Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Канстытуцыя (Асноўны Закон) Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Мн., 1978.

Читайте также:
  1. Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы.
  2. ДЕКАБРЯ (Закон)
  3. ИЮЛЯ (Закон)
  4. Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР у пасляваенны перыяд
  5. СЕНТЯБРЯ (Закон)
  6. Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

Раздзел VI

 

АБВЯШЧЭННЕ I СТАНАЎЛЕННЕ

СУВЕРЭННАЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

У канцы 80-х гадоў стала зразумелым, што эканамічныя адносіны, якія існавалі ў СССР, асабліва абсалютызацыя дзяржаўнай і калгасна-кааператыўнай уласнасці, адсутнасць свабоднай канкурэнцыі, ігнараванне таварна-грашовых рыначных адносін, прывялі да падрыву асноў развіцця і матэрыяльнага стымулявання працоўнай дзейнасці чалавека. Застойныя з’явы ўсё шырэй ахоплівалі сацыяльныя і грамадска-палітычныя сферы жыцця, абмежаванні дэмакратыі негатыўна ўплывалі на духоўны настрой народа. Жыццё паказала, што без глыбокіх дэмакратычных пераўтварэнняў, злому адміністрацыйна-каманднай сістэмы немагчыма забяспечыць радыкальныя змяненні ў развіцці грамадства.

На дэстабілізацыю становішча ў краіне моцны ўплыў аказвала абвастрэнне міжнацыянальных адносін, асабліва ў рэспубліках Каўказа, Сярэдняй Азіі, Прыбалтыкі, у Малдавіі. На Беларусі ў гэтых адносінах захоўвалася даволі стабільнае становішча. Назіраўся рост цэнтрабежных тэндэнцый.

Але вышэйшае палітычнае кіраўніцтва СССР не ішло насустрач рэспублікам у іх патрабаваннях самастойнасці. У сувязі з гэтым усё больш абвастралася адкрытая канфрантацыя паміж саюзным цэнтрам і рэспублікамі. У апошніх, у тым ліку ў Беларусі, пачаў узмацняцца рух за нацыянальную незалежнасць. Некаторыя рэспублікі, абвясціўшы дзяржаўны суверэнітэт, пачалі пакідаць СССР. Саюзная ўлада аказалася паралізаванай: на месцах ніхто не выконваў прэзідэнцкія ўказы і законы Вярхоўнага Савета СССР. Фактычна ўлада на месцах знаходзілася ў руках рэспубліканскіх органаў самакіравання.

27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР (у складзе СССР) прыняла сесія Вярхоўнага Савета БССР. Яна абвясціла вяршэнства на тэрыторыі рэспублікі Канстытуцыі Беларускай ССР і яе законаў. Гэтым быў пакладзены пачатак шляху да дзяржаўнага суверэнітэту, хаця рэспубліка яшчэ не валодала юрыдычнай, палітычнай і гаспадарчай самастойнасцю.

Правал у жніўні 1991 г. спробы часткі кіраўніцтва саюзнага цэнтра сілай адрадзіць дыктат над рэспублікамі стварыў спрыяльныя ўмовы для руху суверэнізацыі. 25 жніўня 1991 г. пятая нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» і пастанову «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР», якімі аб’явіла палітычную і эканамічную незалежнасць Беларусі. Пачатак суверэннага развіцця азнаменаваўся і заменай назвы рэспублікі на назву «Рэспубліка Беларусь», а таксама дзяржаўнай сімволікі.

Глыбокі эканамічны крызіс, сацыяльная неўладкаванасць насельніцтва пры бездапаможнасці саюзнага цэнтра штурхалі рэспублікі на пошук шляхоў канчатковага вызвалення ад яго. 8 снежня 1991 г. у Віскулях (Белавежская пушча) кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). 10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў яго. Адначасова была прынята пастанова аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб утварэнні СССР. У канцы таго ж месяца на сустрэчы ў Алма-Аце аб членстве сваіх дзяржаў у СНД дэкларавалі кіраўнікі ўжо 11 былых саюзных рэспублік. Такім чынам, улічваючы, што да гэтага 4 астатнія рэспублікі аб’явілі аб выхадзе з СССР, апошні перастаў існаваць як дзяржава.

Пасля абвяшчэння палітычнай і эканамічнай незалежнасці Беларусі пачалася работа па фарміраванню органаў кіравання. Ва ўмовах радыкальных пераўтварэнняў паўстала задача перагляду, кадыфікацыі і сістэматызацыі заканадаўства, якое павінна было забяспечыць вяршэнства закона.

Значную заканатворчую работу праводзіў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. У 1992 – 1996 гг. ім было прынята шмат законаў, у тым ліку такія прынцыповыя, як аб дзяржаўным суверэнітэце, аб пераадоленні вынікаў чарнобыльскай катастрофы і інш. Важнае значэнне мела прыняцце базавых законаў аб уласнасці, арэндзе, непрацаздольнасці і банкруцтве, Нацыянальным банку, зямлі, сялянскай (фермерскай) гаспадарцы, а таксама шэрагу законаў па пытаннях нацыянальнай бяспекі, барацьбы са злачыннасцю і г.д.

Вялікая работа была праведзена па распрацоўцы Асноўнага Закона – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 15 сакавіка 1994 г. яна была завершана, і суверэнная Беларусь пачала жыць па новым Асноўным Законе. Згодна з ім, краіна стала прэзідэнцкай рэспублікай. Першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у тым жа годзе быў выбраны А.Р. Лукашэнка, сярод важнейшых палажэнняў перадвыбарнай праграмы якога былі барацьба з карупцыяй і злачыннасцю, забеспячэнне суверэнітэту, эканамічнай і палітычнай стабільнасці краіны, правядзенне курсу на рэфарміраванне грамадства, паляпшэнне матэрыяльнага становішча працоўных. На іх рэалізацыю і накіроўваецца ўнутраная і знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Аб тым сведчаць дакументы за 1994 – 1997 гг. што прыведзены ў раздзеле.

Зразумела, што важным напрамкам дэмакратызацыі грамадства з’яўляецца фарміраванне прававой дзяржавы, у якой вышэйшым прынцыпам будзе свядомае падпарадкаванне закону. А таму важнейшай функцыяй прававой дзяржавы з'яўляецца недапушчэнне парушэння правоў і свабод грамадзян. У сувязі з гэтым у нашай краіне праводзіцца работа па выкананні міжнароднай канвенцыі правоў чалавека, якую дзесяцігоддзямі саюзная ўлада старанна не заўважала.

Першыя крокі на шляху стварэння прававой дзяржавы паказваюць цяжкасці вырашэння дадзенай праблемы. Аб гэтым сведчыць узрастанне прававога нігілізму ў самых разнастайных яго праяўленнях – ад ігнаравання законаў да разгулу злачынства і экстрэмізму. Таму толькі карпатлівая і настойлівая работа па выпрацоўцы законаў, іх выкананні ўсімі членамі грамадства зможа закласці трывалы падмурак прававой дзяржавы.

Рэспубліка Беларусь кожны дзень узбагачаецца новымі, раней невядомымі рысамі, з’явамі, фактамі. Ці ўсе яны будуць мець права на жыццё, пакажа будучае. Ва ўсякім разе, гісторыя не можа стаяць на месцы.

Мяркуем, што нараджэнне на Беларусі шматпартыйнасці, прыняцце новай канстытуцыі з’яўляюцца важнымі перадумовамі для развіцця нашай краіны па шляху дэмакратыі.

Што ж датычыцца сацыяльнай асновы дэмакратычнай дзяржавы, дык яе павінен скласці трывалы, незалежны так званы сярэдні клас працаўнікоў-уласнікаў, надзейна прывязаных да сваёй краіны – Радзімы. Усведамленне арганічнай сувязі працы, уласнасці і Радзімы з’яўляецца нічым іншым, як сталай нацыянальнай свядомасцю і ўтварае духоўны фундамент, без якога немагчымы дэмакратычнае грамадства і нацыянальная дзяржава.

Зразумелым становіцца значэнне статуса найбольшага спрыяння ўтварэнню і пашырэнню сярэдняга класа, які арганічна аб’ядноўвае якасці працаўніка, уласніка і спажыўца. Менавіта ён – неабходная прадумова і рэальнасць здаровай, жыццяздольнай эканомікі. Маецца на ўвазе працаўнік не проста як найміт дзяржавы ці прадпрыемства, а працаўнік, які з’яўляецца і ўласнікам пэўнай часткі маёмасці, што забяспечвае магчымасць яго бязбеднага існавання, а таксама з'яўляецца эканамічнай асновай яго незалежнасці і грамадзянскай свабоды. Гэта, у сваю чаргу, гарантуецца характарам дзяржаўнай улады і накіраванасцю яе дзейнасці на дабрабыт і забеспячэнне правоў чалавека.

Дэкларацыя

Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ СУВЕРЭНІТЭЦЕ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ [1]

 

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, выяўляючы волю народа Рэспублікі Беларусь, усведамляючы адказнасць за лёс беларускай нацыі,

пацвярджаючы павагу годнасці і правоў людзей усіх нацыянальнасцей, якія жывуць у Рэспубліцы Беларусь,

сведчачы павагу да суверэнных правоў усіх народаў Саюза ССР і свету,

лічачы рэспубліку паўнапраўным і незалежным членам сусветнага супольніцтва,

дзейнічаючы ў адпаведнасці з прынцыпамі Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і іншымі агульнапрызнанымі міжнародна-прававымі актамі,

урачыста абвяшчае поўны дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх адносінах і заяўляе аб рашучасці стварыць прававую дзяржаву.

Артыкул 1

Рэспубліка Беларусь–суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу.

Неад’емныя правы Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы рэалізуюцца ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права. Рэспубліка Беларусь мае свой герб, сцяг і гімн.

Любыя гвалтоўныя дзеянні супраць нацыянальнай дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь з боку палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў ці асоб праследуюцца па закону.

Артыкул 2

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь усіх нацыянальнасцей складаюць беларускі народ, які з’яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. Яго поўнаўладдзе рэалізуецца непасрэдна і праз прадстаўнічыя органы дзяржаўнай улады.

Права выступаць ад імя ўсяго народа рэспублікі належыць выключна Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 3

Дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь сцвярджаецца ў імя вышэйшай мэты – свабоднага развіцця і дабрабыту, годнага жыцця кожнага грамадзяніна рэспублікі на аснове забеспячэння правоў асобы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і яе міжнароднымі абавязацельствамі.

Артыкул 4

Грамадзянства Рэспублікі Беларусь з’яўляецца неад’емнай часткай яе суверэнітэту. Рэспубліка ахоўвае гонар, здароўе, правы і законныя інтарэсы сваіх грамадзян, забяспечвае іх сацыялыную абароненасць. Яны знаходзяцца пад яе абаронай, будучы за межамі Рэспублікі Беларусь. Рэспубліка прымае ў грамадзянства і вырашае пытанні аб выхадзе з грамадзянства.

Артыкул 5

Зямля, яе нетры, іншыя прыродныя рэсурсы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, паветраная прастора з’яўляюцца ўласнасцю беларускага народа, якому належаць выключныя правы валодання, карыстання і распараджэння імі.

Вызначэнне прававога рэжыму ўсіх відаў маёмасці адносіцца да выключнай кампетэнцыі Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліка Беларусь мае права на сваю долю ў агульнасаюзнай маёмасці адпаведна ўкладу беларускага народа і як рэспубліка – заснавальніца Савецкага Саюза, якая была яго правадзейным суб’ектам, мае права на сваю долю ад алмазнага, валютнага фондаў і залатога запасу СССР.

Рэспубліка Беларусь утварае Нацыянальны банк, падпарадкаваны Вярхоўнаму Савету рэспублікі, стварае сваю фінансава-крэдытную сістэму; пацвярджае правы ўласнасці на спецыялізаваныя банкі, якія знаходзяцца на яе тэррыторыі на момант прыняцця гэтай Дэкларацыі, арганізуе ўласныя падатковую і мытную службы, мае права на стварэнне ўласнай грашовай сістэмы.

Артыкул 6

Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца непадзельнай і недатыкальнай і не можа быць зменена або выкарыстана без згоды Рэспублікі Беларусь.

Усе пытанні аб граніцах вырашаюцца толькі на аснове ўзаемнай згоды паміж Рэспублікай Беларусь і сумежнымі суверэннымі дзяржавамі шляхам заключэння адпаведных дагавораў, якія падлягаюць ратыфікацыі Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 7

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца вяршэнства Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і законаў Рэспублікі Беларусь.

Усе грамадзяне і асобы без грамадзянства, дзяржаўныя органы, прадпрыемствы, установы і арганізацыі, якія знаходзяцца або дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, абавязаны выконваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады з’яўляецца важнейшым прынцыпам існавання Рэспублікі Беларусь як прававой дзяржавы.

Вышэйшы нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь, які назначаецца Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 8

Рэспубліка Беларусь самастойна ўстанаўлівае парадак арганізацыі на тэрыторыі рэспублікі аховы прыроды, выкарыстання прыродных рэсурсаў і забяспечвае народу рэспублікі экалагічную бяспеку.

Рэспубліка Беларусь патрабуе ад Урада СССР безумоўнай і тэрміновай кампенсацыі страт, звязаных з пераадоленнем вынікаў чарнобыльскай катастрофы.

Сваю свабоду і суверэнітэт Рэспубліка Беларусь у першую чаргу выкарыстоўвае для выратавання народа Рэспублікі Беларусь ад вынікаў чарнобыльскай катастрофы.

Артыкул 9

Рэспубліка Беларусь самастойная ў вырашэнні пытанняў культурнага і духоўнага развіцця беларускай нацыі, іншых нацыянальных супольнасцей рэспублікі, у стварэнні ўласнай сістэмы інфармацыі, адукацыі і выхавання.

Рэспубліка Беларусь забяспечвае функцыяніраванне беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, захаванне нацыянальных традыцый і гістарычнай сімволікі.

Нацыянальныя, культурныя і гістарычныя каштоўнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца выключна ўласнасцю рэспублікі і яе грамадзян.

Артыкул 10

Рэспубліка Беларусь мае права на ўласныя Узброеныя Сілы, унутраныя войскі, органы дзяржаўнай і грамадскай бяспекі, падкантрольныя Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліка Беларусь мае суверэннае права вызначаць парадак і ўмовы праходжання яе грамадзянамі вайсковай службы, службы ў органах дзяржаўнай і грамадскай бяспекі, вырашаць пытанні размяшчэння войск і ўзбраення на сваёй тэрыторыі.

Ніякія вайсковыя фарміраванні іншых краін, іх ваенныя базы і пабудовы не могуць быць размешчаны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без згоды яе Вярхоўнага Савета.

Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а рэспубліку – нейтральнай дзяржавай.

Артыкул 11

Рэспубліка Беларусь самастойна ажыццяўляе правы на добраахвотныя саюзы з іншымі дзяржавамі і свабодны выхад з гэтых саюзаў.

Рэспубліка Беларусь прапануе неадкладна распачаць распрацоўку Дагавора аб саюзе суверэнных сацыялістычных дзяржаў.

Артыкул 12

Палажэнні гэтай Дэкларацыі рэалізуюцца Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь шляхам прыняцця новай Канстытуцыі (Асноўнага Закона) Рэспублікі Беларусь, законаў Рэспублікі Беларусь.


Дата добавления: 2015-10-13; просмотров: 220 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Э.Б. Генкиной. М., 1949. С. 114 – 115. | Звезда. 1919. 4 февраля (22 января). | Образование СССР: Сборник документов 1917 – 1924 гг. / Под ред. Э.Б.Генкиной. М., 1949. С. 118. | Революционные комитеты БССР. Июль – декабрь 1920. Мн., 1957. С. 42 – 43. | История Советской Конституции 1717 – 1956 гг. М., 1957. С. 235 – 237. | Очерки по истории государства и права Белорусской ССР. Вып. I. Мн., 1958. С. 213 – 216. | Собрание узаконений и распоряжений Рабоче-Крестьянского Правительства Социалистической Советской Республики Белоруссии. 1922. № 2. 1 апреля. Ст. 16. | Собрание узаконений и распоряжений Рабоче-Крестьянского Правительства Социалистической Советской Республики Белоруссии. 1922. № 5. 20 июля. Ст. 80, 81, 82. | Народное (Национальное) Собрание Западной Белоруссии (28 – 30 октября 1939 года) / Стенографический отчет. Мн., 1946. С. 116 – 117. | Ведомости Верховного Совета СССР. 1939. № 36. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
История Советской Конституции. 1917– 1956. М,. 1987. С. 822.| Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. 1991. № 31. Ст. 536.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)