны авалодаць методыкай вырашэння маральных канфліктаў, якія ўзнікаюць у працэсе дзейнасці бібліятэчнага калектыву.

Агульная мадэль падыходу да вырашэння маральнага канфлікту:

1. Даецца маральная ацэнка зместу канфлікта і яго прычын.

2. Вызначаюцца маральныя адносіны да канфлікту.

3. Даецца маральны выбар – як з годнасцю і разумна паступіць.

4. Распрацоўваецца тэхналогія пераадолення канфлікту або яго невіліравання.

5. Умела реалізуецца выбраная антыканфліктная тэхналогія.

 

Выкарыстоўваючы даную мадэль, навучэнцы вырашаюць прапанаваныя варыянты канфліктных сітуацый. Затым, індывідуальныя рашэнні публічна аргументуюцца і абмяркоўваюцца.

 

Варыянты магчымых канфліктных сітуацый:

1. Абедзены перапынак. Бібліятэкар увайшла ў кабінет кіраўніка і папрасіла дазволу пазваніць па тэлефоне. Вядзецца гутарка асабістага характару. Кіраўніку павінны тэрмінова патэлефанаваць па службовых справах. Але тэлефон заняты. Як бы Вы паступілі на месцы кіраўніка?

2. Да Вас звярнулася бібліятэкар з просьбай адпусціць яе сёння раней заканчэння працоўнага дня. Вы пытаецеся аб прычыне. Аказваецца яна шукае іншае месца працы. Яе адыход пазбаўляе бібліяграфічны аддзел патрэбнага і кваліфікаванага спецыяліста. Як бы Вы адказалі на просьбу?

3. Вы праводзіце нараду кіраўнікоў падраздзяленняў і заўважаеце, што тон размовы павышаецца, з’яўляецца ўзаемная рэзкасць у выказваннях. Што трэба зрабіць у такой сітуацыі?

4. Дырэктар бібліятэкі ідзе па калідору. Бачыць групу бібліятэкараў, якія пра нешта ажыўлённа размаўляюць. Вяртаючыся праз 10 хвілін, ён назірае тую ж карціну. Як бы Вы паводзілі сябе на месцы дырэктара?

5. Вы загадчык аддзела. На прыканцы працоўнага дня павінен пачацца сход на якім Вы выступаеце з дакладам. У гэты час Вы зноходзіцеся на нарадзе ў дырэктара. Нарада відавочна зацягнулася. Вы спазняецеся ў аддзел. Як трэба сябе паводзіць ў падобнай сітуацыі?

6. На 10 гадзін раніцы Вы выклікалі для гутаркі да сабе падначаленага, які часта спазняецца на працу. Абставіны склаліся такім чынам, што Вы затрымаліся і прыйшлі са спазненнем. Падначалены чакае Вас. Як Вы будзеце сябе паводзіць?

7. Вас як кіраўніка пакрытыкавалі на сходзе. Крытыка была рэзкай, але цэлы рад палажэнняў да Вас не адносіцца. Як бы Вы адказалі на крытыку?

8. Супрацоўнік абанемента (чытальнай залы), мінуя кіраўніка аддзела, просіць дырэктара бібліятэкі адпусціць яго з працы па неадкладнай справе на 4 гадзіны. Як павінен паступіць дырэктар?

 

 


Дата добавления: 2015-09-05; просмотров: 291 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Круглы стол | Лабараторная работа | Таблiца 2. | Лабараторная работа | Слупковая дыяграма | Сеткавыя дыяграмы | Лабараторная работа |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ТЭМАТЫКА| Лабараторная работа

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)