Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пераўтварэнні ў галіне бібліятэчнай справы ў пачатку 18 ст.

Читайте также:
  1. Першыя працы па пытаннях бібліятэчнай справы.

Дзяржаўныя рэформы ў сферы палітыкі, эканомікі, культуры і адукацыі, якія былі праведзены ў Расіі ў першай чвэрці 18 ст. імператарам Пятром І (1672-1725), мелі вялікае значэнне і для развіцця бібліятэк. Паслядоўніцай і прадаўжальніцай рэформ Пятра І была і імператрыца Екацярына ІІ (1729-1796), ідэалы асветніцкага абсалютызму якой служылі ўмацаванню расійскай дзяржаўнасці. Расійскае грамадства паступова прымае новыя свецкія дзяржаўныя і маральныя нормы і паняцці. Навука, адукаванасць і друк сталі разглядацца як магутныя фактары развіцця грамадства і дзяржавы. У 18 ст. за параўнальна кароткі тэрмін Расія пераўтварылася ў краіну, якая мела багацейшыя зборы еўрапейскай літаратуры. Санкт-Пецярбург становіцца новай сталіцай. Асаблівае значэнне мела ўвядзенне ў 1708 г. грамадзянскага шрыфту для друкавання свецкіх выданняў. У 1703 – першая руская газета “Ведамасці” (да 1727 г.). Арганізуюцца друкарні ў Маскве ў 1705 г. і Пецярбургу ў 1711 г., якія сталі друкаваць выключна свецкую літаратуру для спецыялістаў.

У 1706 г. па загаду Пятра І у Маскве пры друкарні Васілія Анофрыевіча Кіпрыянава (?-1723) адкрываецца своеасаблівы кніжны склад, уладальнік якога меў права займацца продажам рускіх і замежных кніг, гравюр. Кіпрыянаў прапаноўваў стварыць цэлы комплекс, у які ўваходзілі б кніжнае выдавецтва, друкарня, кніжныя магазіны, гравёрная майстэрня і агульнадаступная Публічная ўсенародная бібліятэка. Бібліятэка разглядалася ім як архіў нацыянальнага (айчыннага) друку. Свае прапановы аб адкрыцці Усенароднай публічнай бібліятэкі Кіпрыянавы (сын Васілій) накіравалі ў Сінод у 1724 і 1727 гг, аднак яны так і не былі падтрыманы, бо разглядаліся пасля смерці Пятра І.

Пры жыцці Пётр І вывучаў прапановы зарубежных вучоных, якія тычыліся арганізацыі ў Расіі Акадэміі навук і яе бібліятэкі. Найбольш цікавымі былі прадстаўленыя Пятру І у 1712 і 1714 гг. праекты Фёдара Салтыкова. Нягледзячы на тое, што яны не былі рэалізаваны, аднак прапановы аб адкрыцці публічных бібліятэк ва ўсіх губернях Расіі і аб заснаванні бібліятэк пры буйнейшых навучальных установах – акадэміях-гімназіях, якія ў сваю чаргу павінны былі быць у розных рэгіёнах краіны па ўзору Оксфардскага і кембрыджскага універсітэтаў. У працэсе падрыхтоўкі праектаў Салтыкоў добра пазнаёміўся з работай бібліятэк Англіі, Галандыі і Францыі.

Пра значэнне, якое Пётр І надаваў бібліятэчнай справе можна меркаваць па дзяржаўных пастановах аб бібліятэчнай справе. Так, у “Духоўным рэгламенце”, складзеным Феафанам Пракаповічам, гаворыцца пра неабходнасць арганізацыі бібліятэк пры школах. Шэраг законаў былі накіраваны на забеспячэнне захаванасці старажытных рукапісаў, якія неабходна было збіраць у манастырскіх бібліятэках і перадаваць у дзяржаўныя. У 1714 г. па загаду Пятра І у Пецярбургу была адкрыта Кунсткамера (музей) і бібліятэка. Доступ да яе быў адкрыты для ўсіх жадаючых. Гэта стала найбольш важнай падзеяй у галіне бібліятэчнай справы ў эпоху праўлення Пятра І, бо была па сутнасці заснавана першая дзяржаўная бібліятэка. У 124 г. і Кунсткамера і бібліятэка былі перададзены пад ведама заснаванай у тым самым годзе Акадэміі навук. У 1714 г. у бібліятэку, якая знаходзілася непасрэдна ў рэзідэнцыі цара, у Летнім палацы, паступаюць калекцыі бібліятэкі Аптэкарскага прыказа, якая была перавезена з Масквы, і бібліятэкі герцага Голштынскага з Рыгі (разам фонд налічваў 2000 тамоў). У 1716 г. паступіў бібліятэчны збор з Мітавы ў колькасці 2700 тамоў. Па загаду цара ў 1714 г. для сістэматызацыі фондаў бібліятэкі ў Пецярбург быў запрошаны з Германіі на пасаду бібліятэкара Іаган Даніэль Шумахер (1728-1761). На 1719 г. бібліятэка налічвала каля 10 тыс. кніг. Пазней бібліятэка папаўняецца і шэрагам прыватных калекцый. У 1725 г. – каля 12 тыс. Сюды паступае і асабістая калекцыя Пятра І.

З заснаваннем у 1724 г. Акадэміі навук, як было адзначана, пачынаецца адлік дзейнасці яе навуковай бібліятэкі. Важнай крыніцай папаўнення фондаў з’яўлялася закупка літаратуры за мяжой і абмен кнігамі з айчыннымі і замежнымі навуковымі ўстановамі, вучонымі і выдаўцамі: з каралеўскімі бібліятэкамі Парыжа, Лондана, Стакголма, Вены, Берліна, акадэміі навук Францыі, Англіі, Германіі, Партугаліі і інш. Пад каней 18 ст. кніжны фонд бібліятэкі вырас да 52 тыс. кніг, з якіх толькі крыху болей чым 4,6 тыч. Кніг і рукапісаў на рускай мове. Адной з крыніц паступлення ў 1780-я гг. стаў абавязковы экземпляр. Урадавым загадам 1783 г. усе казённыя і вольныя друкарні Расіі абавязваліся пастаўляць у Бібліятэку АН адзін экземпляр “Всякой в печать сдаваемой кнігі”.

З 1728 г. Бібліятэка АН пачала абслугоўваць чытачоў у новым будынку і не толькі акадэмікаў, але і іншых вучоных, дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў знаці. Працавала першапачаткова 2 разы на тыдзень, а з 1742 г. – штодзённа.

Вялікую ўвагу бібліятэцы надаваў рускі вучоны Міхаіл Васільевіч Ламаносаў (1711-1765), які ў якасці саветніка акадэмічнай канцылярыі кіраваў навуковай і вучэбнай дзейнасцю акадэміі. Асаблівыя клопаты выказваў аб стане флндаў, іх папаўненні, набыцці рэдкіх і неабходных кніг, іх захаванасці, і нават рэвізіі (у 1761 г.).

У 18 ст. упершыню ў Расіі пачынаюць сваю дзейнасць універсітэцкія бібліятэкі. У 1724 г. у Пецярбургу Пятром І быў заснаваны Акадэмічны універсітэт – першая ў Расіі свецкая вышэйшая навучальная ўстанова. Да 1819 г. знаходзіўся ў складзе АН. У 1755 г. па ініцыятыве М.В.Ламаносава быў адкрыты універсітэт у Маскве. Бібліятэка Маскоўскага універсітэта была адкрытая для чытачоў з 1756 г. У 1776 г. загадчыкам універсітэцкай бібліятэкі стаў Х.А.Чабатароў, які вучыў чытачоў-студэнтаў метадам самастойнай працы з кнігай, прывіваў навыкі сістэматычнага чытання і дапамагаў у выбары літаратуры.

У другой палове 18 ст. адкрываюцца і прынцыпова новыя для Расіі па свайму профілю навуковыя бібліятэкі – Акадэміі мастацтваў (у Пецярбургу, 1757 г.), у 1756 г. узнікла рэпертуарная бібліятэка Рускага драматычнага тэатра, у 1756 г. – бібліятэка Вольнага эканамічнага таварыства, якая была грамадскай бібліятэкай.

У другой палове 18 ст. адкрываюцца бібліятэкі спецыялізаваных навучальных устаноў. Так, з 1773 г. функцыянуе бібліятэка пры горным вучылішчы ў Пецярбургу, якая стала буйнейшай горна-тэхнічнай бібліятэкай Расіі. У 1799 г. у Пецярбургу пры Адміралцейств-калігіі была адкрыта Марская бібліятэка.

З пашырэннем сеткі горных вучылішчаў на Урале і Алтаі адкрываюцца новыя тэхнічныя бібліятэкі ў Барнауле, на Змяінагорскім рудніку, Паўлаўскім, Сузанскім і Томскіх заводах. Самай старэйшай была казйнная бібліятэка ў Барнауле, адкрыта ў 1764 г. Значны ўклад у развіццё бібліятэкі ўнеслі таленавітыя горныя інжынеры-кнігалюбы бацька і сын Фраловы. Першы, Казьма Дзмітрыевіч, інжынер-гідратэхгік папоўніў фонд бібліятэкі ў 1784 г., набыўшы ў Пецярбургу 530 кніг, 350 з якіх перадаў Барнаульскай бібліятэцы, звыш 170 іншым бібліятэкам руднікоў і заводаў. Сын, Пётр Казьміч, выконваў абавязкі інспектара заводскіх вучылішч, кіраваў развіццём бібліятэчнай справы на заводах і рудніках Алтая цалкам. Пры ім была праведзена інвентарызацыя кніжнага фонда, складзены каталог, упарадкавана выдача літаратуры, распрацавана схема класіфікацыі Барнаульскай бібліятэкі. Прычым Фралоў прапанаваў сістэмна-алфавітную расстаноўку кніжнага фонда намнога раней, чым яна была ўведзена ў Пецярбургскай Публічнай бібліятэцы. У канцы 18 ст. Барнаульская бібліятэка налічвала звыш 7 тыс. кніг на рускай, англійскай і іншых мовах. Акрамя тэхнічнай літаратуры былі мастацкія, гістарычныя, медыцынскія і інш. выданні. У 1809 г. па ініцыятыве Фралова-сына была праведзена рэарганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання і кнігі з перыферыйных бібліятэк былі пераведзены ў Барнаульскую казённую бібліятэку. Фонд быў падзелены на 2 часткі: “нерухомую”, у якой былі кнігі для развіцця вытворчасці, і “класічную”, – кнігі для настаўнікаў і навучэнцаў горнага вучылішча.

Шмат для развіцця прафесійнай адукацыі на Урале і стварэння прышкольных бібліятэк зрабіў В.Н. Тацішчаў, вядомы дзяржаўны дзеяч і гісторык. Асаблівую ўваг праявіў да дзейнасці адной з буйнейшых горназаводскіх школ – екацярынабургскай, якой падараваў сваю бібліятэку звыш 1000 кніг (па артылерыі, фортыфікацыі, матэматыцы, гісторыі ў асноўным на замежных мовах). Школу закончылі І.І.Палзуноў, стварыўшы першую універсальную паравую машыну, канструктар гідрасілавых рухавікоў К.Д.Фралоў. Дадзеныя бібліятэкі адыгралі значную ролю ў развіцці творчай і наватарскай думкі шэрагу вучоных і вынаходнікаў Расіі 18 ст.

У канцы 18 ст значна актывізавалася і выдавецкая дзейнасць, чаму садзейнічаў загад 1783 г. аб адкрыцці “вольных друкарняў”. У 1784 г. у Маскве была заснавана “Тыпаграфічная кампані” Мікалая Іванавіча Новікава (1744-1818), якая ўключала разам з выдавецтвам і друкарняй, кніжнымі магазінамі (у 16 гарадах) і агульнадаступную бібліятэку-чытальню. Новікаў імкнуўся да распаўсюджання кніг і перыядычных выданняў па ўсёй тэрыторыі Расіі па больш нізкіх цэнах, даступных шырокаму колу насельніцтва. Выпусціў больш за 1000 найменняў выданняў. Пачаў выпускаць першы рускі часопіс крытычнай бібліяграфіі “Санкт-Пецярбургскія вучоныя ведамасці”. Фактычна ён стварыў аснову для адкрыцця па ўсёй краіне сеткі агульнадаступных публічных бібліятэк. Праўда, пасля выдання кнігі А.Н.Радзішчава “Путешествіе із Петербурга в Москву” Новікаў быў арыштаваны і пасаджаны ў Шлісельбургскую крэпасць. Яго друкарні, кніжныя магазіны і бібліятэка былі канфіскаваны і звыш 18 тыс. кніг знішчаны.

У другой палове 18 ст. узнікае шэраг праектаў адкрыцця публічных бібліятэк, аднак яны не знаходзяць падтрымкі ў Екацярыны ІІ, якая стварае ў Эрмітажы багацейшую палацавую бібліятэку, у аснове – прыватная калекцыя імператрыцы, рукапісы манастырскіх бібліятэк, асабістыя бібліятэкі Вальтэра і Дзідро. Праўда, у губернскіх гарадах Туле, Іркуцку і Калузе яшчэ ў 80-90-я гг адкрываюцца публічныя бібліятэкі. Самая вялікая – Іркуцкая, была бясплатнай, ёю маглі карыстацца жыхары бліжэйшых населеных пунктаў. Падобныя бібліятэкі, якія ствараліся на дабрачынныя ахвяраванні, не былі падтрыманы урадам. І толькі дэкрэтам імператрыцы ад 27 мая 1795 г. было абвешчана аб заснаванні ў С.-Пецярбургу Імператарскай Публічнай бібліятэкі. Аснову задуманай бібліятэкі склаў унікальны збор бібліятэкі Залускіх, што ўтвараў фонд нацыянальнай бібліятэкі польскай дзяржавы. Для станаўлення нацыянальнай бібліятэкі Расіі і яе наступнага развіцця мелі прынцыповае значэнне тыя імпульсы, якія багацейшы фонд варшаўскай бібліятэкі, ўвабраўшы ў сабе скарбы культуры многіх краін і народаў Еўропы, надаў ёй на многія дзесяцігоддзі.


Дата добавления: 2015-07-24; просмотров: 73 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Окончание пути - Америка| Першыя працы па пытаннях бібліятэчнай справы.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)