Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Распарадчыя дакументы (загад, распараджэнне), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне

Читайте также:
  1. Адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы
  2. Асабістыя дакументы
  3. Асабістыя дакументы (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
  4. Афармленне каталагізацыйнага запісу
  5. Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі.
  6. Дакументы справаводства савецкага часу.
  7. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу.

Загад — прававы дакумент, які выдаецца кіраўніком арганізацыі для вырашэння пэўных задач, якія стаяць перад дадзенай арганізацыяй (рыс. 9).

 

  Загад аб прадастаўленні адпачынку АТ «Сузор’е» ЗАГАД 21.07.2008 № 11-л г. Баранавічы   Аб прадстаўленні водпуску (адпачынку)   ПРАДАСТАВІЦЬ: 1. ПЯТРОВАЙ Галіне Васільеўне, сакратару-рэферэнту, адпачынак без захавання заработнай платы для ўступных экзаменаў у ВНУ на 15 каляндарных дзён з 01.09.2008 па 15.09.2008. Падстава: 1. Заява Пятровай Г. В. 2. Выклік з універсітэта. 2. КІРЫЛОВІЧУ Мікалаю Іванавічу, галоўнаму бухгалтару, чарговы адпачынак на 24 рабочыя дні з 03.08.2008 па 31.08.2008 за перыяд з ______ па ______. Падстава: 1. Заява Кірыловіча М. І. 2. Графік адпачынкаў.   Дырэктар АТ Подпіс А. А.Сасноўскі   Візы   З загадам азнаёмлены: Подпіс Г. В.Пятрова 21.07.2008 Подпіс М. І.Кірыловіч 23.07.2008   У справу 01-07 Подпіс 23.07.2008  

 

Рысунак 9 — Узор напісання загада

 

 

У залежнасці ад зместу адрозніваюць загады па асноўнай дзейнасці (па агульных пытаннях) і загады па асабістым складзе (па кадрах).

Загады па агульных пытаннях выдаюцца пры стварэнні, рэарганізацыі або ліквідацыі структурных падраздзяленняў, зацвярджэнні пастановы аб структурных падраздзяленнях і службовых інструкцыях, увядзенні новых стандартаў; змяненні графіка працы прадпрыемства і інш.

Тэкст загада складаецца з двух частак: канстатуючай і распарадчай. У канстатуючай частцы выкладаюцца мэты, задачы і прычыны яго выдання, яна пачынаецца са слоў «у сувязі», «у мэтах» і інш. Распарадчая частка выкладаецца ў загаднай форме і пачынаецца словам «ЗАГАДВАЮ», якое пішацца вялікімі літарамі. Намечаныя мерапрыемствы падаюцца па пунктах. Заканчваецца распарадчая частка ўказаннем органа або асобы, на якую ўскладзены кантроль за выкананнем дадзенага загаду. Загад ўступае ў сілу з моманту яго падпісання.

Загадамі па асабістым складзе афармляецца прыём, звальненне і перавод супрацоўнікаў арганізацыі на іншую працу.

Загад уключае наступныя рэквізіты:

1) назва віда дакумента (ЗАГАД);

2) дата (датай загада з’яўляецца дата яго падпісання);

3) парадкавы нумар;

4) месца выдання;

5) індэкс дакумента;

6) загаловак да тэксту;

7) тэкст;

8) подпіс кіраўніка;

9) адзнага аб узгадненні;

10) прозвішча і тэлефон выканаўцы.

 

 

Распараджэнне — прававы акт, які выдаецца кіраўніком арганізацыі або яго намеснікам для вырашэння аператыўных пытанняў асноўнай дзейнасці (рыс. 10).

Тэкст таксама складаецца з дзвюх частак: канстатуючай і распарадчай. Распарадчая частка можа пачынацца словамі «АБАВЯЗВАЮ» або «ПРАПАНОЎВАЮ».

 

Распараджэнне Фірма «Эталон» РАСПАРАДЖЭННЕ 01.12.2008 №28 г. Мінск   Аб правядзенні рамонтных работ   У сувязі з аварыйным станам ацяпляльнай сістэмай у цэху № 3   АБАВЯЗВАЮ: 1. Правесці рамонтныя работы ў цэху № 3. Адказны — начальнік рамонтна-тэхнічнай службы Макараў Д.І. Тэрмін выканання — 15.02.2009. 2. Кантроль за правядзеннем рамонтных работ ускласці на начальніка цэха № 3 Антонава Ю.В.   Дырэктар Подпіс Л.Б. Папоў   Візы   У справу 07-15 подпіс Красноў 213 76 03

 

Рысунак 10 — Узор напісання распараджэння

7.3 Інфармацыйна-даведачныя дакументы
(даведка, дакладныя і службовыя запіскі)

Даведка — дакумент, які змяшчае апісанне і пацвярджэнне тых ці іншых фактаў. Інфармацыйныя даведкі змяшчаюць службовыя звесткі, юрыдычныя даведкі сведчаць юрыдычны факт. Даведка складаецца з мэтай інфармавання кіраўніцтва ўстановы ці вышэйстаячай арганізацыі, яна дае магчымасць прыняць канкрэтнае рашэнне па гэтым пытанні. У даведцы могуць быць абагульнены якія-небудзь дадзеныя. У залежнасці ад складанасці, важнасці пытанняў і аб’ёму матэрыялу даведку могуць рыхтаваць адзін чалавек ці некалькі, а таксама супрацоўнікі розных аддзелаў.

Разнавіднасцю з’яўляецца даведка, якая выдаецца асобным грамадзянам на рукі, напрыклад, аб пацверджанні месца працы, займаемай пасадзе, месца жыхарства, вучобы і інш. Як правіла, іх пішуць на бланках з трафарэтным тэкстам, выкананым тыпаграфскім спосабам.

Фармуляр даведкі: назва ўстановы, назва структурнага падраздзялення, назва дакумента, дата, індэкс, месца складання, загаловак да тэксту, тэкст, подпіс, адрасаванне.

Даведкі ўнутранага характару пішуць на чыстых лістах, але з прымяненнем правілаў размяшчэння рэквізітаў. Такія даведкі падпісвае той, хто іх склаў (рыс. 11).

 

  Назва ўстановы Дата Нумар ДАВЕДКА Міхайлаў Пётр Анісімавіч з’яўляецца студэнтам дзённага аддзялення І курса матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. Даведка выдадзена для падачы ў Цэнтральны райваенкамат горада Мінска.   Дэкан факультэта ________________ пячатка (Подпіс)  

 

Рысунак 11 — Узор напісання даведкі

 

 

Дакладная запіска — дакумент, адрасаваны кіраўніку дадзенай ці вышэйшай установы, які ўтрымлівае дасканальны выклад якога-небудзь пытання з вывадамі і прапановамі складальніка.

У гэтым дакуменце прыводзяцца інфармацыйныя дадзеныя, вывады, прапановы і заключэнні, звязаныя з выкананнем якіх-небудзь заданняў, даручэнняў ці выкліканыя якімі-небудзь падзеямі, здарэннямі (рыс. 12).

У залежнасці ад мэтавага прызначэння змест дакладной запіскі можа насіць ініцыятыўны, інфармацыйны ці справаздачны характар.

Фармуляр дакладной запіскі: назва ўстановы, назва структурнага падраздзялення, назва дакумента, дата, індэкс, месца складання, загаловак да тэксту, тэкст, пасада асобы, якая напісала дакладную запіску, расшыфроўка подпісу, асабісты подпіс, адрасаванне.

 

 

Рэктару Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта Качурка В. І. загадчыка кафедры псіхалогіі кандыдата псіхалагічных навук Станіславец М. П.   Дакладная запіска Паведамляю Вам, што для даверанай мне лабараторыі неабходна купіць новае вылічальнае абсталяванне. Прашу выдзеліць для гэтых мэт 30 000 000 (трыццаць мільёнаў) рублёў.   26.05.2008 г. Подпіс  

 

Рысунак 12 — Узор напісання дакладной запіскі

 

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 311 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)