Читайте также: |
|
Пад уплывам перадавых грамадска-палітычных поглядаў і рускага асветніцтва фарміруюцца новыя погляды на бібліятэку і яе ролю ў жыцці грамадства. У 18 ст. упершыню пытанні бібліятэчнай справы абмяркоўваюцца на старонках друку.
У першай палове 18 ст. бібліятэкар АН А.І.Багданаў выступіў за агульнадаступнасць бібліятэк. В.В.Кіпрыянаў бачыў асноўную задачу “Публічнай усенароднай бібліятэкі” ў Маскве “ў навучанні расійскага народа”. Ролю бібліятэк у распаўсюджанні ведаў падкрэсліваў М.В.Ламаносаў.
У другой палове 18 ст. з’яўляюцца і друкаваныя працы. У 1793 г. выходзіць лексікон (слоўнік) В.Н.Тацішчава, дзе даецца азначэнне слоў “бібліятэка” і “бібліятэкар”. Бібліятэка – палата, дзе мноства або некалькі кніг для агульнанароднай карысці захоўваецца і для чытання жадаючым у назначаныя часы або па просьбе адкрываюцца”, а кніжны фонд рэкамендуецца расстаўляць па навуках і па мовах з выдзяленнем ерытычных, а таксама рэдкіх рукапісаў Бібліятэкар “павінен быць многіх навук і розных моў... навучаны”, складаць апісанні бібліятэкі, з чытачамі абыходзіцца паважліва і ласкава.
У 1776 г. да 50-годдзя АН на французскай мове была выдадзена кніга памочніка бібліятэкара АН І.К.Бакмейстэра “Вопыт аб Бібліятэцы і Кабінеце рэдкасцей і Гісторыі натуральнай Санктпецярбургскай Акадэміі навук”. У 1779 і 1780 гг. кніга перавыдаецца на рускай мове. Аўтар падрабязна апісвае гісторыю і стан бібліятэкі, дае кароткі нарыс развіцця іншых бібліятэк Расіі, прыводзіць пералік рукапісных і друкаваных помнікаў старажытнарускага пісьменства і рэдкіх выданняў, якія захоўваліся ў бібліятэцы. Акрамя таго вызначае ролю бібліятэк у грамадстве.
У 1779 г. выходзіць у друку прамова Х.А.Чабатарова “Слова пра спосабы і шляхі, якія вядуць да асветы”, дзе раскрываецца значэння чытання кніг, надаецца роля кіраўніцтву чытанню і крытычнага падыходу да засваення прачытанай літаратуры.
Расстаноўка фондаў – актуальнае пытанне, якое ў Расіі таксама атрымлівае развіццё. У 1742 г. выходзяць першыя друкаваныя каталогі Бібліятэкі АН. Аднак больш распаўсюджаны рукапісныя, т.зв. сшыткавыя каталогі, якія складаліся ў сістэматычным і алфавітным парадку. Звычайна практыкавалася расстаноўка фонда “па навуках ці факультэтах”, дзяліўшая фонд на 4 часткі: філасофскую, юрыдычную, медыцынскую і багаслоўскую літаратуру.
Бібліятэка становіцца той установай, якая пачынае служыць навуцы ў якасці установы, якая забяспечвае аснову навуковай дзейнасці, што выклікае патрэбнасць у вызначэнні пэўных патрабаванняў да навуковай бібліятэкі Узнікае патрэбнасць і ў прынцыпова новым інстытуце дзяржаўнасці, якім становіцца нацыянальная бібліятэка.
Літаратура:
Абрамов К.И. С.21-27, 29-44.
Володин Б.Ф. С.96-102, 135-148.
Глухов А. Русские книжники. М.: Книга, 1987. 272 с. С.184-190; С.230-258. (Б-ка маскоўскіх цароў)
Каратыгина Т.Ф. История технических библиотек в СССР. М.: Книга, 1981. 168 с. С.16-24.
Слуховский М.И. Из истории книжной культуры России. М., 1964. 244 с. С.74-99. (Б-ка маскоўскіх цароў).
Слуховский М.И. Библиотечное дело в России до XVIII. М.: Книга, 1968.232 с. C.44-128.
Дата добавления: 2015-07-24; просмотров: 143 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Пераўтварэнні ў галіне бібліятэчнай справы ў пачатку 18 ст. | | | Ричард Линн |