Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Мясцовых органаў дзяржаўнай улады

Читайте также:
  1. Пытанне 3. Агульныя і дапаможныя прыметы вызначэння краязнаўчай каштоўнасці дакумента. Крыніцы папаўнення фондаў краязнаўчых і мясцовых дакументаў
  2. Утварэнне органаў Савецкай улады ў Заходняй Беларусі

 

За дзесяць гадоў, што прайшлі пасля вызвалення Беларусі ад нямецкай акупацыі, народ не толькі аднавіў разбураную вайной народную гаспадарку, але і забяспечыў яе значны ўздым. Даваенны ўзровень прамысловай прадукцыі быў дасягнуты ў 1950 г., а к І955 г. ён перавышаў яе ў два разы. Паступова аднаўлялася і сельская гаспадарка, асабліва пасля 1953 г. Адноўлены былі і ўстановы адукацыі, культуры, аховы здароўя. Павялічылася колькасць вышэйшых навучальных устаноў і колькасць у іх студэнтаў. Усё гэта спрыяла некатораму паляпшэнню дабрабыту грамадзян, але вельмі мала. Ураджайнасць збожжавых культур па рэспубліцы заставалася вельмі нізкай, у 1953 г. яна раўнялася 4,7 цэнтнера з гектара, у 1958 г. – 6,5 цэнтнера з гектара. Такой жа нізкай была ўраджайнасць іншых культур і прадукцыйнасць жывёлагадоўлі. Галоўнай прычынай такога становішча быў калгасны лад, пры якім сяляне вымушаны былі працаваць без дастатковай аплаты працы, а кіраўнікі дзяржавы «завяршалі» пабудову сацыялізму і пераходзілі да камунізму, ігнаруючы дабрабыт грамадзян. Нават пасля смерці Сталіна ў 1953 г. яго паплечнікі працягвалі «будаваць» камунізм. Але яны разумелі, што трэба было адмовіцца ад сталінскіх «чыстак» і рэпрэсій, змяніць адносіны да сялян. Першым крокам у гэтым накірунку было рашэнне жнівеньскай сесіі Вярхоўнага Савета СССР і пастанова вераснёўскага Пленума ЦК КПСС 1953 г., якімі прапанавалася матэрыяльна зацікавіць сялян у іх працы і знізіць абавязковыя пастаўкі мяса, малака і іншых сельскагаспадарчых прадуктаў з сялянскіх прысядзібных гаспадарак. Для стварэння даверу народа да кіраўнікоў дзяржавы і партыі неабходна было заявіць, што сталінскі тэрор больш ніколі не паўторыцца. Гэта вырашылі зрабіць на чарговым з’ездзе КПСС.

XX з’езд КПСС адбыўся з 14 да 25 лютага 1956 г. у Маскве. У парадак дня з’езда былі ўключаны пытанні: 1) справаздачны даклад ЦК КПСС (Н.С.Хрушчоў); 2) дырэктывы з’езда па пяцігадовым плане развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1956 – 1960 гг. і іншыя. На закрытым пасяджэнні з’езд заслухаў даклад «Аб кульце асобы і яго выніках». З’езд адзначыў, што галоўнай рысай сучаснай эпохі з’яўляецца выхад сацыялізму за рамкі адной краіны і ператварэнне яго ў сусветную сістэму. З’езд абгрунтаваў рэальную магчымасць мірнага суіснавання дзяржаў з розным грамадскім ладам і недапушчэння новай сусветнай вайны. З’езд зацвердзіў дырэктывы па пяцігадовым плане развіцця народнай гаспадаркі і ўхваліў меры, прынятыя ЦК па пашырэнні правоў саюзных рэспублік. У маі 1955 г. Савет Міністраў СССР прыняў пастанову «Аб змене парадку планавання і фінансавання гаспадаркі саюзных рэспублік», згодна з якой рэспублікі атрымалі магчымасць больш самастойна вырашаць унутрырэспубліканскія гаспадарчыя пытанні. Праз год сумеснай пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР шэраг прадпрыемстваў агульнасаюзнага падпарадкавання былі перададзены саюзным рэспублікам. У сярэдзіне 1957 г. пачалася перабудова кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам на основе закона ад 10 траўня 1957 г. «Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам», згодна з якім замест галіновых агульнасаюзных або саюзна-рэспубліканскіх міністэрстваў утвараліся Саветы народнай гаспадаркі, пабудаваныя па тэрытарыяльнаму прынцыпу. У Беларускай ССР утвараўся адзін саўнаргас, у падпарадкаванне якому перадаваліся амаль усе прамысловыя прадпрыемствы і будаўнічыя арганізацыі, якія размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі. Гэтая рэформа значна пашырыла правы рэспублікі і садзейнічала ўздыму развіцця прамысловасці і будаўніцтва. Савету народнай гаспадаркі Беларускай ССР было перададзена больш за 850 прадпрыемстваў. За перыяд з 1958 г. да 1965 г. прырост прамысловай прадукцыі штогод павялічваўся на 12 – 15 % і ў 1965 г. перавышаў прадукцыю 1958 больш як у два разы (Белорусская ССР в цифрах в 1965 г.: Краткий статистический сборник. Мн., 1966. С. 19). Для гэтага перыяду характэрным з’яўляецца хуткае развіццё радыёэлектроннай, хімічнай, аўтамабільнай, трактарабудаўнічай і іншых высокатэхнічных галін прамысловасці. Але дэцэнтралізацыя кіравання эканомікай выклікала незадаволенасць часткі кіруючых колаў ў Маскве.

Пашырэнне правоў саюзных рэспублік вызначалася ў тым, што тым жа законам ад 10 мая 1957 г. старшыні Саветаў Міністраў саюзных рэспублік былі ўключаны ў склад Савета Міністраў СССР па пасадзе, тым самым яны сталі паўнапраўнымі членамі ўрада СССР. Пастановай Савета Міністраў СССР ад 29 жніўня 1957 г. саюзным рэспублікам дадаткова перадаваліся на іх вырашэнне пытанні гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. Яны маглі пакідаць у сваім распараджэнні значную частку прадукцыі, выпрацаванай звыш плана. У гэтым жа накірунку дзейнічаў закон СССР ад 11 лютага 1957 г. паводле пашырэння правоў рэспублік па выданні кодэксаў саюзных рэспублік. Пашырэнню і ўмацаванню аўтарытэту Беларускай ССР садзейнічалі указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 снежня 1951 г. «Аб дзяржаўным сцягу Беларускай ССР» і ад 8 траўня 1956 г. «Аб зацвярджэнні палажэння аб дзяржаўным сцягу Беларускай ССР», а таксама Указ ад 24 верасня 1955 г. «Аб дзяржаўным гімне Беларускай ССР», якім зацвярджаліся словы гімна на верш М.Клімковіча і музыку Н.Сакалоўскага.

Да 1958 г. існаваў парадак, пры якім калгасы не мелі права набываць і мець у сваім распараджэнні трактары, камбайны і другую складаную сельскагаспадарчую тэхніку. Усе механізаваныя работы ў калгасах павінны былі выконваць дзяржаўныя машынна-трактарныя станцыі (МТС), а за работу МТС калгасы плацілі збожжам і іншай сельгаспрадукцыяй, што ў значнай ступені стрымлівала развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці. Каб паправіць такое становішча, у сакавіку 1958 г. быў выдадзены закон СССР «Аб далейшым развіцці калгаснага ладу і рэарганізацыі машына-трактарных станцый», згодна з якім калгасам дазволілі мець сваю тэхніку, а МТС былі ліквідаваны і замест іх створаны рамонтна-тэхнічныя станцыі. З 1956 г. калгаснікам пачалі выдаваць кожны месяц грашовыя авансы на працадні. Усё гэта станоўча паўплывала на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, але сам калгасны лад не ў стане быў забяспечыць краіну патрэбнымі прадуктамі харчавання і сыравінай для прамысловасці, таму Савецкі Саюз вымушаны быў купляць у краін Заходняй Еўропы і Амерыкі значную колькасць сельскагаспадарчай прадукцыі.

Разам са станоўчымі мерапрыемствамі, што праводзіліся ў дзяржаўным кіраванні ў паслясталінскі перыяд, меліся і памылковыя дзеянні па рэфармаванні мясцовых органаў партыйнага і дзяржаўнага кіравання. У 1962 г. Саветы і іх выканаўчыя камітэты былі падзелены, адны з іх сталі займацца кіраваннем прамысловасцю, другія – сельска-гаспадарчай вытворчасцю. Напрыклад, у Мінскай вобласці былі Мінскі абласны Савет дэпутатаў працоўных і яго выканаўчы камітэт па сельскай гаспадарцы і яму былі падпарадкаваны дзяржаўныя ўстановы Мінскага, Уздзенскага, Капыльскага, Клецкага і іншых сельскіх раёнаў. Мінскаму абласному Савету і яго выканаўчаму камітэту па прамысловасці былі падпарадкаваны гарадскія саветы і іх выканаўчыя камітэты гарадоў Барысава, Слуцка, Маладзечна і іншых прамысловых гарадоў. У сельскіх раёнах ствараліся вытворчыя калгасна-саўгасныя ўпраўленні, а райкомы партыі пераўтвараліся ў партыйныя камітэты гэтых упраўленняў. Рэарганізацыя савецкіх і партыйных устаноў выклікала шэраг цяжкасцей і не дала чакаемага паляпшэння ні ў сельскай гаспадарцы, ні ў прамысловасці. На становішчы сельскай гаспадаркі адмоўна адбіліся шаблонныя ўказанні з цэнтра па агратэхніцы і тэхналогіі вытворчасці сельскагаспадарчых культур, была паслаблена ўвага да лугоў і культурных пашаў, пачалася «кукурузная ліхаманка».

Дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай ССР у канцы 50-ых і першай палове 60-ых гадоў было накіравана на ажыццяўленне пастановы XXI (1959) з’езда КПСС, які абвясціў аб уступленні СССР у перыяд разгорнутага будаўніцтва камунізму, і XXII (1961) з’езда КПСС, які прыняў новую Праграму Камуністычнай партыі, у якой мелася заява аб пабудове камунізму ў СССР на працягу жыцця аднаго пакалення, а таксама аб пераўтварэнні дзяржавы дыктатуры пралетарыяту ў агульнанародную дзяржаву пры захаванні кіруючай ролі КПСС.

Шматлікія перабудовы дзяржаўнага і партыйнага апарату, адміністраванні і валюнтарысцкія дзеянні М.С.Хрушчова выклікалі незадавальненне партыйна-дзяржаўных функцыянераў, а таму вышэйшыя супрацоўнікі ЦК КПСС і дзяржаўнага апарату СССР дамовіліся паміж сабой адхіліць М.С.Хрушчова ад улады. Ён быў выкліканы з адпачынку на пасяджэнне Прэзідыума ЦК КПСС, а затым і на пленум ЦК КПСС, дзе яму былі прад’яўлены абвінавачанні ў развале сельскай гаспадаркі, устанаўленні культу сваёй асобы, валюнтарызме і іншыя. У сувязі з чым М.С.Хрушчоў падаў пісьмовую заяву аб адстаўцы. Ён быў звольнены ў кастрычніку 1964 г. з займаемых пасад Першага сакратара ЦК КПСС і Старшыні Савета Міністраў СССР. Першым сакратаром ЦК КПСС быў прызначаны Л.І.Брэжнеў, Старшынёй СМ СССР А.М.Касыгін.

 


Дата добавления: 2015-10-13; просмотров: 113 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: ЮхоІ.А. | Уступленне Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь | Народны сход Заходняй Беларусі і яго заканадаўчыя акты | Утварэнне органаў Савецкай улады ў Заходняй Беларусі | Нямецкі акупацыйны рэжым на Беларусі | Акупацыйны рэжым | Вызваленне Беларусі | У пасляваенны перыяд | Добры вечар. 1993.25 сакавіка. | Э.Б. Генкиной. М., 1949. С. 114. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі ў пасляваенны перыяд| Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР у пасляваенны перыяд

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)