Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Тэзісы як жанр навуковай літаратуры

Читайте также:
  1. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры на Беларусі.

Тэзісы— гэта сцісла сфармуляваныя асноўныя канстатуючыя палажэнні тэксту. Паводле змешчанага ў іх матэрыялу і паводле зместу тэзісы могуць быць як першаснымі, арыгінальнымі тэкстамі, так і другаснымі, падобнымі да анатацыі, рэферата ці канспекта. Арыгінальныя тэзісы з’яўляюцца сціслым выкладам уласнага даклада, артыкула аўтара. Другасныя тэзісы складаюцца на базе першасных тэкстаў, якія належаць іншаму аўтару.

У тэзісах лаканічна і сцісла выкладаецца пэўная тэма. Кожны тэзіс звычайна падаецца асобным абзацам, асвятляе асобную мікратэму.

Тэзісы маюць дакладна нарматыўную змястоўна-кампазіцыйную структуру, у якой можна вылучыць:

1) прэамбулу;

2) асноўнае тэзіснае палажэнне;

3) заключны тэзіс.

Дакладны лагічны падзел зместу тэзісаў падкрэсліваецца фармальна ці графічна. Фармальнае выражэнне лагічных узаемасувязей паміж тэзісамі можа быць наступным:

- выкарыстанне слоў па-першае, па-другое і іншых на пачатку кожнага тэзіса;

- выкарыстанне апазіцыйных выразаў тыпу знешнія фактары унутраныя прычыны;

- выкарыстанне класіфікацыйных крытэрыяў (дзеясловы руху, дзеясловы думкі і г.д.).

Графічна логіка выкладу матэрыялу здзяйсняецца праз нумарацыю тэзісаў, напрыклад:

 

1. Любы тэкст — гэта моўнае выражэнне задумы аўтара.

2. Алгарытм чытання вызначаецца паслядоўнасцю разумовай дзейнасці пры ўспрыняцці асноўных фрагментаў тэксту.

3. Псіхалагічная ўстаноўка — гэта падрыхтаванасць чалавека да пэўнай актыўнасці, да ўдзелу ў нейкім працэсе, да рэакцыі на знаёмы стымул ці вядомую сітуацыю.

4. Пры выкарыстанні інтэгральнага алгарытму чытання фарміруюцца навыкі чытання, якія прадугледжваюць паслядоўнасць рацыянальных дзеянняў у адпаведнасці з блокамі алгарытму.

5. Псіхолагі называюць разуменнем ўсталяванне лагічнай сувязі паміж прадметамі шляхам выкарыстання ведаў, якія ўжо маюцца.

 

Уменне правільна фармуляваць тэзісы з’яўляецца паказчыкам узроўню падрыхтаванасці чытача, разумення ім тэмы, ступені авалодання матэрыялам і метадамі самастойнай працы з кнігай.

Рэкамендуецца пры складанні тэзісаў не прыводзіць факты і прыклады. Захоўваць у тэзісах самабытную форму выказвання, арыгінальнасць аўтарскага меркавання, каб не згубіць дакументальнасць і пераканаўчасць.

Вывучаемы тэкст патрэбна чытаць не адзін раз, разбіваючы яго на асобныя часткі; у кожным з якіх выдзяляць галоўнае, і на аснове галоўнага фармуляваць тэзісы.

Карысна звязваць асобныя тэзісы з арыгіналам тэксту (на палях кнігі рабіце спасылкі на старонкі).

Па заканчэнні працы над тэзісамі параўнайце іх з тэкстам крыніцы, затым перапішыце і пранумаруйце.

Такім чынам, тэзісы — гэта сфармуляваныя палажэнні, якія паўтараюць, сцісла фармулююць і заключаюць прачытанае (або выкладаемае вусна); заўсёды маюць доказы; выяўляюць сутнасць зместу; дазваляюць абагульніць матэрыял; яны каштоўныя для крытычнага аналізу артыкула, даклада, дысертацыі і інш.

Гласарый

Анатацыя — сціслая, кароткая характарыстыка кнігі (артыкула ці зборніка), яе зместу і прызначэння. У анатацыі пералічаюцца галоўныя пытанні, праблемы першакрыніцы, часам даецца характарыстыка яе структуры, кампазіцыі.

Жанр — форма арганізацыі моўнага матэрыялу ў межах таго ці іншага стылю.

Індыкатыўны (указальны, або рэферат-рэзюмэ) рэферат — рэферат, які змяшчае не ўсе, а толькі асноўныя палажэнні першакрыніцы.

Інфарматыўны (рэферат-канспект) рэферат — тып рэферата, які змяшчае ў абагульненым выглядзе ўсе асноўныя палажэнні першакрыніцы, іх ілюстрацыю, найважнейшую аргументацыю, звесткі пра методыку даследавання, выкарыстанае абсталяванне, сферы прымянення.

Рэферат (ад лац. reffere — дакладваць, паведамляць) — кароткі выклад зместу дакумента або яго часткі, які ўключае асноўныя фактычныя звесткі, вывады, неабходныя для першапачатковага азнаямлення з дакументам і вызначэння мэтазгоднасці звароту да яго.

Тэзісы — гэта сцісла сфармуляваныя асноўныя канстатуючыя палажэнні тэксту.


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 260 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)