Читайте также:
|
|
Повреждение пломб и запорных устройств контейнеров, срыв с них пломб, повреждение отдельных грузовых мест и их упаковки, пакетов, а также ограждений складов, которые используются для выполнения операций, связанных с перевозкой грузов на воздушном транспорте, --
влечет наложение штрафа в размере от одной до двух минимальных заработных плат.
Повреждение контейнеров и транспортных средств, предназначенных для перевозки грузов на воздушном транспорте, --
влечет наложение штрафа в размере от двух до трех минимальных заработных плат.
(Статья 128 -- в редакции Закона от 3 марта 1994 г. -Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь, 1994 г., N 13, ст. 181).
Артыкул 129. Пашкоджанне i забруджванне аўтамабiльных дарог агульнага карыстання, чыгуначных пераездаў i iншых дарожных збудаванняў
Пашкоджанне i забруджванне аўтамабiльных дарог агульнага карыстання i паласы адводу, чыгуначных пераездаў, iншых дарожных збудаванняў або тэхнiчных сродкаў рэгулявання дарожнага руху, а таксама стварэнне перашкод для дарожнага руху, у тым лiку шляхам загрувашчвання аўтамабiльных дарог i дарожных збудаванняў, --
цягне накладанне штрафу ў размеры ад адной да пяцi мiнiмальных заработных плат.
Правоз у транспартных сродках, прычэпах без адпаведнай упакоўкi матэрыялаў i грузаў, якiя могуць забрудзiць дарогу i паласу адводу, --
цягне накладанне штрафу ў размеры ад 0,5 да трох мiнiмальных заработных плат.
(Статья 129 -- в редакции Закона от 11 апреля 1995 г. N 3705-XII -- Газета "Звязда" от 28 апреля 1995 г.)
Артыкул 130. Парушэнне парадку карыстання аўтамабiльнымi дарогамi агульнага карыстання i iх кантралюемымi зонамi
Спуск каналiзацыйных, прамысловых i сцёкавых вод у водаадводныя збудаваннi, сплаў лесаматэрыялаў пад не прыстасаванымi для гэтага мастамi, прычальванне да апор мастоў плывучых транспартных сродкаў, размяшчэнне пад мастамi лодачных станцый i iншых збудаванняў; будаўнiцтва, рэканструкцыя, рамонт i лiквiдацыя плацiн, шлюзаў, сажалак, iншых мелiярацыйных i гiдратэхнiчных збудаванняў, паглыбленне рэчышчаў рэк i вадацёкаў у кантралюемых зонах аўтамабiльных дарог без узгаднення з прадпрыемствамi дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi --
цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да дзвюх мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб -- ад дзвюх да чатырох мiнiмальных заработных плат.
Правядзенне на аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання з цвёрдым пакрыццём заводскiх выпрабаванняў аўтамабiляў, трактароў, iншых самаходных i прычапных транспартных сродкаў без узгаднення з прадпрыемствамi дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi; праезд машын на гусенiчным хаду цi з металiчнымi шыпамi па аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання з удасканаленым пакрыццём без пiсьмовага дазволу прадпрыемстваў дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi --
цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад дзвюх да трох мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб -- ад трох да пяцi мiнiмальных заработных плат.
Правядзенне ў кантралюемых зонах аўтамабiльных дарог агульнага карыстання геалагiчных, вышукальных, будаўнiчых, мелiярацыйных работ, пракладка лiнiй сувязi i электраперадачы, iншых камунiкацый, размяшчэнне ў паласе адводу пляцовак для стаянкi i мыцця транспартных сродкаў, аб'ектаў сервiсу, кiёскаў, павiльёнаў, iншых збудаванняў без узгаднення з прадпрыемствамi дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi --
цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да пяцi мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб -- ад пяцi да сямi мiнiмальных заработных плат.
Уезд на аўтамабiльную дарогу агульнага карыстання i з'езд з яе транспартных сродкаў цi прагон жывёлы цераз дарогу агульнага карыстання ў неўстаноўленых i неабсталяваных месцах --
цягне накладанне штрафу ў размеры ад 0,5 да трох мiнiмальных заработных плат.
Стварэнне пастаянных i часовых уездаў (з'ездаў) на аўтамабiльныя дарогi агульнага карыстання, прымыканняў i перасячэнняў з iншымi дарогамi, а таксама будаўнiцтва, рэканструкцыя, рамонт i лiквiдацыя чыгуначных пераездаў без узгаднення з прадпрыемствами дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi --
цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да пяцi мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб -- ад пяцi да дзесяцi мiнiмальных заработных плат.
Устаноўка на аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання i ў паласе адводу знакаў i паказальнiкаў, якiя не адносяцца да бяспекi руху, рэкламных пано i транспарантаў без узгаднення з прадпрыемствамi дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi --
цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да трох мiнiмальных плат i на службовых асоб -- ад трох да сямi мiнiмальных заработных плат.
Узворванне зямель у паласе адводу, а таксама высечка або пашкоджанне ахоўных насаджэнняў уздоўж аўтамабiльных дарог агульнага карыстання --
цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да трох мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб -- ад трох да пяцi мiнiмальных заработных плат.
(Статья 130 -- в редакции Закона от 11 апреля 1995 г. N 3705-XII -- Газета "Звязда" от 28 апреля 1995 г.)
Артыкул 131. Парушенне абавязкаў карыстальнiкамi зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ў кантралюемых зонах аўтамабiльных дарог агульнага карыстання
Невыкананне або неналежнае выкананне карыстальнiкамi зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ў кантралюемых зонах аўтамабiльных дарог агульнага карыстання, абявязкаў па выкладванню i рамонту ў межах населеных пунктаў тратуараў, пешаходных дарожак, па ўстаноўцы асвятлення, а таксама па ўтрыманню ў тэхнiчна спраўным стане выездаў з замацаваных участкаў на дарогi агульнага карыстання, уключаючы пераезныя мосцiкi, --
цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да дзвюх мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб -- ад дзвюх да трох мiнiмальных заработных плат.
(Статья 131 -- в редакции Закона от 11 апреля 1995 г. N 3705-XII -- Газета "Звязда" от 28 апреля 1995 г.)
Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 74 | Нарушение авторских прав