Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIV-XVIII стст.). “Лiтоўская метрыка”.

Читайте также:
  1. Актавыя матэрыялы
  2. АКТАВЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ
  3. Актавыя матэрыялы
  4. Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі.
  5. Дакументы справаводства савецкага часу.
  6. Заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага.
  7. Матэрыялы справаводства

3.2.1. Агульная характарыстыка. Для вывучэння матэрыялаў справаводства Вялiкага княства Лiтоўскага iстотнае значэнне мае “Лiтоўская метрыка”. Лiтоўская метрыка — умоўная назва, якая мае два значэннi: па-першае — гэта гiстарычная назва архiўных рукапiсных кнiг вялiкакняcкай (пазней — а гульнадзяржаўнай) канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага XV-XVII стст. Разам з тым “Лiтоўская метрыка” — гэта i назва канкрэтнага фонду № 389, якi захоўваецца ў Цэнтральным дзяржаўным архiве старажытных актау Расiйскай Федэрацыi у Маскве, i гэты фонд уключае матэрыялы не толькi вялiкакняскай канцылярыi, але i iншых дзяржаўных устаноў. Адначасова шэраг матэрыялау, непасрэдна звязаных з дзейнасцю канцылярыi ВКЛ захоўваецца у архiўным фондзе (Zbior. Tak zwana Metryka Litowska) Галоўнага архiва старажытных актаў (Archiwym Glowne Akt Dawnych — AGAD) у Варшаве. Апошнi з’яўляецца вынiкам дзейнасцi архiвiстаў XVIII ст., пераважна варшаўскiх, адлюстроўваючым адзiн з са шматлiкiх этапаў упарадкавання матэрыялаў Лiтоўскай метрыкi.

Назва “Лiтоўская” - умоўная. У найбольш старажытным з вядомых вопiсаў 1623 г. матэрыялы канцылярыi названы “метрыкай Вялiкага княства Лiтоўскага”. Вызначэнне “Лiтоўская” яны атрымалi у XVIII ст. пад пяром варшаускiх архiвiстаў, яго ужываў i найбольш аўтарытэтны з iх -- А.Нарушэвiч (1777-1787). Пецярбуржскiя архiвiсты услед за апошнiм менавiта так называлi метрыку, тым больш, што такi тэрмiн быў неабходным, каб супрацьпаставiць яе "Кароннай".

Тэрмiн “метрыка” таксама у пэўнай ступенi умоўны. Ен узнiк у сярэдневяковых канцылярыях i вызначаў кнiгi-копii дакументаў, якiя выйшлi з цэнтральных канцылярый. Пазней значная колькасць кнiг была страчана.

Такiм чынам, патрэбна, па-першае, адрознiваць матэрыялы вялiкакняскай канцылярыi i матэрыялы адпаведных архiўных фондаў; для гэтага патрэбна праследжваць гiсторыю апошнiх (найперш, фонда № 389 ЦДАСА). Па-другое, неабходна вызначаць першапачатковы (кнiгi-арыгiналы) i сучасны склад кнiг Лiтоўскай Метрыкi.

3.2.2. Канцылярыя ВКЛ i яе “кнiгi”. Першапачатковы i сучасны склад кнiг. Для паспяховага аналiзу крынiц, узнiкшых ў вынiку дзейнасцi органаў кiравання, неабходна даследванне эвалюцыi апошнiх ад моманту iх зараджэння у форме дапаможнага кiруючага звяна да утварэння самастойнага iнстытута с дыферэнцыраванай спецыялiзацыяй. Пад канцылярыяй патрэбна разумець установу (дзяржаўную, царкоўную цi прыватную), якая мае унутраны субардынацыйна-iерархiчны падзел упраўленчай i выканаўчай працы, уласную арганiзацыйна-функцыянальную структуру, асноўнай гiстарычнай функцыяй якой з’яўляецца пасрэднiцтва цi удзел у ажыццяўленнi дзяржавай (царквой цi прыватнай асобай) гаспарадча-выканаўчай дзейнасцi – кiравання.

Цэнтральны апарат дзяржаўнага кiравання Вялiкага княства Лiтоўскага у XV-XVI ст. развiваўся iмклiвымi тэмпамi. Адно з яго звенняў - вялiкакняская канцылярыя - хутка набыла агульнадзяржаўны характар i выконвала шматлiкiя складаныя функцыi цэнтральнай дзяржаўнай установы. У канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага таксама, як i у iншых канцылярыях дзяржаў позняга сярэднявечча, здымалiся копii выдаваемых (выходзячых) i атрымоўваемых (уваходзячых) дакументаў. Пры гэтым, як адзначаў буйнейшы даследчык ЛМ Мiкалай Беражкоў, çыходзячыя дакументы вялiкакняскай ўлады, а таксама паступаўшыя дыпламатычныя акты, выпiсвалiся у канцылярыi з адносна большай паўнатой, чым iншыя (якiя фiксавалiся выбарачна, цi ў залежнасцi ад важнасцi iх зместу). Копii прызначалiся як для патрэб бягучай дзейнасцi канцылярыi, так i для захаванасцi звестак дакументаў на больш працяглы час. Выключнай асаблiвасцю канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага, пазней названай Лiтоўскай Метрыкай (ЛМ) з’яўляецца тое, што яна па свайму функцыянальнаму прызначэнню падмяняла дзяржаўны архiў (якi у ВКЛ так i не быў створаны – арыгiналы дакументаў агульнадзяржаўнага значэння канцэнтравалiся i захоўвалiся у прыватных руках).

У другой палове XVI ст. канцылярыя Вялiкага княства Лiтоўскага заставалася яшчэ дапаможна-выканаўчай установай. У межах канцылярыi складалiся умовы для яе падзелу на ведамствы па сферах дзеяння. Адсутнiчала упраўленча-выканаўчая спецыялiзацыя. У момант ад’езду вялiкага князя ў Карону Польскую яна (магчыма) паäзялялася на дзве самастойныя часткi: першая ўключала найбольш вопытных i заслужаных пiсараў (па сутнасцi саветнiкаў вялiкага князя) i следавала за iм у Карону. Праз яе Жыгiмонт Стары ажыццÿўляў упраўленне знешняй i унутранай палiтыкай ВКЛ. Лiсты (гаспадарскiя прывiлеi) выдавалiся у залежнасцi ад месцазнаходжання вялiкага князя. Апошняя акалiчнасць дазволiла М.Беражкову скласцi “Iтûнерарый[22] вялiкiх князеў лiтоўскiх”. Сапраўды, доўгачасовая адсутнасць гаспадароў у Лiтве патрабавала аператыўнага выраøэння важнейшых праблем дзяржавы у межах адной кампактнай установы, што складалася з вузкага стабiльнага кола давераных асоб, якiя трымалi на кантролi ўсе падзеi ў княстве.

Другая частка (яе наяўнасць гiпатэтычная) функцыянiравала у Вiльнi. Яе магчымае iснаванне спарадзiла версiю аб тым, што падзел кнiг на два тыпы (арыгiналы i копii) узнiк менавiта у вынiку ад’езду вялiкага князя з часткай канцылярыi i далейшай перапiскай з “часовых” кнiг у “пастаянныя”. Да апошнiх падключылася i блытанiна ў храналогii запiсаў.

У 1946 г. савецкi гiсторык М.Беражкоў пераканаўча даказаў, што кнiгi канца XVI-пачатку XVII ст. не з’яўляюцца адэкватнымi арыгiнальным кнiгам канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага, а узнiклi у вынiку капiравання. Але пры гэтым М.Беражкоў памылкова лiчыў, што дакументы у дзяржаўнай канцылярыi перапiсвалiся у "кнiгi", на яго мела пэўнае уздзеянне сама назва "кнiгi". Фактычна ж у канцылярыi дакументы перапiсвалiся на асобных лiстах, цi некалькiх лiстах ("сшытках"). Гэтыя лiсты з часам складалiся, з iх фармiравалiся "кнiгi". Аднак назiраўся i iншы працэс: з цягам часу, у ходзе работы, асобныя часткi гэтых кнiг перамешвалiся памiж сабой, а у канцы XVI ст. без папярэдняй распрацоўкi былi перапiсаны у кнiгi-копii.

Гэта закранула наступны склад кнiг:

1. Кнiгi данiн1, якiя першапачаткова (пры Казiмiры i Аляксандры) з’яўлялiся адначасова i кнiгамi спраў судовых. Сярод дакументаў, што запiсвалiся ў гэтыя кнiгi найперш адзначым "данiны" заканадаўчага характару: прывiлеi, агульназемскiя, абласныя, гарàдам, этнiчным i канфесiйным групам насельнiцтва. Асобных кнiг для запiсу дакументаў заканадаўчага характару у XV ст. не мелася. Пераважную большасць запiсаў у кнiгах данiн складаюць дакументы на зямельныя ўладаннi i на правы, непасрэдна звязаныя з землеўладаннем.

Сюды можна аднесцi: лiсты аб дараваннi зямельных ўладанняў феадалам розных рангаў аб "дачы" уладальнiкам маенткаў правоў на заснаванне ярмарак i таргоў, на трыманне карчмы, на узiманне мыт i г.д.

У КД упiсвалiся таксама дакументы аб падараваннi i падцвярджэннi пасад – але гэтых дакументаў на першым часе iснавання было няшмат, магчыма прызначэннi рабiлiся у вуснай форме.

2. Кнiгi спраў судовых гаспадара i паноў рады пачалi весцiся асобна ад кнiг данiн з пачатку княжэння Жыгімонта I з лiстапада 1506 г.У загалоўках першых кнiг СС вызначаецца прысутнасць дзьвух фармальных катэгорый матэрыялаў: "лiстоў" i запiсаў "пра памяць".

а) "Лiсты" напiсаны ад iмя гаспадара. Найперш i галоўным чынам гэта лiсты – прыгаворы, якiя давалiся супрацьстаячым бакам пасля разбору справы па сутнасцi. У iх утрымлівалiся звесткi аб ходзе разгляду i рашэннi, вынесеным гаспадаром сумесна з панамi-раднымi, цi ў выключным выпадку – гаспадаром адзiнаасобна. Упiсваліся ў кнiгу i iншыя гаспадарскiя "лiсты": лiсты аб адтэрмiноўцы справы i г.д.

б) Запiс "пра памяць" уяўляе сабою пратакол разбору справы, цi асобны момант гэтай справы (напрыклад няяўку аднаго з бакоў да прызначанага тэрмiну). Цiкава, што калi у кнiзе прысутнiчае запіс "пра памяць", то аднолькавы па зместу з ею лiст адсутнiчае i наадварот.

3. Кнiгi арэнд. Асноўны iх змест складаюць дакументы адносна продажу (гэта значыць аддач у арэнду, на воткуп мыт, карчмы i г.д.) Непасрэдна гэта лiсты мясцовых адмiнiстрацый аб "продажу", якi адбыўся з выкладаннем яго зместу, акты аб прыняццi "лiчбы" (гэта значыць справаздачы арэндатараў).

4. Рэестры "отправ" ўяўляюць сабою пералік данін грашыма, харчамі і рэчамі са сродкаў скарба "князем і панам і дворяном і земяном і всим, кому што гаспадар дал". Пераважна гэтыя даніны, хоць і даваліся з цэнтра але з мясцовых сродкаў скарба (з паступлення мыт, "він" і г.д. на месцах). У запісу гаварылася, што, каму і за што падаравана і з якой крыніцы павінна быць зроблена выдача. З расходных кніг скарба перш.паловы XVI ст. захавалася яшчэ кніга выдаткаў на татар.

5. Кнігі пасольстваў – тут сканцэнтраваны дакументы аб зносінах ВКЛ з іншымі дзяржавамі: ўласна "пасольствы" – г.зн. прамовы паслоў літоўскіх і іншаземных, "навукi" паслам ("настаўленні"), "верующие" (зараз вярыцельныя граматы) лісты паслам і "глейтовные" (ахоўныя лісты), адказы паслам, лісты бягучай дыпламатычнай перапіскі. Сустракаюцца ў кнігах запісы неістотнага зместу: напрыклад, аб колькасці слугаў і коней, дадзеных паслам. У невялікай колькасці маюцца дыпламатычныя дакументы, у якіх ВКЛ не з’яўляецца баком-удзельнікам, але ў змесце якіх яно было зацікаўлена.

Пашырэнне сферы дзейнасцi, набыцце новых функцый i рост патоку дакументацыi, якія апрацоўвала канцылярыя ВКЛ, абумовiлi неабходнасць удасканалення як самой сiстэмы справаводсва, так i падрыхтоўкi дакументацыi канцылярыi ВКЛ для доўгатэрмiновага захоўвання. Мiж тым дакументы канцылярыi на пачатку XVI ст зберагалiся у некалькiх месцах i да канца гэтага стагоддзя вонкавы стан кнiг метрыкi быу кепскi. Да таго ж прылучылася i частае ужыванне, кнiгi пачалi псавацца i часткова спарахнелi.

Па загаду канцлера Льва Сапегi з 1594 г. дзякi пачалi перапiсваць кнiгi метрыкi. Праца вялася 14 год (1594-1607 гг.). У вынiку перапiскi з’явiлася каля 190 новых кнiг-копiй Лiтоўскай Метрыкi. Перапiска дакументацыi кнцылярыi ВКЛ у кнiгi-копii праводзiлася без яе папярэдняй апрацоўкi i сiстэматызацыi, у вынiку чаго для кнiг-копiй, асаблiва для тых, што ахоплiвалi дакументацыю канца XV-XVI стст, характэрна вiдавая i храналагiчная непаслядоўнасць тэкстаў дакументаў.

Арыгiналы дакументаў канцылярыi былi складзены на захаванне у Вiленскiм скарбе, а копii – у прыватнаўласнiцкiм доме у Вiльнi. Апошняя акалiчнасць, можна меркаваць, выратавала кнiгi-копii. Арыгiнальныя кнiгi метрыкi за XV-XVI стст. у большасцi сваей загiнулi пад час страшных для Беларусi войнаў сярэдзiны XVII ст. Так, пад час акупацыi шведамi значнай часткi Рэчы Паспалiтай, шведы вывезлi метрыку да сябе. Праўда, па умовах Олiўскага мiру 1659 г. частку яе звярнулi, але частка патанула у Балтыйскiм моры. Частка кнiг загiнула i пры ўзяццi Вiльнi рускiмi войскамi у 1655 г. Негледзячы на неаднаразовыя сеймавыя пастановы аб пошуку гэтых кнiг, яны так i не былi знойдзены.

Такiм чынам, у канцы XVI-пач. XVII ст. узнiклi тэксты, якiмi мы карыстаемся i сення. Арыгiнальных кнiг XV ст. не захавалася увогуле, няшмат iх засталося i ад XVI ст. Адзiн з раннiх вопiсаў кнiг-копiй лiтоўскай Метрыкi, што захаваўся – гэта здатачны вопiс пры змене канцлåраў ў 1623 г. У вопiсе Лiтоўскай Метрыкi дакументы размешчаны, галоўным чынам, у храналагiчным парадку з падзеламi на падгрупы па гадах праўлення вялiкiх князеў лiтоўскiх i каралеў польскiх.

У склад Лiтоўскай Метрыкi на працягу XVII-XVIII ст. уключаны матэрыялы ўстаноў, якiя размяшчалiся на тэрыторыi сталiцы i не былi звязаны з дзейнасцю вялiкага князя. Так, напярэдаднi другога i канчатковага далучэння Смаленска да Расii (1684) увесь архiў ваяводскай канцылярыi быў вывезены. У вынiку у Лiтоўскай Метрыцы узнiк асобны фонд, якi характарûзаваў кiраванне Смаленскам на працягу першай паловы XVII ст. Прыкладна у гэты ж час адбылося далучэнне да метрыкi Лiвонскiх матэрыялаў i шэрагу знешнеэканамiчных дакументаў, непасрэдна звязаных з дзейнасцю канцылярыi. Частка матэрыялаў гарадскiх i земскiх судоў, якiя захоўвалiся у россыпу, былi ўнесены ў кнiгi-копii пры перапiсцы, iншыя былi уключаны крыху пазней. Да кнiг Лiтоўскай Метрыкi далучала свае дакументы канцылярыя. Патрэбна падкрэслiць, што з увядзеннем пасад падканцлера 1566 г. звязаны падзел канцылярыi ВКЛ на дзве: “Вялiкую” i “Малую”. Пры гэтым самi акты рэгламентавалi характар iх захоўвання ў архiве, а закон аб iх быў змешчаны у кнiгах Лiтоўскай Метрыкi. Дзейнічала справаводчая канцылярыя, прызначаная да бягучых спраў. Яна знаходзiлася разам з князем, калi той быў у раз’ездах. У яе заносiлi звесткi аб выдаваемых князем прывiлеях, падараваннях i iншых дакументах. Затым гэтыя дадзеныя у больш цi менш сцiслай форме заносiлiся у асноўныя кнiгi Метрыкi, але нельга выключыць, што рабiлася гэта не ва ўсiх выпадках.

На працягу XVI-XVIII ст. сфармiраваўся у асноўным сучасны скëад кнiг: кнiгi запiсаў, кнiгi судовых спраў, кнiгi публiчных спраў i кнiгi перапiсаў. Першачарговае значэнне сярод дакументаў Лiтоўскай Метрыкi займаюць “кнiгi запiсаў”, якiя падштурхнулi першых даследчûкаў Лiтоўскай Метрыкi да думкi аб тым, што пiсары вялiкакняскай канцылярыi запiсвалi усе матэрыялы без перабору. З разгляду першапачатковага складу кнiг Лiтоўскай Метрыкi ўжо вядома, што менавiта у кнiгi запiсаў былi перапiсаны данiны вялiкага князя, пасольскiя i частка кнiг судовых часоў Казiмiра i Аляксандра, Жыгiмонта I Старога. Пры гэтым адначасова працягвалi весцiся бягучыя кнiгi. Такiм чынам, сучасны змест кнiг запiсаў метрыкi вельмi разнастайны.

Найбольшóю колькасць матэрыялаў кнiг складаюць дакументы, што падцвярджаюць уласнасць феадалаў на нерухомую маемасць, прадстаўляюць iншыя правы i прывiлегiі. Да iх адносяцца граматы каралеўскiя на падараванне зямельных ўладанняў, прыбыткаў, права збору падаткаў, зацвярджэнне "таргоў" i кірмашоў. У метрыцы можна знайсцi i iншыя акты.

Адрозненнем кàпiйных кнiг Лiтоўскай Метрыкi за перыяд да другой паловы XVI ст. ад кàпiйных кнiг у Рускай дзяржаве з’яўляецца тое, што яны складаюцца выключна з дакументаў, выйшаўшых ад âÿлiкага князя, цэнтральнай i мясцовай адмiнiстрацыi. Толькi 38 дакументаў адносяцца да прыватных.

У кнiгах запiсаў змешчаны таксама копii цэхавых статутаў, якiя зацвярджалiся гаспадаром, тут жа вызначалася пэўная колькасць людзей, што выстаўлялася феадаламі пад час ваенных дзеянняў. Як ўжо адзначалася, у кнiгах апынулiся асобныя дакументы дыпламатычнага характару. У фондзе 389 ЦДАСА у Маскве маецца 219 “Кнiг Запiсаў”, якiя ахоплiваюць перыяд з 1440 па 1771 гг. У гэтых кнiгах у XVII-XVIII стст. з’яўляåцца ўсе больш прыватных актаў, якiя трапiлi ў склад Метрыкi самымi рознымi шляхамi. У прыватнасцi была шырока распаўсюджана практыка накiравання для падцверджання рознага роду дакументаў вялiкаму князю (каралю) (у тым ліку i прыватных актаў). Такiм чынам, у “Кнiгах Запiсаў” можна знайсцi амаль ўсе вiды дакументаў, якiя выходзiлi з канцылярыi ВКЛ.

Найбольш шматлiкая група кнiг метрыкi – “Кнiгi судовых спраў”. Яны ўключалi таксама дакументы Вiленскага замкавага суда i рашэннi на справах Брэсцкага i Кобрынскага старостваў. Як адзначаў адзiн з вядомых даследчыкаў Лiтоўскай Метрыкi Л.М.Пташыцкi, “складана з дакладнасцю вызначыць кнiгi якiх судоў ўваходзiлi ў склад метрычнага архiва”. Можна толькi меркаваць, што у метрыку здавалiся кнiгi вышэйшых судоў, якiя дзейнiчалi ад iмя вялiкага князя. У фондзе № 389 ЦДАСА кнiгi судовых спраў складаюць №№ з 221 па 522 i ахоплiваюць перыяд з 1510 па 1713 гг.

У адзеле “Кнiгi публiчных спраў” сабраны кнiгi, якiя утрымлiваюць дакументы агульнадзяржаўнага значэння: сеймавыя i канфедэрацкiя рашэннi, пасольствы у iншыя дзяржавы, граматы i дыпломы на пасады. Значны iнтарэс мае кнiга 523 “Попiс войска” – фактычна перапiс насельнiцтва. Гэтыя цiкавыя матэрыялы толькi пачынаюць даследавацца. У фондзе ЦДАСА названыя кнiгi складаюць №№ 523-558 i ахоплiваюць перыяд з 1528 па 1794 гг.

“Кнiгi перапiсаў” уключаюць люстрацыi, попiсы замкаў, старостваў (падрабязнае апiсанне межаў з суседнiмi дзяржавамi). Гэтыя кнiгi у агульнай нумерацыi фонда № 389 ЦДАСА складаюць №№ 559-582 i ахоплiваюць перыяд з 1542 па 1779 гг.

Акрямя таго у фондзе № 389 маецца адна кнiга розных зборнiкаў сапраўдных актаў XV-XVII ст. i “сiгiлаты” (рэестры спраў з пячаткамi) Як ўжо адзначалася вышэй, пэўныя дакументы могуць знаходзiцца не на месцы, г. зн. не ў тых кнiгах, дзе сабраны адначасова выдадзеныя акты, частка дакументаў ўвогуле не скапiравана ў канцылярыi, iншыя ж былi ўнесены ў кнiгi Лiтоўскай Метрыкi, што не захавалася да нашага часу. У сувязi з гэтым значную цiкавасць уяўляюць кнiгi, якiя служылi для рэгiстрацыi дакуметаў, канчаткова аформленых у канцылярыi, замацаваных пячаткай – кнiгi “сiгiлат”. У адрозненне ад iншых кнiг, яны, такiм чынам, павiнны былi адлюстроўваць паслядоўнасць афармлення дакументаў у канцылярыi. На жаль гэтыя кнiгi захавалiся фрагментарна. Да таго ж у “Кнiгах Запiсаў” i у “Кнiгах судовых спраў” таксама сустракаюцца матэрыялы, што па свайму тыпу наблiжаюцца да сiгiлатаў. Напрыклад, у кнiзе № 124–запiсаў i 126-судовых спраў скапiраваны сiгiлаты канцылярыi Сапегi 1649-1650 гг. Яны былi уключаны у кнiгi ў сувязi з тым, што пад час бiтвы пад Зборавам 15 жнiўня 1649 г татары разрабавалi павозкi, дзе знаходзiлiся i дакументы-метрыкi. Толькi некалькi сшыткаў, уключаных затым у кнiгу 124-запiсаў, удалося сабраць у гразi на полi бою.

Як i у кнiгах сiгiлат, так i у сiгiлатах 1649\50 гг. пазначана i дата прылажэння пячаткi, i дата, прастауленая у дакуменце. Пры гэтым, здаралася, дата прастаулялася у прывiлеях значна пазней, чым прыкладалася пячатка. Зараз складана меркаваць, з’яулялiся такiя выпадкi выключэннем з агульнага правiла, цi звычайнай практыкай, распаусюджанай у пэуныя перыяды дзейнасцi канцэлярыi ВКЛ.

3.2.3. Асноўныя этапы навуковага асваення i вывучэння Лiтоўскай Метрыкi. Гiсторыя фонда “Лiтоўская метрыка” (ЦДАСА РФ, № 389). Гiсторыкi не маюць звестак, якiм быў поўны склад Метрыкi (старых i новых кнiг) у XVI - пачатку XVII ст.ст. Iнвентарны вопiс архiва складзены ў хуткiм часе пасля Ëþáëiíñêàé Âóíii ¢ 70- пач.80-х гг. (да 1587) улiчвала толькi нязначную частку, яго “рэшткi” — 674 акты. Таму асаблiвую каштоўнасць уяўляе рэестр 1623 г. Метрыкi Вялiкага княства Лiтоўскага1. Ен дазваляе даведацца аб тым, што захавалася да сярэдзiны XVII ст.

У далейшым час i абставiны яшчэ больш не шкадавалi матэрыялы архiва. Ваенныя падзеi сярэдзiны XVII i пачатку XVIII ст.ст. выклiкалi шматлiкiя пераезды i страты. У сярэäзiне 60-х г. XVIII ст. Метрыка ВКЛ была перавезена ў Варшаву (туды ж з Кракава перамясцiлi i Каронную метрыку). У 1794 г., праз месяц пасля ўзяцця А.Суворавым сталiцы Рэчы Паспалiтай, было атрымана распараджэнне аб пераводзе ўсiх матэрыялаў дзяржаўнага архiва ó Санкт-Пецярбург. Тут асноўную частку дакументаў змясцiлi ў Сенат, а рэшту (дыпламатычнага характару) — у Калегiю замежных спраў. Дарэчы частка матэрыялаў тады ж перададзена ў Прусiю, аднак шматлiкiя вынiкi з iх садзейнiчалi ўтварэнню аддзела “Кнiг выпiсаў”. Крыху пазней частка дакументаў Лiтоўскай Метрыкi была перададзена ў Iмператарскую Публiчную бiблiятэку (зараз iмя Салтыкова-Шчадрына) — папскiя булы, лiвонскiя акты, казацкiя хартыi.

Спробы вывучэння i класiфiкацыi матэрыялаў Метрыкi былi зроблены óжо ó 1803-1804 гг. экспедыцыяй Сената. Аднак сапраўдным этапам архiўнага i навуковага даследавання дакументаў дзяржаўнага архiва Вялiкага княства Лiтоўскага стала стварэнне Камiсii (1835 г.) для óпарадкавання спраў Лiтоўскай Метрыкi ў мэтах практычнага карыстання прадстаўнiкамi дваранскiх êîëࢠ(падцвярджэнне i ўстанаўленне радавых праў, прывiлеяў i г.д.). Êамiñiя падзялiла Метрычныя справы на 12 аддзелаў: 1) кнiгi запiсаў, 2) судныя справы, 3) публiчныя, 4) перапiсы, 5) выпiсы, 6) справы за пячаткай (сiгiлаты), 7) кнiгi “Непременного Совета”, 8) рэгiстры (рэестры), 9) кнiгi копiй, 10) старажытныя акты, 11) радаслоўныя, 12) карты i планы. Гэтая структура Метрыкi, ў асноўным, захоўваецца i зараз. Была праведзена перанумерацыя ў лiстах аддзелаў, зроблены запiсы аб колькасцi лiстоў у адзiнцы захавання.

Наступны важнейшы этап у гiсторыi фонда ЛМ — перадача кнiг у Маскву (1887 г.) у Маскоўскi архiў Мiнiстэрства юстыцыi. З’яўляецца першы друкаваны вопiс Л.М.Пташыцкага (у аснове якога ляжыць вопiс Камiсii 1835 г.). Матэрыялы разбiты на аддзелы, ў межах якiх дакументы падзялялiся на 2 часткi: А — кнiгi Лiтоўскiя, В — кнiгi Каронныя. У гэты ж час частка кнiг Лiтоўскай Метрыкi (пераважна справы дыпламатычнага характару) была перададзена ў Міністэрства замежных спраў, а Каронная Метрыка — у Варшаву.

Дарэчы ў 1921 г. у адпаведнасцi з Рыжскай мiрнай дамовай Áеларусь была падзелена на часткi. У 1923 г. частка застаўшыхся кнiг Кароннай Метрыкi (каронныя судныя i пiсцовыя кнiгi, Дзеннiк Люблiнскага сейма, акты, што датычылiся Рускага i Польскага ваяводстваў i iнш.) былi перададзены Польшчы. Тыя матэрыялы, што засталiся ў 1939 г. у Маскве склалi ў ЦДАСА СССР фонд № 389.

У 1952 г. праведзена агульная нумерацыя адзiнак захавання ЛМ, пасля чаго падзел на аддзелы перастаў быць асновай архiўнага ўлiку i захаваўся як гiстарычнае паняцце. У 1954 г. да фонда ЛМ былi далучаны 15 кнiг i 62 дакумента т. зв. “Пасольскай метрыкi” (ў тым лiку звесткi аб пагранiчных сутыкненнях i устанаўленнi межы памiж Маскоўскай дзяржавай i Вялiкiм княства Лiтоўскiм.

У 1926 г. быў праведзены першы з’езд даследчыкаў “беларускае архэолёгii i археографii”. На з’ездзе з задавальненнем была заслухана iнфармацыя аб гатоўнасцi Цэнтрархiва РСФСР садзейнiчаць вяртанню архiўных фондаў, якія датычыцца Беларусi, на яе тэрыторыю. Аднак працэсы канца 1920-1930-х гг. не далi таму магчымасцi ажыццявiцца. Зараз фонд № 389 па-ранейшаму знаходзiцца ў Цэнтральным дзяржаўным архiве старажытных актаў у Маскве.

3.2.4. Віды дакументавання. Найбольш распаўсюджанымі формамі дакументавання ў кнігах запісаў з’яўляюцца лісты і прывілеі. Вядомы лісты-распараджэнні мясцовым адміністрацыйным асобам па гаспадарчым і фінансавым пытанням. Пад такім жа загалоўкам выпісваліся дакументы аб дазволе арганізоўваць ярмаркі і таргі, адкрываць карчмы, дазваленні на гандаль без мыта і г.д. Прывілеі – вельмі распаўсюджаны від запісаў, які фіксаваў падараванні магнатам, шляхцічам (“земянам”), прадстаўнікам мясцовай каралеўскай адміністрацыі правы на нерухомую маемасць, арганізацыю ярмарак, мяшчанам – на гандаль без мыта.

Такім чынам, прывілеі маюць шмат агульнага з лістамі, аднак яны не утрымліваюць распараджэнняў, наказаў і іншых норм імператыўнага характару. Пры страце арыгіналаў дакументаў і ў некаторых іншых выпадках выдаваліся падцверджанні (“потверженья”). Асобнай формай прывілеяў з’яўляліся “видимусы” (копіі). Блізкія да даравальных і падцвярджальных грамат “прызнанні” – афіцыйнае падцверджанне правоў і паўнамоцтваў, “вызнанне” – падцверджанне сапраўднасці дакументаў асобай, ад імя якіх ен складаўся.

У кнігах ЛМ прысутнічаюць таксама такія запісы як “угода” -- пагадненне, “квітанцыі” – паступленні сродкаў ад мытнікаў і справаздачы – “лічбы”. У кнігах судовых спраў часцей сустракаюцца такія тэрміны, як справа (судовая справа), “отложенье” – перанос слухання справы на іншы час, “припоминанье” – іскавая заява, “вызнанне” – паказанні сведкаў, “вырок” – рашэнне, прыгавор па справе вялікага князя ці ад яго імя паноў рады, трыбунала.

3.2.5. Сеймавыя матэрыялы XVI-XVII стст. Вальныя соймы ў Вялікім княстве Літоўскім пачалі праводзіцца з 1401 г. Галоўнымі відамі дакументаў, якія на іх прымаліся, былі акты уніі з Польскім каралеўствам і прывілеі. З 1507 г. у якасці пастаноў сойму з’яўляюцца ухвалы (“уфалы”). Ужо да гэтага часу у структуры ухвалы адбыліся пэўныя змены.

Пачынаючы з вальнага сойма 1547 г., якім кіраваў вялікі князь Жыгімонт Аўгуст, на сеймах разам з ухваламі запісваюцца “прозьбы” шляхты ВКЛ і “отказы”. Галоўнымі “прозьбамі” з’яўляліся: 1) каб чужаземцы не мелі маенткаў і не займалі ўрады у княстве, 2) каб не парушаліся прывілеі і вольнасці земскія, 3) каб усе новыя пастановы ухвальваліся на вальным сойме. Узрастанне ролі вальных соймаў перадвызначыла пераўтварэнне пастаноў сойму у дакументы заканадаўчага характару, што было акрэслена ў статуце 1566 г. і канчаткова замацавана ў 1588 г.

Неабходна таксама адзначыць матэрыялы мясцовых соймікаў. Гэта інструкцыі і наказы дэпутатам на вальны (усеагульны) сейм, хадатайствы і просьбы да урада, а таксама справаздачы паслоў і інфармацыя аб прайшоўшых сеймах.

Ужо ў сярэдзіне XVI ст. узрастае жаданне скласці для нашчадкаў падрабязную справаздачу аб сейме. Першыя з такіх спроб (як “Дзеннік Люблінскага сейма 1569 г.”) знаходзяцца на мяжы паміж матэрыяламі справаводства і гісторыка-мемуарнай літаратурай. “Дзеннік Люблінскага сейма 1569 гг.” захаваўся ў 2-х рэдакцыях. У 1869 г. ен выдадзены па рукапісу, які належаў Імператарскай Публічнай бібліятэцы. Ен напісаны некалькімі почыркамі XVI ст. з нешматлікімі праўкамі адной рукой у тэксце і на палех, што адносяцца да таго ж XVI ст. Па меркаванню М.Любаўскага гэта звод першапачатковых запісаў, узнікшых па ходу паседжанняў сейма. Асаблівасцю гэтага дакумента з’яўляецца яго эмацыянальная насычанасць у адлюстраванні дзень за днем, гадзіна за гадзінай складанага развіцця падзей на сейме у Любліне. Гэта, дарэчы і дае падставу многім даследчыкам адносіць “Дзеннік” да гісторыка-мемуарных твораў.

3.2.6. Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XIV-XVIII стст. На Беларусі ў XIV-XVIII стст. функцыі мытняў выконвалі каморы і прыкаморкі, а пошліна, якую браў скарб ВКЛ з мясцовых купцоў за ўвоз ці вываз тавараў за мяжу і з іншаземцаў за гандаль мясцовых рынках, ці правоз тавараў па тэрыторыі дзяржавы, называлі мытам (адсюль і назва – мытня). Мыта плацілі грашыма ці таварамі, суму пошліны і звесткі пра купцоў запісвалі ў спецыяльныя мытныя кнігі.

Арганізацыяй збору мыта ў Вялікім княстве Літоўскім кіраваў вялікі літоўскі падскарбі, якому падпарадкоўваліся інтэнданты, рэвізоры, адміністратары, стражнікі, пісары, што працавалі ў мытных каморах і прыкаморках на межах краіны. Усе мытнікі павінны былі быць шляхцічамі. На жаль, мытныя кнігі Беларусі XIV – сярэдзіны XVI стст. не захаваліся. Асаблівую цікавасць у сувязі з гэтым маюць дакументальныя матэрыялы тых краін, з якімі актыўна гандлявалі беларускія купцы, у прыватнасці справы Пасольскага прыказа, якія уключаюць апісанні ўмоў гандлю купецкіх іскаў і прэтэнзій, Рыжская гандлевая кніга (1280-1352), мытныя рэгестры некаторых польскіх гарадоў XV- XVI стст.

Мытныя кнігі перыяду Рэчы Паспалітай (з другой паловы XVI ст.) утрымліваюць наступную інфармацыю:

-- прозвішчы і месца жыхарства купцоў, якія правозілі тавары праз мяжу;

-- назву і колькасць тавараў, накірункі іх увозу (вывазу);

-- суму мытнага збору ў дзяржаўны скарб за увоз (вываз) тавараў за мяжу. Запісы ў мытныя кнігі таксама фіксавалі мытныя зборы з іншаземцаў за гандаль на мясцовых рынках ці транзітны правоз тавараў па тэрыторыі княства.

Захаваліся мытныя кнігі Брэста за 1583, 1605 гг., Віцебска за 1605 г., Гродна за 1600, 1605, 1764 гг., Магілева за 1612, 1708 гг., Полацка за 1616, 1708 гг., Мінска, Барысава за 1708 г. і г.д. Мытныя кнігі зберагаюцца ў рукапісным аддзеле бібліятэкі Вільнюскага універсітэта, XVIII ст. – у рукапісным аддзеле бібліятэкі Нарадовай у Варшаве. Шэраг мытных кніг быў апублікаваны ў Актах Віленскай археаграфічнай камісіі.

Значным недахопам гэтых кніг было тое, што ў іх адсутнічалі звесткі аб таварах, якія ўвозіла (вывозіла) з краіны шляхта і духавенства. Справа ў тым, што згодна прывілея Жыгімонта І Старога 1507 г. шляхта і духавенства Польшчы вызваляліся ад мыта, калі яны везлі тавары не на продаж, а для ўласных патрэб. Шляхцічу, які вёз тавар, дастаткова было прысягнуць, што ён паходзіць, напрыклад, з уласнай гаспадаркі, каб пазбавіцца выплаты мыта (тым больш, калі звычайна прысягу за шляхціча даваў эканом, які ехаў з таварамі). Толькі ў 1772 г., пад час першага падзелу Рэчы Паспалітай, былі ўведзены тры асобных мыта, якія ахоплівалі ўсе сацыяльныя групы Рэчы Паспалітай: шляхецкая мыта, купецкая мыта і мыта ад солі. У мытных кнігах усе тры віды мытнага збору фіксаваліся асобна.

Аналіз звестак мытных кніг дазваляе зрабіць вывады аб: 1) развіцці раместваў і гандлю беларускіх гарадоў, 2) іх сувязях з гарадамі Расіі, Украіны, Прыбалтыкі, 3) этнічным складзе купецтва Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай увогуле, 4) вызначыць асноўныя экспартуемыя (ці імпартуемыя) тавары, 5) вызначыць асноўныя гандлевыя шляхі на тэрыторыі Беларусі[23].

 


Дата добавления: 2015-12-07; просмотров: 131 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.023 сек.)