|
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 36
Папраўкі да гэтага Статута могуць быть прапанаваны дзяржавай – удзельніцай Саюза, Вышэйшым Саветам Саюза і Парламенцкім Сходам Саюза. Праекты рашэнняў па прыняццю паправак разглядаюцца Вышэйшым Саветам Саюза.
Папраўкі падлягаюць ратыфікацыі дзяржавамі – удзельніцамі Саюза і ўступаюць у сілу з дня абмену ратыфікацыйнымі граматамі.
Артыкул 37
Для вырашэння прынцыповых пытанняў, звязаных з далейшым развіццём Саюза, могуць праводзіцца рэферэндумы ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржаў – удзельніц Саюза.
Артыкул 38
Афіцыйнымі мовамі Саюза з’яўляюцца беларуская і руская мовы. У якасці рабочай мовы органаў Саюза выкарыстоўваецца руская мова.
Артыкул 39
Вышэйшы Савет і Парламенцкі Сход, створаныя ў адпаведнасці з артыкуламі 9 і 10 Дагавора аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1996 года, пераўтвараюцца адпаведна ў Вышэйшы Савет Саюза і Парламенцкі Сход Саюза ў парадку, узгодненым прэзідэнтамі дзяржаў – удзельніц Саюза.
Выканаўчы Камітэт, створаны ў адпаведнасці з артыкулам 11 Дагавора аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1996 года, а таксама іншыя органы Супольніцтва Беларусі і Расіі выконваюць свае функцыі да прыняцця Вышэйшым Саветам Саюза рашэння аб пераўтварэнні іх у адпаведныя органы Саюза.
Артыкул 40
Гэты Статут падлягае ратыфікацыі разам з Дагаворам аб Саюзе Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1997 года і ўступае ў сілу з дня абмену ратыфікацыйнымі граматамі.
Здзейснена ў г. Маскве 23 мая 1997 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай і рускай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сілу.
За Рэспубліку Беларусь За Расійскую Федэрацыю
А. Лукашэнка Б. Ельцын
Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 1997. № 21. С.20 – 40.
ЗМЕСТ
Уступ | ||
ТЭМА 1. Грамадска-палітычны лад і права ў перыяд рэвалюцыйных перамен і змагання за адраджэння беларускай нацыянальнай дзяржавы (1917 – 1920) | ||
Тэма 2. Дзяржава і права Беларускай ССР у міжваенны час (1921 – 1938) | ||
Тэма 3. Беларуская ССР у перыяд другой сусветнай вайны | ||
Уз'яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай ССР. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне | ||
Пачатак другой сусветнай вайны. | ||
Уступленне Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь Народны сход Заходняй Беларусі і яго заканадаўчыя акты | ||
Утварэнне органаў Савецкай улады ў Заходняй Беларусі | ||
Напад гітлераўскай Германіі на Савецкі Саюз. Нямецкі акупацыйны рэжым на Беларусі | ||
Акупацыйны рэжым | ||
Партызанскі рух | ||
Вызваленне Беларусі | ||
Тэма 4. Беларуская ССР у перыяд пасляваеннай адбудовы і пачатку правядзення рэформ (1945 – 1964) | ||
Дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі ў пасляваенны перыяд | ||
XX з'езд КПСС. Перамены ў структуры і кампетэнцыі вышэйшых і мясцовых органаў дзяржаўнай улады | ||
Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР у пасляваенны перыяд | ||
Змены ў заканадаўстве Беларускай ССР у пасляваенны перыяд | ||
Тэма 5. Дзяржава і права Беларускай ССР у перыяд застою ў эканоміцы і крызісу ў адміністрацыйна-каманднай сістэме кіравання (1965 – 1985) | ||
Тэма 6. Беларусь у перыяд кардынальных рэформ дзяржаўнага ладу СССР і Беларускай ССР (1985 – 1990) | ||
Тэма 7. Дзяржаўнае будаўніцтва Рэспублікі Беларусь | ||
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь | ||
Міжнародная дзейнасць Рэспублікі Беларусь | ||
Дадаткі (дакументы і матэрыялы па гісторыі дзяржавы і права паслякастрычніцкага перыяду) |
Вучэбнае выданне
Юхо Іосіф Аляксандравіч
Сокал Лідзія Кузмінічна
Гісторыя дзяржавы і права Рэспублікі Беларусь
Паслякастрычніцкі перыяд
Вучэбны дапаможнік
Рэдактар Э.Н. Гнеўка
Карэктар Ю.Ц. Пертыкеева
Камп’ютэрная вёрстка В.М. Якубовіч
Падпісана да друку 00.00.2004 г.
Фармат 60х84 1/16. Папера афсетная. Гарнітура “Таймс”.
Ум. друк. арк. 8,73. Ум.-выд. арк. 8,52. Тыраж 300 экз. Заказ № 000.
НА ТАА “БІП-С”. 220004, г. Мінск, вул. Караля, 3.
ЛВ № 251 ад 18. 03. 2003 г.
Размножана на рызографе для ўнутраннага карыстання.
[1] Дэкларацыя прынята Вярхоўным Саветам Беларускай ССР 27 ліпеня 1990 г.
Змены ў Дэкларацыю ўнесены згодна з Законам Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі “Аб назве Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і ўнясенні змяненняў у Дэкларацыю Вярхоўнага Савета Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і Канстытуцыю (Асноўны Закон) Беларускай ССР” ад 19 верасня 1991 года.
Дата добавления: 2015-10-13; просмотров: 100 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Глава X | | | Я ВЫЖИЛ! |