Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

ТЭМА: Правільнасць маўлення: арфаэпічныя нормы

Читайте также:
  1. Внутрипроизводственные нормы и нормативы
  2. Гигиенические нормы для убежищ
  3. Глава 2. ПОНЯТИЕ НОРМЫ ПРАВА
  4. Групповые нормы
  5. Групповые нормы
  6. Девиантное поведение —отклонение от нормы, свя­занное с внеинституциональным поведением.
  7. Единые нормы амортизационных отчислений на полное восстановление основных фондов

 

Мэта: авалоданне асноўнымі арфаэпічнымі нормамі беларускай літаратурнай мовы, веданне норм, замацаваных “Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008), выхаванне адказнасці за правільнае гучанне роднага слова.

 

Асноўныя паняцці і тэрміны: нормы, арфаэпічныя нормы, варыянтнасць, прыпадабненне гукаў, поўнае аканне, няпоўнае яканне, дзеканне, цеканне, прыстаўныя гукі, зацвярдзелыя гукі, падаўжэнне.

 

ПЫТАННІ

1. Асноўныя арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы (БЛМ). Вымаўленне галосных, зычных, спалучэнняў галосных і зычных.

2. Асаблівасці вымаўлення часціцы не і прыназоўніка без у БЛМ.

3. Асаблівасці вымаўлення літары і ў БЛМ.

4. Варыянтнасць на ўзроўні арфаэпіі, нарматыўныя і ненарматыўныя варыянты.

5. Змены ў арфаэпічных нормах, замацаваныя ў “Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 2008 года (Правілы-2008): аканне ў іншамоўных агульных назоўніках на -аль, -ар і інш.

6. Прычыны парушэння арфаэпічных нормаў БЛМ.

 

ЗАДАННІ

1. З прыведзеных слоў выпішыце толькі тыя, у якіх вымаўленне не супадае з напісаннем, надпішыце над літарамі або іх спалучэннямі патрэбныя гукі. Прагаварыце выпісаныя словы ўслых. Назавіце правілы, якім падпарадкоўваецца вымаўленне гэтых слоў.

Вар. 1. Ганарышся, хрысціянства, грамадства, скептык, сямейны, лічба, дасведчанасць, трохгадовы, дзейсны, разнесці, не ведаць, не памятаць, айсберг, быльнёг, захоўвацца, світанне, з Італіі, жаніцьба, баул, плацдарм, выцягнуць, будзьце, экзамен, смачны, лікбез, гарчычнік, выключаны, разносчык, смажыць, пражскі, па унты, кансультаваць, расчульвацца, ручнік, бяздзейснасць, суражскі, блізняты, салдатчына, расшыфроўка, пенсія, басанож, атмасфера, рэзгіны, без песні.

Вар. 2. Схітрыць, чэшскі, баскетбол, без прынцыпу, цераз поле, просьба, хадзьба, лётчык, сфера, не ідзе, прывакзальны, цяжка, суседскі, над сцежкай, кладка, па звычцы, без сораму, Ганна Уладзіміраўна, імкнешся, паводле уніі, без падказак, развітанне, з іголачкі, дзвесце, разносчык, наводчык, схіліцца, смажыць, яечня, расчульвацца, есаул, важкі, анекдот, спісаць, лёгкі, сядзьце, Фамінічна, разьба, рыжскі, экзатычны, падказка, звесткі, футбол, экзэмпляр.

2. Прачытайце ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем. Над кожным прыназоўнікам падпішыце гук, які вымаўляецца на яго месцы. Растлумачце, чаму пры аднолькавым напісанні адзін і той жа прыназоўнік вымаўляецца па-рознаму.

Зрабіць з бярозы, ехалі з татам, сустрэліся з Жэнем і з Генадзем, размаўляць з шафёрам, выйсці з двара, вярталіся з сенакосу, выскачыць з жыта, дождж ліў як з вядра, пашылі з шоўку, прыехаць з Германіі, ішлі з песнямі, выехаць з лесу, выпадак з жыцця героя, сплесці з саломы, дастаць з кішэні, сябраваць з Сашай, чалавек з характарам, скрануцца з месца, глядзець з пагардай.

 

3. Запішыце словы ў два слупкі: у першы – тыя, у якіх выдзеленыя літары абазначаюць адзін доўгі гук (падпішыце гэты гук), у другі – адзін кароткі гук (падпішыце). Растлумачце.

Сш ыюць, ма тч ын, кіргі зс кі, ма зж ачок, спа дч ыннасць, а дч айна, чэ шс кі, у ха тц ы, францу зс кі, перая здж аць, бя сш умна, кля тч атка, сура жс кі, ся дзьц е, прые здж ы.

4. Які гук вымаўляецца на месцы літары і ў наступных словах пры адсутнасці паўзы? Запішыце словы ў табліцу.

[йі] [ы] [і] [й]
       

Луг і поле, заігрываць, яго ігранне, пад іголкамі, ідэалогія, заінелы, інспектар, заікацца, над імёнамі, педінстытут, снег ідзе, іскра, не ісці, стол і крэсла, імпарцёр, вера і надзея, іншы, контрігра, брат і сястра, пад ільдамі, сёння і заўтра, у Іры, звышімклівы, ручаіна.

 

5. Прачытайце прыказкі, прымаўкі, загадкі і скорагаворкі ў адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення. Растлумачце, чаму пры аднолькавым напісанні часціца не вымаўляецца па-рознаму. Прыдумайце сітуацыі на 2-3 прыказкі, у якіх яны могуць быць ужыты.

Вар. 1. Адна ластаўка вясны не робіць. З песні слова не выкінеш. Рада з людзьмі ніколі не шкодзіць. Навука хлеба не просіць. Розуму на кірмашы не купіш. Не саромейся пытаць: больш спытаеш – больш спазнаеш. Не рабі ліхога і не бойся нікога. Хто летам позна спіць, той лета не бачыць. Не капай на людзей ямы: сам у яе трапіш. Не святыя гаршкі лепяць.

Вар. 2. Крылаў не мáе, а лятае; без рук, а вароты адчыняе (Вецер). Без голасу, а спявае, без пугі, а хмары ганяе (Вецер). Вярхом сядаю, на кім – не знаю, знаёмага ўбачу – адразу саскочу (Акуляры). Мае чатыры нагі – не пойдзе, мае пух і пер’е – не паляціць, мае душу, ды не заўсёды (Ложак). Без рук, без галавы, а маляваць умее (Мароз). Паложана пячаць, што без жалца не пачаць (Замок). Зялёная, а не луг, белая, а не снег, кучаравая, а без валасоў (Бяроза). Без абручоў, без дна поўна бочачка віна (Яйка). Спераду шыльцы, ззаду вільцы, наверсе чорнае сукно, пады'спадам белае палатно (Ластаўка). Крылле ёсць, ды не лятае; ног няма, ды не дагоніш (Рыба). І сваё дзіця не забыла, і чужых малачком напаіла (Карова). Калматы, вусаты, есці пачынае – песенькі спявае (Кот). Сто пасцелей на адным кіёчку ляжаць (Капуста). Смачная кашка, а дастаць цяжка. Не разаб’еш гаршка – не з’ясі камячка (Арэх). Далёка лятаюць малодкі, мёд збіраюць салодкі (Пчолы; Уладзімір Карызна). Ён і стукае, ён і грукае, здаецца, не для забаў, ды ні бараны, ні плуга ні разу не змайстраваў (Гром; Уладзімір Карызна). Непад’ёмны кран, ды штосьці ён ад крана мае: лёгка, лоўка на балоце жабак падымае (Бусел; Уладзімір Карызна). Нам патрэбная ў ядзе гэта беляніца. Нарадзілася ў вадзе, ды вады баіцца (Соль; Міхась Пазнякоў). Ці не бачылі вы дзе волата такога: рукі, ногі – у вадзе, на спіне дарога (Мост; Міхась Пазнякоў). Што за дзіва? – Па вадзе дождж нагамі ўверх ідзе (Фантан; Міхась Пазнякоў). Спіць зімою да вясны соладка жыхар лясны. Сніць не снег ён і не лёд, а духмяны смачны мёд (Мядзведзь; Міхась Пазнякоў).

Вар. 3. Ледзь залез, залезшы злезь. Каму мáку, куму – макáку, кату – каву, валу – кавалак, кошцы – шматок. Уцякай, цецеручыха з цецеручанятамі. Лянок не любіць лянот, лянот не любіць лянок. Ткач тчэ тканіну на хустку Антаніне. Цярпення няма церці цярніцаю лён. Жвавы вожык жыва жуку пашыў кажух. Падарыў Панкрат Карпу паркáль і шкарпэткі, паркаль пакралі, шкарпэткі парвалі. Паддзямідзіў Кузьма Дзяміда, падкузьміў Дзямід Кузьму. Шчодры чалавек радуецца і чужому шчасцю. Галаваломку разгадваў Ромка, толькі няпростая галаваломка. Над возерам вецер лятае, на хвалях лілеі люляе. На прагулку ў парк прыйшлі Патап і Карп. Прыехаў сябар Давыд да Эдуарда з Караганды. Расцвілі ў бабулі Лёксы гладыёлусы і флёксы. Просіць Лорка Борку выгаварыць скорагаворку. Летам Тамара гербарый сабрала. У сталоўцы Валерка з’еў бульбы талерку. Паўка пакаваў пакупкі пакупнікам у пакункі. Гравёр на алоўку выгравіраваў гравіроўку. Шуміць ля ракі чарот шапаткі.

6. Выканайце пр. 19 (пісьмова) з дапаможніка Лепешава І.Я. “Асновы культуры мовы і стылістыкі: Практыкум” (Мн., 1989).

 

7. Выканайце пісьмова пр. 15 (с. 131) з падручніка Сямешкі Л.І., Шкрабы І.Р., Бадзевіч З.І. “Курс беларускай мовы” (Мн., 1996). Чаму адны словы іншамоўнага паходжання падпарадкоўваюцца законам дзекання і цекання, а іншыя – не падпарадкоўваюцца? Прачытайце пра гэта ў тым жа дапаможніку на с. 123.

 

8. Устаўце -ты- або -ці-, запішыце.

1. Інс...нкт. 2. Плас...чны. 3. Нуклеа...ды. 4. Чацвяр...чная структура бялку. 5. Мутацыя сама…чная. 6. Пеп...цыды. 7. Жгу...к. 8. Хі…навае покрыва. 9. Паразі...зм. 10. Ан...сеп...к.

 

9. Запішыце 6-7 агульных і ўласных запазычаных назоўнікаў з фіналямі -аль, -эль, -ар, -эр. Раскажыце пра асаблівасці вымаўлення такіх слоў паводле Правілаў-2008.

 

10. Спішыце, падкрэсліце словы, якія вымаўляюцца з выбухным [г] (як у рускай мове). Вымавіце падкрэсленыя вамі словы.

Ганак, гараж, гарадскі, стагнаць, вакзал, гуз, геаметрыя, анекдот, грамадства, гузік, гвалтоўны, газаправод, газа, гáрнец, галоўны, экзамен, гармонія, ганарар, гонта, гэбель, гафрэ, гербавы, гарсэт, гарманіст, гірсá, генезіс, рэзгіны, гігіенічны, гліняны, розгі, грузчык, мазгі, гратэск, гуманізм, швáгер, экзотыка, агрэст, гурток, нягеглы, Стакгольм.

11. Вызначце, на якіх арфаэпічных нормах заснаваны наступныя рыфмы:

1) Ці трапіць штык ва ўпор,

Ці куля ўп’ецца ў каску.

Хай знаюць:

Я памёр,

Памёр за гэту казку. (А. Куляшоў)

 

2) Завеі знясіленай млявы лёт.

Ахрыплае рэха прастору не мае.

Застогне ў адчаі на возеры лёд,

Заные ад холаду ціша нямая. (Р. Барадулін)

12. Прачытайце вершы і ўрыўкі з іх у адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем

1) Калі хто скажа,

што ў каханні ён

Усё спазнаў і вычарпаў дазвання,

Не верце.

Ён не знаў яшчэ кахання.

Ён яшчэ трапіць да яго ў палон,

І будзе плакаць над сабой былым,

І пракляне ўчарашняе бяссонне,

І здзівіцца,

што, можа, толькі сёння

Узнік кахання воблік перад ім.

Калі хто скажа,

што даўно

ані

Ужо няма ў каханні таямніцы,

Не верце,

і яму яшчэ прысніцца

Яно, як цуд нязнанай чысціні. (Г. Бураўкін)

2) Чужаніца

Гэта чужая зямля, хоць часам мне сняцца дзіўныя сны пра яе.

Гэта чужая зямля, хоць птушкі пяюць тут, як птушкі маёй радзімы, і язмінавы куст пахне, як язмін маёй радзімы, і стары асвер рыпіць, як асвер маёй радзімы.

Гэта чужая зямля, бо з вуснаў яе людзей злятаюць чужыя словы, якія не могуць сагрэць мае душы.

Гэта чужая зямля, хоць у ёй ляжаць мой бацька, мой дзед і мой прадзед.

Гэта чужая зямля, і мяжа паміж ёй і радзімаю пралягае не ў прасторы, а ў часе.

Гэта чужая зямля, але ўсё гучней чуваць голас суцяшэння: ляжаш побач з продкамі, і яна стане радзімаю. (У. Арлоў)

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лепешаў, І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі: Практыкум / І.Я.Лепешаў. – Мн., 1989.

2. Бабіч, Ю.М. Культура мовы / Ю.М.Бабіч. – Віцебск, 2002.

3. Марозава, Я.Н. Рыхтуемся да тэстаў па беларускай мове: Практ. заданні, табліцы, схемы / Я.Н.Марозава. – Віцебск, 2003. – С. 42-48.

4. Семянькова, Г.К. Беларуская мова (спецыяльная лексіка): Вучэбна-метадычны комплекс / Г.К.Семянькова. – Віцебск: Выд-ва УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, 2004. – С. 8-11.

5. Пытанні культуры пісьмовай мовы / Пад рэд. А.І.Падлужнага. – Мн., 1991. – С. 5-32.

6. Янкоўскі, Ф.М. Беларускае літаратурнае вымаўленне / Ф.М.Янкоўскі. – Мн., 1976. – С. 59-94.

7. Сучасная беларуская літаратурная мова. Лексікалогія. Фаналогія. Арфаграфія. – Мн., 1984. – С. 169-186.

8. Камароўскі, Я.М. Сучасная беларуская мова. Фанетыка і фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / Я.М.Камароўскі, Л.І.Сямешка. – Мн., 1985. – С. 19-20, 103-111.

9. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І.Сямешка, І.Р.Шкраба, З.І.Бадзевіч. – Мн., 1996.

10. Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / Пад рэд. М.В.Бірылы. – Мн., 1987.

11. Беларуская граматыка: У 2-х ч. Ч. 1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. – Мн., 1985. – С. 354-428.

12. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн.: Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2008.

 


Дата добавления: 2015-12-08; просмотров: 590 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.013 сек.)