Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Тыпы лексічных значэнняў слова: прамое і пераноснае, матэваванае і нематываванае, свабоднае ці звязнае

Читайте также:
  1. Сістэма лексічных сродкаў навуковага стылю

Адрозніваюць два асноўныя тыпы лексічных значэнняў слова: прамое і пераноснае. Прамое значэнне — гэта першаснае, зыходнае значэнне слова, якое непасрэдна паказвае на прадмет, дзеянне, якасць і замацавалася за ім як асноўнае. Так, у сказе На сонцы стракацелі жоўтыя і сінія касачы. усе словы ўжываюцца з прамым значэннем. Пераносным называецца такое значэнне, якое развіваецца ў выніку пераносу назвы з аднаго прадмета, дзеяння, з'явы, працэсу на іншыя, чым-небудзь падобныя.

У мове твораў мастацкай літаратуры ўжыванне слоў з пераносным значэннем — яркі сродак стварэння вобразнасці і маляўнічасці апавядання.

У залежнасць ад таго, можна ці не вызначыць характэрную рысу, спецыфічную прымету, якая была пакладзена ў аснову назвы, выдзяляюць матываваныя і нематываваныя назвы. Для слоў — нематываваных назваў нэльга вызначыць, на аснове якіх рыс, прымет яны ўзніклі, нельга растлумачыць іх з дапамогай іншых слоў.' Нематываванымі звычайна бываюць словы з невытворнай асновай: стэп, луг, нос, год.

Словы з вытворнай асновай матываваныя: можна лёгка вызначыць, на аснове якой прыметы яны ўзніклі, і матывуюцца, тлумачацца яны з дапамогай іншых слоў: буслянка — ад слова бусел, бярозавік — ад бяроза, дзялянка — ад дзяліць.

 

Амонімы. Граматычныя амонімы: амафоны, амаформы, амографы

 

А м о н і м ы — гэта словы, што аднолькава гучаць, але маюць рознае значэнне, напрыклад: сплаў 'сумесь плаўкіх цел' і сплаў 'адпраўка чаго-небудзь уніз па цячэнні ракі'.

Марфалагічныя амонімы, ці амаформы (супадаюць гучаннем і напісаннем у адной ці некалькіх граматычных формах. Такое супадзенне можа адбыцца ў межах як адной, так і розных часцін мовы: лячу ў сама лёце — лячу дзіця, шыю касцюм — нагнуў шыю. Амаформы ўзнікаюць у выніку пераходу слоў з адной часціны мовы ў другую: любаваліся прыгожай вясной — сустрэліся вясной, стары чалавек — у пакой зайшоў стары.

Фанетычныя амонімы, ці а м а ф о н ы,—гэта словы, якія аднолькава гучаць, але пішуцца па-рознаму: мог — мох, кот — код, казка — каска,. Да амафонаў належаць аднолькавыя гучаннем агульныя і ўласныя назоўнікі: Чытаць раман — прыехаў Раман, ляціць арол — экскурсія ў Арол.

Ад амонімаў трэба адрозніваць амографы. А м о г р а ф ы — гэта гловы, якія аднолькава пішуцца, але вымаўляюцца па- рознаму, бо адрозніваюцца месцам націску: братам — братам, яму — яму, нашу

Амонімы ўтвараюцца рознымі шляхамі:

· у выніку страты сэнсавай сувязі паміж асобнымі значэннямі мнагазначнага слова (распад полісеміі): каса 1 'нодмель, якая далёка заходзіць у мора', каса2 'від нрычоскі' і касаг 'прылада працы';

· пры гукавым супадзенні спрадвечна беларускіх і іншамоўных слоў: бот 1 'від абутку' і бот2 'від невялікага ірабнога ці марскога судна

· за кошт гукавога супадзення слоў, запазычаных з •адной мовы: віраж 1 'паварот, рух па крывой', 'участак дарогі ці спартыўнага збудавання, прыстасаваны для крывалінейнага руху'віраж2 — раствор соляў, у якім прамываюць фотаздымкі.

Лексічныя амонімы, амаформы, амафоны і амографы выкарыстоўваюцца ў творах мастацкай літаратуры для характарыстыкі дзеючых асоб, стварэння мастацкіх вобразаў. У тлумачальных слоўніках кожны амонім падаецца асобным лоўнікавым артыкулам і пазначаецца надрадковай арабскай лічбай: бабка 1, бабка2, бабка3...

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 1410 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)