Читайте также:
|
|
Да асабістых дакументаў адносяцца заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска і інш. Дакументы менавіта гэтай групы часцей за ўсё сустракаюцца ў нашым жыцці.
Так, заяву пішуць, калі афіцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганізацыю і інш. У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, на працу (перавесці, звольніць і пад.), просяць вырашыць якое-небудзь пытанне і г.д.
Пісаць трэба, як і ва ўсіх паперах, дакладна і проста. Калі да заявы прыкладаюцца дакументы (даведкі, пасведчанні, рэкамендацыі, акты і інш.), іх пералічваюць у канцы асноўнага тэксту. На заяве ўнізе павінны быць дата (злева) і асабісты подпіс (справа).
Дэкану факультэта фізічнай культуры
дацэнту Навойчыку А.І.
студэнта І курса 3 групы
Бандарца Андрэя Аляксандравіча
заява.
Прашу дазволіць датэрмінова здаць летнюю экзаменацыйную сесію ў сувязі з удзелам у чэмпіянаце Еўропы па спартыўнай гімнастыцы.
20 мая 2008 г. Подпіс
Апошнім часам слова заява часта пішуць з вялікай літары. У такім выпадку пасля яго не трэба ставіць кропку. Для тых, хто служыць у арміі, міліцыі (іншых органах унутраных спраў), адной з асноўных асабістых справавых папер з’яўляецца рапарт. Як падаецца ў ТСБМ, рапарт – гэта пісьмовы або вусны даклад, данясенне аб чым-небудзь вышэйшай інстанцыі, начальству.
Начальніку агульнавайсковай кафедры
падпалкоўніку Януковічу П.І.
Рапарт
Прашу Вашага хадайніцтва перад вышэйшым камандаваннем аб вызваленні мяне, маёра А.В. Савянкова, ад выканання службовых абавязкаў тэрмінам на трое сутак, з 05.11.2007 г. па 07.11.2007 г., у сувязі з хваробай.
Да рапарта прыкладаю:
1) медыцынскае накіраванне ад 04.11.2007 г.;
2) даведку аб непрацаздольнасці ад 04.11.2007 г. № 256.
Выкладчык агульнавайсковай кафедры
маёр_______________А.В. Савянкоў
(подпіс)
04 лістапада 2007 г.
Начальніку ваеннага факультэта
палкоўніку Верашчагіну В.П.
Хадайнічаю па сутнасці рапарта маёра А. В. Савянкова.
Начальнік агульнавайсковай кафедры
падпалкоўнік_____________П.І. Януковіч
(подпіс)
04 лістапада 2007 г.
У аўтабіяграфіі коратка расказваюць пра свой жыццёвы шлях, таму гэта папера пішацца ад першай асобы. Тут падаюцца афіцыйныя звесткі: год і месца нараджэння; заняткі бацькоў; гады вучобы (службы ў арміі); асноўнае з працоўнай і грамадскай дзейнасці; кароткія звесткі пра сваё сямейнае становішча. У канцы тэксту ставяць дату і подпіс.
Аўтабіяграфія
Я, Булай Таццяна Іванаўна, нарадзілася 2 ліпеня 1970 года ў вёсцы Конна Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Мой бацька, Булай Іван Віктаравіч, працаваў механізатарам, маці, Ганна Уладзіміраўна, – паляводам (зараз бацькі на пенсіі). У 1977 годзе я пайшла вучыцца ў Конненскую васьмігадовую школу, якую скончыла ў 1985 годзе. З 1985 па 1987 гг. вучылася ў СШ № 2 г. п. Зэльва.
У 1987 годзе паступіла ў педагагічнае вучылішча г. Гродна на аддзяленне дашкольнага выхавання. З 1989 года працую выхавацелем у садку-яслях № 25 г. Гродна.
Замужам, маю дваіх сыноў.
12 красавіка 2008 г. (подпіс) Т.І. Булай
Распіска – дакумент, які сцвярджае, што ва ўстанове або ад прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы і інш.
Распіска
Я, Малажайка Сяргей Мікалаевіч, 12 лютага 2008 года атрымаў ад Венскага Дзмітрыя Паўлавіча 2 000 000 (два мільёны) беларускіх рублёў. Абяцаю вярнуць пазыку да 12 чэрвеня 2008 года.
12 лютага 2008 г. Подпіс
Дата добавления: 2015-12-08; просмотров: 198 | Нарушение авторских прав