Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Бібліяграфічны спіс і патрабаванні да яго афармлення

Читайте также:
  1. Падставы для вызначэння відаў бібліяграфічных дапаможнікаў.
  2. Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу
  3. Рэферат і яго віды. Патрабаванні да рэферата
  4. Справавыя лісты, іх віды і асаблівасці афармлення
  5. ТЭМА : Бібліяграфічны запіс пад загалоўкам, які змяшчае назву арганізацыі

Бібліяграфічны апарат працы прадстаўлены бібліяграфічным спісам і бібліяграфічнымі спасылкамі, якія афармляюцца ў адпаведнасці з ДАСТ.

Бібліяграфічны спісзвычайна будуецца ў алфавітным парадку (замежныя крыніцы размяшчаюцца па алфавіце пасля крыніц на мове навуковай працы).

Схема бібліяграфічнага апісання [6, с. 61]:

1. Загаловак (прозвішча, ініцыялы аўтараў; звесткі, якія раскрываюць тэматыку загалоўка, від, жанр, прызначэнне…).

2. Звесткі аб адказнасці (інфармацыя аб складальніках, рэдактарах, перакладчыках і інш.).

3. Звесткі аб выданні (паўторнасць выдання, яго перапрацоўка і інш.).

4. Месца і час выдання (горад, выдавецтва, год выдання).

5. Аб’ём (звесткі аб колькасці старонак).

Складаючы бібліяграфічнае апісанне, неабходна ведаць умоўныя раздзяляльныя знакі, паслядоўнасць іх размяшчэння:

1) загаловак (асноўны);

2): другі загаловак;

3) / звесткі аб аўтары (аўтары, складальнікі, рэдактары);

4) // назва дакумента, зборніка, часопіса, газеты, у якім змешчана састаўная частка;

5). — месца выдання;

6): — выдавецтва (кніга);

7), — год выдання (кніга);

8). — год выдання (часопіс);

9). — нумар (часопіс);

10). — колькасць старонак (у кнізе: — 159 с.; на якіх змешчана састаўная частка: — С. 17—21).

Прыклад бібліяграфічнага апісання некаторых крыніц падаецца ў табліцы 1 (больш падрабязна гл. Библиографическое описание. Библиографическая ссылка [Текст]: метод. указания / сост. Е. Г. Хо-
хол. — Барановичи: РИО БарГУ, 2008. — 64 с.)

 

 

Табліца 1 — Прыклады бібліяграфічнага апісання некаторых крыніц

 

Характарыстыка крыніцы Прыклад афармлення
Адзін, два або тры аўтары Котаў, А. Л. Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя / А. Л. Котаў. — 2-е выд. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2003. — 168 с.
Чикатуева, Л. А. Маркетинг: учеб. пособие / Л. А.Чикатуева, Н. В. Третья-кова; под ред. В. П. Федько. — Ростов н/Д: Феникс, 2004. — 413 с.
Дайнеко, А. Е. Экономика Беларуси в системе всемирной торговой организации / А. Е. Дайнеко, Г. В. Забавский, М. В. Василевская; под ред. А. Е. Дайнеко. — Минск: Ин-т аграр. экономики, 2004. — 323 с.
Чатыры і больш аўтараў Культурология: учеб. пособие для вузов / С. В. Лапина [и др.]; под общ. ред. С. В. Лапиной. — 2-е изд. — Минск: ТетраСистемс, 2004. — 495 с.
Комментарий к Трудовому кодексу Республики Беларусь / И. С. Андреев [и др.]; под общ. ред. Г. А. Василевича. — Минск: Амалфея, 2000. — 1071 с.
Калектыў аўтараў Сборник нормативно-технических материалов по энергосбережению / Ком. по энергоэффективности при Совете Министров Респ. Беларусь; сост. А. В. Филиппович. — Минск: Лоранж-2, 2004. — 393 с.
Шматтомнае выданне Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2000—2005. — 6 т.
Багдановіч М. Поўны збор твораў: у 3 т. / М. Багдановіч. — 2-е выд. — Мн.: Бел. навука, 2001. — 3 т.
Асобны том ў шматтомным выданні Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Экаперспектыва, 2000—2005. — Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII стcт.) / Ю. Бохан [і інш.]. — 2004. — 343 с.
Матэрыялы канферэнцый Правовая система Республики Беларусь: состояние, проблемы, перспективы развития: материалы V межвуз. крнф. студентов, магистрантов и аспирантов, Гродно, 21 апр. 2005 г. / Гродн. гос. ун-т; редкол.: О. Н. Толочко (отв. ред.) [и др.]. — Гродно: [б.н.], 2005. — 239 с.
Вучэбна-метадычныя матэрыялы Философия и методология науки: учеб.-метод. комплекс для магистратуры / А. И. Зеленков [и др.]; под ред. А. И. Зеленкова. — Мн.: Изд-во БГУ, 2004. — 108 с.
Электронныя рэсурсы Регистр СНГ-2005: промышленность, полиграфия, торговля, ремонт, тарнспорт, строительство, сельское хозяйство [Электронный ресурс]. — Электрон. текстовые дан. и прогр. (14 Мб). — Минск: Из-во И. Н.Комлева, 2005. — 1 электрон. опт диск (CD-ROM).
Ресурсы удаленного доступа Национальный интернет-портал Республики Беларусь [Электронный ресурс] / Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. — Минск, 2005. — Режим доступа: http://www.pravo.by. — Дата доступа: 25.01.2006.
Частка кнігі Михнюк, Т. Ф. Правовые и организационные вопросы охраны труда / Т. Ф. Михнюк // Безопасность жизнедеятельности: учеб. пособие / Т. Ф. Мих-нюк. — 2-е изд., испр. и доп. — Минск, 2004. — С. 90—101.
Артыкул з часопіса Болбас, В. С. Этыка-педагагічныя погляды Андрэя Волана / В. С. Болбас, І.С. Сычова // Адукацыя і выхаванне. — 2005. — № 12. — С. 66—69.
Артыкул з газеты Дубовик, В. Молодые леса зелены / В. Дубовик // Рэсп. — 2005. — 19 крас. — С. 8.
Артыкулы з энцыклапедыі, слоўніка Дарашэвіч, Э. К. Храптовіч І. І. / Э. К.. Дарашэвіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі (Х—ХІХ стагоддзі): энцыкл. давед. / склад. Г. А. Маслыка; гал. рэд. Б. І. Сачанка. — Мн.: [б. в.], 1995. — С. 326—328.

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 517 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)