Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Храналогія

 

1801 г., верасень Утварэнне Гродзенскай губерні (замест скасаванай Літоўскай)

1802г. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа ў Беларусі

1803 г. Адкрыццё Віленскага універсітэта і арганізацыя Віленскай навучальнай акругі

1805 г. Адкрыццё ў Свіслачы гімназіі - першай на Беларусі

1806 –1868 гг. Жыццё і дзейнасць К.Тышкевіча – аднаго з заснавальнікаў археалогіі на Беларусі

1807 – 1883 гг. Жыццё і дзейнасць беларускага мастака і кампазітара Н.Орды

1810 – 1885 гг. Жыццё і творчасць беларускага мастака І.Хруцкага

1810 г. Узнікненне ваенных пасяленняў ў Віцебскай і Магілёўскай губернях

1810 – 1820 гг. Будаўніцтва Бабруйскай крэпасці

1812–1820 гг. Дзейнасць Полацкай езуіцкай Акадэміі.

1812 г, 24 чэрвеня Пачатак вайны Францыі супраць Расіі.

1812г., 1 ліпеня Утварэнне Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага-органа

адміністрацыйнага кіравання на акупіраваннай вайскамі Напалеона тэрыторыі Літвы і Беларусі

1812 г., 22-23 ліпеня Бой рускіх войск з напалеонаўскімі каля в. Салтанаўка (Магілеўская губ.)

1812 г., 17-18 жніўня Бітва рускіх войск з напалеонаўскімі каля г. Полоцка

і 17-23 кастрычніка

1812 г.,

26-28 лістапада Разгром напалеонаўскіх войск на р. Бярэзіна ў час пераправы каля вёскі Студзёнка

1814 – 1873 гг. Жыццё і дзейнасць Я.Тышкевіча – беларускага археолага, гісторыка, краязнаўца

1817-1823 гг. Дзейнасць тайных студэнцкіх таварыстваў ў Віленскам універсітэце

1824 –1839 гг. Будаўніцтва Аўгустоўскага канала

1818 г. – 1820 гг. Выданне часопіса «Полацкі штомесячнік»

1820 гг. Забарона дзейнасці ордэна іезуітаў у Расійскай імперыі

1821-1825 гг. Дзейнасць дзекабрысцкіх арганізацый у Беларусі

1822 г. Заснаванне ў Гродне тытунёвай фабрыкі

1825 – 1826 гг. Дзейнасць тайнага таварыства “Ваенныя сябры” ў Літоўскім корпусе

1826-1841 гг. Дзейнасць Беларускага вольнага эканамічнага таварыства

1829 -1850 гг. Утварэнне і дзейнасць Беларускай навучальнай акругі

1830-1831 гг. Польскае нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Літве і Заходняй Беларусі

1831 г. Скасаванне Статута ВКЛ 1588 г. у Віцебскай і Магілёускай губернях

1831 – 1834 гг. Існаванне Мінскага генерал-губернатарства

1831-1848 гг. Дзейнасць Камітэта па справах заходніх губерняў

1832 г. Закрыццё Віленскага ўніверсітэта

1833 1842 гг. Будаўніцтва Брэсцкай крэпасці

1836 г Перавод навучання ва ўсіх установах Беларусі на рускую мову замест польскай

1836 г. Утварэнне Ф. Савічам нелегальнага студэнцкага “Дэмакратычнанага

таварыства”

1838 – 1917 гг. Выданне “Губернских ведомостей» у Беларусі

1839 гг. Полацкі царкоўны Собор

1840 гг. Адкрыццё земляробчай школы ў м.Горы-Горкі

1840 г. Скасаванне Статута Вялікага княства Літоўскага ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях

1842 г. Заснаванне ў Лагойску першага на Беларусі гісторыка-археалагічнага музея

1844 г Пачатак інвентарнай рэформы на Беларусі

1844 – 1857 гг. Перавод дзяржаўных сялян на аброк

1845 – 1847 гг. Дзейнасць у Віцебску балетнай трупы П.Піёна

1846-1849 гг. Дзейнасць на Беларусі падпольнай арганізацыі “Саюза свабодных сяброў”

1848 – 1864 гг. Дзейнасць Горы-Горацкага земляробчага інстытута

1857 г., Адрас на імя Аляксандра II памешчыкаў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерній, дзе выказвалася згода на вызваленне сялян ад прыгона без зямлі

1857 г., 20 лістапада (2 снежня) Рэскрыпт імператара Аляксандра II віленскаму генерал-губернатару У.І.Назімаву аб стварэнні губернскіх камітэтаў па сялянскаму пытанню

1857 – 1897 гг. Жыццё і дзейнасць Янкі Лучыны (І.Неслухоўскага)

1859 г. Увод у эксплуатацыю першай на Беларусі тэлеграфнай лініі Мінск – Бабруйск

1861 г., 19 лютага (3 сакавіка) Маніфест аб адмене прыгоннага права

1861 – 1917 гг Жыццё і дзейнасць Ігната Буйніцкага

1862 г. Пачатак ваеннай рэформы. Утварэнне Віленскай ваеннай акругі

1862 г., чэрвень – 1863 г., май Выданне газеты “Мужыцкая праўда” – першай нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай беларускай газеты

1862 г., лета Стварэнне Камітэта руху (Літоўскага правінцыяльнага камітэта) у Вільні

1863 г., студзень – 1864 г. Паўстанне ў Польшчы, Беларусі і Літве

1863 г.,студзень Адозва Літоўскага правінцыяльнага камітэта да паўстання. Маніфест Часовага правінцыяльнага ўрада аб надзяленні сялян зямлёй

1863 г., люты Захоп “белымі” кіраўніцтва ў ЛПК

1863 г., 1 (13) сакавіка Указ аб увядзенні абавязковага выкупу сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях і інфляндскіх паветах Віцебскай губерні

1863 г., 24 красавіка Захоп паўстанцамі г. Горкі

1863 г., 22 мая Бітва паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі каля в. Мілавіды

1863 г., 18 (30) кастрычніка Цыркуляр М.М.Мураўёва аб прадастаўленні трохдзесяціннага сямейнага надзелу сялянам, абеззямеленым ў 1846 – 1856 гг., і аб вяртанні надзелаў сялянам, пазбаўленым зямлі пасля 1857 г.

1863 г., 2 (14) лістапада Указ аб абавязковым выкупу сялянскіх надзелаў у Магілёўскай губерні і беларускіх паветах Віцебскай губерні

1864 г., 10 (22) сакавіка пакаранне смерцю К.Каліноўскага ў Вільні

1864 г., 5 (17) сакавіка Палажэнне аб ільготах і перавагах асобам рускага паходжання пры куплі зямлі ў Заходніх губернях

1864 г, май Зацверджаны “Часовыя правілы” для народных вучылішч Заходняга краю, распрацаваныя М.М.Мураўевым

1864 г., ліпень – 1920 г. Дзейнасць Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі

1864 г., 10 (22) ліпеня Забарона яўрэям купляць зямлю па-за гарадамі і мястэчкамі заходніх і паўднёва-заходніх губерняў

1864 г., 14 (26) ліпеня Прыняты “Палажэнне аб пачатковых народных вучылішчах” і новы статут гімназій і прагімназій. Пачатак школьнай рэформы

1865 г. Прыняцце новага цэнзурнага статута. Пачатак цзнзурнай рэформы

1865 г., 10 (22) снежня Забарона палякам купляць і арэндаваць зямлю ў заходніх і паўднёва-заходніх губернях

1867 г., 16 (28) мая Палажэнне аб пазямельным упарадкаванні дзяржаўных сялян заходніх губерній

1869 – 1878 гг. Будаўніцтва Маскоўска-Брэсцкай чыгункі

1869 – 1894 гг. Жыццё і дзейнасць А.Гурыновіча

1870 г. Выдадзены “Слоўнік беларускай мовы” І.Насовіча

1871 г., лістапад Увод у эксплуатацыю чыгуначнай лініі Смаленск – Мінск – Брэст

1872 –1918 гг. Дзейнасць настаўніцкіх семінарый ў Нясвіжы і Полацку

1872 г. Увядзенне міравых судоў. Пачатак судовай рэформы на Беларусі

1872 г. Заснавана чыгуначная станцыя Асіповічы

1873 – 1875 гг. Узнікненне і дзейнасць першых народніцкіх гурткоў у беларускіх гарадах

1873 г., верасень Пачатак эксплуатацыі чыгуначнай магістралі Маладзечна – Бабруйск – Гомель Лібава-Роменскай дарогі

1873 – 1912 гг. Дзейнасць Мінскага камерцыйнага банка

1874 г., 1 (13) студзеня Увядзенне ўсеагульнай вайсковай павіннасці

1875 г., 29 красавіка (11 мая) Пачатак рэформы гарадскога кіравання ў заходніх губернях

1876 г., сакавік Забастоўка рабочых Мінскіх чыгуначных майстэрань – адно з першых выступленняў рабочых на Беларусі

1876 – 1921 гг. Дзейнасць настаўніцкай семінарыі ў мястэчку Свіслач

1877 г. Дзейнасць у Мінску гурткоў арганізацыі “Зямля і воля”

1878 г. Заснаванне ў Гомелі тэхнічнага чыгуначнага вучылішча

1879 – 1880 гг Прыезды у Мінск Г.В.Пляханава з мэтай арганізацыі выдання газеты “Черный передел”

1879 – 1882 гг. Дзейнасць у Мінску гурткоў арганізацыі “Чорны перадзел”

1881 г. Дзейнасць у Мінску друкарні народніцкай арганізацыі “Черный передел”

1881 г., 1(13) сакавіка Забойства нарадавольцамі імператара Аляксандра II

1882 г. Стварэнне на Беларусі акруговых судоў

1882 – 1889 гг. Дзейнасць у Мінску гурткоў “Народнай волі”

1882 г., 9 студзеня Закон аб абавязковым выкупе зямлі сялянамі і спыненні часоваабавязаных адносін сялян з памешчыкамі з 1883 г.

1882 г., май Заснаванне Сялянскага пазямельнага банка

1882 г.,чэрвень Выданне рабочага заканадаўства. Закон аб забароне выкарыстоўваць на фабрыках, заводах і мануфактурах працы дзяцей да 12 гадоў, абмежаванне рабочага дня падлеткаў (12 – 15 гадоў) і вызваленне іх ад працы ў начны час і святочныя дні

1882 г. Забарона яўрэям пражываць па-за межамі гарадоў на тэрыторыі яўрэйскай аселасці

1884 г. Выданне ў Пецярбургу нелегальнага часопіса “Гоман” – органа беларускіх нарадавольцаў

1884 г. Пачатак эксплуатацыі чыгуначнай лініі Вільня - Мінск

1884 – 1889 гг. Дзейнасць у г. Мінску першых рабочых гурткоў марксісцкага кірунку

1885 г., 3 чэрвеня Закон аб забароне начной працы жанчын і падлеткаў (да 17 гадоў)

1886 г. Заснаванне ў Мінску музычнага таварыста

1886 – 1902 гг. Выданне грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты “Минский листок”

1886 г., чэрвень Закон аб увядзенні на прадпрыемствах разліковых кніжак

1890 г., 5 чэрвеня Адкрыццё ў Мінску гарадскога тэатра

1892 г. Заснаванне мастацкай школы ў Віцебску

1895 г. Увядзенне ў эксплуатацыю электрастанцыі ў Мінску

1895 г., студзень і сакавік Забастоўкі рабочых Мінскіх чыгуначных майстэрань

1895 г., красавік (май) Першае святкаванне рабочымі Мінска 1 Мая

1896 г., красавік З’езд прадстаўнікоў літоўска-беларускіх сацыял-дэмакратаў у Вільні. Утварэнне Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі

1896 г., май Утварэнне Рабочага саюза Літвы пад кіраўніцтвам С.Трусевіча

1897 г. Першы ўсеагульны перапіс насельніцтва ў Расійскай імперыі

1897 г., 2 чэрвеня Закон аб абмежаванні рабочага дня на фабрыках і заводах 11,5 гадзінамі

1897 г, верасень Першы з’езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый у Вільні. Утварэнне БУНДа

1898 г, 103 (13-15) сакавіка З’езд дэлегатаў Пецярбургскага, Маскоўскага, Кіеўскага, Екацерынаслаўскага “Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа”, кіеўскай “Рабочай газеты” і БУНДа. Утварэнне РСДРП

1898 г. Увод у эксплуатацыю трамвая ў Віцебску

 


Дата добавления: 2015-07-12; просмотров: 149 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: З перадавой часопіса «Гомон» аб неабходнасці ўтварэння самастойнай беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай арганізацыі, прымыкаючай да партыі «Народная воля». | Аб разарэнні сялян, набыўшых зямлю пры садзейнічанні Сялянскага пазямельнага банка | Аб аграрным перанасяленні беларускай вёскi (дадзеныя на 1890 г.). | Рост насельнiцтва Беларусi ў 1863–1913 гг. | Акцыянерныя супольнасці і таварыствы на паях, якія дзейнічалі на Беларусі ў канцы 19 ст. – пачатку 20 ст. | Запіска Е.Р. Раманава епіскапу магілёўскаму і мсціслаўскаму Яўгену па пытанні аб адкрыцці царкоўна-археалагічнага музея ў Магілёве. 12.1.1896 г. | З прадмовы Я. Карскага да кнігі “Беларусы”. | Лiтаратура | Лiтаратура |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пытанні для самакантроля| Место учебной дисциплины в структуре основной образовательной программы

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)